• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    РЭКТАСКАШЯ (ад лац. rectum = кішка + -скапія) — агляд унутранай паверхні прамой і сігмападобнай кішак пры дапамозе рэктаскопа.
    РЭКТАСКОП (ад лац. rectum = кішка + -скоп) — прыбор з аптычнай і асвятляльнай сістэмамі, які вьгкарыстоўваецца ў рэктаскапіі.
    РЭКТЫФІКАВАЦЬ (с.-лац. гесtificare = выпраўляць) — ачышчаць вадкія рэчывы ад прымесяў паўторнай перагонкай (напр. р. спірт).
    РЭКТЫФПСАТ (лац. rectificatus = выпраўлены) — спірт, ачышчаны ў выніку рэктыфікацыі.
    рэктыфікатар (лац. rectificator = які выпрамляе) — 1) апарат для рэктыфікацыг, 2) рабочы, які займаецца рэктыфікацыяй.
    рэктыфпсАцыя (с.-лац. rectificatio = выпраўленне) — ачыстка вадкіх рэчываў ад прымесяў паўторнай перагонкай у спецыяльным перагонным апараце.
    РЭКУЛЬТЫВАВАЦЬ (ад рэ+ культываваць) — праводзіць рэкультывацыю.
    РЭКУЛЫЫВАЦЫЯ (ад рз+ кулыпывацыя) — 1) вяртанне чаго-н. да культурнага стану; 2) аднаўленне ўрадлівасці глебы.
    РЭКУПЕРАТАР (лац. recuperator = які атрымлівае зноў) — апарат для рэкуперацыі.
    РЭКУПЕРАцЫЯ (лац. recuperatio = атрыманне зноў) — улоўліванне зрасходаваньгх у рабочым працэсе газаў, пары для паўторнага выкарыстання.
    РЭКУРСГЎНЫ (ад лац. recursio = вяртанне); р-ыя ф у н к ц ы і — функцыі, значэнні якіх для дадзенага аргумента вылічваюцца з дапамогай значэнняў для папярэдніх аргументаў.
    РЭКУРЭНТНЫ (лац. recurrens, -ntis = які вяртаецца) — які дае магчымасць адшукваць значэнне якой-н. велічыні па знойдзеных раней іншых значэннях гэтай жа велічыні.
    РЭКУРЭНЦЫЯ (ад лац. гесштаге = вяртацца) — паўторнае з’яўленне ў больш позні геалагічны час формаў, уласцівых больш ранняму геалагічнаму перыяду.
    РЭЛЕ (фр. relais) — прыбор для аўгаматычнага замыкання або размыкання электрычнага ланцуга пры пэўных умовах, на якія гэты прыбор павінен рэагаваць.
    РЭЛЕВАНТНЫ (англ. relevant, ад с.-лац. relevans, -ntis) — здольны служыць дая адрознення моўных адзінак.
    РЭЛЕГАЦЫЯ (лац. relegatio) — 1)уст. ссылка рэцыдывістаў у ка-
    лоніі з суровымі кліматычнымі ўмовамі; 2) выключэнне вучня са школы або студэнта з навучальнай установы.
    РЭЛЕЙ [англ. J.Rayleigh = прозвішча англ. фізіка (1842—1919)] — адзінка ўдзельнага акустычнага супраціўлення, роўная ўдзельнаму акустычнаму супраціўленню асяроддзя, пры якім гукавы ціск 1 дын/см2 выклікае ваганні часцінак асяроддзя з хуткасцю 1 см/с.
    РЭЛІГІЯ (польск. religia, ад лац. religio) — форма грамадскай свядомасці, у аснове якой ляжыць вера ў існаванне звышнатуральных сіл (багоў, духаў, анёлаў і інпі).
    РЭЛІКВАРЫЙ (п.-лац. reliquariшп) — сховішча для рэліквій.
    РЭЛІКВІЯ (лац. reliquiae = рэпіткі, астанкі) — 1) прадмет рэлігійнага пакланення (напр. мошчы); 2) прадмет, які беражліва захоўваецца як памяць аб мінулым (напр. гістарычная р., сямейная р.).
    РЭЛІКТ (лац. relictum = пакінуты) — арганізм, рэч або з’ява, якія засталіся як перажыткі ад мінулых эпох.
    РЭЛІКТАВЫ (ад рэлікт) — які мае адносіны да рэлікта', які з’яўляецца рэлікгам; р-ыя a р г a н і з м ы — арганізмы, якія зберагліся ад мінулых геалагічных эпох; р-ае возера — возера, якое з’яўляецца рэшткай былога мора або вялікага возера.
    РЭЛЬЙФ (фр. relief) — 1) сукупнасць пяроўнасцей на зямной паверхні, якія ўтварыліся ў выніку ўзаемадзеяння эндагенных і эюагенных працэсаў; выступае ў формах мегарэльефу, макрарэльефу, мезарэльефу і мікрарэльефу, 2)
    выпуклы скульптурны малюнак на плоскасці (напр. барэльеф, гарэльеф)
    РЭЛЬЕФНЫ (ад рэльеф) — 1) які выступае над паверхняй, выпуклы; 2) перан. выразны, ясны.
    РЭЛЯКСАНТЫ (лац. relexans, -ntis = які памяншае, аслабляе) — тое, што і міярэляксанты.
    РЭЛЯКСАЦЫЯ (лац. relaxatio = памяншэнне, аслабленне) — паступовае вяртанне ў стан раўнавагі фізічнай або фізіка-хімічнай сістэмы, якая была ў неўраўнаважаным стане пад уздзеяннем знешніх сіл. РЭЛЯКСІН (ад лац. геіахаге = памяншаць, аслабляць) — гармон млекакормячых і чалавека, які выпрацоўваецца яечнікамі і плацэнтай і садзейнічае расслабленню тазавых звязак і гэтым самым нармальнаму працяканню родаў.
    РЭЛЯТЫВІЗМ (ад лац. relativus = адносны) — 1) прынцып адноснасці чалавечых ведаў; 2) філасофскае вучэнне, якое адмаўляе магчымасць аб’ектыўнага пазнання свету на падставе адноснасці ўсіх нашых ведаў.
    РЭЛЯТЫЎНЫ (лац. relativus) — адносны.
    РЭЛЯЦЫЯ (лац. relatio = паведамленне, даклад) — 1) данясенне аб баявых дзеяннях, дыпламатычных перагаворах; 2) апісанне баявога подзвігу якой-н. асобы ў дакуменце, у якім асоба прадстаўляецца да ўзнагароды.
    РЭМАНТАнТНАСЦЬ (ад рэмантантны) — здольнасць раслін на працягу вегетацыйнага перыяду цвісці і даваць плады некалькі разоў.
    РЭМАНТАНТНЬІ (фр. remontant = які паднімаецца) — здольны цвісці і даваць плады некалькі pasoy на працягу вегетацыйнага перыяду (аб маліне, суніцах, ружы і некаторых інпіых раслінах).
    РЭМАНЦЁР (фр. remonteur) — афіцэр дарэвалюцыйнай рускай арміі, які займаўся закупкай коней для войска.
    рэмАрка (фр. remarque = памета) — 1) тлумачэнне аўтара да тэксту п’есы (звычайна ў дужках), у якім даецца дадатковая характарыстыка абставін дзеяння, знешняга выгляду і паводзін персанажа; 2) памета на палях кнігі, рукапісу.
    РЭМАРКЕТЫНГ (ад рэ+ маркетынг) — разнавіднасць маркетынгу, задачай якога з’яўляецца ажыўленне попыту на тавары і паслугі ў выпадку яго зніжэння. РЭМЁДЫУМ (лац. remediuin = сродак супраць чаго-н.) — дапушчальнае законам адхіленне фактычнай вагі і пробы манеты ад устаноўленай нормы.
    РЭМЕЗ (польск. remiz < ням. Riedmeise, ад Ried = чарот + Meise = сініца) — маленькая птушка атрада вераб’інападобных, якая водзіцца ў Еўропе і Азіі; жыве ў зарасніках вярбы па берагах рэк, азёр.
    РЭМІЗ (фр. remise) — камісійная ўзнагарода, якая выплачваецца маклерам пасрэдніку паміж ім і пакупніком каштоўных папер.
    РЭМІЗА (фр. remise) — прыстасаванне ў ткацкіх сталках для раздзялення нітак асновы.
    РЭМІЛІТАРЫЗАЦЫЯ (ад рэ+ мілітарызацыя) — узбраенне раней раззброенай дзяржавы.
    РЭМППСЦЭНЦЫЯ (лац. reminiscentia = успаміны) — 1) няяспыя ўспаміны, а таксама з’ява, якая наводзіць на ўспаміны; 2) адбітак уплыву чыёй-н. творчасці ў літаратурпым, музычііым і іншым творы.
    РЭМІСІЯ (лац. remissio = памяншэнне, паслабленне) — 1) часовае паслабленне або знікненне праяўленняў хваробы; 2) скідка для выраўноўвання сумы плацяжу па рахунку.
    РЭМГГАВАЦЬ (лац. remittere = адсылаць) — перасылаць крэдытору піратты чэкі, тэлеграфныя пераводы, выпісаныя ў замежнай валюце ў рахунак пагаіпэшія доўгу (з дапамогай рымесы).
    РЭМГГЭНТ (лац. remittens, -ntis = які адсылае) — асоба, на імя якой выпісаны пераводны вэксаль (тратта) для атрымання пэўнай сумы ірошай.
    РЭНАВАЦЫЯ (лац. renovatio = аднаўленне) — эканамічны працэс замены выбываючых у выніку маральнага і фізічнага зносу асноўных фондаў вытворчасці новымі як умова простага ўзнаўлення.
    РЭНАМЭ (фр. renominee) — кніжн. думка, якая склалася пра каго-н., што-н., рэпутацыя.
    РЭНАТА (лац. renatus = адроджаны) — тэкставы шрыфт, падобны па малюнку на літаратурную гарнітуру.
    РЭНАТУРАЛВАЦЫЯ (ад рэ+ напіуралізацыя) — аднаўленне ў
    правах грамадзянства асоб, што па якой-н. прычыне страцілі іх.
    РЭНЕГАТ (с.-лац. renegatus, ад лац. renegare = адракацца) — 1) чалавек, які здрадзіў сваім перакананням і перайшоў у лагер праціўніка; 2) чалавек, які адрокся ад сваёй веры.
    РЭНЕСАНС (фр. Renaissance = адраджэнне) — 1) эпоха Адраджэіпія (14—16 ст.), час росквіту навук і мастацтваў, які змяніў у Еўропе сярэдневякоўе; 2) архітэктурны стыль эпохі Адраджэння.
    Р^ШЙ (р.-лац. rhenium, ад ням. Rein = назва ракі) — хімічны элемент, серабрыста-белы тугаплаўкі метал, падобны на плаціну; выкарыстоўваецца ў сплавах, вакуумнай тэхніцы, як каталізатар і інш. рэігін (н.-лац. rennina) — састаўная частка страўнікавага соку млекакормячых; як прэпарат выкарыстоўваецца ў медыцыне і малочнай вытворчасці.
    рэнклбд (фр. reine-claude, ад prunes de la reine Claude = слівы каралевы Клаўдзіі) — група сартоў слівы з круглымі зялёнымі або жоўтымі пладамі.
    РЭНОНС (фр. renonce) — адсутнасць карты якой-н. масці ў картачнага гульца.
    РЭНТА (ням. Rente, ад ст.-фр. rente) — даход ад капіталу, маёмасці або зямлі, які не патрабуе ад уладальніка ніякай прадпрымальніцкай дзейнасці.
    РЭНТАБЕЛЬНАСЦЬ (ад рэнтабельны) — паказчык эканамічнай эфектыўнасці работы прадпрыемстваў, галін вытворчасці за пэўны
    перыяд, які характарызуе іх прыбытковасць.
    РЭНТАБЕЛЬНЫ (ням. rentabel) — мэтазгодны з гаспадарчага пункту погляду, прыбытковы, даходны (напр. р-ая гаспадарка).
    РЭНТГЕН [ням. W.Roentgen = прозвішча ням. фізіка (1845— 1923)] — 1) нябачныя прамяні, якія з’яўляюцца кароткімі электрамагнітнымі хвалямі, здольнымі пранікаць цераз непразрыстыя прадметы; 2) прасвечванне нябачнымі (рэнтгенаўскімі) прамянямі; 3) апарат для прасвечвапня рэнтгенаўскімі прамянямі; 4) пазасісгэмная адзінка вымярэння радыяцыі, роўная 2,58 ■ 10"4 к/кг.
    РЭНТГЕНА[ням. W.Roentgen = прозвішча ням. фізіка (1845— 1923)] — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «звязаны з выкарыстаннем рэнтгенаўскіх прамянёў».
    РЭНТГЕНАГРАМА (ад рэнтгена+ -грама) — адбітак на фотапласцшцы або плёнцы, атрыманы пры дапамозе рэнтгенаўскіх прамянёў.
    РЭНТГЕНАГРАФІЯ (ад рэнтгена+ -графія) — фатаграфаванне ўнутранай будовы непразрыстых прадметаў пры дапамозе рэнтгенаўскіх прамянёў.
    РЭНТГЕНАДЫЯГНОСТЫКА (ад рэнтгена+ дыягностыка) — распазнаванне захворвання тканак ці органаў чалавека або жывёлы пры дапамозе рэнтгенаўскіх прамянёў.
    РЭНТГЕНАДЭФЕКТАСКАПІЯ (ад рэнтгена+ дэфектаскапія') — метад выяўлення ўнутрапых дэфектаў у матэрыялах і вырабах
    пры дапамозе рэнтгенаўскіх прамянёў.
    РЭНТГЕНАКІМАГРАФІЯ (ад рэнтгена+ кімаграфія) — разнавіднасць рэнтгенаграфіі', метад функцыянальнага рэнтгеналагічнага даследавання чалавека або жывёліпы.
    РЭНТГЕНАКІНЕМАТАГРАФІЯ (ад рэнтгена+ кінематаграфія') — паказ на кінаэкране адбіткаў, атрыманых пры дапамозе рэнтгенаўскіх прамянёў.
    РЭНТГЕНАЛОПЯ (ад рэнтгена+ -логія') — раздзел медыцыны, які вывучае прымяненне рэнтгенаўскіх прамянёў з мэтай дыягностыкі і лячэння некаторых захворванняў.
    РЭНТГЕНАЛЮМШЕСЦЭНЦЬІЯ (ад рэнтгена+ люмінесцэнчыя') — свячэнне рэчываў пад дзеяннем рэнтгенаўскіх прамянёў або гамапрамянёў, вьжарыстоўваецца ў тэхніцы і медыцыне (рэнтгенаскапія, рэнтгенаграфія).