Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ЭСПАДА (ісп. espada = шпага; тарэра, узброены шпагай) — тое, іііто і матадор.
ЭСПАДОН (фр. espadon, ад ісп. espada = шпага) — вялікі цяжкі меч, які трымалі дзвюма рукамі.
ЭСПАДРОН (фр. espadon, ад ісп. espada = шпага) — шпага для фехтавання, а таксама спартыўная барацьба з гэтай зброяй.
ЭСПАНДЭР (англ. expander, ад лац. expandere = распасціраць, расцягваць) — спартыўны снарад з дзвюх ручак, злучаных некалькімі рызінавымі шнуркамі або спружы-
намі, для развіцця мышцаў рук, грудзей і спіны.
ЭСПАНЬЁЛКА (ад фр. espagnol = іспанскі) — кароткая і вузкая клінападобная бародка.
ЭСПАРТА (ісп. esparto) — 1) травяністая расліна з роду кавылю сям. злакаў, пашыраная ў Паўд.Зах. Еўропе і Паўн. Афрыцы, 2) валакністы матэрыял з лістоў гэтай расліны; 3) сорт паперы, выраблены з гэтага матэрыялу.
ЭСПАРЦ^Т (фр. esparcette) — травяністая расліна сям. бабовых з перыстым лісцем і белымі, ружовымі або пурпуровымі кветкамі ў гропках, пашыраная ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца зрэдку як кармавая.
ЭСПЕРАНТА (Esperanto = псеўданім урача Л.Заменгофа, ад фр. esperer = спадзявацца) — штучная міжнародная мова, створаная ў 1887 г. варшаўскім урачом Л.Заменгофам.
ЭСПЛАНАДА (фр. esplanade) — 1) незабудаванае месца паміж крапаснымі сценамі і гарадскімі збудаваннямі; 2) плошча, участак зямлі перад якім-н. вялікім будынкам, 3) шырокая вуліца з aлeя^n пасярэдзіне.
ЭСТАКАДА1 (фр. estacade) — надземнае збудаванне маставога тыпу ў месцы перасячэння шляхоў для пропуску транспарту, пешаходаў, пракладвання інжынерных камунікацый і інш.
ЭСТАКАДА2 (фр. estocade, ад estoc = шпага) — прамы перпендыкулярны ўдар рапірай, шпагай, эспадронам пры фехтаванні.
ЭСТАМП (фр. estampe) — адбітак з гравюры, зроблены мастаком або майстрам-гравёрам.
ЭСТАНСІЯ (ісп. estancia) — буйны маёнтак, звычайна жывёлагадоўчы, у Аргенціне, Чылі.
ЭСТАФЁТА (фр. estafette, ад іт. stafetta, ад staffa = стрэмя) — 1) уст. тэрміновая пошта, данясенне, адпраўленыя конным пасланцом; 2) спаборніцтва спартыўііых каманд па бегу ці плаванню са зменай удзельнікаў на дыстанцыі і перадачай умоўнага прадмета, 3) умоўны прадмет, які перадаецца пры такіх спаборніцгвах; 4) перан. жьшцёвыя традыцыі (э. пакаленняў).
ЭСТОМП (фр. estompe) — 1) растушоўка са згорігутага ў выглядзе цыгары кавалка скуры або паперы; 2) малюнак, зроблены пры дапамозе такой растушоўкі.
ЭСТРАГЕНЫ (ад эструс + -ген) — 1) жаночыя палавыя гармоны (эстрадыёл, эспірыёл, эстрон), якія выпрацоўваюцца фалікуламі яечнікаў, плацэнтай, часткова карой наднырачнікаў і семеннікамі; 2) арганічныя злучэнні, якія выяўляюць біялагічнае дзеянне жаночага гармона; 3) прэпараты, у склад якіх уваходзянь жаночыя палавыя гармоны або іх хімічныя аналагі.
ЭСТРАГОН (фр. estragon) — травяністая расліна роду палыноў з суцэльным лісцем і жоўтымі кветкавымі кошыкамі, пашыраная ў дзікім стане ў Еўразіі; вырошчваецца ў садах і агародах як вострапрыпраўная і лекавая; тархун.
ЭСТРАДА (фр. estrade, ад ісп. estrado = памост) — 1) пляцоўка ддя канцэртных выступленняў (адкрытая э.); 2) від мастацтва, які ўключае малыя формы драматургіі, вакальнага мастацтва, музыкі, харэаграфіі і г.д.
ЭСТРАДЫЁЛ [ад эструс + гр. dia = праз + (алкаг)оль] — асноўны жаночы палавы гармон пазваночных жывёл і чалавека з групы эстрагенаў, які вьшрацоўваецца ў яечніках, плацэнце, семенніках; выклікае развіццё другасных жаночых палавых прымет.
ЭСТРЫЁЛ [ад эструс + (алкаг)оль\ — жаночы палавы гармон з групы эстрагенаў канечны прадукт метабалізму эстрадыёлу і эстрону.
ЭСТРОН (ад эструс) — тое, што і фалікулін.
ЭСТРУС (н.-лац. oestrus, ад гр. oistros = страсць) — адна са стадый палавога цыкла млекакормячых; цечка,
ЭСТУАРЫЙ (лац. aestuarium, ад aestus = хваляванне) — лейкаладобнае расшыранае вусце ракі, якая ўпадае ў мора або акіян.
ЭСТЫВАЦЫЯ (ад лац. aestivus = летні) — летняя дыяпаўза.
ЭСТЭЗІЁМЕТР (ад гр. aisthesis = пачуццё, адчуванне + -метр) — прыбор для вымярэння адчувальнасці скуры да ціску або дотыку.
ЭСТЭЗІЯЛОПЯ (ад гр. aisthesis = пачуццё, адчуванне + -логія) — раздзел анатоміі, які вывучае будову органаў пачуццяў.
ЭСТЭЗІЯМЁТРЫЯ (ад гр. aisthesis = пачуццё, адчуванне + -метрыя) — вымярэнне адчувальнасці скуры да ціску або дотыку пры дапамозе эстэзіёметра.
ЭСТЭМЕНАЗУХ (ад гр. estemmenos = венцаносны + suchos = кракадзіл) — буйная раслінаедная пазваночная жывёліна пермскага перыяду (гл. палеазой'), якая адносілася да дынацэфалаў і мела чэрап з касцявымі вырастамі.
ЭСТ^Т (гр. aisthetes = які ўспрымае, адчувае) — 1) прыхільнік адарванага ад жьпція «чыстага мастацгва»; 2) прыхільнік усяго прыгожага, вытанчанага.
ЭСТЭТЫКА (гр. aisthetikos = які адчувае, успрымае; пачуццёвы) — 1) навука аб прыгожым, аб ідэйнай сутнасці і формах прыгожага ў мастацкай творчасці, у прыродзе і ў жыцці; 2) чыя-н. сістэма поглядаў на мастацтва (напр. э. Чарнышэўскага); 3) прыгажосць, мастацкасць чаго-н, (наггр. э. архітэктуры).
ЭСТЭТЫКАТЭРАПІЯ (ад эстэтыка + тэрапія) — раздзел медыцыны, які вывучае ўплыў эсгэтычных фактараў на здароўе чалавека. ЭСХАТАЛОГІЯ (ад гр. eschatos = апошні + -логія) — сукупнасць рэлігійных уяўленняў пра каігчатковы лёс свету і чалавека.
ЭСЭ (фр. essai = спроба) — нарыс, публіцыстьгчпы эцюд, які трактуе літаратурныя, філасофскія, сацыялыіыя праблемы ў вольнай форме.
ЭСЭІСТ (фр. essayiste) — пісьменнік, які распрацоўвае жанр эсэ. ЭТАГРАМА (ад гр. ethos = звычай + -гралю) — больш або менш поўны пералік «мовы», поз, жэстаў і мімікі, уласцівы таму або іншаму віду жывёл.
ЭТАЖЭРКА (фр, etagere) — адкрытая шафка на ножках у выглядзе некалькіх палш, размешчаных адна над друтой.
ЭТАЛОГІЯ (ад гр. ethos = звычай + -логія') — навука, якая вывучае асаблівасці паводзін арганізмаў ва ўсіх іх праяўленнях.
ЭТАЛОН (фр. etalon) — 1) дакладны ўзор устаноўленай адзінкі
вымярэння (напр. э. вагі); 2) перан. узор, стандарт дая параўнання з чым-н. (напр. э. прыстойнасці).
ЭТАН (ад гр. aither = эфір, паветра) — бясколерны грымучы газ, які знаходзіцца ў прыродным і свяцільным газе.
ЭТАНбл [ад этан + (алкаг)оль] — этылавы спірт.
ЭТАП (фр. etape) — 1) момант, стадыя ў развіцці якога-н. працэсу (напр. э. бою); 2) асобная частка шляху, дыстанцыі ў спартыўных спаборніцгвах (напр. э. велагонкі); 3) прыпынак на шляху руху; п a э т а п у — знаходзіцца пад канвоем у час перасылкі арыштантаў. ЭТАС (гр. ethos) — абазначэнне характару асобы або з'явы ў антычпай філасофіі.
ЭТАТЬІЗМ (фр. etatisme, ад etat = дзяржава) — кірунак палітычнай думкі, які разглядае дзяржаву як вышэйшы вынік і мэту грамадскага развіцця.
ЭТВЕШ [венг. L.Eotvos = прозвішча венг. фізіка (1848—1919)] — адзінка градыенту еілы цяжару ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ), роўная змяненню паскарэння свабоднага падзення на 10ч см/с2 на кожны сантыметр.
ЭТНАБАТАШКА (ад этнас + батаніка) — раздзел батанікі, які вывучае выкарыстаіше раслін рознымі этнічнымі групамі насельніцтва зямнога шара.
ЭТНАГЕАГРАФІЯ (ад этнас + геаграфія} — раздзел этнаграфіі, які вывучае размяпічэнне этнічных супольнасцей, асаблівасці іх рассялення і тэрытарыяльных узаемаадносін у цеснай залежнасці ад сацыяльна-эканамічных, палітычных, прыродных і іншых фактараў
МНАГІНІЗ (ад этнас + -генез) — паходжанне якога-н. народа.
ЭТНАГРАФІЗМ (ад rp ethnos = народ + grapho = пішу) — наяўнасць этнаграфічных рыс, асаблівасцей, апісанняў, дэталей дзе-н. (у кнізе, п’есе і інш ).
ЭТНАГРАФІЯ (ад эпінас + -графія) — 1) навука, якая вывучае матэрыяльную і духоўную культуру народаў; 2) сукупнасць асаблівасцей быту, нораваў, звьгчаяў, культуры якога-н. народа або мясцовасці (напр. э. Палесся).
ЭТНАЛШГВІСТЫКА (ад этнас + лінгвістыка) — раздзел мовазнаўства, які вывучае ўзаемасувязь мовы і этнічных фактараў.
ЭТНАЛОГІЯ (ад эпінас + -логія) — навука, якая вывучае агульныя заканамернасці разввцця чалавечай культуры; народазнаўства.
ЭТНАНІМІКА (ад этнас + гр. onyma = імя, назва) — раздзел анамастыкі, які вывучае паходжанне і фупкцыяніравапне этнонімаў.
ЭТНАНІМІЯ (ад этнас + гр. onyma = імя, назва) — сукупнасць назваў народаў, народнасцей і іншых этнічных супольнасцей.
ЭТНАПСІХАЛдГІЯ (ад эпінас + псіхалогія) — адна з галін сацыяльнай псіхалогіі, якая вывучае асаблівасці псіхічнага складу рас і народаў.
ЭТНАС (гр. ethnos = племя, народ) — гістарычна ўзнікшы від устойлівай сацыяльнай групоўкі людзей, прадстаўленай племем, народнасцю, нацыяй
ЭТНАЦЭНТРЬІЗМ (ад этнас + лац. centrum = сярэдзіна) — схільнасць чалавска ацэньваць усе
жыццёвыя з'явы праз прызму каштоўнасці сваёй эпінічнай групы, якая лічыцца эталонам.
ЭТНІЧНЫ (гр. ethnikos = народны) — які адносіцца да пэўнага народа, яго побыту, нораваў, звычаяў, культуры.
ЭТНОШМ (ад этнас + гр. onyma = імя, назва) — назва нацыі, народа, народнасці, племені і іншых этнічных супольнасцей.
ЭТРАПЛЮС (н.-лац. etroplus) — рыба атрада акунепадобных, якая пашырана ў прэсных і саланаватых водах Індыі, Шры Ланкі; вядома як акварыумная.
ЭТУАЛЬ (фр. etoile = зорка) — уст. модная спявачка ў заходнееўрапейскім ’гэатры лёгкага жанру
ЭТЫКА (лац. ethica, ад гр. ethikos = звязаны са звычаямі) — 1) вучэнне аб маралі як адна з форм ідэалогіі; 2) нормы паводзін чалавека ў ірамадстве, мараль пэўнай грамадскай або прафесійнай групы.
ЭТЫКЁТ (фр. etiquette) — прыняты парадак паводзін чалавека ў якім-н. асяроддзі, у грамадстве.
ЭТЫКЕТАЖ (фр. etiquetage) — выраб этыкетак для экспанатаў (у музеі, на выстаўцы і інш.).
ЭТЫКЙТКА (фр etiquette) — ярлык, наклейка на чым-н. (на тавары, упакоўцы, экспанаце і г.д.) з абазначэннем цаны, сорту, назвы і інш.
ЭТЫЛ (ад гр. aither = паветра + hyle = матэрыял, рэчыва) — група з атамаў вугляроду і вадароду, якая ўваходзіць у састаў многіх арганічпых злучэнняў (напр хлорысты э.).
ЭТЫЛАЦЭТАТ (ад этыл + ацэпіат) — складаны эфір, бясколер-
ная лёгкая вадкасць; выкарыстоўваецца як растваральнік пры вырабе лакаў, кінаплёнкі, бяздымнага іюраху і інпі.
ЭТЫЛБЕНзбЛ (ад эпіыл + бензол) — арганічнае злучэнне, вуглевадарод араматычнага рада, бясколерная вадкасць; выкарыстоўваецца для вырабу стыролу, а таксама як дабаўка да маторнага паліва. ЭТЫЛЕН (ад этыл) — бясколерпы гаручы газ, які складаецца з вугляроду і вадароду.