• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    РЭФЛЕКТбМЕТР (ад лац. reflec­tere = адлюстроўваць + -метр) —
    р	 прыбор для вызначэнпя каэфіцыснта адлюстравання святла.
    РЭФЛЕКТОРНЫ (ад лац. reflectere = адлюстроўваць) — які мае адносіпы да рэфлексу, які міжвольна, несвядома рэагуе на знешняе раздражненне; р а я д у г a — шлях, якім праходзіць рэфлекторнае ўзбуджэпне ў арганізме. РЭФОРМА (фр. reforme, ад лац. reformare = пераўтвараць) — пераўтварэнне, перабудова чаго-н. (напр. аграрная р., р. правапісу) без змены асноў існуючай структуры.
    РЭФРАКТАЛбЙ (ад англ. refrac­tory = вопіетрывалы + alloy = сплаў) — гарачаўстойлівыя сплавы нікелю, кобальту, хрому і жалеза з дабаўленнем шшых элементаў; служаць для вырабу розных дэталей рэактыўных рухавікоў.
    РЭФРАКТАМЁТРЫЯ (ад лац. refractus = пераломлены + -метрыя) — раздзел фізікі, які распрацоўвае метады вымярэння паказчыкаў пераламлення святла пры дапамозе рэфрактометра.
    РЭФРАКТАР (ад лац. refractus = пераломлены) — тэлескоп, у якім адлюсграванне нябесных цел атрымліваецца з дапамогай лінзаў.
    РЭФРАКТОМЕТР (ад лац. refrac­tus = пераломлены + -метр) — фіз. прыбор для вымярэння паказчыкаў пераламлення святла ў розных целах.
    РЭФРАКТЭРНЫ (фр. refractaire, ад лац. refractarius = непакорны) — неўспрымальны; р. п е р ы я д — перыяд кароткачасовага рэзкага падзення ўзбуджальнасці жывых тканак (нервовай, мыпіач-
    най), які наступае пасля кожнай успыпікі ўзбуджэння.
    РЭФРАКЦЫЯ (лац. refractio = пераламленне) — скрыўленне напрамку распаўсюджання светлавьгх праменяў і радыёхваляў, калі яны праходзяць праз асяроддзе з пераменнымі фізічнымі характарыстыкамі (паказчыкамі пераламлення, шчыльнасцю, дыэлектрычнай пранікальнасцю і інш.).
    РЭФРЫЖЭРАтАР (англ. refrige­rator, ад лац. refrigerare = ахалоджваць) — 1) частка халадзільнай машьпіы, у якой за кошт выпарэння вадкасці атрымліваецца нізкая тэмпература; 2) вагон-халадзільнік, судна-халадзільнік, аўтамабіль-халадзільнік дпя перавозкі грузаў, якія хутка псуюцца.
    РЭФРЭН (фр. refrain) — 1) радок ці некалькі радкоў, якія ў пэўным парадку паўтараюцца ў вершы; 2) прыпеў у песні; 3) галоўная тэма, якая шматкратна паўтараецца ў чаргаванні з рознымі эпізодамі ў музычнай форме ронда.
    РЭФУЛЁР (фр. refouleur) — землясосны снарад з помпамі і трубаправодам для перамяшчэшія сумесі грунту з вадой; грунтаправод. РЭФУЛІРАВАЦЬ (фр. refouler) — перамяшчаць сумесь грушу з вадой да месца ўкладкі пры дапамозе рэфулёра.
    РЭХА (гр. echo = гук, голас) — 1) адбіццё гукавога сігналу ці радыёімпульсу ад пэўнай перашкоды; 2) перан. водгалас, водгук.
    РЭХАВЁРШ (ад рэха + верйі) — верш, у якім сумежныя радкі зарыфмаваны рэхарыфмай.
    РЭХАГРАМА (ад рэха + -грама) — графік, які вычэрчваецца самапісцам па сігналах ад рэхалота.
    РЭХАЛАКАГАР (ад рэха + лакатар) — гідраакустычны навігацыйны прыбор для знаходжання і вызначэння месцазнаходжання ў вадзе рознага роду цел і прадметаў.
    рэхалакАцыя (ад рэха + лакацыя) — арыентацыя ў прасторы пры дапамозе адбітага гуку або ультрагуку.
    РЭХАЛОТ (ад рэха + лот) — 1) гідраакустычны навігацыйны прыбор для вызначэння глыбіні марскога дна пад кілем судна; 2) прыбор ддя замервання ўзроўню вадкасці ў нафтавых свідравінах.
    РЭХАРЫФМА (ад рэха + рыфма) — рыфма, у якой другое сугучііае слова, звычайна аднаскладовае ці двухскладовае, паўтарае частку папярэдняга.
    РЭХАЭНЦЭФАЛАГРАФІЯ (ад рэха + энцэфалаграфія) — метад ультрагукавой дыягностыкі захворванняў галаўнога мозгу.
    РЭХАЭНЦЭФАЛАСКбП (ад рэха + гр. enkephalos = мозг + -скоп) — прыбор для выяўлення арганічных змен у цэнтральнай нервовай сістэме.
    РЭЦІ (алб. rrethi) — асноўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Албаніі.
    РЭГЦНА (лац. retina = сетка) — святлоадчувальная абалонка вока, сятчатка.
    РЭЦІНІТ (ад рэціна) — запалекне рэціны.
    РЭЦІРАВАЦЦА (рус. ретароваться, ад фр. se retirer) — 1) уст. адступаць; 2) перан. адыходзіць, знікаць (напр. р. з месца падзей).
    РЭЦІРАДА (фр. retirade) — 1) уст. адступлеі пге войскаў 2) умацаванае месца ў крапасных збудаваіпіях і на палявых пазіцыях для абароны ў выпадку адступлення; 3) іран. ухіленне ад рашучых дзеянняў.
    РЭЦЫДЫВІСТ (ад лац. recidivus = які аднаўляецца, варочаецца) — асоба, якая пасля адбывання пакарання за злачынства, паўторна зрабіла злачынства.
    РЭЦЫДЫЎ (лац. recidivus = які аднаўляецца, вяртаецца) — 1) паўторнае праяўленне якой-н. з’явы пасля таго, як яна, здавалася, знікла; 2) новае абвастрэнне хваробы пасля таго, калі чалавек, здаецца, паправіўся; 3) паўторна зробленае злачынства асобай, якая была пакарана.
    РЭЦЫШЕНТ (лац. recipiens, -ntis = які атрымлівае, прымае) — 1) хворы, якому пераліваюць кроў, перасаджваюць орган, тканкі, клеткі іншага арганізма; 2) хімічная пасудзіна, якая з’яўляецца прымальнікам вадкасці або газу.
    РЭЦЫПРОКНЫ (лац. гесіргоcus) — які вяртаецца; р а я інервацыя — рэфлекторны механізм, які забяспечвае інервацыю ўзаемазвязаных груп пжілетных мышцаў, што ўдзельнічаюць у ажьіццяўленні складаных каардынаваных рухаў (хадзьба, бег і ііпіі.);р-ыя скрыжоўванн і — два тыпы скрыжоўванняў адных і тых жа зыходных груп жывёл або раслін, якія адрозніва-
    юцца толькі палавой прыналежнасцю бацькоўскіх пар.
    РЭЦЫРКУЛЯЦЫЯ (ад рэ+ цыркуляцыя) — шматразовае вяртанне струменю газаў, вадкасцей або цвёрдьіх рэчываў у апарат з мэтай рэгулявання вытворчага працэсу, паляпшэння выкарыстання сыравіны, утылізацыі адходаў і інш.
    РЭЦЫТАЦЫЯ (лац. recitatio) — чытанне або дэкламавапне перад слухачамі.
    РЭЦЭНЗАВАЦЬ (лац. recensere = ацэньваць) — пісаць рэцэнзію на цгго-н. (напр. р. кнігу).
    РЭЦЭНЗЕНТ (лац. recensens, -ntis = які пераглядвае, даследуе) — ayTap рэцэнзіі.
    РЭЦЭНЗІЯ (лац. recensio = разгляд) — крытычны водзыў, ацэнка мастацкага, навуковага, публіцыстычнага твора, спектакля, кінафільма і інш.
    РЭЦЭНТНЫ (ад лац. recenter = нядаўна) — сучасны, зусім нядаўні, напр. жывёльны і раслінны свет у процілегласць выкапнёваму, фасільнаму.
    РЭЦЭШСА (лац. recepisse, ад гесіреге = атрымліваць) — распіска, якая пацвярджае атрыманне тавараў.
    РЭЦЭПТ (лац. receptum = прынятае, узятае) — 1) пісьмовае ўказанне ўрача аб прыгатаванні і прыёме лякарстваў; 2) сгюсаб прыгатавання чаго-н. (напр. р. марынавання); 3) перан. настаўленне, парада, як дзейпічаць.
    РЭЦЭПТАРЫ (лац. receptor = той, хто прымае) — канцавыя ўтварэнні аферэнтных нервовых валокпаў, які ўспрымаюць раз-
    дражнепні са знешняга (экстэрарэцэптары) або ўнутранага (інпгэрарэцэппіары) асяроддзя арганізма і пераўтвараюць фізічную або хімічную энергію раздражняльнікаў у нервовыя імпульсы 2, што перадаюцца па чуллівых нервовых валокнах у цэнтральную нервовую сістэму; у залежнасці ад таго, на якія раздражняльнікі рэагуюць, падзяляюцца на барарэцэптары, механарэцэптары, тэрмарэцэптары, фотарэцэптары, хемарэцэптары.
    РЭЦЭПТУРА (ням. Rezeptur, ад лац. receptum = прынятае, узятае) — 1) сукупнасць звестак аб выпісванні і прыгатаванні лякарстваў; 2) сукупнасць звестак аб прыгатаванні чаго-н. (напр. р. страў).
    РЭЦ^ПЦЫЯ (лац. receptio = прыняцце) — 1) запазычванне дадзеным грамадствам сацыялагічных і культурных форм, што ўзніклі ў іншай краіне або ў ішпую эпоху; 2) успрыманне рэцэппіарамі энергіі механічных, тэрмічных, электрамагнітпых, хімічных і іншых раздражняльнікаў і ператварэнне яе ў нервовыя сігналы.
    РЭЦЭСГЎНЫ (ад лац. recessus = выдаленне) — які не праяўляецца, прыхаваны; р-ая п р ы к м е т a — спадчынная прыкмета мацярынскага або бацькоўскага арганізма, якая не выявілася ў нашчадкаў першага пакалення.
    РЭЦЭСІЯ (лац. recessio) — спад вытворчасці або запавольванне тэмпаў яе росту.
    РЭЧЫТАТЬІЎ (іт. recitativo) — напеўная размова ў вакальна-му-
    зычным творы (рперы, аперэце, араторыі і інш.).
    РЭШТА (польск. reszta, ад ням. Rest) — 1) астатак чаго-н., а таксама здача (напр. атрымаць рэшту); 2) частка адрэзка часу ці адлегласці, якая засталася яшчэ нявыкарыстанай ці непераадоленай.
    РЭЭВАКУАЦЫЯ (ад рэ+ эвакуацыя) — вяртанне насельніцтва, прадпрыемстваў, устаноў, маёмасці ў мясцовасць, адауль была зроблена эвакуацыя.
    РЭЭВАКУІРАВАЦЬ (ад рэ+ эвакуіраваць) — вяртаць назад пасля эвакуацыі насельніцгва,
    прадпрыемствы, установы, маёмасць.
    РЭЭКСПАРТ (ад рэ+ экснарт') — вываз з краіны тавараў, якія раней былі прывезены з-за мяжы.
    рээмігрАнт (ад рэ+ эмігрант) — асоба, якая вяртаецца на радзіму з эміграцыі.
    РЭЭМІГРАЦЫЯ (ад рэ+ эміграцыя) — вяртанне эмігранпіаў на радзіму.
    РЭЭМІГРЬГРАВАЦЬ (ад рэ+ эмігрыраваць) — вяртацца на радзіму з эміграцыі.
    РЭЯ (рус. рея, ад гал. гаа) — рухомы папярочны круглы брус на мачце, да якога мацуецца парус.
    САБАДЫЛА (н.-лац. Sabadilla < ісп. cebadilla, ад cebada = ячмень) — расліна сям. лілейных, пашыраная на горных лугах Амерыкі, пераважна Мексікі; настойка і адвар насення гэтай расліны выкарыстоўваюцца супраць паразітаў жывёл і чалавека.
    САБАЁН (фр. sabayon) — падліўка з узбітых з цукрам жаўткоў, віна і вострых прыпраў.
    САБАЛЬ (н.-лац. sabal, ад індз. sabal) — пальма з буйным веерным лісцем, якая папіырана ў цёплых зонах Амерыкі; мае трывалую, негніючую драўніну, што ідзе на падводныя збудаванні; некаторыя віды вырошчваюцца як дэкаратыўныя.
    САБАНТЎЙ (ад цюрк. saban = плуг + tuj = свята) — 1) свята ў татараў і башкіраў, звязанае з заканчэннем вясновых палявых работ; 2) перан. шумная пагулянка.
    САБАТАВАЦЬ (фр. saboter) — 1) наўмысна зрываць работу ці якое-н. мерапрыемства; 2) дзейнічаць супраць чаго-н. шляхам сабатажу, займацца сабатажам.
    САБАТАЖ (фр. sabotage, ад saboter = стукаць чаравікамі) — 1) наўмысны зрыў работы ці якога-н. мерапрыемства; 2) замаскіраванае процідзеянне з мэтай перашкодзіць ажыццяўлешпо чаго-н.
    САБЕЛІДЫ (н.-лац. sabellidae) — сямейства кольчатых чарвей класа многашчацінкавых; пашыраны ў морах, ёсць прэснаводныя віды.
    САБЕЛІДЫТЫ (н.-лац. sabollidites) — выкапнёвыя кольчатыя чэрві сям. сабелідаў, насялялі марскія вадаёмы перыяду кембрыю.
    САБО (фр. sabot) — чаравікі на драўлянай падэшве або выдзеўбаныя з дрэва.
    САБУР (тур. sabur, ад ар. sabr) — згушчаны сок лісцяў альясу, які ўжываецца ў медыцыне як слабіцельнае.
    САВАН (гр. sabanon, ад ар. Savan = назва мясцовасці каля Багдада) — 1) пахавальны ўбор з белай тканіны для нябожчыка; 2) перан. покрыва, пялёнка (снегу, туману і інш.).