• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    РЭВАЛАРЫЗАцЫЯ (ад рэ+ валарызацыя) — тое, што і рэвальвацыя.
    рэвальвАцыя (ад рэ+ вальвацыя) — афіцыяльнае павышэнне залатога забеспячэння грашовай адзінкі краіны або павышэнне яе ў адносінах да валют іншых краін (проціл. дэвальвацыя).
    РЭВАЛЬВЕР (англ. revolver, ад лац. revolvere = рухацца ў адваротным напрамку) — ручная агнястрэльная наразная зброя з рухомым барабанным магазінам.
    РЭВАЛЮЦЬІЯ (фр. revolution, ад лац. revolutio = пераварот) — 1) карэнны пераварот у жыцці грамадства, які заключаецца ў насільным звяржэнні старога грамадскага ладу і ўстанаўленні новага; 2) перан. карэнныя змены ў якой-н. галіне (навуцы, тэхніцы, мастацтве), якія прыводзяць да абнаўлення.
    РЭВАЛЮЦЫЯНЁР (фр revolutionnaire) — 1) удзельнік рэвалюцыйнага руху, дзеяч рэвалюцыі; 2) той, хто робіць пераварот у
    якой-н. галіне (навуцы, тэхніцы, мастацтве).
    РЭВАНШ (фр. revanche = адплата, пакаранне) — адплата за паражэнне, няўдачу, пройгрыш, а таксама барацьба з мэтай узяць верх над ранейшым пераможцам.
    РЭВАНШЫЗМ (фр. revanchisme) — палітыка пераможанай у вайне дзяржавы або яе пэўных грамадскіх сіл, накіраваная на падрыхтоўку новай вайны з мэтай узяць рэванш.
    РЭВЕРАНС (фр. reverence) — 1) пачцівы паклон з лёгкім прысяданнем як знак прывітання, падзякі і інш.; 2) перан. празмернае выражэнне пачцівасці.
    РЭВЕРБЕРАЦЫЯ (ад лац. reverberare = адбіваць, адкідаць) — з’ява паступовага затухання гуку ў закрытых памяшканнях пасля спынення дзеяння крыніцы гуку.
    РЭВЕРС (англ. reverse, ад лац. reversus = адваротны) — 1) прыстасаванне, пры дапамозе якога можна мяняць напрамак руху машыны ў процілеглы бок; 2) адваро гпы бок манеты або медаля; 3) пісьмовае абавязацельства, якое гарантуе што-н.; 4) удар над галавою злева пры гульні ў тэніс.
    РЭВЁРСАР (англ. reverser, ад лац. reversus = адваротны) — прыстасаванне для пуску ў ход, змены напрамку і хуткасці вярчэння электрычных машын.
    РЭВЕРСІЎНЫ (ад лац. reversus = адваротны) — здольны мяняць напрамак руху або вярчэння (напр. р. рухавік, р. вінт).
    РЭВЁРСІЯ (лац. reversio = зварог) — 1) вяртанне маёмасці ра-
    нейшаму ўладальніку; 2) перадача ў заставу вэксаля для атрымання пазыкі; 3) змена напрамку руху рабочых частак машыны на адваротны; 4) тое, што і апіавізм 1.
    РЭВВАВАЦЬ (лац. revidere) — 1) рабіць рэвізію 1; 2) падвяргаць рэвізіі 2.
    РЭВІЗІЯ (польск. rewizja, ад лац. revisio = перагляд) — 1) праверка правільнасці і законнасці чыіх-н. дзеянняў (прадпрыемства, установы, арганізацыі, службовай асобы); 2) перагляд палажэнняў вучэння, тэорыі, каб унесці змены, якія парушаюць асновы гэтага вучэння, тэорыі.
    РЭВВІЯНВМ (ад лац. revisio, -onis = перагляд) — 1) патрабаванне перагледзець пэўнае вучэнне, тэорыю, погляды; 2) ідэйна-палітычная плынь у міжнародным рабочым руху, якая выступае за перагляд палажэнняў марксізму на аснове асэнсавання новых з’яў жыцця.
    РЭВВбР (польск. rewizor, ад лац. revisor = які правярае) — 1) службовая асоба, упаўнаважаная рабіць рэвізію, праверку; 2) кантралёр у асобных галінах чыгуначнай справы.
    РЭВЮ (фр. revue) — тэатральны агляд, паказ асобных сцэн і нумароў, звязаных якой-н. агульнай рысай.
    РЭГАЛГГ (ад гр. rhegos = пакрывала + -літ) — верхні рыхлы слой грунту Месяца.
    РЭГАЛІЯ (лац. regalia, ад regalis = царскі) — 1) знак царскай улады (карона, скіпетр і інш.); 2) знак узнагароды (ррдэн, медаль і інш.); 3) манапольнае права каралёў і
    буйных феадалаў у феадальнай Зах. Еўропе на атрыманне пэўных даходаў (мыпіа, штрафы і інш.).
    РЭГАЛЬ (фр. regale) — невялікі пераносны арган 16—18 ст.
    РЭГАТА (іт. regata, ад riga = род, лінія) — спартыўнае спаборніцтва на вёсельных, парусных або маторных суднах.
    Р^ГБІ (англ. rugby, ад Rugby = назва горада ў Англіі) — спартыўная камандная гульня накшталт футбола, у час якой дазваляецца браць мяч рукамі.
    РЭГЕНЕРАт (лац. regeneratus = адроджаны) — выкарысіаны прадукт, у якім адноўлены яго першапачатковыя ўласцівасці.
    РЭГЕНЕРАТАР (ад лац. regeneraге = аднаўляць) — 1) аднаўляльнік; 2) апарат дчя рэгенерацыі цяпла, які выкарыстоўваецца для падагравання паветра або газу ў мартэнаўскіх, доменных печах, кацелыіых устаноўках, паравых і газавых турбінах.
    РЭГЕНЕРАТЫЎНЫ (лац. regenerativus = які аднаўляе) — 1) які мае адпосіпы да рэгенерацыг, 2) які служыць для рэгенерацыі (напр. р-ая печ).
    РЭГЕНЕРАЦЫЯ (лац. regeneratio = аднаўленне, вяртаяне) — 1) аднаўлеіше арганізмам страчаных або пашкоджаных органаў і тканак, а таксама цэлага арганізма з яго часткі; 2) аднаўленне першапачатковых капггоўных уласцівасцей адпрацаваных матэрыялаў вытворчасці.
    РЭГЕНТ (лац. regens, -ntis = які кіруе) — 1) часовы правіцель манархічнай дзяржавы, які ажыццяў-
    ляе рэгенцтва, 2) дырыжор хору, пераважна царкоўнага.
    РЭГЕНЦТВА (ад рэгент) — часовае праўленне ў манархічных краінах адной або некалькіх асоб, калі трон незаняты або манарх пе можа здзяйсняць уладу з-за хваробы, непаўналецця, працяглай адсутнасці.
    РЭГІЁН (англ. region, ад лац. regio, -onis = вобласць) — частка тэрыторыі, якая вылучаецца характэрнымі рысамі (геаграфічнымі, этнаграфічнымі, эканамічнымі і інш ).
    РЭГІСТР (с.-лац. registrum = спіс, пералік) — 1) спіс, пералік чаго-н., кніга для запісаў, уліку, рэгістрацыі; 2) ступень вышыні голасу, гучання музычнага інструмента; 3) размеркавальнік, рэгулятар у некаторых машынах, прыборах; 4) частка памяці ў вылічальных машынах; 5) орган тэхнічнага нагляду за будаўніцгвам і бясгіекай плавання грузавых і пасажырскіх суднаў.
    рэгістравАць (с.-лац. registraге) — 1) запісваць што-н. з мэтай уліку; 2) афармляць юрыдычна з мэтай надання законнай сілы (напр. р. шлюб); 3) адзначаць якую-н. з’яву, факт (напр. р. змены надвор’я).
    рэгістрАтар (с.-лац. registrator = пісар) — 1) службовая асоба, якая займаецца рэгістрацыяй, адзначае яўку каго-н.; 2) перан. той, хто адзначае, канстатуе бягучыя падзеі.
    РЭГІСТРАТУРА (ад с.-лац. registrare = запісваць) — аддзел ва ўстанове, дзе праводзіцца рэгіспірацыя каго-н. або чаго-н.
    РЭГІСТРАЦЫЯ (с.-лац. registra­tio) — запіс з мэтай уліку, з мэтай надання факту законнай сілы.
    РЭГІЯНАЛВАЦЫЯ (ад рэгіён) — умацаванне эканамічных, палітычных і іншых сувязей паміж дзяржавамі, якія ўваходзяць у адзін рэгіён; узнікненне рэгіянальных аб’яднанняў дзяржаў.
    РЭГІЯНАЛІЗМ (ад рэгіянальны) — падыход да разгляду эканамічных, сацыяльных, палітьгчных і іншых праблем з пункту гледжання інтарэсаў пэўнага рэгіёна.
    РЭГІЯНАЛОПЯ (ад рэгіён + -логія) — навуковы кірунак у эканоміцы, а таксама ў сацыялогіі і эканамічнай геаграфіі, які вывучае асаблівасці развіцця эканамічнага рэгіёна.
    РЭГІЯНАЛЬНЫ (лац. regionalis = абласны) — які адносіцца да пэўнай мясцовасці — рэгіёка, краіны, групы краін (напр. р-ае пагадненне, р-ая нарада, р. слоўнік).
    РЭГІЯНАРНЫ (ад лац. regio, -onis = вобласць) — мед. мясцовы (напр. р-ая анестэзія, р. кровазварот).
    РЭГЛАМЕНТ (фр. reglement, ад лац. regula = правіла) — 1) сукупнасць правілаў, якія вызначаюць парадак дзейнасці дзяржаўнага органа, установы, арганізацыі; 2) парадак вядзення пасяджэнняў, канферэнцый, з’ездаў.
    РЭГЛАМЕНТАВАЦЬ (фр reglementer) — падпарадкоўваць устаноўленым правілам (напр. р. абавязкі).
    РЭГЛАМЕНТАЦЫЯ (фр regie­mentation) — падпарадкаванне ўстаноўленым правілам.
    РЭГЛАН (англ. raglan, ад Raglan = прозвігпча англ. генерала 19 ст.) — фасон верхняга адзення, скроенага так, што рукавы з плячом складаюць адно цэлае.
    РЭГЛЁТ (фр. reglette, ад regler = лінеіць) — друкарскі прабельны матэрыял у выглядзе металічнай пласцінкі для запаўнення прабелу паміж строфамі верша або паміж загалоўкам і тэкстам.
    РЭГМАГЛШТЫ (ад гр. regma = трэшчына + glyptos = выдзеўбаны) — заглыбленні на паверхні метэарытаў, утвораныя ў выніку свідравальнага ўздзеяння зямной атмасферы ў час іх руху праз атмасферу з касмічнай хутеасцю.
    РЭГРАДАЦЫЯ (лац. regradatio = вяртанне, адваротны рух) — вяртанне да папярэдняй стадыі глебаўтварэння.
    РЭГРЭДЫЁНТ (лац. regrediens, -ntis = які не вяртаецца) — тое, што і рэгрэсант.
    РЭГРЭС (лац. regressus = адваротны рух) — 1) упадак у развіцці чаго-н., рух назад (напр. р. культуры); проціл. прагрэс 1; 2) спрашчэнне будовы арганізмаў жывёл і раслін у працэсе іх гістарычнага развіцця (напр. знікненне стрававальнай сістэмы ў многіх паразітаў); 3) права асобы, якая выконвала даручэнні іншай асобы, патрабаваць ад яе кампенсаваць затраты.
    РЭГРЭСАНТ (ад лац. regressio = вяртанне) — асоба, якая прад’яўляе зваротнае патрабаванне да іншай асобы аб кампенсацыі затрат, што яна зрабіла на карысць гэтай асобы (напр. заплаціла за што-н.).
    РЭГРЭСАТ (ад лац. regressio = вяртанне) — асоба, супраць якой накіравана патрабаванне рэгрэсанта.
    РЭГРЭСІРАВАЦЬ (ад лац. regres­sio = pyx назад) — ісці назад у сваім развіцці, даходзіць да ўпадку, рэгрэсу.
    РЭГРЭСГЎНЫ (ад лац. regressus = адваротны рух) — які ў сваім развіцці ідзе назад, вядае да рэгрэсу.
    РЭГРЭСІЯ (лац. regressio = pyx назад) — 1) адступленне мора з занятай ім раней тэрыторыі, у выніку Ha­ro пашыраецца суша (параўн. трансгрэсія 1); 2) імавернасная залежнасць сярэдняга значэння якойн. велічыні ад іншай велічыні.
    РЭГТАЙМ (англ. ragtime, ад rag = рваны + time = рьггм) — 1) танцавальная музыка амерыканскіх неграў, папярэднік джазу, 2) амерыканскі бальны танец.
    РЭГУЛЫ (лац. regula = норма, ггравіла) — тое, ппо і менструацыя.
    РЭГУЛЯВАЦЬ (польск. regulowac, ад лац. regulare) — 1) прыводзіць што-н. у пэўную сістэму, падпарадкоўваць пэўнаму правілу; 2) наладжваць правільнае ўзаемадзеянне частак механізма.
    РЭГУЛЯРНЫ (лац. regularis = правільны) — 1) раўнамерны, які адбьшаецца праз пэўныя прамежкі часу (напр. р-ая інфармацыя); 2) пастаянны, арганізаваны па ўсіх правілах (напр. р-ая армія); проціл. ірэгулярны.
    РЭГУЛЯТАР (ад лац. regulare = уладкоўваць) —1) прыбор дая рэгулявання дзеяння машыны, механізма; 2) перан. тое, што рэгулюе, накіроўвае развіццё чаго-н.
    РЭГУЛЯТЬІЎНЫ (ад лац. regula = норма, правіла) — кніжн. які накіроўвае, уносіць парадак, планамернасць у што-н.
    РЭГУЛЯЦЫЯ (ад лац. regulare = уладкоўваць) — упарадкаванне, нармалізацыя, рэгуляванне.
    РЭГЎРЫ (англ. regur, ад хіндзі regar = чарназём) — цёмнакаляровыя гліністыя глебы на базальтавых покрывах Дэканскага пласкагор’я ў Індыі.