• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    СКАТЫЕЛА (н.-лац. scotiella) — аднаклетачкая зялёная водарасць сям. аацысціевых, якая трапляецца пераважна ў зонах снегу і лёду ў высакагорных раёнах, у тарфянабалотных глебах, прэсных водах.
    СКАЎРАФІЁЛЬДЫЯ (н.-лац. scourfieldia) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. хламідаманадавых, якая пашырана ў балотах, лужынах, невялікіх азёрах.
    СКАЎТ (англ. scout = літар. разведчык) — член скаўцкай арганізацыі (гл. скаўтызм).
    СКАУТЫЗМ (ад скаўт) — адна з форм дзіцячага і юнацкага руху, якая ўзнікла ў Англіі ў 1907 г. з мэтай выхавання моладзі ў духу патрыятызму і рэлігійнасці; у роз-
    ных краінах набыла розныя фор•мы; аб'ядноўвае байскаўтаў і герлскаўтаў.
    -СКАФ (гр. skaphe = лодка) — другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «судна», «апарат для падводных даследаванняў».
    СКАФАГНАТЬІТЫ (ад гр ska­phe = лодка) — пласцінкі на другой пары ніжніх нагасківіц у вышэйшых ракаў, рух якіх стварае цячэнне вады праз жабры.
    СКАФАКЕФАЛІЯ (ад гр. skaphe = лодка + kephale = галава) — анамалызая форма галавы — доўгі вузкі чэрап з выступаючым ілбом і патыліцай, падобны на лодку.
    СКАФАйДР (фр. scapliandre, ад rp. skaphe = лодка + aner, andros = чалавек) — спецыяльны герметычны касцюм вадалаза або касманаўта.
    СКВАЙР (англ. squire) — 1) скарочаная форма англійскага дваранскага тытула эсквайр', 2) тытул суддзяў і мясцовых службовых асоб у ЗША і Англіі.
    СКВАТЭР (англ. squatter, ад squat = пасяляцца на чужой зямлі) — 1) каланіст, які самавольна займаў свабодны неапрацаваны ўчастак зямлі ў перыяд пачатковай каланізацыі ў Амерыцы і Аўстраліі; 2) жывёлавод у Аўстраліі, які арандуе для сваіх статкаў неапрацаваны ўчастак зямлі.
    СКВЕР (англ. square = квадрат) — невялікі гарадскі грамадскі сад.
    СКЕНТБОРД (ад англ. skate = каціцца + board = дошка) — 1) дошка на роліках; 2) сп. катанне на дошцы з ролікамі.
    СКЁЛЕТАН (англ. skeleton) — від скараснога спуску з гор на спецыяльных санках без рулявога кіравання.
    СКЁНА (гр. skene) — часовае драўлянае памяшканне ў старажытнагрэчаскім тэатры для пераадзявання і выхаду акцёраў, пазней сцяна ззаду архестры.
    СКЕНАГРАМА (ад англ. scan = уважліва разглядаць + -грама) — графічны паказ пухлінных утварэнняў, які атрымліваецца на скенеры.
    СКЕНАТРОН (ад англ. scan = уважліва разглядаць + -трон) — прыбор, прызначаны для колерападзельнай карэктуры.
    СКЁНЕР (англ. scanner, ад scan = уважліва разглядаць) — прыбор, які выкарыстоўваецца для выяўлення злаякасных пухлін шляхам назірання над размеркаваннем радыеактыўных ізатопаў, уведзеных у арганізм чалавека.
    СКЕНІРАВАЦЬ (ад англ. scan = уважліва разглядаць) — 1) бесперапынна паэлементна праглядваць прастору праменем радыелакатара', 2) выяўляць злаякасную пухліну ў якім-н. органе чалавека з дапамогай скенера.
    СКЁПСІС (гр. skepsis = разбор, сумненне) — сумненне, недавер да чаго-н.
    СКЁПТЫК (гр. skeptikos = які разглядае, даследуе) — 1) прыхільнік скептыцызму 1; 2) недаверлівы чалавек, які сумняваецца ва ўсім.
    СКЕПТЫЦЫЗМ (фр. scepticisme, ад гр. skeptikos = які разглядае, даследуе) — 1) ідэалістычны філа-
    софскі кірунак, які падвяргае сумненню магчымасць пазнання аб’ектыўнай рэчаіснасці (параўн. агнастыцызм); 2) крытычны недавер, крайняе сумненне ў чым-н.
    СКЕПТЫЧНЫ (гр. skeptikos = які разглядае, даследуе) — 1) які мае адносіны да скептыцызму 1; 2) прасякнуты скептыцызмам 2.
    СКЁРЦА (іт. scherzo = літар. жарт) — інструментальны музычны твор жартаўлівага, гуллівага характару.
    СКЕТЧ (англ. sketch = эскіз) — невялікая эстрадная п’еса жартаўлівага зместу.
    СКЁТЫНГ-РЫНГ (англ. skating­rink, ад skate = катацца на каньках + rink = каток) — пляцоўка з асфальтавым або драўляным пакрыццём для катання на ролікавых каньках.
    СКІБА (польск. skiba, ад ст.-в.ням. sciba) — 1) луста хлеба; 2) пласт узаранай зямлі.
    СКППЯ (ад гр. skene = шацёр) — паводле біблейскага падання, пераносны храм у выглядзе шатра, які быў у старажьгпіых яўрэяў да пабудавання храма ў Іерусаліме.
    СКШ-ЭФЁКТ (ад англ. skin = скура, абалонка + эфекпі) — 1) неаднароднае размеркаванне пераменнага току і звязанага з ім электрамагнітнага поля па сячэнні правадніка: працяканне току высокай частаты не па ўсім сячэнні правадніка, а па яго паверхневым слоі; 2) узмацненне магнітнага поля ў паверхневых слаях целаў, што намагнічваюцца пераменным магнітным полем.
    СКШ (англ. skip) — самаразгрузачная скрыня для падымання сыпкіх грузаў, напр. карысных выкапняў з шахты.
    СКІПЕТР (гр. skeptron) — жазло, упрыгожанае каштоўнымі камянямі і разьбой як знак царскай улады.
    СКІР (гр. skirros = цвёрды) — адна з формаў рака, якая характарызуецца перавагай злучальнатканай асновы над уласна ракавай тканкай.
    СКГГ (гр. sketis) — 1) жыллё для манахаў-пустэльнікаў, размеіпчанае аддалена ад манастырскага будынка; 2) стараверскі манастыр або пасёлак манастырскага тыпу ў глухой пустэльнай мясцовасці.
    СКІФ (англ. skiff) — доўгая вузкая гоначная лодка з рухомым сядзеннем і гладкай абшыўкай.
    СКІЦЫРАВАЦЬ (ням. skizzieгеп) — рабіць эцюд, эскіз, накід.
    СКІЯГРАФІЯ (ад гр. skia = цень + -графія) — тое, што і рэнтгенаграфія.	■
    СКІЯСКАПІЯ (ад гр. skia = цень + -скапія) — ценявы метад вызначэння рэфракцыі вока.
    скіятрдн (ад гр. skia = цень + -трон) — разнавіднасць электронна-прамянёвай трубкі для ператварэння электрычных сігналаў на бачнае аддюстраванне.
    СКІЯФІТЫ (ад гр. skia = цень + -фіты') — расліны, якія растуць у зацененых месцах, напр. грыбы, большасць папарацей; ценелюбівыя расліны.
    СКЛЕРА (гр. skleros = цвёрды) — бялковая абалонка вока, якая спе-
    раду пераходзіць у празрыстую рагавіцу.
    СКЛЕРА(гр. skleros = цвёрды) — першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «зацвярдзенне», «ушчыльненне».
    СКЛЕРАБАЗІДЫЯМІЦЭТЫ (ад склера+ базідыяміцэты) — тое, што і тэліяспараміцэты.
    СКЛЕРАБЛАСТЫ (ад склера+ -бласты) — буйныя клеткі, з якіх утвараецца шкілет у мезаглеі губак і некаторых іншых жывёл.
    СКЛЕРАДЭРМА (ад скпера+ дэрма) — хранічная хвароба скуры, якая характарызуецца ўшчыльненнем скуры і падскурнай тканкі. СКЛЕРАДЭРМІЯ (ад склера+ гр. derma = скура) — тое, што і склерадэрма.
    СКЛЕРАМЕТРЫЯ (ад склера+ -метрыя) — раздзел фЫкі^ які займаецца вымярэннем цвёрдасці мінералаў, крышталёў і іншых матэрыялаў пры дапамозе склерометра.
    СКЛЕРАПРАТЭІНЫ (ад склера+ пратпэіны) — тое, што і пратэіноіды.
    СКЛЕРАСЁНТЫ (ад гр. skleros = цвёрды + лац. saeptum = перагародка) — шкілетныя перагародкі каралавых паліпаў.
    СКЛЕРАСКбп (ад склера+ -скоп) — прыбор для вымярэння цвёрдасці металаў і іншых матэрыялаў.
    СКЛЕРАСПОРА (н.-лац. sclerosрога) — ніжэйшы грыб сям. перанаспоравых, які паразітуе на раслінах сям. злакавьгх.
    СКЛЕРАТАШЯ (ад склера+ -тамія) — хірургічная аперацыя пры глаўкоме.
    СКЛЕРАТОМ (ад склера+ гр. tome = рэзанне, разрэз) — ніжняя, унутраная частка саміта.
    СКЛЕРАТЫНІЁЗЫ (ад склератынія) — хваробы раслін, якія выклікаюцца склерагыніяй.
    СКЛЕРАТЬІШЯ (н.-лац. sclerotiпіа) — сумчаты грыб сям. склератыніевых, які развіваецца на травяністых раслінах, агародных культурах.
    СКЛЕРАФІТЫ (ад склера+ -фіты) — засухаўстойлівыя расліны з жорстхімі лісткамі, пакрытымі тоўстай кутыкулаН, што пералжаджае выпарэнню (напр. сасна, кавыль і інш.).
    СКЛЕРбз (грsklerosis = зацвярдзенне) — зацвярдзенне тканкі або органа, выкліканае старэннем і адміраннем дзейсных клетак і заменай іх злучальнай тканкай (напр. с. сасудаў).
    СКЛЕРОМА (гр. skleroma = ушчыльненне) — інфекцыйная хвароба, якая характарызуецца развіццём у слізістай абалонцы дыхальных шляхоў запаленчых зацвярдзенняў.
    СКЛЕРОМЕТР (ад скпера+ -метр') — прыбор для вымярэння цвёрдасці мінералаў, крышталёў і іншых матэрыялаў.
    СКЛЕРОН (гр. skleron = цвёрдасць) — сплаў алюмінію з цынкам, меддзю, марганцам і інпі.; выкарыстоўваецца ў машынабудаванні, авіяцыйнай прамысловасці.
    СКЛЕРдтЫЙ (н.-лац. scleroti­um) — недасканалы грыб класа
    дэйтэраміцэтаў, які выклікае гніенне каранёў і ніжняй часткі сцёблаў сланечніку, цукровых буракоў, бульбы, агуркоў, капусты, канюшыны, люцэрны.
    СКЛЕРбцЫЙ (гр. sklerotes = цвёрдасць) — стадыя спакою грыбніцы некаторых грыбоў (напр. склератыніі), пгго з’яўляецца шчыльным перапляценнем гіфаў.
    СКЛЕРЫТ (ад гр. skleros = цвёрды) — запаленне склеры вачэй.
    СКЛЕРЫФПСАЦЫЯ (ад склёра+ -фікацыя) — патаўшчэнне і здзеравянеяне абалонак раслін, якое выклікае ўтварэнне склерэнхімы і склерэід.
    СКЛЕРЭІДЫ (ад скпера+ гр. eidos = выгляд) — таўстасценныя клеткі механічнай тканкі (склерэнхімы) раслін.
    СКЛЕРЭНХІМА (ад склера+ -энхіма) — механічная тканка раслін, што складаецца з таўстасценных падоўжаных клетак.
    СКЛЮД (літ. sklititas) — вялікая цяслярская сякера для абчэсвання бярвення.
    СКбЛЕКС (гр. skoleks = чарвяк) — «галоўка» стужачных чарвей, на якой змешчаны прысоскі, кручкі, хабаток і іншыя органы прымацавання.
    СКОЛІІ (н.-лац. scoliidae) — сямейства вос; паразіты лічынак пласцініставусых жукоў, якіх адшукваюць у глебе, гнілой драўніне.
    СКОНТА (іт. sconto) — скідка з сумы рахунка за плацеж наяўнымі або да тэрміну, што практыкуецца ў міжнародным гандлі.
    -СКОП (гр. skopeo = назіраю) — другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае назву прылад для назірання.
    СКОРЧЫНГ (англ. scorching) — узаемадзеянне каўчуку з вулканізуючымі агентамі на стадыях тэхналагічнага працэсу вытаорчасці гумы, якія папярэднічаюць уласна вулканізацыі.
    СКОТЛЕНД-ЯРД (англ. Scotland­Yard = шатландскі двор) — 1) цэнтральнае ўпраўленне лонданскай паліцыі і выіпукнога аддзелу; 2) лонданская крымінальная паліцыя. СКбцЫЯ (гр. skotia = цемра) — асіметрычны архітэктурны аблом з увогнутым профілем з дзвюх дуг рознага радьіуса.
    СКРАП (англ. scrap) — металалом або адходы вьгтворчасці, прызначаныя для пераплаўкі.
    СКРАФУЛЁЗ (ад п.-лац. scrofula = свінка) — туберкулёзнае паражэнне шыйных лімфатычных вузлоў; залатуха.
    СКРОФУЛАДЭРМА (ад п.-лац. scrofula = свінка + дэрма) — туберкулёз скуры.
    СКРУБЕР (англ. scrubber, ад scrub = скрэбсці) — 1) цыліндрычны апарат для ачысткі прамысловага газу шляхам прапускання праз распыленую вадкасць; 2) барабанная машына для прамывання карысных выкапняў.
    СКРУПУЛ (лац. scrupulum) — старая адзінка аптэкарскай вагі, роўная 20 гранам.
    СКРУПУЛЁЗНЫ (лац. scrupulosus) — вельмі акуратны, абсалютна дакладны (напр. с-ае даследаванне).