Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
рых водарасцей і грыбоў, якія выконваюць ролю каранёў.
РЫЗОП (н.-лац. rhizopus) — ніжэйшы грыб сям. мукоравых, які развіваецца ў глебе, на раслінных рэпггках, экскрэментах жывёл, гародніне і садавіне.
РЬІЗЫКА (польск. ryzyko, ад іт. risico) — дзеянні наўдачу, у надзеі на шчаслівы выпадак.
РЫКАРДЫЯ (н.-лац. riccardia) — пячоначны мох сям. анеўравых, які расце ў лясах на гнілой драўніне, на балоцістай і пясчанай глебах.
РЫКАШІТ (фр. ricochet) — палёт цвёрдага цела пад вуглом пасля ўдару аб якую-н. паверхню.
РЫКЕТСІЁЗЫ (ад рыкетсіі) — група інвазійных хвароб жывёл і чалавека, якія выклікаюцца рыкетсіямі.
РЫКЕТСП [ад англ. C.Ricketts = прозвішча амер. вучонага (1871— 1910)] — група дробных унутрыклетачных хваробатворных бактэрый, паразітаў членістаногіх, млекакормячых, птушак.
РЫКСДАГ (шв. riksdag) — парламент у Швецыі.
РЫКША [рус. рнкша < ял. (dzin) rikisia, ад dzin = чалавек + riki = сіла + sia = вазок] — чалавек, які перавозіць пасажыраў, упрогшыся ў спецыяльную двухколавую каляску.
РЫЛІ (ням. Rille = баразна) — вузкія звілістыя далінападобныя паніжэнні рэльефу на Месяцы і Марсе.
РЫМАР (польск. rymarz, ад ням. Riemer) — майстар, які вырабляе раменную вупраж.
РЫМЁСА (іт. rimessa = перадача, перавод) — плацёжны дакумент (вэксаль, чэк, грашовы перавод) у іішіаземнай еалюце, прызначаны для міжнародных разлікаў (гл. рэмітаваць).
РЫНА (ст.-польск. гупа, ад ням. Rinne) — металічпая труба для сцёку дажджавой вады з даху.
РЫНАВІРУСЫ (ад гр. rhin, -inos = hoc + вірусы) — вірусы, якія выклікаюць у чалавека і жывёл запаленчыя хваробы верхніх дыхальных шляхоў.
РЫНАДЗІНА (н.-лац. rinodina) — накіпны сумчаты лішайнік сям. фісцыевых, які расце на камяністых субстратах і валунах, на раслінных рэштках, кары дрэў, сугліністай глебе.
РЫНАК (польск. іупек, ад ням. Ring) — 1) месца рознічнага гандлю, базар; 2) сфера тавараабароту (напр. унутраны р., знешні р.); 3) сістэма эканамічных адносін паміж таваравыгворцамі.
РЫНАЛОГІЯ (ад гр. rhis, -inos = hoc + -логія) — раздзел медыцыны, які вывучае хваробы носа.
РЫНАШТЭК (н.-лац. rhynopithecus) — танкацелая малпа шакаладна-карычневай, шараватай або залаціста-аранжавай афарбоўкі, якая водзіцца ў горных лясах Паўд. Кітая і Паўн. В’етнама.
РЫНАПЛАСТЬІКА (ад гр. rhis, -inos = hoc + -пластыка) — аднаўленне носа або выпраўленне яго формы з даламогай пластычнай хірургіі.
РЫНАСКАІЙЯ (ад гр rhis, -inos = hoc + -скапія) — метад даследа-
ваіпія насавой поласці пры дапамозе рынаскопа.
РЫНАСКЛЕРОМА (ад гр. rhis, -inos = hoc + склерома) — ушчыльненне слізістай абалонкі носа інфекцыйнага паходжання. РЫНАСКбп (ад гр. rhis, -inos = hoc + -скоп) — люстра для агляду поласці носа.
РЫНАФІМА (ад гр. rhis, -inos = hoc + phyma = нараст) — разрастанне сальных залоз і сасудаў кончыка і крылаў носа.
РЫНГ (англ. ring) — 1) абгароджаная канатам пляцоўка дпя боксу, 2) кароткачасовы дагавор паміж прадпрымальнікамі з мэтай атрымаць прыбытак шляхам скупкі тавару на рынку і наступнай прадажы яго па больш высокіх цэнах.
РЫНІТ (лац. rhinitis, ад гр. rhis, -inos = hoc) — запаленне слізістай абалонкі носа; насмарк.
РЫШЯФІТЫ (н.-лац. rhyniophyta) — адд'зел найбольш прымітыўных вьппэйшых раслін, вядомьіх па выкапнёвых рэпггках; жылі ў сілуры — дэвоне.
РЫНК (англ. rink = каток) — тое, што і скетынг-рынк.
РЫНК-ХАКЁЙ (англ. rink-hockey) — хакей з мячом на ролікавых каньках.
РЫНХАНЕЛІДЫ (н.-лац. rhynchonellida) — атрад замковых брахіяподаў, якія былі пашыраны ў ардовіку.
РЫНХАСПАРЫЁЗ (ад рынхаспорый) — хвароба злакавьгх раслін, якая выклікаецца рынхаспорыем.
РЫНХАСПбРЫЙ (н.-лац. rhynhosporium) — недасканалы грыб
сям. меланконіевых, які развіваецца на лісці, а часам і на зерні злакаў.
РЫНХАСТЭГІУМ (н.-лац. rhynchostegium) — лістасцябловы мох сям. брахітэцыевых, які расце на камянях і драўніне.
РЫНХАЦЭЛбм (ад гр. rhynchos = хобат + koiloma = поласць) — хобатная поласць немерцін\ куды хабаток уцягваецца і з якой высоўваецца накшталт пальца пальчаткі.
РЫНХІТ (н.-лац. rhynchitus) — жук сям. трубкакрутаў, які жывіцца пладамі раслін сям. ружавых.
РЫПАРАБІУС (н.-лац. rhyparabius) — сумчаты грыб сям. аскаболавых, які развіваецца на экскрэментах траваедных жывёл.
РЫШДАДЭНДРАН (н.-лац. rhipododendron) — каланіяльная залацістая водарасць сям. ізахрызідавых, якая трапляецца пераважна ў тарфяністых водах.
РЫГПЛЕРЫ (ад англ. repeal = разрыў) — чпены ірландскіх арганізацый сярэдзіны 19 ст., якія выступалі за разрыў англа-ірландскай уніі 1801 г.
РЫПбсТ (фр. riposte = хуткі адказ) — удар у адказ або ўкол у фехтаванні пасля праведзенай абароны.
РЫПС (ням. Rips) — моцная тканіна з палатнянай асновай у дробны рубчык.
РЫПСАЛІС (н.-лац. rhipsalis) — расліна сям. кактусавых з лістападобнымі сцёбламі і шматлікімі дробнымі белымі, жоўтымі або бледна-ружовымі кветкамі, пашыраная ў вільготных трапічных ля-
сах Амерыкі; на Беларусі вырошчваецца ў аранжарэях і пакоях.
РЫРПРАЕКЦЫЯ (ад англ. rear = задні + праекцыя) — спосаб камбінаванай кіназдымкі, калі аб’ект здымаецца на фоне раней знятага адлюстравання (напр. пейзажу), што праектуецца на экран.
РЫС (с.-в.-ням. ris, ад гр. oryza) — расліна сям. злакавых, якая вырошчваецца на затопленым полі ў краінах з цёплым кліматам, а таксама белае зерне гэтай расліны як харчовы прадукт.
РЫСА (польск. rysa, ад ням. Riss) — 1) вузкая палоска, лінія; 2) рэальны ці ўяўны рубеж паміж чым-н. (напр. р. пад’ёму ўзроўню вады); 3) адзін з абрысаў чаго-н. (напр. рысы твару); 4) перан. прымета, асаблівасць (напр. рысы характару).
РЫСАВАЦЬ (ст.-польск. rysowac, ад с.-в.-ням. rizen) — 1) перадаваць прадметы на плоскасць пры дапамозе графічных сродкаў; 2) перан. апісваць у слоўнай форме або ўяўляць мысленна ў якіх-н. вобразах.
РЫСАРДЖЫМЕНТА (іт. Risorgimento = літар. адраджэнне) — 1) нацыянальна-вызваленчы рух у Італіі, які завяршыўся ў 1870 г. утварэннем адзінай італьянскай дзяржавы; 2) вызваленчая барацьба італьянскага народа ў 1943— 1945 гг. супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
РЫСБЁРМА (гал. rijsbenn, ад rijs = дубец + berm = вал, насып) — частка гідратэхнічнага збудавання, прызначаная для ўмацаваішя рэчышча патоку.
РЫСЛШГ (ням. Riesling) — 1) сорт белага вінаграду; 2) белае віно, атрыманае з гэтага вінаграду.
РЫСбРА (фр. ressort) — спружыністае прыстасаванне на восі BaroHay, аўтамашыны, павозкі, якое змякчае штуршкі пры яздзе.
РЫСУНАК (польск. rysunek, ад с.-в.-ням. rizen) — перадача на плоскасці прадметаў пры дапамозе алоўка, пяра, вугалю, фарбаў і інш.
РЫТАР (гр. rhetor) — 1) прамоўца і настаўнік красамоўства ў Стараж. Грэцыі і Рыме; 2) настаўнік рыторыкі ў брацкіх школах на Беларусі і Украіне ў канцы 16—17 ст.; 3) прамоўца, які гаворыць прыгожа, напышліва, але малазмястоўна.
РЫТАРДАНДА (іт. ritardando = запавольваючы) — паступовае запавольванне музычнага тэмпу.
РЫТАРЬРШЫ (гр. rhetorikos) — 1) які мае адносіны да рыпюрыкі, заснаваны на правілах рыторыкі; 2) які складаецца з эфектных, знешне прыгожых прыёмаў; р-ае пытанне — стылістычны прыём у мове: сцверджанне ў форме пытання.
РЫТМ (гр. rhythmos) — 1) раўнамернае чаргаванне якіх-н. элементаў (рухальных, гукавых, моўных, біялагічых і інш.) (напр. р. сэрца, р. дыхання, музычны р.); 2) размераны, наладжаны ход чаго-н. (напр. р. працы).
РЫТМАМЕЛддЫКА (ад рытм + мелодыка) — пабудова моўных выразаў паводле інтанацыйных і рытмічных мадэлей.
РЬГГМАПЛАСТЫКА (ад рытм + пластыка) — сістэма фізічных практыкаванняў для ўсебаковага гарманічнага развіцця цела.
РЫТМІКА (гр. rhythmikos = суразмерны, стройны) — 1) сукупнасць праяўленняў рытму ў музыцы, паэзіі (напр. р. верша); 2) вучэнне аб рытме (у музыцы, Bepmax, танцах і інш.); 3) сістэма фізічных практыкаваняў пад музыку.
РЫТМІЧНЫ (гр. rhythmikos = суразмерны, стройны) — які адбываецца ў пэўным рытме, падпарадкаваны рьггму; раўнамерны.
РЫТОРЫКА (гр. rhetorike) — 1) тэорыя красамоўства; 2) перан. залішняя прыўзнятасць выказвання, напышлівасць пры неглыбокім змесце.
РЫТУАЛ (лац. ritualis = абрадавы) — 1) прынятая паслядоўнасць абрадавых дзеянняў; 2) цырымонія, устаноўлены парадак выканання чаго-н.
РЫТУАЛЬНЫ (лац. ritualis) — які мае адносіны да рытуалу, звязаны з выкананнем рытуалу.
РЫТУРНЭЛЬ (фр. ritoumelle < іт. ritomello, ад ritomo = вяртанне) — 1) частка акампанементу, якая паўтараецца ў пачатку і ў канцы кожнай страфы песні, раманса, опернай арыі і інш.; 2) невялікі музычны ўступ перад пачаткам танца; 3) верш, напісаны трохрадковай страфой, у якой першы і трэці радкі рыфмуюцца.
РЫТЫДЫЯДЭЛЬФУС (н.-лац. rhytidiadelphus) — лістасцябловы мох сям. рытыдыевых, які расце
на лясной глебе, у хмызняку, на вільготаых лугах.
РЫТЫЗМА (н.-лац. rhytisma) — сумчаты грыб сям. фацыдыевых, які развіваецца на лісці клёна, вярбы, крапівы, падбелу.
РЫТЭНУТА (іт. ritenute = стрыманы) — паступовае запавольванне музычнага тэмпу, менпіае, чым рытарданда.
РЫФ 1 (ням. RifT) — рад падводных або надводных скал, небяспечных для суднаходства.
РЫФ 2 (гал. rif) — мар. папярочны рад прадзетых праз парус вяровак, пры дапамозе якіх можна памеіппыць плошчу паруса.
РЫФЁЙ (н.-лац. Ripheus = старажытная назва Урала) — надрэгіянальнае падраздзяленне агульнай стратыграфічнай шкалы дакембрыю і адпаведны яму працяглы інтэрвал геалагічнага часу ад 1650 + 50 да 680 + 20 млн. гадоў.
РЫФІЦЬ (гал. reef) — памяншаць плошчу паруса пры дапамозе рыфаў.
РЫФЛІ (англ. riffle) — паглыбленні і выступы на якой-н. паверхні.
РЫФМА (гр. rhythmos = суразмернасць, узгодненасць) — сугучнасць канцоў вершаваных радкоў або і некаторых слоў у сярэдзіне радка.
РЫФОРМШГ (англ. reforming, ад лац. reformare = пераўтвараць) — 1) спосаб перапрацоўкі нафты ддя атрымання высакаякасных бензінаў і іншых каштоўных прадуктаў; 2) устаноўка для такой перапрацоўкі.
РЫФТ (англ. rift = разрыў) — выцягнутая на некалькі соцень кіламетраў ровападобная ўпадзіна на зямной паверхні, якая ўзнікла ў выніку расцяжэння зямной кары.
РЫХТАВАЦЬ (польск. rychtowac, ад ням. richten) — 1) прыводзіць што-н. у стан гатоўнасці, рабіць годным для ўжывання, 2) вучыць для якой-н. мэты (напр. р. кадры); 3) распрацоўваць што-н. (напр. р. даклад); 4) рабіць запас чаго-н., набываць што-н. загадзя; 5) намервацца зрабіць што-н., задумваць што-н.