Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ЮРЫСДЫКЦЫЯ (лац. iurisdictio = судаводства) — 1) права праводзііц. суд, рашань прававыя пытанні; 2) круг паўнамоцтваў судовага або адміністрацыйнага органа па прававой ацэнцы канкрэтных фактаў і прымяненню прадугледжаных законам санкцый.
ЮРЫСКОНСУЛЬТ (лац iurisconsultus = правазнавец) — службовая асоба юрыдычнай службы міністэрства, ведамства, прадпрыемстаа, установы, арганізацыі па практычных пытаннях права і абароны інтарэсаў гэтай арганізацыі ў юрыдычных органах.
ЮРЫСПРУДЭНЦЫЯ (лац. iurisprudentia = веданне права) — 1) сукупнасць навук аб праве, правазнаўства; 2) практычная дзейнасць юрыста.
ю
ЮРЬІСТ (с.-лац. iurista) — спецыяліст у галіне юрыспрудэнцыі, дзеяч судовых органаў.
ЮСТЫЦЫЯ (лац. iustitia = справядлівасць) — 1) правасуддзе, судаводства; 2) сістэма судовых устаноў.
ЮСЦІРАВАЦЬ (ням. justieren = вывяраць, ад лац. iustus = правільны) — вывяраць механізм, прыбор (напр. ю. мікраскоп).
ЮТ (гал. hut = хата) — кармавая надбудова судна, дзе размешчаны жылыя каюты і службовыя памяшканні.
ЮФЕРС (гал. juffers) — металічнае або драўлянае прыстасаваннс для нацягвання снасцей стаячага такелажу на невялікіх прамысловых суднах.
ЮХТ (цюрк. juft, ад перс. juft = пара) — спецыяльна вырабленая і дубленая скура коней, кароў, свіней.
ЮЮБА (н -лац. jujuba, ад ар. iuiuba) — калючая кустовая расліна сям. крушынавых з зубчастым лісцем, дробнымі жоўта-зялёнымі кветкамі і ядомымі пладамі, пашыраная ў гарах Паўд.-Усх. Еўропы, Паўд. і Усх. Азіі.
ЯВАНТРАЛ (ад яв. Java = назва вострава ў Малайскім архіпелагу + -антрап) — выкапнёвы чалавек неандэртальскага тыпу, рэшткі якога знойдзены на Яве.
ЯГДТАШ (ням, Jagdtasche, ад Jagd = паляванне + Tasche = сумка) — паляўііічая сумка для дзічыны.
ЯГЕЛЬ (саам. jiegel) — кусцісты шэры лішайнік, які з’яўляецца асноўным кормам дая паўночных аленяў зімой.
ЯГУАР (ням. Jaguar, ад тупі-гуарані jagoara) — драпежны звер сям. каішчых з чырванавата-жоў-
тай поўсцю ў чорныя плямы, які водзіцца ў Амерыцы.
ЯДВАБ (польск. jedwab < чэііі. hedvabi, ад ст.-в.-ням. gotawebbi) — уст. і паэт. шоўк.
ЯЗМШ (н.-лац. jasminus, ад перс. iasamm) — кустовая расліна сям. каменяломііікавых з трайчастым лісцем і белымі духмянымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў тропіках і субтропіках; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
ЯК (тыбецк. gjak) — буйная жвачная рагатая жывёла з доўгай шэрсцю на ніжняй частцы цела, якая водзіцца ў высакагорных раёнах Цэнтр. Азіі.
ЯКАБІНІЯ (н.-лац. jacobiiiia) — вечназялёная травяністая расліна сям. акантавых з суцэльным лісцем і ружовымі, чырвонымі, жоўтымі, белымі або аранжавымі кветкамі, пашыраная ў тропіках і субтропіках Амерыкі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
ЯКАБІНЦЬІ (ад ст.-яўр. Jakob = імя святога) — 1) прадстаўнікі рэвалюцыйна-дэмакратычпых слаёў Французскай рэвалюцыі 1789— 1794 іт.; якія займалі памяшканне ў манастыры святога Якава ў ГІарьгжы; дыктатура якабінцаў, устаноўленая 31 мая — 2 чэрвеня 1793 г., была зверпгута буйной буржуазіяй 9 тэрмідора (27 ліпеня 1794 г.; гл. тэрмідор)', 2) перан. вальнадумцы.
ЯЛ (гал. jol) — вёсельна-парусная марская шпюпка з дзвюма, трыма або чатырма парамі вёсел.
ЯЛЕЙ (гр. еіаіоп = алей) — 1) аліўкавы алей, які ўжываецца ў царкоўнай службе; 2) перан. што-н. прыкра-ўгодлівае.
ЯМ (цюрк. jam) — гіст. паштовая станцыя на тракце, дзе праезджыя мянялі коней.
ЯМБ (гр. iambos) — двухскладовая вершаваная стапа з націскам на другім складзе.
ЯМС (англ. yams) — травяністая расліна з багатымі на крухмал клубнямі, якая расце ў тропіках і субтропіках.
ЯНКІ (англ. yankee) — мянушка амерыканцаў, ураджэнцаў ЗПІА. янбт (рус, енот, ад лац. geneta) — драпежны звярок сям. сабачых з цёмна-жоўтым густым футрам, пашыраны ў Амерыцы; акліматызаваны ў Беларусі.
ЯНСЕНІЗМ [ад гал. С.Jansen = прозвішча гал. багаслова (1585— 1638)] — рэлігійная рэфармісцкая плынь у каталіцкай царкве 17—18 ст., блізкая да кальвінігму.
ЯНСКІ {англ. К.Jansky = прозвішча амер. вучонага і вынаходцы (1905—1950)] — адзінка спектральнай шчыльнасці струменю вылучэння, якая прымяняецца ў радыёастрано міі.
ЯНТАР (літ. gintaras) -бурштын, акамянелая празрыстая смала хвойных дрэў жоўтага колеру розных адценняў.
ЯНУС (лац. Janus = імя бога часу, усякага пачатку і канца ў старажытнарымскай міфалогіі) — перан. двурушнік.
ЯНЫЧАР (тур. уепісегі = новае войска) — 1) салдат рэгулярнай прывілеяванай пяхоты ў султанскай Турцыі (да 1826 г.); 2) перан. узброены ахоўнік дэспатычнай улады, карнік, кат.
ЯРАНГА (чукоц. jarany) — пераноснае круглае жыллё народаў Поўначы, сцены і канічны дах яко-
я
га складаюцца з драўлянага каркаса, пакрытага аленевымі шкурамі.
ЯРД (англ. yard) — адзінка даўжыні ў англійскай сістэме мер, роўная 91,44 см.
ЯРЛ (ст.-сканд. earl) — 1) знатны чалавек у сярэдневяковай Скандынавіі, а пазней галава вобласці, што падпарадкоўвалася непасрэдна каралю; 2) тьпул галоўнакамандуючага марскімі сіламі ў Швецыі 12—13 ст.
ЯРЛЬІК (цюрк. jarlyk) — 1) грамата ханаў Залатой Арды і крымскіх ханаў (13—15 ст.); 2) лісток на чым-н. з назвай рэчы, указаннем нумара, месца вырабу, цаны або іншых звестак (напр. багажны я ); 3) перан. уласцівасць, якасць, якая прыпісваецца каму-н. па традыцыі, звычцы (напр. вешаць я.).
ЯРМблКА (польск. jannulka, ад тур. jahmurluk) — шапачка без аколышка з мяккага матэрыялу, якая шчыльна прылягае да галавы. ЯСАК (цюрк. jasaq) — даніна, якую ў старажытнасці плацілі падначаленыя народы татарскім ханам.
ЯСЫР (тур. esir) — гіст. нявольнік, палонны.
ЯТАГАН (тур. jatagan) — сякучая халодная зброя з выгнутым лязом, распаўсюджаная ад 16 ст. у туркаў, арабаў і персаў.
ЯТРАГЕНІЯ (ад гр. iatros = урач + -генія) — хвароба, якая ўзнікае як рэакцыя на няправільна зразуметыя хворым словы або паводзіны ўрача, прачытаную медыцынскую літаратуру.
ЯТРАМЕХАШКА (ад гр. iatros = урач + механіка) — кірунак у медыцыне 16—18 ст., прадстаўнікі
якога спрабавалі растлумачыць усе фізіялагічныя і паталагічныя з’явы на аснове законаў механікі.
ЯТРАХІМІЯ (ад гр. iatros = урач + хімія) — кірунак у медыцыне 16—18 ст., прадстаўнікі якога разглядалі працэсы, што адбываюцца ў арганізме, як хімічныя з’явы, хваробы — як вынік парушэння хімічнай раўнавагі.
-ЯТРЫЯ (гр. iatreia = лячэнне) — другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае пэўную галіну медыцыны.
ЯФРЭЙТАР (ням. Gefreiter) — першае воінскае званне, якое прысвойваецца салдату.
ЯХАНТ (ст.-польск. jachant < с.-в.ням. jachant, ад лац. hyacinthus < гр. hyakinthos) — 1) даўнейшая назва рубіна і сапфіра', 2) ювелірна апрацаваны кавалачак гэтых камянёў (напр. пярсцёнак з яхантам).
ЯХТА (англ. yacht, ад гал. jacht) — паруснае або маторнае судна для воднага спорту і прагулак.
ЯХТ-КЛУБ (англ. yacht-club) — спартыўная арганізацыя, якая аб’ядноўвае спартсменаў, пгго займаюцца водным спортам (парусным, вёсельным, маторным), a таксама будынак, дзе знаходзіцца гэта арганізацыя.
ЯХТСМЕН (англ. yachtsman) — спартсмен, які займаецца водным спортам на яхтах.
ЯШМА (тур. yesim, ад ар. yasm) — горная асадачная парода чырвонага, зялёнага, шэрага, белага або чорнага колеру, якая складаецца з дробных зерняў кварцу, выкарыстоўваецца як дэкаратыўлы камень і ў мастацкіх вырабах.
Даведачнае выданне
БУЛЫКА Аляксандр Мікалаевіч СЛОЎНІК ІНШАМОЎНЫХ СЛОЎ
У 2 тамах Том 2. М—Я
Адказны за выданнеЛ.Д Календа Рэдактары: Г.І.Дайлідава, І.У.Саламевіч Мастацкі рэдактар У.М.Жук
Тэхнічны рэдактар М / Г'рыневіч
Карэктары: Н.У.Бохан, С.В.Рабец. А.В.Семенчукова, В. П Спірыдонава, В. М. Чудакова
Камп'ютэрная падрыхтоўка выдання: С.А.Макаёнак (заг. рэдакцыі), І.У.Грыцэль, А.У.Гурыноеіч. В.Б.Іюньская. І.В.Касцюкевіч.
I. М. Кузьмянкова, С. М.Хаустовіч
Падпісана да друку 24.09.99. Фармат 84x108 /32Папера газетная. Гарнітура Таймс. Друк высокі. Ум. друк. арк. 38,64. Ум. фарб.-адб. 38,64. Ул.-выд. арк. 50,54. Тыраж 5000 экз. Заказ 3600.
Дзяржаўнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку. Ліцэнзія ЛВ № 10 ад 31.12.97. Рэспубліка Беларусь. 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 15а.
Надрукавана з арыгінала-макета заказчыка на ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінаце ВПП імя Я.Коласа. Рэспубліка Беларусь. 220005, г. Мінск, вул. Чырвоная, 23.
ISBN 985-11-0153-2
9 789851 101531
I
м-я