• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    РЭДАГАВАЦЬ (польск. redagowac, ад лац. redigere = парадкаваць) — 1) выпраўляць, апрацоўваць змест і форму якога-н. тэксту пры падрыхтоўцы да друку, для перадачы па радыё і інш.; 2) кіраваць выданнем чаго-н. (напр. р. часопіс).
    РЭДАКТАР (фр. redacteur, ад с.лац. redactor = які парадкуе) — 1) той, хто правіць, рэдагуе які-н. тэкст пры падрыхтоўцы да друку, для перадачы па радыё і інш.; 2) кіраўнік выдання газеты, часопіса і інш. (напр. галоўны р.).
    РЭДАКЦЫЯ (фр. redaction, ад лац. redactus = прыведзены ў парадак) — 1) апрацоўка і падрыхтоўка рукапісу да друку; 2) пэўны тэкст або пэўная фармуліроўка, якія чым-н. адрозніваюцца ад падобных тэкстаў або фармуліровак (напр. новая р. статута); 3) група работнікаў, якія займаюцца падрыхтоўкай рукапісу да выдання; 4) калектыў рэдактараў, работнікаў, якія кіруюць перыядычным органам друку; 5) памяшканне, дзе працуюць рэдакцыйныя работаікі. РЭДАН (фр. redan) — 1) старадаўняе палявое ўмацаванне (роў, акоп) у выглядзе павернутага да
    р	 праціўніка вострага вугла (параўн. флеш)-, 2) выступ на днішчы быстраходнага катэра ці паплаўка гідрасамалёта.
    РЭДЗІЯ (ад іт. F.Redi = прозвішча іт. біёлага 17 ст.) — адна з лічынкавых стадый развіцця паразітычных чарвей.
    РЭДРЭСАЦЫЯ (ад фр. redresser = выпрамляць) — выпраўленне дэфармацый цела, пераважна канечнасцей, расцягненнем тканак або сцісканнем іх з наступным накладаннем фіксуючай павязкі.
    РЭДУБЛЕМАН (фр. redoublement = падваенне, узмацненне) — паўторная апіака пры фехтаванні.
    РЭДУГГ (фр. redint) — апорны пункт у палявым або ў доўгачасовым умацаванні.
    РЭДУКАВАЦЬ (польск. redukowac, ад лац. reducere = адводзіць) — аслабляць артыкуляцыю гуку, падвяргаць рэдукцыі.
    РЭДЎКТАР (лац. reductor = які адвсдзіць) — V) механізм, які служыць для перадачы вярчэння ад аднаго вала да другога (зубчастая або чарвячная перадача); 2) прыбор, які зніжае ціск вадкасці, газу ў сістэме рухавікоў.
    РЭДУКЦЫЯ (лац. reductio = вяртанне) — 1) пераход ад складанага да болып простага, паслабленне; 2) біял. спрашчэнне будовы органа ў сувязі са стратай яго функцыі (напр. р. вачэй у пячорных жывёл); 3) зніжэнне ціску вадкасці, газу ў сістэме рухавікоў пры дапамозе рэдуктара; 4) хім. узнаўленне элемепта з вокіслу; 5) скарачэнне, памяншэнне якой-н. велічыні; 6) камерц. падзенне біржавога курсу каштоўных папер або біржавых
    цэн; 7) лінгв. аслабленне гучання галосных у ненаціскным становішчы.
    РЭДУШПКАЦЫЯ (лац. reduplicatio = падваенне) — 1) лінгв. словаўтварэнне пры дапамозе падваення асновы слова (напр. ледзьледзь); 2) біял. падваенне малекулярных і субклетачных структур, якое ляжыць у аснове дзялення клетак, росту і размнажэнпя арганізмаў (параўн. рэплікацыя, трансляцыя 2, пгранскрыпцыя 4); 3) парупгэнне памяці (разнавіднасць парамнезіі), пры якім падвойваюцца звычайныя жыццёвыя перажыванні (хвораму здаеода, што існуюць дзве бальніцы, два аднолькавыя ўрачы і г.д.).
    РЭДЎТ (фр. redoute) — даўнейшае палявое земляное ўмацаванне, акружанае валам і ровам.
    РЭДУЦЭНТЫ (лац. reducens, -ntis = які вяртае, узнаўляе) — арганізмы, якія жывяцца мёртвым арганічным рэчывам і мінералізуюць яго да простых неарганічпых злучэнняў.
    РЭДЫНГбт (фр. redingote, ад англ. reding coat = сурдут шырокага крою для верхавой язды) — 1) доўгі сурдут шырокага крою для верхавой язды; 2) асаблівы крой жаночага верхняга адзення.
    РЭДЭМАРКАЦЫЯ (ад рэ+ дэмаркацыя) — аднаўленне пагранічных знакаў на дзяржаўнай граніцы.
    РЭЁСТР (польск. rejestr, ад с.-лац. registrum, regestrum) — спіс, пералік, а таксама кніга для запісу спраў і дакументаў.
    рэестравАць (польск. rejestrowac, ад с.-лац. registrare, regestra-
    re) — уносіць у рэестр, запісваць для ўліку.
    РЭЕСТРАЦЫЯ (польск. registracja, ад с.-лац. registratio, regestratio) — узяцце на ўлік, унясенне ў спіс або кнігу якіх-н. дадзеных, запісаў пра пэўныя факіы.
    РЭЖЫМ (фр. regime, ад лац. regimen = улада) — 1) дзяржаўны лад, метад кіравання; 2) дакладна ўстаноўлены распарадак жыцця, працы, адпачынку (напр. р. дня, санаторны р.); 3) сістэма правіл, мерапрыемстааў, неабходных для дасягнення пэўнай мэты (напр. р. бяспекі на вытворчасці).
    РЭЖЫСЁР (фр. regisseur, ад лац. regere = кіраваць) — пастаноўшчык спектакляў, фільмаў, эстрадных ці цыркавых праграм.
    РЭЖЭЛЯЦЫЯ (ад рэ+ лац. gelatio = замярзанне) — 1) паўторнае змярзанне крышталёў або асобных масіваў ільду ў месцах іх сутыкнення ва ўмовах высокага ўдзельнага ціску; 2) папераменнае прамярзанне і адгайванне рыхлых вільготаых горных парод.
    РЭЗАЛЬВЁНТА (лац. resolvens, -ntis = які развязвае, вырашае) — функцыя або аператар, якія даіоць магчымасць прасцей рашаць якое-н. ураўненне.
    РЭЗАЛЬВОМЕТР (ад лац. resolvere = развязваць, разблытваць + -метр) — прыбор для вызначэння здольнасці фатаграфічных матэрыялаў выразна перадаваць найдрабнейшыя элементы адлюстравання. РЭЗАЛЮТЬІЎНЫ (лац. resolutivus) — які змяшчае ў сабе канчатковы вывад, рэзалюцыю.
    РЭЗАЛЮЦЬІЯ (лац. resolutio = дазвол) — 1) рашэнне, пастанова з’езда, канферэнцыі, сходу; 2) пісьмовае распараджэнне службовай асобы на дзелавой паперы.
    РЭЗАНАНС (фр. resonance, ад лац. resonere = адгукавда) — 1) узбуджэнне ваганняў аднаго цела ваганнямі другога з той жа частатой; 2) здольнасць узмацняць гучанне, уласцівае некаторым памяшканням; 3) перан. водгук, водгалас (напр. грамадскі р.).
    РЭЗАНАТАР (ад лац. resonere = адгукацца) — прыбор, прыстасаванне для ўзнаўлення і ўзмацнення розных ваганняў.
    РЭЗАНЁР (фр. raisonneur) — 1) персанаж п’есы, які прама выражае ідоі, маральна-этычныя погляды аўтара; 2) чалавек, які любіць весці доўгія размовы павучальнага характару.
    РЭЗАНІРАВАЦЬ (лац. resonare = адгукацца) — даваць рэзананс.
    РЭЗАРЦЬІН (фр. resorcine, англ. resorcin) — арганічнае злучэнне, двухатамны фенол, цвёрды бясколерны крышталічны прадукт, выкарыстоўваецца ў медыцыне як сродак дэзінфекцыі, пры вырабе фарбавальнікаў, палімераў і інш. РЭЗЕДА (фр. reseda) — травяністая расліна сям. рэзедовых з гронкамі дробных жоўтых кветак, пашыраная пераважна ў Міжземнамор’і; на Беларусі трапляецца як заносная, вырошчваеода як дэкаратыўная.
    РЭЗЕКЦЫЯ (лац. resectio = зразамне) — аперацыя выдалення часткі органа (страўніка, кіпіак, суста-
    ва) пры яго захворванні або пашкоджанні.
    РЭЗЕРВ (фр. reserve, ад лац. reservare = захоўваць, зберагаць) — 1) запас чаго-н. на ўсякі выпадак; 2) крыніца, адкуль бяруцца новыя сродкі, сілы; 3) частка войск, якая захоўваецца да пэўнага часу і ўводзіцца ў дзеянне па меры змен у баявой абстаноўцы; 4) састаў ваеннаабавязаных, якія прызываюцца ў армію па мабілізацыі.
    РЭЗЕРВАВАЦЬ (лац. reservare = захоўваць) — 1) захоўваць на запас, у рэзерве; 2) захоўваць за сабой права вярнуцца пазней да якога-н. пыгання.
    РЭЗЕРВАЖ (фр. reservage) — спосаб двухкаляровай афарбоўкі керамічных вырабаў паліваннем іх каляровым ангобам па малюнку, які папярэдне нанесены салам або маслам.
    РЭЗЕРВАТ (лац. reservatus = захаваны) — 1) тэрыторыя, на якой жывёльны і раслінны свет знаходзіцца пад асобай аховай дзяржавы; запаведнік; 2) тое, што і рэзервацыя 1.
    РЭЗЕРВАЦЫЯ (лац. reservatio = зберажэнне) — 1) месца прымусовага пасялення карэннага насельніцтва краіны; існуюць у Паўн. Амерыцы, Паўд. Афрыцы і Аўстраліі; 2) месца часовага скаплення некаторых жывел (напр. саранчы), звязанага з цыклам развіцця дадзенага тыпу; 3) захаванне чаго-н. у рэзерве.
    РЭЗЕРВІСТ (фр. reserviste) — ваеннаабавязаны, які знаходзіцца ў запасе, рэзерве.
    РЭЗЕРВУАР (фр. reservoir, ад лац. reservare = захоўваць, збера-
    Гаць) — ёмістасць для вадкасцей і газаў у выглядзе бака, балона, басейна і інш.
    Р^ЗЕРФАРД [англ. E.Rutherford = прозвішча англ. фізіка (1871— 1937)] — адзінка радыеакпіыўнасці, якую выцясняе кюры.
    РЭЗІД^НТ (фр. resident, ад лац. residens, -ntis = які сядзіць на месцы) — 1) дышіаматычны прадстаўнік адной дзяржавы ў другой, па рангу ніжэйшы за пасланніка; 2) тайны прадстаўнік разведкі, які дзейнічае на тэрыторыі іншай дзяржавы.
    РЭЗІДЭНЦЫЯ (лац. residentio = месцазнаходжанне) — месца, дзе пастаянна знаходзіцца ўрад, кіраўнік дзяржавы або высокапастаўленая адміністрацыйная асоба.
    РЭЗІСТАГРАФІЯ (ад лац. resisto = супраціўляюся + -графія) — вымярэнне супраціўлення сасудаў органа або частаі цела крывацёку.
    РЭЗІСТАНС (фр. resistance, ад лац. resistere = супраціўляцца) — актыўнае амічнае супраціўленне пераменнаму электрычнаму току, частка імпедансу.
    РЭЗІСТАР (англ. resistor, ад лац. resistere = супраціўляцца) — элемент электрычнага ланцуга, прызначаны для абмежавання току ў ім, чым стаараецца рэжым работы радыёлямпы, транзістарнага прыёмніка.
    РЭЗІСТЬІН (ад лац. resistere = супраціўляцца) — сплаў медзі, марганцу і жалеза; выкарыстоўваецца пры вырабе супраціўлення электрычных награвальных прыбораў.
    РЭЗІСТЫЎНЫ (англ. resistive) — які датычыць адпору; р. у з мацняльнік — прыстасаванне для ўзмацнення электрычных сігналаў, у якім нагрузкай актыўнага элемента з’яўляецца рэзістар.
    РЭЗІСТЭНТНАСЦЬ (ад лац. resistens, -ntis = процідзейны) — адпорнасць.
    РЭЗНАТРОН [ад рэз(а)на(нс) + -трон] — лямпа для генерыравання і падмацоўвання сілавых ваганняў надвысокіх частот.
    РЭЗОЛ [ад лац. res(ina) = смала + -ол] — сінтэтычная смала, якая атрымліваецца кандэнсацыяй фенолу і фармальдэгіду, выкарыстоўваецца для вырабу пластмас, лакаў, клею і інш.
    РЭЗОН (фр. raison, ад лац. ratio, -onis = падстава, прычына) — доказ, разумная падстава, сэнс.
    рэзбнны (ад рэзон) — які мае дастаткова разумных падстаў, слушны, абгрунтаваны.
    РЭЗУЛЬТАНТ (лац. resultans, -ntis = які адлюстроўвае) — алгебраічны выраз, які выкарыстоўваецца пры знаходжанні агульных вынікаў двух або некалькіх ураўненняў, кратныя карані ўраўнення з адным невядомым і інш.
    рэзультАт (фр. resultat, ад с,лац. resultatum) — канчатковы вынік якой-н. дзейнасці, занятку, развіцця.
    РЭЗУС (лац. rhesus) — 1) вузканосая малпа роду макак, якая пашырана ў Індыі, Індакітаі і ў Гімалаях; 2) тое, што і рэзус-фактар.
    РЭЗУС-ФАКТАР (ад рэзус + факmap) — асобае рэчыва, якое змя-
    шчаецца ў крыві малпы рэзус і болыпасці людзей і абумоўлівае сумяшчальнасць крыві маці і плода, донара і таго, каму пераліваюць кроў.
    РЭЗЮМ§ (фр. resume) — каротеі выклад сутнасці кнігі, артыкула, прамовы.