Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
РЭІЗМ (ад лац. res, геі = рэч) — разнавіднасць наміналізму.
РЭІМПАРТ (ад рэ+ імпарпі) — увязенне з-за мяжы ўласных тавараў, раней туды экспартаваных.
РЭШКАРНАЦЫЯ (ад рэ+ інкарнацыя) — падарожжа душы з цела ў цела (паводле некаторых усходніх рэлігійных дактрын).
РЭІНТРАДУКЦЫЯ (ад рэ+ інтрадукцыя) — 1) развядзенне раслін у мясцовасцях, дзе яны раней раслі, але затым зніклі, як правіла, па віне чалавека; 2) другасная або кожная наступная інтрадукцыя раслін, якія раней культываваліся.
РЭІНФЕКЦЫЯ (ад рэ+ інфекцыя) — паўторнае заражэнне арганізма (пасля выздараўлення) той самай хваробай (параўн. суперінфекцыя).
РЭІФІКАЦЫЯ (ад лац. res, геі = рэч + -фікацыя) — форма сацыяльных адносін, пры якой адносіны паміж людзьмі прымаюць выгляд адносін паміж рэчамі, РЭЙБЕР (ням. Reiber, ад reiben = церці) — драўляпы брусок, якім прыціскаюць паперу да друкарскай формы, калі робяць на ёй адбітак.
РЭЙД 1 (рус. рейд, ад гал. reede) — месца якарнай стаянкі суднаў у порце або каля берага.
РЭЙД 2 (англ. raid) — 1) пранікненпе і рух мотамеханізаваных, кавалерыйскіх вайсковых або партызанскіх груп па тылах праціўніка; 2) нечаканая рэвізія, якая праводзіцца групай актывістаў па заданпю грамадскіх арганізацый ці друку.
РЭЙДЭР (англ. raider, ад raid = нападаць) — ваенны карабель, які мае заданне самастойна весці баявыя аперацыі, гал. ч. знішчаць варожыя судпы.
РЭЙНАЎТРЫЯ (н.-лац. reynoutria) — травяністая расліна сям. драсёнавых з шырокаавальным лісцем і белавата-ружовымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная на Далёкім Усходзе; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
РЭЙНВЕЙН (ням. Rheinwein) — гатунак вінаграднага віна.
РЭЙНДЖЭРСЫ (англ. rangers) — падраздзяленні ў арміі ЗША, прызначаныя для дыверсійна-разведвалыіых дзеянняў у тыле праціўніка.
РЭЙС 1 (ням. Reise = падарожжа) — пілях якога-н. транспартнага сродку па пэўкым маршруце.
РЭЙС 2 (парт. reis, ад геі = кароль) — разменная манета Партугаліі ў 1854—1911 іт. і Бразіліі ў 1854—1942 гт., роўная 1/1000 мільрэйса.
РЭЙСМУС (ням. ReiBmaB, ад геіВеп = крэсліць + Maas = мера, памер) — інструмент для правядзення ліній, паралельных краю якога-н. вырабу ці дэталі.
РЭЙСФЁДЭР (ням. ReiBfeder, ад геіВеп = крэсліць + Feder = пя-
ро) — чарцёжны інструмент для правядзення ліній тушшу.
РЭЙСШЬІНА (ням. ReiBschine, ад геіВеп = крэсліць + Schiene = стрыжань) — вялікая чарцёжная лінейка з перакладзінай пад прамым вуглом з аднаго канца.
РЭЙТАР (ням. Reiter = коннік) — 1) наёмны салдат кавалерыі ў арміях Зах. Еўропы, Польшчы і Вялікага княства Літоўскага ў 16—17 ст. і ў Расіі ў 17 ст.; 2) металічны зажым, які надзяваецца на карткі для зручнасці карыстання імі ў картатэцы; 3) гірка на аналітычных вагах.
РЭЙТУЗЫ (ням. Reithosen) — 1) вузкія штаны ў абцяжку (першапачаткова для верхавой язды); 2) жаночыя або дзіцячыя звычайна доўгія вязаныя штаны.
РЭЙТЫНГ (англ. rating = ацэнка, клас, разрад) — індывідуальны лікавы каэфіцыент ацэнкі палітычнай, грамадскай, культурнай і іншай дзейнасці як розных арганізацый, так і асобнага чалавека; выводзіцца на аснове вынікаў якога-н. галасавання, сацыялагічных апытванняў, анкет або паказчыкаў дасягненняў (напр. у спорце).
РЭЙХ (ням. Reich = дзяржава, імперыя); Трэці рэйх — германская імперыя, гітлераўская Германія.
РЭЙХСБАНК (ням. Reichsbank) — афіцыйная назва цэнтральнага эмісійнага банка ў Германіі да 1945 г. (параўн. бундэсбанк).
РЭЙХСБАННЕР (ням. Reichsbanner) — ваенізаваныя арганізацыі ў Германіі ў 1924—1933 тт. для аба-
роны рэспублікі ад манархічнай рэакцыі.
РЭЙХСВЙР (ням. Reichswehr, ад Reich = дзяржава + Wehr = абарона) — узброеныя сілы Германіі ў 1919—1935 гг. (параўн. бундэсвер, вермахт).
РЭЙХСКАМІСАРЫЯТ (ням. Reichskommissariat) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, створаная нямецкімі акупацыйнымі ўладамі на акупіраванай тэрыторыі СССР.
РЭЙХСКАНЦЛЕР (ням. Reichskanzler, ад Reich = дзяржава + Kanzler = канцлер) — дзяржаўны канцлер, кіраўнік урада ў Германіі 1871—1945 гг. *
РЭЙХСРАТ (ням. Reichsrat, ад Reich = дзяржава + Rat = рада) — 1) парламент у Аўстра-Венгрыі ў 1867—1918 гг.; 2) верхняя палата ландтагу ў Баварыі ў 1818—1918 гг.; 3) орган прадстаўніцтва зямель у Германіі ў 1919—1 934 гг.
РЭЙХСТАГ (ням. Reichstag, ад Reich = дзяржава + Tag = зборы) — германскі парламент да 1945 г., а таксама будынак, дзе засядаў гэты парламент.
РЭКАГНАСЦЬІРАВАЦЬ (лац. recognoscere = разглядаць) — 1) рабіць разведку перад пачатаам баявых дзеянняў, 2) абследаваць мясцовасць для правядзення геадэзічных работ.
РЭКАГНАСЦЫРОЎКА (ням. Rekognoszierung, ад лац. recognoscere = разглядаць) — разведка, агляд, абследаванне.
РЭКАМБІЁ (іт. recambio = зваротны вэксаль) — 1) зваротпы пераводны вэксаль, выпісаны на імя вэ-
ксалядаўцы ў выпадку апратэставання вэксаля асобай, што яго аплаціла (параўн. камбіё)', 2) рахунак банка кліеіггу на пакрыццё расходаў, звязаных з апратэставаннем вэксаля.
РЭКАМБІНАЦЫЯ (ад рэ+ камбінацыя) — 1) размяшчэпне састаўных частак чаго-н. у новым парадку; 2) узаемадзеяпне пазітыўных іонаў з негатыўнымі іонамі або з электронамі, у выніку чаго ўтвараюцца нейтральныя часціцы (атамы, малекулы); працэс, адваротны іанізацыі.
РЭКАМЕНДАВАЦЬ (с.-лац. геcommendare = даручаць, давяраць) — 1) станоўча характарызуючы каго-н., што-н., прапаноўваць выкарыстаць у якой-н. справе (напр. р. інжынера, р. кнігу); 2) даваць каму-н. спрыяльны водзыў (звычайна ў пісьмовай форме) для паступлення ў якую-н. арганізацьпо; 3) раіць зрабіць што-н.; 4) называць пры знаёмстве.
РЭКАМЕНДАЦЬІЯ (с.-лац. геcommendatio = даручэнне) — 1) станоўчая характарыстыка каго-н. з прапановай выкарыстаць у якой-н. справе; 2) спрыяльны водзыў (звычайна ў пісьмовай форме) для паступлення ў якую-н. арганізацьгю; 3) парада, прапанова (напр. р. урача).
РЭКАНВАЛЕСЦЭНЦЫЯ (ад рэ+ лац. convalescentia = выздараўленне) — перыяд выздараўлення ад якой-н. хваробы пасля знікнення ярка выяўленых клінічных яе прыкмет.
РЭКАНВЕРСІЯ (ад рэ+ канверсія) — перавод народнай гаспадаркі краіны пасля заканчэння
р
вайны на вытворчасць прадукцыі мірнага часу.
РЭКАНКІСТА (ісп. Reconquista) — адваяванне народамі Пірэнейскага паўвострава на працягу 8—15 ст. зямель, захопленых арабамі.
РЭКАНСЕРВАцЫЯ (ад рэ+ кансервацыя') — увядзенне ў дзеянне чаго-н. пасля кансервацыі, узнаўленне чаго-н.
РЭКАНСТРУКЦЫЯ (ад рэ+ канструкцыя) — 1) карэнная перабудова, пераабсталяванне (напр. р. завода); 2) узнаўленне чаго-н. па рэштках ці па апісанню (напр. р. помніка).
РЭКАНСТРУЯВАЦЬ (ад рэ+ канструяваць) — 1) перабудоўваць што-н., каб палегпііыць, удасканаліць (напр. р. цэх); 2) аднаўляць што-н. па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (напр. р. замак).
РЭКАІПТУЛЯЦЫЯ (лац. гесаріtulatio = паўтарэнне) — 1) скарочанае паўтарэнне сказанага; 2) зверка ўліковых бухгалтарскіх запісаў з першакрыніцамі для выяўлення памылак; 3) паўтарэнне арганізмамі ў працэсе індывідуальнага развіцця прымет, якія былі ўласцівы іх далёкім продкам.
РЭКАРДСМЁН (англ. recordsman) — 1) спартсмен, які ўстанавіў рэкордг 2) перан. чалавек, які дасягнуў найбольшых поспехаў у вытворчай працы.
РЭКВІЕМ (лац. requiem, він. ад requies = спакой) — 1) музычны твор жалобнага характару; 2) памінальнае каталіцкае набажэнства.
РЭКВВІТ (лац. requisitus = неабходны) — 1) розныя рэчы, якія выкарыстоўваюцца ў тэатры пры пастаноўцы спектакля; 2) неабходны элемент у афармленні дакумента (месца, дата выдачы, подпісы), без чаго дакумент лічыцца несапраўдным; 3) выхадныя дадзеныя кнігі.
РЭКВІЗІЦЫЯ (лац. requisitio = патрабаванне) — прымусовае адчужэнне за плату або часовая канфіскацыя маёмасці ва ўласнасць дзяржавы.
РЭКВІРЭНТ (лац. requirens, -ntis = які патрабуе) — уладальнік вэксаляў, які звяртаецца ў натарыяльны або іншы адпаведны орган з паграбаваннем апратэставаць вэксаль.
РЭКЕТ (англ. racket, ад rack = мучыць, катаваць) — буйны шанпіаж, вымагальніцтва шляхам пагроз і насілля.
РЭКЕЦГР (англ. racketeer) — злачынец, які займаецца рэкетам, шантажыст.
РЭКЛАМА (фр. reclame, ад лац. reclamare = крычаць) — 1) аб’ява, паведамленне аб якім-н. мерапрыемстве, тавары, паслузе з мэтай прыцягнуць да яго ўвагу гледачоў, пакупнікоў, спажыўцоў, 2) распаўсюджванне звестак аб кім-н., чым-н., каб стварыць папулярнасць.
РЭКЛАМАВАцЬ (лац. reclamare = крычаць) — аб’яўляць аб чым-н., карыстаючыся сродкамі рэкламьг, расхвальваць з мэтай стварэння папулярнасці.
РЭКЛАМАЦЫЯ (лац. reclamatio = пярэчанне, неадабрэнне) — прэтэнзія пакупніка, заява з патраба-
ваннем пакрыць расходы і аплаціць страты з прычыны дрэннай якасці прысланага тавару, прадукту, машыны і інш.
РЭКОРД (англ. record) — найлепшы вынік, дасягнуты ў якой-н. галіне, напр. у працы, спорце.
РЭКОРДЭР (англ. recorder) — прыстасаванне ў гуказапісным апараце, якое ператварае электрычныя ваганні гукавой частаты ў механічныя ваганні разца, каб зафіксаваць гукі на гуканосьбіце.
РЭКРУТ (ням. Rekrut) — салдатнавабранец у некаторых еўрапейскіх арміях і ў дарэформеннай царскай Расіі.
РЭКРЫШТАЛІЗАЦЫЯ (ад рэ+ крышталізацыя) — працэс змены крышталічнага стану цела пад уздзеяннем розных фізічных фактараў, але без расплаўлення або растварэння цела.
РЭКРЭАТЫЎНЫ (фр. recreatif, ад лац. гесгеаге = аднаўляць) — які змяшчае ў сабе разважальныя элементы.
РЭКРЭАЦЫЙНЫ (ад рэкрэацыя) — прызначаны для карыстання ў час адпачынку.
РЭКРЭАЦЫЯ (лац. recreatio = адпачынак) — 1) перапынак паміж урокамі, лекцыямі; 2) дзейнасць чалавека ў вольны час, накіраваная на аднаўленне і ўмацаванне здароўя, фізічных і духоўных сіл, працаздо льнасці.
РЭКРЭДЫТЫЎ (ад рэ+ лац. creditum = даверанае) — 1) адзыўная грамата ўрада свайму дыпламатычнаму прадстаўніку ў іншай краіне; 2) ліст, які адмяняе акрэдытыў.
РЭКТА (англ. recto, ад лац. rectus = прамы) — тэкст, надрукаваны толькі на правай старонцы разгорнутай кнігі.
РЭКТАЛЬНЫ (ад лац. rectum = прамая кішка) — які адносіцца да прамой кішкі (напр, р-ыя даследаванні).
РЭКТАР (лац. rector = кіраўнік) — кіраўнік вышэйшай навучальнай установы.
РЭКТАРАТ (с.-лац. rectoratus) — адміністрацыйна-навучальнае кіраўніцтва вышэйшай навучальнай установы на чале з рэктарам, a таксама памяшканне, дзе знаходзіцца гэта кіраўншдва.