• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    РЫХТЫК (польск. rychtyk, ад ням. richten = рыхтаваць) — разм. якраз, дакладна (такі самы, падобны на каго-н.).
    РЫЦАР (польск. rycerz < чэш. rytir, ад с.-в.-ням. ritter) — 1) прадстаўнік ваенпа-землеўладальніцкага саслоўя ў сярэдневяковай Еўропе; 2) перан. самаадданы, велікадушны чалавек, які шчыра служыць чаму-н.
    РЫЦЫНА (польск. гусупа, ад п,лац. Ricinus = клешчавіна) — алей з семя клешчавіны; ужываецца як слабіцельнае.
    РЫЦЫНУЛЕІ (н.-лац. ricinuІеі) — атрад арахнідаў, членістаногія жывёлы з целам даўжынёй 5—10 мм і кароткім членістым брушкам, пашыраныя ў тропіках; жывуць у раслінным подсціле, пад карой і ў пячорах.
    РЫЧЫЯ (н.-лац. гіссіа) — пячоначны мох сям. рычыевых, які расце па схілах канаў, на лугах, у мелкіх вадаёмах са стаячай вадой.
    РЬІЧЫЯКАРПУС (н.-лац. гіссіоcaipus) — пячоначны мох сям. ры-
    чыевых, які трапляецца на глеістай глебе ў вадаёмах са стаячай вадой.
    РЫЧЭРКАР (іт. гісегсаге = расшукваць) — твор поліфанічнага складу на некалькі раздзелаў, якія бесперапынна пераходзяць адзін у адзін і ў якіх тэма развіваецца ў форме імітацый.
    РЫШТАВАННЕ (польск. rusztowanie, ад ням. Rilstung) — часовае збудаванне з дошак уздоўж сцен будынка для правядзення будаўнічых або рамонтных работ.
    РЫШібк (польск. rynsztok, ад ням. Rinnstock) — канаўка для вадасцёку.
    РЫШТЎНАК (польск. rynsztunek, ад ням. Rilstung) — набор прадметаў, прыстасаванняў, прылад, неабходных для якой-н. работы, занятку.
    РЫШЭЛЬЙ [фр. A.Richelieu = прозвішча фр. кардынала (1585— 1642)] — ажурная вьппыўка, у якой край малюнка абкіданы пяцельным швом, а прасветы запоўнены рашотчатымі злучэннямі.
    РЫЯСАВЫ (ад ісп. rias = вусці рэк); р. б е р а г — тып інгрэсійнага берага, які характарызуецца чаргаваннем мысаў і доўгіх вузкіх звілістых заліваў.
    РЭ (лац. ге) — другі гук музычнай гамы, а таксама нота, якая абазначае гэты гук.
    РЭ(лац. ге-) — прыстаўка, якая абазначае аднаўленне або паўторнасць дзеяння, часам процілеглае дзеянне.
    РЭАБАЗА (ад гр. rheos = цячэнне, паток + база) — найменшая сіла пастаяннага электрычнага току.
    якая можа выклікаць узбуджэнне ў жывых тканках.
    РЭАБІЁНТЫ (ад гр. rheos = цячэнне, паток + біёнпіы) — тое, што і рэафілы.
    РЭАБІЛІТАВАЦЬ (с.-лац. rehabilitare) — 1) аднаўляць у ранейшых правах, вяртаць добрае імя беспадстаўна абвінавачанай асобе; 2) вяртаць добрую рэпутацыю.
    РЭАБІЛІтАцЫЯ (с.-лац. rehabilitatio) — 1) аднаўленне ў ранейшых правах, вяртанне добрага імя беспадстаўна абвінавачанай асобе; 2) вяртанне добрай рэпутацыі', 3) мед. мераггрыемстаы, накіраваныя на прафілактыку іпваліднасці, эфектыўнае і ранняе вяртанне хворых і інвалідаў да грамадска карыснай працы.
    РЭАБСОРБЦЫЯ (ад рэ+ абсорбцыя) — зваротнае ўсмоктванне вады з першаснай мачы ў ныркавых каналах, у выніку чаго ўтвараецца канчатковая мача, якая выдаляецца з арганізма.
    РЭАГАВАЦЬ (ад рэ+ лац. agere = дзейнічаць) — 1) адклікацца, адказваць пэўным чынам на знешнія раздражненні (напр. р. на святло); 2) выяўляць свае адносіны да дзешпія, выказвання каго-н.; 3) уступаць у хімічную рэакцыю (аб рэчывах).
    РЭАГІНТ (ад рэ+ агент) — адно з рэчываў, якое ўдзельнічае ў хімічнай рэакцыі.
    РЭАГРАМА (ад гр. rheos = цячэнне + -грама) — запіс напаўнення кроўю сасудаў і капіляраў, зроблены пры дапамозе рэографа.
    РЭАГрАфіЯ (ад гр. rheos = цячэнне + -графія') — метад даследа-
    вання функцыі кровазвароту, заснаваны на запісе напаўнення кроўю сасудаў і капіляраў пры дапамозе рэографа.
    РЭАКЛІМАТЫЗАЦЫЯ (ад рэ+ акліматызацыя) — аднаўленне мясцовых відаў жывёл і раслін у пэўным раёне, дзе яны раней жылі, але потым зніклі ў сувязі з рэзкай зменай асяроддзя або ў выніку гаспадарчай дзейнасці чалавека. РЭАКТАЛбГІЯ (ад рэ+ лац. actus = дзеянне + -логія) — механістычная канцэпцыя ў псіхалогіі 20—30-х гг. 20 ст., якая разглядала псіхічную дзейнасць жывёлы і чалавека толькі як суму рэакцый у адказ на знешнія раздражненні.
    РЭАКТАНС (фр. reactance) — рэактыўнае супраціўленне, частка супраціўлення пераменнаму току, якая разам з актыўным супраціўленнем (рэзістансам) стварае поўнае супраціўленне (імпеданс).
    РЭАКТАПЛАСТЫ (ад рэ+ лац. actus = дзеянне + -пласт) — пластмасы, якія пасля фармавання вырабаў трацяць здольнасць да паўторнай псрапрацоўкі (параўн. тэрмапласты').
    РЭАКТАР (ад рэ+ лац. actor = які дзейнічае) — апарат або ўстаноўка, якія дзейнічаюць на аснове фізічных або хімічных рэакцый; а т а м н ы р. — устаноўка для атрымання атамнай энергіі, заснаваная на выкарыстанні ланцуговай рэакцыі дзялення атамных ядраў. рэактывАцыя (ад рэ+ лац. activus = дзейсны) — узнаўленне актыўнага развіцця жывёл пасля дыяпаўзы.
    РЭАКТЬІЎ (фр. reactif, ад лац. ге= супраць + activus = дзейсны) —
    рэчыва, якое ў злучэнні з іншым рэчывам дае рэакцыю і гэтым самым дазваляе выявіць наяўнасць апошняга ў хімічным саставе.
    РЭАКТЫЎНЫ (ад рэ+ лац. activus = дзейсны) — 1) які служыць хімічным рэактывам-, 2) які ўзнікае пад уздзеяннем сілы аддачы, выкарыстоўвае такую сілу (напр. р. рух, р. самалёт); 3) здольны рэагаваць на знешнія раздражненні (напр. р-ая нервовая сістэма).
    РЭАКЦЫЯ (фр. reaction, ад лац. ге= супраць + actio = дзеянне) — 1) дзеянне ў адказ на знешняе раздражнекне, уздзеянне (напр. р. вока на святло); 2) выяўленне сваіх адносін да дзеяння, выказвання каго-н. (напр. р. на крытыку); 3) рэзкая змена ў настроі, спад пасля нервовага ўзбуджэння; 4) фізічнае або хімічнае ўзаемадзеянне паміж рэчывамі (напр. ланцуговая р.); 5) палітыка актыўнага супраціўлення грамадскаму прагрэсу і падаўлення рэвалюцыйнага руху.
    РЭАКЦЫЯНЁР (фр. reactionnaiге) — прыхільнік або ўдзельнік палітьгчнай рэакцыі, вораг сацыяльнага і культурнага прагрэсу.
    РЭАКЦЭПТАЦЫЯ (ад рэ+ лац. acceptare = прымаць) — паўторнае прыняцце да акцэпту вэксаля, паколькі спачатку акцэпт быў зроблены з абмежаваннем.
    рэал ’ (ісп. real = каралеўскі, ад геу = кароль) — даўнейшая іспанская сярэбраная манета, якая чаканілася ў 13—19 ст.
    РЭАЛ 2 (ням. Regal) — 1) стол з нахіленай верхняй дошкай, на якую ставіцца каса са шрыфтам
    р	 для набору; 2) друкарскі шрыфт, кегель якога роўны 120 пунктам.
    РЭАЛІЗАВАЦЬ (фр. realiser, ад с.-лац. realis = сапраўдны) — 1) ажыццяўляць, здзяйсняць, праводзіць у жыццё намечаны план, праграму, праект, 2) прадаваць маёмасць, тавар, каштоўныя паперы. РЭАЛІЗАЦЫЯ (фр. realisation, ад с.-лац. realis = сапраўдны) — 1) ажыццяўленне, здзяйсненне, правядзенне ў жыццё чаго-н., напр. плана, праграмы, праекта; 2) продаж маёмасці, тавару, каштоўных папер.
    РЭАЛІЗМ (ад с.-лац. realis = сапраўдны) — 1) кірунак у літаратуры і мастаіггве, які ставіць мэтай праўдзівы паказ аб’ектыўнай рэчаіснасці ў яе тыповых рысах; 2) здольнасць дакладна ўлічваць наяўныя ўмовы, абставіны, магчымасці; 3) кірунак у сярэдневяковай схаластычнай філасофіі, які сцвярджаў, іігго агульныя паняцці папярэднічаюць рэчам і рэальна існуюць незалежна ад іх.
    РЭАЛІСТ (ад с.-лац. realis = санраўдны) — 1) прадстаўнік рэалізму ў літаратуры, мастацтве; 2) асоба, якая вызначаецца практычным падыходам да жыцця, умее цвяроза ацэньваць наяўныя ўмовы, абставіны, магчымасці.
    РЭАЛІЯ (н.-лац. геаііа, ад с.-лац. realis = сапраўдпы) — кожная рэч матэрыялыіага свету.
    РЭАЛОГІЯ (ад гр. rheos = цячэнне + -логія) — навука, якая вывучае цякучасць і дэфармацьпо рэчываў (вадкасцей, дысперсных сістэм і інш.).
    РЭАЛЬгАр (фр. realgar, ад ар. rahdz al gar = пыл капальні) — мі-
    нерал класа сульфідаў аранжавага, чырвонага колеру; руда мыш’яку.
    РЭАЛЬНЫ (с.-лац. realis = сапраўдкы) — 1) які існуе ў рэчаіснасці, сапраўдны, не ўяўны; 2) заснаваяы на разуменні і ўліку наяўных умоў, абставін, магчымасцей; 3) які можна практьгчна ажыццявіць (напр. р. план).
    РЭАМПУТАЦЫЯ (ад рэ+ ампутацыя) — паўторная ампутацыя, выпраўленне формы куксы з мэтай пратэзавання.
    РЭАШМАТАЛОПЯ (ад рэанімацыя + -логія) — раздзел медыцыны, які вывучае метады ажыўлення арганізма чалавека, іііто знаходзіцца ў стане клінічнай смерці, a таксама спосабы недапушчэння клінічнай смерці пры аперацыях.
    РЭАШМАТОЛАГ (ад рэанімацыя + -лаг) — спецыяліст у галіне рэаніматалогіі.
    РЭАШМАЦЫЯ (ад рэ+ лац. апіmatio = ажыўленне) — сукупнасць мерапрыемстваў па ажыўленню чалавека, які знаходзіцца ў стане клінічнай смерці, аднаўленне раптоўна страчаных функцый арагнізма.
    РЭАРГАШЗАЦЫЯ (фр. reorgani­sation, ад лац. ге= зноў + с.-лац. organisatio = арганізацыя) — перабудова, змена структуры і функцый установы, арганізацыі і інш.
    РЭАСТАТ (ад гр. rheos = цячэнне + -стат) — прыстасаванне для рэгуліроўкі сілы току і напружання ў электрычным ланцугу.
    РЭАТАКСІС (ад гр. rheos = цячэнне, паток + таксіс) — рух некаторых ніжэйшых раслін, прасцейшых жывёл і асобных клетак
    (сперматазоідаў) насустрач току вадкасці.
    РЭАТРАПІЗМ (ад гр. rheos = цячэнне, паток + трапізм) — здольнасць некаторых раслін набьіваць пэўнае становішча адносна цячэння вады.
    РЭАФІЛЫ (ад гр. rheos = цячэнне, паток + -філ) — жывёлы і расліны, якія прыстасаваліся да жыцця ў цякучых водах рэк, ручаёў, прыліўна-адліўных зонах мораў і акіянаў і здольны супрацьстаяць цячэнню,
    РЭАХбРД (ад гр. rheios = цячэнне, паток + -хорд) — прыбор у выглядзе нацягнутага дроту з паўзунком, пры дапамозе якога вымяраюць электрычнае супраціўленне праваднікоў току.
    РЭАЭНЦЭФАЛАГРАФІЯ (ад гр rheos = цячэнне + энцэфалаграфія) — графічны метад даследавання стану кровазвароту ў сасудах мозгу.
    РЭБЁК (фр. rebec) — смычковы музычны інструмеігт, які з’явіўся ў Зах. Еўропе каля 12 ст. і аказаў уплыў на фарміраванне інструментаў скрыпічнага сямейства.
    РЭБбРДА (фр. rebord) — кругавы выступ на краі кола, шківа, які прадухіляе сход кола з рэйкі, рэменя са шківа.
    Р^БУС (лац. rebus = пры дапамозе рэчаў, прадметаў) — 1) загадка, дзе словы або фразы, якія трэба разгадаць, перадаюцца ў выглядзе камбінацый малюнкаў, літар; 2) перан. нешта загадкавае, незразумелае, мудрагелістае.
    РЭБЎЦЫЯ (н.-лац. rebutia) — расліна сям. какгусавых з шарапа-
    добным калючым сцяблом і чырвонымі кветкамі, пашыраная ў высакагорных раёнах Паўд. Амерыкі; на Беларусі вырошчваецца ў пакоях і аранжарэях.
    РЭВАКАЦЫЯ (лац. revocatio = адкліканне) — 1) адкліканне дыпламатычнага прадстаўніка ці ўпаўнаважанай асобы дзяржавай або аргапізацыяй, якая пасылала іх; 2) адмена перш дадзенага распараджэння, даручэння; 3) прапанова таго, хго выдаў чэк, ануляваць яго. РЭВАКЦЫНАЦЫЯ (ад рэ+ вакцынацыя) — паўторная вакцынацыя.