• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    СЕДЭНТАРНЫ (лац. sedentarius) — які сядзіць на дне або прымацаваны да водных прадметаў (аб водных жывёлах).
    СЕзАм (гр. sesamon) — тое, што і кунжут.
    СЕЗбн (фр. saison) — 1) адна з чатырох пор года (напр. летні с.); 2) частка года, найбольш прыдатная да якой-н. работы, адпачынку (напр. с. жніва, тэатральны с., купальны с.) або звязаная з якімі-н. пастаяннымі з’явамі прыроды (напр. с. дажджоў).
    СЕІД (ар. sejid = князь, пан) — пачэсны тытул мусульманіна, які прэтэндуе на паходжанне ад нашчадкаў прарока Магамета.
    СЕЙБА (н.-лац. ceiba) — дрэва сям. бамбаксавых з пальчатаскладаным лісцем, пашыранае ў трапічнай Амерыцы; дае капок.
    СЕЙВАЛ (англ. seiwhale) — воднае млекакормячае сям. паласацікаў даўжынёй да 18 м; івасёвы кіт. СЕЙМ (польск. sejm) — 1) саслоўна-прадстаўнічы орган у старажытнай Полыпчы і Вялікім княстае Літоўскім; сход гараджан і шляхты на Беларусі ў 14—16 ст..
    2)	назва парламента ў некаторых дзяржавах, напр. у Полыпчы, Фінляндыі.
    СЕЙМЎРЫЯ (н.-лац. seymouria, ад Seymour = назва горада ў ЗША) — вымерлае земнаводнае падкласа батрахазаўраў, якое жыло ў канцы палеазою.
    СЕЙНЕР (англ. seiner, ад seine = кашальковы невад) — марское рыбалоўнае судна невялікіх памераў. СЕЙСМА(гр. seismos = ваганне, землеірасенне) — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «звязаны з ваганнямі зямной кары, землетрасеннямі».
    СЕЙСМАТЕАЛбгіЯ (ад сейсма+ геалогія) — навука, якая вывучае геалагічныя працэсы, што суправаджаюць землетрасенні, а таксама выкарыстанне геалагічных дадзеных для вызначэння сейсмічна небяспечных раёнаў.
    СЕЙСМАГРАМА (ад сейсма+ -грама) — папяровая стужка з запісам ваганняў зямной кары, зробленым пры дапамозе сейсмографа. СЕЙСМАГРАФІЯ (ад сейсма+ -графія) — аўтаматычны запіс ваганняў зямной кары пры дапамозе сейсмографа
    СЕЙСМАІЗАЛЯЦЫЯ (ад сейсма+ ізаляцыя) — абарона збудаванняў ад земле-трасенняў піляхам размяшчэння над фундаментамі дэмпферных праслоек.
    сейсмакаратАж (ад сейсма+ каратаж) — каратаж, заснаваны на вымярэнні хуткасцей сейсмічных хваляў у свідравінах.
    СЕЙСМАКАРДЫЯГРАМА (ад сейслю+ кардыяграма) — графіч-
    	с
    ны запіс страсенняў цела, якія выклікаюцца скарачэннямі сэрца.
    СЕЙСМАКАРДЫЯГРАФІЯ (ад сейсма+ кардыяграфія) — метад графічнай рэгістрацыі механічных праяўленняў дзейнасці сэрца шляхам запісу сейсмічнага эфекту.
    СЕЙСМАЛОГІЯ (ад сейсма+ -логія') — раздзел геафізікі, які вывучае ваганні зямной кары і з’явы, з якімі яны звязаны.
    СЕЙСМАМЕТРЫЯ (ад сейсма+ -метрыя) — раздзел сейсмалогіі, які распрацоўвае метады вымярэння ваганняў зямной кары.
    СЕЙСМАНАСТЫІ (ад сейсма+ настыі) — рухі органаў раслін пры датыканні да іх або страсенні (напр. лістоў мімозы).
    СЕЙСМАСКбп (ад сейсма+ -скоп) — прыбор, які адзначае час першага ппуршка пры ваганнях зямной кары, а таксама яго напрамак.
    СЕЙСМАСтАнЦЫЯ (ад сейсма+ станцыя) — спецыяльнае збудаванне з апаратурай для прыёму і рэгістрацыі сейсмічных хваляў.
    СЕЙСМАТЭКІ ОШКА (ад сейсма+ тэктоніка) — навуковая дысцыпліна, якая вывучае геалагічныя ўмовы ўзнікнення землетрасенняў.
    СЕЙСМІКА (ад гр. seismos = землетрасенне) — раздзел фізікі, які вывучае ваганні глебы якой-н. мясцовасці, схільнасць дадзенай тэрыторыі да землетрасенняў.
    СЕЙСМІЧНЫ (ад сейсміка) — звязаны з землетрасеннямі; прызначаны для вьгвучэпня ваганняў зямной паверхні.
    СЕЙСМОГРАФ (ад сейсма+ -граф) — прыбор для аўтаматычнай рэгістрацыі ваганняў зямной паверхні.
    СЕЙСМОЛАГ (ад сейсмалогія) — спецыяліст у галіне сейсмалогіі.
    СЕЙСМОМЕТР (ад сейсма+ -мепір') — прыбор для вьімярэння зрухаў пластоў глебы, частак збудаванняў пры ваганнях зямной кары.
    СЕЙФ (англ. safe = бяспечны, надзейны) — 1) незгаральная металічная шафа для захоўвання сакрэтных папер, грошай, дакументаў; 2) памяшканне з такімі шафамі ў банках.
    СЁЙІЛЫ (фр. seiches) — стаячыя хвалі ў закрытых водных басейнах (азёрах, унутраных морах), калі адбываецца вагальны рух усёй масы вады, а паверхня вадаёма набывае ўхіл то ў адзін, то ў другі бок. СЁКАНД-ХЭНД (англ. second­hand, ад second = другі + hand = рука) — 1) ужываны, стары, паношапы (прадмет, кніга, рэч); 2) з другіх рук (інфармацыя, звесткі і Г.Д.).
    СЕКАНС (лац. secans = сякучы) — мат. адна з трыганаметрычпых функцый вугла, роўная ў прамавугольным трохвугольніку адносінам гіпапіэнузы да катэта, які прылягае да гэтага вугла.
    СЕКАТАР (фр. secateur, ад лац. secare = рэзаць) — вялікія садовыя нажніцы, якімі абразаюць галінкі дрэў і кустоў.
    СЕКВЁНЦЫЯ (лац. sequentia = праходжанне) — 1) паўтарэнне якога-н. музычнага матыву па сту-
    пенях гамы ўверх ці ўніз; 2) разнавіднасць сярэдневяковых каталіцкіх песнапенняў, якія першапачаткова ўваходзілі ў грыгарыянскі харал.
    СЕКВЁСТР (лац. sequestrum) — 1) забарона ці абмежаванне, якое накладваецца дзяржаўнымі ўладамі на карыстанне якой-н. маёмасцю; 2) мед. участак амярцвелай тканкі, які аддзяліўся ад здаровай.
    СЕКВЕСТРАВАцЬ (п.-лац. sequestrare) — накладваць на што-н. секвестр.
    CEKBECTPATAP (польск. sekwestrator, ад п.-лац. sequestrator) — той, хто праводзіць секвестрацыю.
    СЕКВЕСТРАЦЫЯ (п.-лац. sequestratio)— 1) налажэнне секвестру на што-н.; 2) мед. аддзяленне амярцвелай тканкі ад здаровай.
    СЕКВбя (н.-лац. sequoia, ад індз. Sequoyah = імя правадыра племені чырокаў) — вечназялёнае хвойнае дрэва сям. таксодыевых, паіпыранае ў гарах Паўн. Амерыкі; можа дасягаць гіганцкіх памераў; дае каштоўную драўніну.
    СЕКВОЯДЭНДРОН (ад секвоя + -дэндрон) — вечназялёнае хвойнае дрэва сям. таксодыевых з прамым стройным ствалом, якое расце ў Каліфорніі і можа дасягаць гіганцкіх памераў (да 120 м вышыні, 10 м у дыяметры); мамантавае дрэва.
    СЕКРЭТбР (фр secretaire) — кніжная паліца з адкідной або высоўнай дошкай, якая замяняе стол.
    СЕКС (лац. sexus = пол) — сукупнасць псіхічньгх рэакцый, перажыванняў і ўчыіікаў, звязаііых з пра-
    яўленнем і задавальненнем палавых пачуццяў.
    СЕКСАГАНАЛЬНЫ (ад лац. sex = піэсць + гр. gonia = вугал) — шасцівугольны.
    СЕКСАЛОПЯ (ад секс + -логія) — раздзел медыцыны, які вывучае праблемы палавога жыцця.
    СЕКСАПАТАЛбгіЯ (ад секс + паталогія) — раздзел медыцыны, які вывучае і лечыць захворванні, звязаныя з парушэннямі палавога жыцця.
    СЕКСАПАТбЛАГ (ад сексапаталогія) — спецыяліст у галіне сексапаталогіі.
    СЕКСАЛІЛЬНЫ (ад англ. sex appeal = фізічная прывабнасць) — прывабпы ў сексуальных адносінах.
    СЕКСДУКЦЫЯ (ад лац. sexus = пол + ductio = правядзенне) — перанос генетычнага матэрыялу ад адной бактэрыі да другой у працэсе кан ’югацыі.
    СЕКСОЛАГ (ад секс + -лаг) — спецыяліст у галіне сексалогіі.
    СЕКСТА (лац. sexta = шостая) — 1) шостая ступепь дыятанічнай гамьг, 2) інтэрвал паміж дадзенай ступеішю і шостай ад яе ў дыятанічнай гаме.
    СЕКСТАКОРД (ад лац. sextus = шосты + акорд) — музычны акорд з трох гукаў, які ўключае інтэрвалы, тэрцыі і сексты.
    СЕКСТАНТ (лац. sextans, -ntis = шостая частка, ад sex = шэсць) — вугламерны інструмент, які выкарыстоўваецца ў мараходстве і авіяцыі.
    СЕКСТЫЛЬЁН (фр. sextillon) — лік, які складаецца з адзінкі з 21
    	с
    нулём (у Англіі, Германіі з 36 нулямі).
    СЕКСТЬША (фр. sextine, ад лац. sextus = пюсты) — шасцірадковы верш, у якім чатыры радкі з перакрыжаванай рыфмоўкай і два радкі з сумежнай рыфмоўкай.
    СЕКСТбт (ням. Sextett, ад лац. sextus = шосты) — 1) музычны твор для шасці галасоў або інструментаў; 2) калектыў выканаўцаў з шасці чалавек; аркестр з шасці інструментаў.
    СЕКСУАЛІЗМ (ад лац. sexualis = палавы) — павышаная палавая пачуццёвасць.
    СЕКСУАЛЬНАСЦЬ (ад сексуальны) — праяўленне і задавальненне палавьгх пачуццяў.
    СЕКСуАлЬНЫ (лац. sexualis, ад sexus = пол) — палавы, звязаны з палавымі адносінамі.
    СЕКТА (лац. secta = вучэнне, напрамак, школа) — 1) рэлігійная ірупа, якая адкалолася ад пануючай царквы; 2) перан. група асоб, якая замкнулася ва ўласных вузкіх інтарэсах.
    СЕКТАНТ (ад секта) — 1) паслядоўнік якой-н. рэлігійнай секты; 2) перан. чалавек, які вылучаецца вузкімі інтарэсамі якой-н. замкнутай групы.
    СЕКТАНЦТВА (ад сектант) — 1) агульная назва рэлігійных груп, якія дзейнічаюць унутры тых ці іншых рэлігій або веравызнанняў як вынік апазіцыі да іх; прыналежнасць да такой групы (секты); 2) вузкасць і дагматычнасць поглядаў у асоб, якія замкпуліся ў сваіх групавых нггарэсах.
    СЁКТАР (лац, sector) — 1) мат. частка плоскай фігуры, абмежаваная дугой і радыяльнымі лйііямі (напр. с. круга); 2) частка якой-н. плонгчы, абмежаваная радыяльнымі лініямі (напр. с. стадыёна); 3) частка народнай гаспадаркі, якая мае пэўныя эканамічныя і сацыялыіыя прыметы (напр. кааператыўпы с. у сельскай гаспадарцы); 4) аддзел установы або арганізацыі, які мае пэўную спецыялізацыю; 5) участак сістэмы кіравання самалёта, карабля і інш.
    СЕКУЛЯРЫзАцЫЯ (фр secula­risation, ад лац. saecularis = свецкі) — 1) перадача царкоўнай і манастырскай маёмасці ва ўласнасць дзяржавы; 2) вылучэнне чаго-н. з царкоўнага падпарадкавання і перадача свецкаму, грамадзянскаму; 3) перан. вызваленне ад уплыву рэлігіі ў грамадскай і творчай дзейнасці.
    СЕКУНДА (лац. secunda) — 1) прамежак часу, роўігы 1/60 часткі мінуты, ці вугла, роўпы 1/3600 градуса. 2) муз. другая ступень гамы, а таксама інтэрвал паміж двума суседнімі гукамі гэтай гамы; 3) другі інструмент і яго партыя ў аркесзры.
    СЕКУНДАКОРД (ад секунда + акорд) — трэцяе абарачэнне септакорда.
    СЕКУНДАМЕТРЫСТ (ад секунда + гр. metreo = мераю) — асоба, якая на спартыўных спаборніцтвах вядзе ўлік часу пры дапамозе секундамера.
    СЕКУНДАНТ (лац. secundans, -ntis = які садзейнічае, дапамагае) — 1) адзін з двух сведак і пасрэднікаў на дуэлі; 2) памочпік
    удзельніка спартыўнага спаборніцтва (у боксе, шахматах і інш ).
    СЕКУНДАРНЫ (лац. secundari­us) — другасны.
    СЕКУНД-МАЁР (ад лац. secundus = другі + маёр) — афіцэрскае званне ў рускай арміі 18 ст., якое пазней адпавядала звапню капітана.
    СЕКУРЫНЁГА (н.-лац. securinega, ад лац. securia = сякера + nego = супрацьстаю) — кустовая расліна сям. малачаевых з простым цэлыіым лісцем і дробнымі зеленавата-жоўшмі кветкамі, пашыраная ў Міжземнамор’і, умераных і субтрапічпых абласцях Азіі, Афрыкі і Паўд. Амерыкі; лекавая; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    СЁКЦЫЯ 1 (лац. sectio = разразанне, раздзялепне) — 1) аддзел установы ці арганізацыі з пэўнай спецыялізацыяй (напр. с. прозы, с. абутку ва універмагу); 2) група ўдзельнікаў з’езда, канферэнцыі, нарады, якая працуе над пэўным колам пытанпяў; 3) частка якога-н. збудавання, машыкьі, канструкцыі (напр. с. трубаправода).