• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    СІЛІКАТЬІЗАЦЫЯ (ад сілікаты) — увядзенне ў грунт сілікатных раствораў для надання яму трываласці, воданепранікальнасці. СІЛІКАТЭРМІЯ (ад лац. silex, -icis = крэмень + -піэрмія) — спосаб атрымання металаў і сплаваў узнаўленнем вокіслаў металаў крэмніем, што суправаджаецца выдзяленнем значнай колькасці цяпла.
    СІЛІКОЗ (ад лац. silex, -icis = крэмень) — прафесійнае захворванне лёгкіх (гл. пнеўмаканіёзы), якое развіваецца ў выніку працяглага ўдыхашія гіылу кварцу, граніту, пясчаніку, іпто ўтрымліваюць свабодны двухвокіс крэмнію.
    СІЛІКОЛЬ (ад лац. silex, -icis = крэмень) — сплаў крэмнію з невялікай колькасцю прымесей, які выкарыстоўваюць для атрымання сплаваў каляровых металаў, багатых на крэмній.
    СІЛПСОН (ад лац. silex, -icis = крэмень) — сінтэтычнае крэмнійарганічнае злучэнне, якое надае гідрафобнасць тканінам, будаўнічым матэрыялам і інш.
    СІЛІМАНІТ [ад англ. B.Sylliman = прозвішча амер, мінералога (1779—1864)] — мінерал класа сілікатаў шэрага, светла-бурага і бледна-зялёнага колеру, які выкарыстоўваецца ў керамічнай вытворчасці, дая атрымання сілуміну.
    СІЛІЦЫДЫ (ад лац. silex, -icis = крэмень) — злучэнні крэмнію з металамі, якія выкарыстоўваюцца як вогнетрывалыя матэрыялы, у хімічным апаратабудаванні, як паўправаднікі і інш.
    СІЛІЦЫЙ (лац. silicium, ад silex, -icis = крэмень) — тое, што і крэмній.
    СІЛІЦЬІРАВАННЕ (ад лац. silici­um = крэмній) — насычэнне паверхневых слаёў сталі крэмніем, каб павысіць яе стойкасць супраць карозіі.
    СІЛІЦЬІФІКАЦЫЯ (ад сіліцый + -фікацыя) — узбагачэнне горных парод крэменязёмам.
    СІЛОН (чэш. silon) — гандлёвая назва паліяміднага валакна, якое выраблялася ў Чэхаславакіі.
    СІЛУМШ [ад сіл(іцый) + (ал)юмішй] — група лёгкіх кіслотаўстойлівых процікаразійных алюмініевых сплаваў з дабаўленнем крэмнію; выкарыстоўваецца пераважна ў хімічным машынабудаванні.
    СІЛЎР (лац. Silures = назва кельцкага племені, што насяляла паўвостраў Уэльс у Англіі) — трэці перыяд палеазою ў геалагічнай гісторыі Зямлі; працягваўся 25—30 млн. гадоў, падраздзяляецца на 2 аддзелы — верхні і ніжні.
    СІЛУРЫЙСКІ (ад сілурУ, с. п е р ы я д — тое, што і сілур.
    СІЛУЭТ (фр. silhouette, ад Е. de Silhouette = прозвішча фр. міністра 18 ст.) — 1) контурнае аднатоннае адлюстраванне чаго-н. на іншым фоне або выразны контур прадмета; 2) абрысы чаго-н., якія віднеюцца ў тумане, у цемры, на вялікай адлегласці; 3) знешні контур
    С	
    аб’екта ў архітэктуры і скулыпуры.
    СІЛЬВІН (н.-лац. sylvin, ад Sylvi­us = прозвішча гал. урача і хіміка 17 ст.) — мінерал класа хларыдаў, празрысты, бясколерны, падобны да камепнай солі; выкарыстоўваецца дпя вырабу калійных угнаенняў, розных калійных прэпаратаў.
    СІЛЬВІНІТ (ад сільвін) — 1) асадачная горная парода, у склад якой уваходзяць сільвін, каменная соль і іншыя дамешкі; 2) калійнае ўгнаеігне, вырабленае з гэтай пароды.
    СІЛЬФ (фр. sylphe, ад гр. silphe = матылёк) — лёгкая рухавая істота, увасабленле стыхіі паветра ў кельцкай і германскай міфалогіі. СІЛЬФІДЫ (фр. sylphides, ад ір. silphe = матылёк) — сямейства жукоў, якія харчуюцца трупамі жывёл.
    СІЛЬФІЯ (н.-лац. silphium) — травяністая расліна сям. складанакветных з шорсткім лісцем і жоўтымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Амерыцы; кармавая і дэкаратыўная.
    СІЛЬФбн (англ. sylphon) — металічная тонкасценная цыліндрычная абалонка з папярочнай гафрыроўкай бакавой паверхні, якая прымяпяецца для гібкага злучэння трубаправодаў.
    СІМАНІЯ (с.-лац. simonia, ад ст.-яўр. Simon = імя біблейскага вешчуна) — продаж і купля царкоўпых пасад, распаўсюджаныя ў сярэднія вякі ў Зах. Еўропе.
    СІМАХІЯ (гр. symmachia = дапамога) — ваенны саюз паміж стара-
    жытнагрэчаскімі гарадамі-дзяржавамі.
    СІМБІЁЗ (гр. symbiosis = сумеснае жыццё) — сумеснае існаванне арганізмаў розных відаў, пры якім арганізмы прыносяць карысць адзін аднаму (напр. с. ракаў-самотнікаў з актыніямі); гл. таксама мупіуалізм, паразітызм.
    СІМБІЁНТЫ (гр. symbion, -ontis = які жыве разам) — арганізмы, якія ўдзельнічаюць у сімбіёзе.
    СІМБІЯГЕНЕЗ (ад сімбіёз + генез) — гіпотэза аб паходжанні арганізмаў шляхам сімбіёзу.
    СІМВАЛ (гр. simbolon) — 1) прадмет або яго малюнак, а таксама графічны знак, якія выражаюць якую-н. з’яву, ідою; 2) умоўнае абазначэннс якой-н. велічыні, паняцця ў навуцы (напр. сімвалы хімічных элементаў); 3) мастацкі вобраз, які ўмоўна перадае якуюн. думку, перажыванне.
    СІМВАЛІЗАВАЦЬ (фр. symboliser) — з’яўляцца сімвалам чаго-н.
    СІМВАЛІЗМ (фр. symbolisme, ад гр. symbolon = сімвал) — кірунак у літаратуры і мастацтве канца 19 — пач. 20 ст., у творчасці прадстаўнікоў якога асноўным сродкам выражэнпя быў сімвал, а не рэальнае жыццё.
    СІМВАЛІСТ (ад сімвалізм) — паслядоўнік сімвалізму.
    СІМВАЛІЧНЫ (гр. symbolikos) — 1) які мае скрыты сэнс; 2) мізэрна малы (пра платы, сумы).
    СШВОЛІКА (гр. symbolikos = сімвалічны) — 1) выражэпне ідэй, паняццяў або пачуццяў пры дапамозе ўмоўных знакаў (сімвалаў)
    (напр. с. лічбаў, с. хімічных элементаў); 2) сукупнасць сімвалаў.
    СІМЕНС [ням. Е.Siemens = прозвішча ням. вынаходцы (1816— 1892)] — адзінка электрычнай праводнасці.
    СІМЕНТАЛЫ (ням. Simmental = назва ракі ў Швейцарыі) — парода выведзенай у Швейцарыі буйной рагатай жывёлы, якая вызначаецца высокімі малочнымі і мяснымі якасцямі.
    СІМЕТРЫЧНЫ (ад гр. symmetros) — які мае сіметрыю, пабудаваны па закону сіметрыі; мат. с ы я ф у н к ц ы і — функцыі некалькіх пераменных, якія не змяняюць свайго значэння пры любых перастаноўках гэтых пераменных.
    СІМЕТРЫЯ (гр. symmetria) — 1) суразмернасць размяшчэння частак чаго-н. па абодва бакі ад сярэдзіны, цэіпра; 2) мат. уласцівасць геаметрычнай фігуры пры пэўных зменах свайго становішча накладвацца на сябе так, што не ўсе яе пункты займаюць першапачатковае становішча; 3) фіз. незалежнасць фізічных з’яў ад пэўных прасторава-часавых ці іншых пераўтварэнняў, што выяўляецца ў інварыянтнасці ўраўненняў і законаў; 4) біял. паўтаральнасць форм частак ці органаў цела жывога арганізма; 5) заканамернае размяшчэнне роўных частак крышталёў (рэбраў, граняў, вяршьшь) адносна адна другой.
    СІМІІДЫ (ад лац. simia = малпа + гр. eidos = выгляд) — тое, што і анпірапоіды.
    СІМІЯС (н.-лац. simias) — кароткахвостая танкацелая мачпа, якая трапляецца на Суматры.
    	;	С
    СІМПАТАЛІТЫЧНЫ (ад гр. sympathes = чуллівы + lysis = растварэнне, пазбаўленне); с ы я с р о д к і — лекавыя рэчывы, здольныя ліквідаваць дзеянне, якое выклікаецца раздражненнем сімпатычных нерваў.
    СІМПАТАМІМЕТЫКІ (ад гр. sympathes = чуллівы + mimesis = перайманне) — лекавыя рэчывы, якія дзейнічаюць падобна раздражняльніку сімпатычных 2 нерваў.
    СІМПАТРЫЯ (ад гр. syn = разам + patris = радзіма) — сумеснае пражыванне розных відаў або падвідаў і пашырэнне аднаго віду ў адным геаграфічным раёне.
    СІМПАТЫЗАВАЦЬ (фр. sympa­thiser, ад гр. sympathes = успрымальны, адчувальны) — адчуваць сімпатыю, адносіцца з сімпатыяй да каго-н., чаго-н.
    СІМПАТЫНЫ (ад гр. sympathes = чуллівы) — рэчывы, якія выдзяляюцца ў арганізме чалавека і жывёл пры раздражненні заканчэнняў нервовых валокнаў сілтатычнай нервовай сістэмы; прымаюць удзел у перадаванні імпульсаў.
    СІМПАТЬІЧНЫ (фр. sympathique, ад гр. sympathes = успрымальны, адчувальны) — 1) які выклікае сімпатыю, мілы, прыемны (проціл. антыпатычны)', 2) які мае адносіны да аддзела вегетатыўнай нервовай сістэмы; с-ая н е р вовая сістэма — аддзел вегетатыўнай нервовай сістэмы, які (побач з парасімпатычнай нервовай сістэмай) удзельнічае ў рэгуляцыі дзейнасці ўнутраных органаў, жыўлення ткапкі і абмену
    рэчываў ва ўсіх органах і тканках цела.
    СІМПАТЫЯ (гр. sympatheia = спачзванне) — цж а, прыхілыіасць да каго-н. (проціл. антыпатыя).
    СІМПЛАКА (гр. symploke = спляценне, з’яднанне) — від сінтаксічнага паралелізму, стылістычная фігура, у якой дзве часткі фразы маюць падобны пачатак і канец.
    СІМПЛАСТ (ад гр. syn = разам + -пласт) — адзінства ўсіх пратапластаў жывых клетак арганізма, аб’яднаных сістэмай эндаі экзаплазматычііай сеткі.
    СІМПЛЕКС (лац. simplex = просты) —мат. найпрасцейшы выпуклы шматграннік дадзенай колькасці вымярэнняў.
    СІМПЛІФПСАЦЫЯ (ад с.-лац. simplificare = спрашчаць, ад лац. simplex = просты + facere = рабіць) — спрашчэнне.
    СІМПЛбКА (н.-лац. symploca, ад гр. symploke = спляценне, з’яднанне) — ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. асцыляторыевых, якая пашырана ў прэсных, саланаватых і марскіх вадаёмах, на вільготных скалах, сценах, у глебе.
    СІМПОДЫЙ (н.-лац. sympodium, ад гр. syn = разам + podion = падстава) — тып расліішага разгалінавання, калі з пупышкі вырастае новы парастак, які расце хутчэй, чым мацярынскі.
    СІМПбзіУМ (лац. symposium, ад гр. symposion = баляванне, банкет) — нарада па якім-н, навуковым пытанні, звычайна міжнародная.
    СІМПТАМАТАЛбГІЯ (ад гр symptoma, -atos = супадзенне, прык-
    мета + -логія) — раздзел медыцыны, які вывучае сімптомы захворванняў.
    СІМПТАМАТЫКА (ад гр. symptoma, -atos = супадзенне, прыкмета) — 1) сукуппасць сімптомаў, уласцівых якому-н. захворванню; 2) тое, што і сімптаматалогія.
    СІМПТАМАТЫЧНЫ (ад гр. symptoma, -atos = супадзенне, прыкмета) — які з’яўляецца сімптомам чаго-н.; паказальны ў якіх-н. адносінах; с-ае лячэнне — лячэнне, накіраванае на ліквідацьпо сімптомаў хваробы незалежна ад яе асноўнай прычыны.
    СІМПТОМ (гр. symptoma = супадзенне, прыкмета) — 1) знешняе праяўленне чаго-н. (напр. сімптомы захворвання); 2) знешняя прымета якой-н. з’явы.
    СІМУЛЬТАННЫ (фр. simultane = адначасовы, ад лац. simul = у адзін і той жа час); с а я д э карацыя — тып афармлення спектакля ў сярэдневяковым тэатры, пры якім на сцэне па прамой лініі ўстанаўліваліся адначасова ўсе дэкарацыі, неабходныя па ходу дзеяння.
    СІМУЛЯВАЦЬ (лац. simulare) — наўмысна ствараць ілжывае ўяўленне аб наяўнасці чаго-н. (напр. с. хваробу).
    СІМУЛЯНТ (лац. simulans, -ntis) — чалавек, які прытвараецца, сімулюе што-н.
    СІМУЛЯЦЫЯ (лац. simulatio = прыгворства) — прытворства з мэтай увесці ў зман (напр. с. хваробы).
    СШФАШЗАЦЫЯ (ад гр. syrnphoпіа = сугучча) — пералажэнне для
    сімфанічнага аркестра; распрацоўка ў стылі сімфанічных твораў.
    СІМФАНІЗМ (ад гр. symphonia = сугучча) — сімфанічнае мастацтва, сімфанічны стыль.
    СІМФАШЧНЫ (ад гр. symphonos = сугучны) — 1) які мае адносіііы да сіліфоніі, звязаны з музычнай формай сімфоніі; 2) які мае адносіны да выканання аркестрам са смычковых, духавых і ўдарных інструмептаў.