Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
САРАСПбРЫЙ (н.-лац. sorosporium) — базідыяльны грыб сям. устылягавых, які развіваецца на раслінах сям. злакавых, гваздзіковых, залознікавых.
САРАСТРУМ (н.-лац. sorastrum) — каланіяльная зялёная водарасць сям. гідрадыкцыевых, якая пашырана ў планктоне прэсных вадаёмаў.
САРАФАН (рус. сарафан, ад перс. sarapa = урачыстае адзенне) — рускі народны жаночы ўбор у выглядзе свабоднай доўгай сукенкі без рукавоў з засцежкай пасярэдзіне.
САРАЦЫНЫ (лац. saraceni, ад ар. Sarkljm = усходні) — назва арабскага насельніцтва Зах. і Паўн. Аравіі ў творах антычных аўтараў; у сярэдневяковай Еўропе назва пашырылася на ўсіх арабаў і наогул мусульман.
САРАЦЭНІЯ (н.-лац. sarraceпіа) — травяністая насякомаедная расліна з лоўчымі лістамі, забяспечанымі нектараноснымі залозкамі, і яркімі кветкамі, пашыраная ў Паўн. Амерыцы.
САРБЙНТЫ (лац. sorbens, -ntis = які паглынае) — цвёрдыя целы і вадкасці, якія паглынаюць якія-н. рэчывы з навакольнага асяроддзя.
САРБІТ 1 [ад англ. H.Sorby = прозвішча англ. прыродазнаўцы (1826—1908)] — структурная складовая сталі, сумесь цэментыту і ферыпіу, што ў адрозненне ад перліту мае больш тонкую будову.
САРБІТ 2 (ад лац. sorbere = паглынаць) — арганічнае злучэнне, шасціатамны спірт аліфапіычнага рада; рэчыва, якое атрымліваецца з глюкозы і ўжываецца замест цукру ў харчаванні хворых на дыябет.
САРГАН (rp. sarganion) — прамысловая рыба сям. сарганавых, пашьграная ў Атлантычным акіяне, Міжземным, Чорным, Азоўскім і Барэнцавым морах.
САРГАСЫ (н.-лац. sargassum) — марскія бурыя водарасці класа цыкласпоравых, якія пашыраны ў цёплых частках Ціхага і Атлантычнага акіянаў.
САРДАНІКС (гр. sardonyks) — мінерал, каштоўны камень з малочна-белымі і бура-чырвонымі палоскамі; разнавіднасць агату. САРДАНІЧНЫ [лац. sardonicus (risus) = іранічны смех] — зласліва-насмешлівы, з’едлівы (пра смех).
САРДАР (перс. sardar, ад sar = галава + dar = які валодае) — 1) правадыр племені, уплывовы саноўнік у Іране і Афганістане; 2) галоўнакамандуючы войскамі ў султанскай Турцыі.
САРДАРЫЯ (н.-лац. sordaria) — сумчаты грыб сям. сардарыевых, які развіваецца ў глебе, на экскрэментах жывёл, адмерлых рэштках раслін.
САРДЗІНА (іт. sardina) — невялікая марская прамысловая рыба сям. селядцовых са сціснутым целам і баразёнкамі на жабернай крышцы.
САРДЗІНЕЛА (н.-лац. sardinella) — невялікая марская рыба, падобная да сардзіны, але з гладкай жабернай крышкай.
САРЖА (фр. serge) — баваўняная або шаўковая тканіна з дробным нахільным перапляценнем нітак.
САРКАГІНА (н.-лац. sarcogyne) — накіпны сумчаты лішайнік сям.
акараспоравых, які расце на вапняках і даламітах, радзей на іншых пародах.
САРКАДОН (н.-лац. sarcodon) — шапкавы базідыяльны грыб сям. яжоўнікавых, які расце на глебе ў хвойных, часам у мяшаных лясах; ядомы ў маладым узросце.
САРкАзМ (гр. sarkasmos, ад sarkazo = літар. рву мяса) — злосная, вострая, з’едлівая насмешка.
САРКАЛЁМА (ад гр. sarks, -rkos = мяса + lemma = скурка) — біял. тонкая абалонка, якая пакрывае гладкія, папярочнапаласатыя і сардэчныя мышачныя валокны, садзейнічае іх скарачэнню, а таксама выконвае ахоўную функцьпо.
САРКАПЛАЗМА (ад гр. sarks, -rkos = мяса + плазма) — цытаплазма мышачных валокнаў і клетак.
САРКАСОМА (н.-лац. sarcosoma) — сумчаты грыб сям. саркасцыфавых, які трапляецца на глебе ў хвойных і мяшаных лясах.
САРКАСПАРЫДЫІ (ад гр. sarks, -rkos = мяса + sporidion = семя) — група прасцейшых атрада какцыдый; паразітуюць у мышцах і злучальнай тканцы млекакормячых, птушак і паўзуноў.
САРКАСТЬІЧНЫ (гр. sarkastikos) — які выражае сарказм, прасякнуты сарказмам.
САРКАСФЕРА (н.-лац. sarcosphaera) — сумчаты грыб сям. пецыцавых, які расце на вапняковых глебах у лясах.
САРКАСЦЫФА (н.-лац. sarcoscypha) — сумчаты грыб сям. саркасцыфавых, які лрапляецца ў мя-
шаных лясах на адмерлых, паглыбленых у глебу галінках.
САРКАФАГ (лац. sarcophagus, ад гр. sarkophagos = літар. пажыральнік мяса) — манументальная, парадна аформленая труна; выраблялася з каменю, дрэва і іншых матэрыялаў.
САРКАФАГІДЫ (н.-лац. sarcophagidae) — шэрыя мясныя мухі.
САРКбДА (ад гр. sarks, -rkos = мяса) — біял. пратаплазма аднаклетачных жывёл.
САРКОМА (н.-лац. sarcoma, ад гр. sarkoma = нарасць мяса) — злаякасная пухліна, якая развіваецца са злучальнай тканкі і бывае эмбрыянальная (мезенхімома), касцявая (астэасаркома), мышачная (міясаркома) і інш.
САРКОМАСТЫГАФбРЫ (н,лац. sarcomastigophora) — выдзелены ў апошні час тып аднаклетачных жывёл, у які ўключаюцца саркодавыя і жгуціканосцы.
сарна (польск. sama) — парнакапытная жвачная жывёла сям. пустарогіх; горная каза з невялікімі рагамі.
САРСАПАРЫЛЬ (ісп. zarzaparil1а) — від смілакса, пашыраны ў Кітаі; змяшчае сапаніны і выкарыстоўваецца ў медыцыне.
САРСУЭЛА (ісп. zarzuela) — старадаўні жанр іспанскай оперы\ лірычная п’еса, у якой спевы і танцы чаргаваліся з дыялогам.
САРТЫМЕНТ (ням. Sortiment, ад фр. assortiment) — падбор прадукцыі па марках, профілях, памерах (пераважна ў дрэваапрацоўчай і металургічнай прамысловасці).
САРЦЫНЫ (лац. sarcina = вузел) — шарападобныя бакпіэрыі, якія ўтвараюць кубічныя пакетападобныя скапленні.
САРЫ (інд. sari) — жаночае адзенне ў выглядзе кавалка тканіны, абкручанага вакол цела і перакінутага цераз плячо.
САРЫСА (гр. sarisa) — доўгае кап’ё, якое было на ўзбраенні цяжкай пяхоты ў Стараж. Македоніі.
САРЫТ (гр. sorites = нагрувашчаны, ад soros = куча) — складаны сілагізм, у якім падаецца толькі апошняя пасылка, а прамежкавыя пасылкі не называюцца, а маюцца на ўвазе.
САРЭДЫІ (н.-лац. soredium, ад гр. soros = груда, куча) — органы вегетатыўнага размнажэння некаторых лішайнікаў, якія складаюцца з адной або некалькіх клетак водарасці, акружаных грыбніцай.
САСАФРАС (англ. sassafras) — дрэўная расліна сям. лаўровых, пашыраная ў прыатлантычнай частцы Паўн. Амерыкі.
САСТЭНУТА (іт. sostenuto = стрыманы) — муз. засяроджана і рытмічна дакладна, вытрымліваючы ўмераны тэмп.
сатАлп (н.-лац. sotalia) — род дэльфінаў, пашыраны ў тропіках і субтропіках; жывуць у прыбярэжных частках мораў і ў рэках.
САТАНА (гр. satan, ад ст.-яўр. satan = праціўнік) — злы дух у некаторых рэлігіях, які супрацьстаіць богу; д’ябал.
САТРАП (гр. satrapes, ад перс. sitrab) — 1) правіцель правінцыі ў Стараж. Іране; 2) перан. жорсткі начальнік, самадур, дэспат.
САТРАШЯ (гр. sartrapeia, ад перс. sitrab = сатрап) — вобласць, правінцыя ў Стараж. Іране, якой кіраваў campan.
САТУРА (лац. satura = сумесь) — жанр разважальна-дыдактычнага характару ў старажытнарымскай літаратуры, які спалучаў прозу і вершы.
САТУРАТАР (лац. saturator = які насычае) — 1) апарат для насычэння вадкасцей вуглякіслым газам; 2) апарат для хімічнай апрацоўкі вуглякіслым газам цукровага соку.
САТУРАЦЫЯ (лац. saturatio = насычэнне) — 1) насычэнне вадкасцей вуглякіслым газам; газіраванне; 2) хімічная апрацоўка цукровага соку вуглякіслым газам для выдалення з яго вапны.
САТЎРН (лац. satumus = свінец, ад Satumus = імя бога земляробства ў старажытнарымскай міфалогіі) — назва свінцу ў алхіміі.
САТУРНАЛІІ (лац. Saturnalia, ад Satumus = імя старажытнарымскага бога земляробства) — 1) старажытнарымскае свята ў гонар бога Сатурна, якое спраўлялася пасля заканчэння палявых работ, 2) перан. бесшабашная гулянка; папойка.
САТУРНІЗМ (ад лац. satumus = свінец) — хранічнае атручэнне чалавека свінцом.
САТЫР (гр. Satyros) — 1) лясны дэман з рагамі і казлінымі нагамі, спадарожнік бога віна і весялосці ў старажытнагрэчаскай міфалогіі; 2) вялікі дзённы матыль; 3) птушка атрада курыных з двума падоб-
с нымі на рогі вырастамі на галаве, якая водзіцца ў Індыі і Кітаі.
САТЫРА (лац. satira, ад satura = сумесь) — 1) літаратурны твор, у якім рэзка высмейваюцца адмоўныя з’явы жыцця; 2) наогул высмейванне, ганьбаванне чаго-н.
САТЫРЫК (лац. satiricus, ад гр. satyrikos = сатырычны) — прадстаўнік сатырычнага напрамку ў літаратуры і мастацтве.
САТЫРЫКбН (гр. satyrikon) — назва сатырьічнай драмы ў эпоху антычнасці і сярэдневякоўя.
САТЫРЬГЧНЫ (гр. satyrikos) — 1) які мае адносіны да сатыры, з’яўляецца сатырай, змяшчае ў сабе сатыру; 2) з’едліва-насмешлівы, іранічны.
САТЫРЫЯЗ, САТЫРЫЯЗІС (лац. satiriasis < гр. satyriasis, ад Satyros = сатыр) — хваравітая палавая цяга ў мужчын, празмерная пажадлівасць.
САТЫСФАкЦЫЯ (лац. satisfactio = задавальненне) — задавальненне ў форме паядынку, дуэлі, якое ў дваранскім грамадстве давалася абражанаму для абароны гонару.
САТЭ (фр. saute, ад sauter = смажыць) — страва пад соусам, якая гатуецца на моцным агні.
САТЭЛІТ (лац. satelles, -litis = спадарожнік, паплечнік) — 1) спадарожнік планеты (напр. Месяц — с. Зямлі); 2) шасцярня ў механізме, якая круціцца разам з воссю вакол цэнтральнага кола накшталт спадарожніка планеты; 3) дзяржава, фармальна незалежная, а фактычна падпарадкаваная іншай, больш
С
моцнай дзяржаве; 4) перан. паслугач, выканаўца чужой волі.
САТЭРН (фр. sautemes) — сорт вінаградаага белага віна.
САУНА (фін. sauna) — фінская сухая гарачая лазня; пашырылася і ў іншых краінах.
САФА (фр. sofa, ад ар. suffa) — мяккая шырокая канапа з нізкай спінкай.
САФАРЫ (ар. safar = падарожжа) — паход, турпаездка, працяглае падарожжа ў экзатычныя краіны.
САФІЗМ (гр. sophisma = выдумка, галаваломка) — вывад, які толькі фармальна здаецца правільным, бо заснаваны на наўмысна няправільным падборы зыходных палажэнняў (параўн. паралагічм).
САФІСТ (гр. sophistes) — 1) платны настаўнік філасофіі і красамоўства ў Стараж. Грэцыі; 2) той, хто карыстаецца сафізмамі для доказу заведама няправільных думак.
САФІСТЫКА (гр. sophistike) — разважанні, заснаваныя на сафізмах, слоўныя хітрыкі.
САФІСТЫЧЯЫ (гр. sophistikos) — 1) які грунтуецца на сафізме; 2) які мае адносіны да сафістыкі.
САФІТ (іт. soffitto = столь) — 1) паверхня якой-н. архітэктурнай дэталі, бачная знізу; 2) гарызантальны рад лямпаў зверху і па баках сцэны ў тэатры; 3) прыстасаваііне ў карнізе, якое дае рассеянае святло ад схаванай у ім крыніцы асвятлення.
САФІЯ (гр sophia = майстэрства, мудрасць) — уяўленне пра сэнса-
вую напоўненасць рэчаў у антычнай і сярэдневяковай філасофіі.
САФЛОР (гал. saffloer, ням. Saflor) — 1) травяпістая расліна сям. складанакветных са скурыстым зубчастым лісцем і дробнымі жоўтымі або араігжавымі кветкамі ў кошыках, пашыраная пераважна ў Сярэд. Азіі, Паўн. Афрыцы, Міжземнамор’і; 2) чырвоная і жоўтая фарбы, здабьпыя з суквеццяў гэтай расліны; 3) эфірны алей з насення гэтай расліны.