Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
СІСТЭМАТЫКА (гр. systematikos = упарадааваны) — 1) прывядзенне ў сістэму, класіфікацыя прадметаў, з’яў (напр. с. ізатопаў); 2) навука аб размеркаванні жывёл і раслін па відах, родах, сем’ях, атрадах, класах і тыпах (напр. с. рыб, с. птушак).
СІСТЭМАТЫЧНЫ (гр. systematikos) — 1) які ўтварае пэўную сістэму, заснаваны на пэўнай сістэме, паслядоўны, планамерны; 2) пастаянны, рэгулярны.
СІСТЭМАТЭХШКА (ад сістэма + тэхніка) — кірунак у кібернетыцы, які вывучае пытанні планавання, канструявання і паводзін складаных сістэм інфармацыі, заснаваных на вылічальнай тэхніцы.
СІТАР (інд. sitar) — струнны музычны інструмент тыпу лютні, па-
шыраны ў Індыі, Узбекістане, Таджыкістане.
СГГбНА (н.-лац. sitona) — жук сям. даўганосікаў; шкоднік бабовых раслін.
СІТРО [фр. citro(nnade), ад лац. citron = лімон] — фруктовы безалкагольны газіраваны напітак.
СГГУАЦЫЯ (п.-лац. situatio = становішча) — 1) сукупнасць абставін, якія ствараюць тое або іншае становішча; 2) сукупнасць водных прастораў, лясоў, гор, населеных пунктаў і іншых элементаў рэльефу, якія паказаны на карце ці плаяе пры дапамозе ўмоўных знакаў.
СГГУЛА (лац. situla) — бронзавы сасуд у форме вядра, характэрны для культур ранняга жалезнага веку.
СІТЫКУС (н.-лац. sitticus) — павук сям. скакуноў, які жыве на адкрьгтых сонечных месцах, у хмызняку.
СІФ [англ. cif, ад c(ost) = цана + i(nsurance) = страхаванне + f(reight) = фрахт] — умова продажу тавару, паводле якой у цану ўключаюцца выдаткі па страхоўцы і перавозцьі-
СІФАНАГЛІФЫ (ад гр. siphon = трубка + glypho = выразаю) — жалабкі ў глотцы каралавых паліпаў, высланыя раснічнымі клеткамі.
СІФАНАФбРЫ (н.-лац. siphonophora) — падклас водных кішачнаполасцевых жывёл класа гідразояў; свабоднаплаваючыя арганізмы (паліморфныя калоніі) з размешчанымі ўздоўж ствала калоніі асобінамі рознай будовы (заоідамі); жывуць у акіянах і морах.
СІФЦЦДАЛОГІЯ (ад н.-лац. syphilis, -lidis = сіфіліс + -логія) — раздзел медыцыны, які вывучае сіфіпіс.
СІФІЛІДЫ (н.-лац. syphilis, -lidis = сіфіліс) — сіфілітьгчная высыпка на слізістай абалонцы, скуры.
СІФІЛІС [н.-лац. syphilis, ад Syphilus = імя персанажа паэмы іт. урача Д.Фракастора (1478—1553), прысвечанай апісанню гэтай хваробы] — заразная венерычная хвароба, якая выклікаецца бледнай спірахетай і праяўляецца ў паражэнні скуры, унутраных органаў, нервовай сістэмы.
СІФІЛГГЫК (н.-лац. syphiliticus = сіфілітычны) — чалавек, хворы на сіфіліс.
СІФІЛГГЬІЧНЫ (н.-лац. syphiliticus) — 1) які мае адносіны да сіфілісу, уласцівы сіфілісу (напр. с-ая высыпка); 2) які хварэе на сіфіліс. СІФІлбМА (ад сіфіліс + -ама) — інфекцыйная гранулема розных органаў чалавека, што праяўляецца ў познія перыяды сіфілісу.
СІФОН (гр. siphon = трубка, помпа) — 1) выгнутая трубка з каленамі рознай даўжыні, якая служыць дпя пералівання вадкасці з адной пасудзіны ў другую; 2) пасудзіна для газіраванай вады і іншых шыпучых напіткаў, якія выліваюцца праз трубку пад ціскам вуглекіслаты; 3) прыстасаванне для павелічэння цягі ў паравознай топцы.
СІЦЫЁЗ (н.-лац. sicyos) — травяністая расліна сям. гарбузовых з доўгачаранковым лісцем і буйнымі жаўтавата-белымі кветкамі, пашыраная ў Амерыцы і Аўстраліі;
на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
СІЦЫЛІЯНА (іт. siciliana = сіцылійская) — 1) даўні ітапьянскі танец; 2) васьмірадковая страфа з дзвюма рыфмамі ў сярэдневяковай італьянскай паэзіі.
СІЯЕЙЗМ (ад ст.-яўр. Sion = назва гары ў Іерусаліме) — яўрэйскі рэакцыйны буржуазна-нацыяналісзьгчны рух, які вызначаецца ваяўнічым шавінізмам, расізмам.
СКАБІЁЗА (н.-лац. scabiosa, ад лац. scabiosus = шорсткі) — травяністая расліна сям. варсянкавых з перыстым або рассечаным лісцем і шматлікімі дробнымі кветкамі ў галоўчатых суквеццях, пашыраная пераважна ў Міжземнамор’і, Паўд. Афрыцы і на Далёкім Усходзе; дэкаратыўная, меданосная, фарбавальная.
СКАБРОЗНЫ (фр. scabreux, -use) — непрыстойны.
СКАЙ-ТЭР’ЕР (англ. skyterrier) — парода сабак з густым падшэрсткам.
СКАЛАПЕНДРА (гр. skolopendra) — невялікая ядавітая жывёла класа мнаганожак, якая жыве ў цёплых краінах з сухім кліматам.
СКАЛЕКАДОНТЫ (н.-лац. scolecodonten, ад гр. skoleks = чарвяк + odus, odontos = зуб) — выкапнёвыя рэшткі сківіц драпежных многашчацінкавых чарвей, якія выяўлены ў адкладах ардовіку, сілуру, дэвону, карбону.
СКАЛЕЦЫДЫ (н.-лац. scolecida) — першаснаротыя, пазбаўленыя цэлому, якія ўключаюць тыпы плоскіх чарвей, нематгельмінтаў.
немерцін, камптазояў, ніжэйшыя чэрві.
СКАЛІЁЗ (гр. skoliosis = скрыўленне) — бакавое скрыўленне пазваночніка, якое ўзнікае пасля перанесенага рахіту, поліяміэліту або іншых хвароб.
СКАЛЬД (сканд. scald) — старажытнаскандынаўскі паэт-пясняр у дружыне вікінгаў або конунгаў.
СКАЛЫІ (англ. scalp, ад лац. scalpere = скабліць) — знятая з галавы забітага ворага скура з валасамі як ваенны трафей у індзейцаў. СКАЛЬПАВАЦЬ (лац. scalpere = скабліць) — знімаць з каго-н. скальп.
СКАЛЬПЕЛЬ (лац. scalpellum = ножык) — невялікі хірургічны нож.
СКАЛЯР (фр. scalaire, ад лац. scalaris = ступеньчаты) — мат. велічыня, кожнае значэнне якой, у адрозненне ад вектара, характарызуецца адным сапраўдным лікам (напр. даўжыня, плошча, аб’ём, вага цела).
СКАЛЯРНЫ (лац. scalaris = ступеньчаты) — мат. які вызначаецца толькі лікавым значэннем.
СКАНДАЛ (фр. scandale) — 1) ганебнае здарэнне, выпадак, які ставіць яго ўдзельнікаў у няёмкае становішча (напр. палітычны с_); 2) сварка з крыкам, бойкай.
СКАНДАЛІЗАВАЦЬ (фр. scandaliser) — выклікаць скандал.
СКАНДЗІРАВАЦЬ (лац. scandeге) — выразна, па складах вымаўляць словы (напр. с. верш).
СКАНДЫЙ (н.-лац. scandium, ад с.-лац. Scandia = Скандынавія) — хімічны элемент, серабрысты ме-
тал з жоўтым адлівам, які не сустракаецца ў прыродзе ў свабозным стане.
СКАНСЭН (шв. skansen) — этнаграфічны музей пад адкрытым небам, дзе экспануюцца ўзоры народных будынкаў і прьілад працы пэўнага рэгіёна.
СКАНТРАЦЫЯ (ад іт. scontrare = сустракаць) — узаемнае пералічэнне сустрэчных плацёжных абавязацельстваў паміж установамі або асобамі.
СКАПАЛАМІН (ад н.-лац. scopoІіа = скаполія) — алкалоід, які змяшчаецца ў скаполіі і іншых раслінах сям. паслёнавых; выкарыстоўваецца ў медыцыне.
СКАПАЛІТ (ад гр. skapos = слуп + -ліпг) — група мінералаў класа сілікатаў, ізаморфная сумесь магматычных і асадачных горных парод.
СКАПАШЯ (н.-лац. scapania) — пячоначны мох сям. скапаніевых на вільготнай глініста-пясчанай і тарфяной глебах.
-СКАГПЯ (гр. skopeo = назіраю) — другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да назірання.
СКАПбліЯ (н.-лац. scopolia, ад іт. I.Scopoli = прозвішча іт. батаніка і хіміка 18 ст.) — травяністая расліна сям. паслёнавых з голым сцяблом і кветкамі з венчыкам бура-чырвоным звонку і жаўтаватабурым унутры; дэкаратыўная; змяшчае ў карэнішчы алкалоіды (скапаламін, атрапін і інпі ), што выкарыстоўваюцца ў медыцыне.
СКАРАБЕЙ (лац. scarabaeus, ад гр. skarabos = жук) — 1) жук-гная-
вік, які водзіцца ў гарачых краінах; 2) малюнак свяшчэннага жука на манетах, каштоўных камянях, упрыгожаянях старажытных егіпцян, а таксама самі гэтыя прадметы з такім малюнкам.
СКАРАДЬІТ (ад гр. scorodon = часнок) — мінерал класа фасфатаў белага, зеленаватага і бурага колеру; сыравіна для атрымання мыш’яковага кальцыю.
СКАРБ (польск. skarb) — 1) грошы, каштоўныя рэчы, маёмасць; 2) каштоўнасці, якія схаваны ў патаемным месцы; 3) духоўныя і культурныя капггоўнасці (напр. скарбы сусветнай літаратуры).
СКАРБНІЦА (польск. skarbniса) — 1) месца захоўвання дарагіх рэчаў, каііггоўнасцей; 2) перан. невычэрпная крыніца чаго-н.
СКАРБЎТ (ням. Skorbut) — хвароба чалавека, выкліканая недастатковай колькасцю ў ежы вітаміну С; цынга.
СКАРГА (польск. skarga) — 1) выражэнне незадавальнення з прычыны якіх-н. непрыемнасцей; 2) афіцыйная заява аб няправільным дзеянні якой-н. асобы, установы, арганізацыі.
СКАРДАТЎРА (іт. scordatura) — часовая змена звычайнай настройкі струн музычных інструментаў, пераважна лютні і скрыпак, для аблягчэння выканання некаторых відаў акордаў, змены дыяпазону інструмента і інш.
СКАРН (шв. skam) — метамарфічная горная парода, якая складаецца пераважна з гранату, піраксену і некаторых іншых вапнякова-жалезістых сілікатаў.
СКАРПЕЛЬ (іт. scarpello) — каменячосны разец скульптара.
СКАРГЙНА (гр. skorpaina) — рыба сям. скарпенавых, пашыраная ў прыбярэжнай зоне пераважна субтрапічных мораў.
СКАРПІДЫУМ (н.-лац. scorpidiшп) — лістасцябловы мох сям. амблістэгіевых, які расце на балотах, па берагах азёр, старых рэчышчаў. СКАРШЁН (лац. scorpio, -onis, ад гр. skorpios) — 1) ядавітая членістаногая жывёла класа арахнідаў, пашыраная ў тропіках і субтропіках; 2) старадаўняя кідальная мапіына, від балісты.
СКАРЦАНЁРА (іт. scorzonera, ад scorza = кара) — травяністая расліна сям. складанакветных з ядомымі каранямі, папіыраная ў засушлівых раёнах Еўропы і Азіі; некаторыя віды, напр. таў-сагыз, змяшчаюць у каранях каўчук; казялец.
СКАРЫФПСАВАЦЬ (лац. scarifiсаге = надрэзваць, выдрапваць) — падвяргаць скарыфікацыі.
СКАРЫФІКАТАР (англ. scarificator, ад лац. scarificare = надрэзваць, выдрапваць) — 1) машына для скарыфікацыі 1; 2) сельскагаспадарчая прылада для скарыфікацыі 2; 3) мед. прылада для правядзення насечак на скуры ў час прышчэпак (воспы і інпі.). скарыфікАцыя (лац. scarificatio = выдрапванне) — 1) штучнае парупіэнне скарыфікатарам 1 цэласці абалонкі насення некаторых раслін (напр. канюшыны), каб паскорыць прарастанне; 2) разразанне глебы скарыфікатарам 2 ддя ўзмацнення прытоку паветра ў
яе; 3) правядзенпе насечак на скуры пры прышчэпках (воспы і інш).
СКАТАФЁЙ (н.-лац. scotophaeus) — павук сям. гнафазідаў, які жыве ў лясным подсціле, пад карой дрэў, камянямі, у дамах.
СКАТОЛ (ад гр. skor, skatos = кал + -ол) — аргашчнае злучэнне гетэрацыкпічнага рада, прадукг гніення бялкоў з пепрыемным пахам; выкарыстоўваецца ў парфумерыі.
СКАТдМА (ад гр. skotos = цемната) — захворванне вачэй, пры якім звужаецца поле зроку.
СКАТЫ (нарв., шв. scata = рыба) — падатрад драпежных марскіх рыб атеада акулападобііых з пляскатым целам і вострым хвастом, пашыракы і ал. ч. у трапічных і субтрапічных морах; некаторыя, напр. электрьгчны скат, маюць на галаве органы, іпто ўтвараюць электрычныя разрады.