Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ЭРГАСТУЛ (лац. ergastulum = турма, месца працы) — турма для рабоў у Стараж. Рыме, пераважна падземная, у якой вязш, закутыя ў кайданы, выкопвалі асабліва цяжкую работу.
ЭРГАСТЭРЫЙ (гр. ergasterion) — майсгэрпя ў Стараж. Грэцыі, дзе працавалі рабы.
ЭРГАСТЭРЫН (ад фр. ergot = спарыш + гр stereos = цвёрды) — арганічнае рэчыва, цыклічны спірт групы стэрынаў, які ад дзеяння ультрафіялетавых прамянёў ператвараецца ў антырахітычны вітамін Дг; змяшчаецца ў дражджах, грыбах, злаках.
ЭРГАТАМІН (ад фр. ergot = спарыш + аміны) — лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца пры матачных кровацячэннях, атаніі маткі, мігрэні.
ЭРГАТЬІЗМ (ад фр. ergot = спарыш) — атручванне жывёлы і чалавека зернем злакаў, мукой, зерневымі адходамі, пашкоджанымі спарыннёй.
ЭРГАТЫН (ад фр. ergot = спарыш) — лекавы прэпарат, ачышчаны рэдкі экстракт злакаў, які з’яўляенца адпым з кроваспыняльных сродкаў.
ЭРГАТЬІЎ (ад гр. ergates = дзеючая асоба) — лінгв. склон дзеючай асобы ў мовах (тыпу грузінскай), якія адрозніваюць склон дзеяча (суб’екта пераходнага дзеяслова) і недзеяча (аб’екта пераходнага дзеяслова і суб’екта непераходнага).
ЭРГАТЫЎНЫ (ад эрхтіыў), э а я канструкцыя — сінтаксічная канструкцыя сказа з пераходным дзеясловам, калі назоўнік, што абазначае рэальную дзеючую асобу (агенс), стаіць у эргатыве, a аб’ект — у абсалютпым склоне.
ЭРГОГРАФ (ад гр. ergon = праца, работа + -граф) — прыбор для графічнага запісу ступені фізічнай працаздолыіасці чалавека.
ЭРГОМЕТР (ад гр. ergon = праца, работа + -метр) — прыбор для выканаішя механічнай работы пры даследаванні працаздольнасці і
функцыянальных змен, якія адбываюцца ў арганізме чалавека ў працэсе працы.
ЭРДЭЛЬТЭР’ЁР (англ. Airedale terrier) — парода службовых сабак з групы тэр'ераў, выведзеная ў Англіі.
ЭРЗАЦ (ням. Ersatz = замена) — непаўнацэнны заменнік чаго-н., сурагат.
ЭРКЕР (ням. Erker) — архіт. паўкруглы, трохвугольны або мнагагранны зашклёны выступ у сцяне будынка.
ЭРЛ (англ. earl) — прадетаўнік родавай знаці ў Англіі перыяду ранняга сярэдневякоўя.
ЭРЛІФТ (англ. airlift, ад air = паветра + lift = падымаць) — устройства для пад'ёму вадкасці з дапамогай скампрэсавалага паветра; вьікарыстоўваецца пры здабыванні нафты і вады з буравых свідравін.
ЭРМАНДАДЫ (ісп. hermandades) — саюзы іспанскіх гарадоў і сялянскіх абшчын у перыяд сярэдневякоўя, якія ўзнікалі для самаабароны ў час войн і для абаропы вольнасцей.
ЭРМІТАЖ (фр. ermitage = келля) — 1) загарадны будынак, паркавы павільён; 2) музей мастаіггва ў Санкт-Пецярбургу, заснаваны ў 1764 г.
ЭРОЗІЯ (лац. erosio = раз’яднанне) — 1) разбурэнне паверхні зямлі вадой, ветрам (напр. э. глебы); 2) разбурэнне паверхні металаў (іржаўленне, акісленне); 3) мед. утварэнне язваў на паверхні эпітэлію.
ЭРОТЫКА (гр. erotika = любоўны пачатак) — 1) павышаная пачуццёвасць, пачуццёвы элемент у чым-н.; 2) творы мастацтва і літа-
ратуры, насычаныя пачуццёвасцю, прысвечаныя апісанню яе.
ЭРСТЭД [дацк. H.Oersted = прозвішча дацк. фізіка (1777— 1851)] — абсалютная адзінка напружанасці магнітнага поля ў СГС сістэме адзінак, роўная 79,58 ампер на метр.
ЭРСТЭДМЁТР (ад эрстэд + -мепір') — магнітометр для вымярэння напружанасці магнітнага поля.
ЭРУДЫТ (лац. eruditus = адукаваны, вучоны) — асоба, якая вылучаецца вялікай эрудыцыяй.
ЭРУДЬІЦЫЯ (лац. eruditio = вучонасць) — начытанасць, глыбокія і ўсебаковыя веды, дасведчанасць у адной ці некалькіх галінах навукі.
ЭРУПТЫЎНЫ (лац. eruptus) — вывержаны, вулканічнага паходжаніія; э-ы я зоркі — пераменііыя зоркі, змена бляску якіх носіць характар успышак.
ЭРУПЦЫІ (лац. eruptio = вывяржэнне) — успышкі на Сонцы; маюць выгляд яркіх кропак на фоне фотасферы.
ЭРЦГЁРЦАГ (ням. Erzherzog) — тьггул членаў былой аўстрыйскай імператарскай фаміліі да 1918 г.
ЭРЫГАШДЫУМ (н.-лац. erigonidium) — павук сям. павукоў-пігмеяў, які жыве на кустах, у траве паблізу вадаёмаў.
эрыгдн (н.-лац. erigone) — павук сям. павукоў-пігмеяў, які пашыраны ў Еўропе.
ЭРЫЁМЕТР (ад гр. егіоп = воўна + -метр) — прыбор для вымярэння таўшчыні валасінак воўны, a таксама ваўняных нітак.
ЭРЫЗІПЕЛОІД (ад гр. erysipelas = шалёнасць + -оід) — інфекцый-
ная хвароба, якая паражае пераважна свіней, зрэдау чалавека пры кантакце з хворай жывёлінай.
ЭРЫЗІФЭ (н.-лац. erysiphe) — сумчаты грыб сям. мучніста-расяных, які развіваецца на раслінах сям. складанакветных, бабовых, ясноткавых і злакавых.
ЭРЫСТЫКА (гр. eristike) — майстэрства спрачацца, умельства палемізаваць з праціўнікам, выкарыстоўваючы яго промахі.
ЭРЫТРАБЛАСТЫ (ад гр. егуthros = чырвоны + -бласты') — адна з прамежкавых стадый развіцця эрытрацытаў у пазваночных жывёл і чалавека.
ЭРЫТРАДЭРМІЯ (ад гр. erythros = чырвоны + derma = скура) — запаленне значнай часткі скуры з пачырваненнем, шалушэннем, ацёкам і інфільтрацыяй.
ЭРЫТРАЗОНУС (н.-лац. erythrozonus) — рыба атрада карпападобных, якая пашырана ў лясных вадаёмах Зах. Гвіяны; вядома як акварыумная.
ЭРЫТРАМІЦЫН (ад гр. erythros = чырвоны + -міцын) — анпіыбіёпіык, які затрымлівае рост устойлівых да пеніцыліну форм узбуджальнікаў хвароб.
ЭРЫТРАМІЯ [ад эрытр(ацыты) + -эл»я] — тое, пгго і поліцытэмія.
ЭРЫТРАСПЕРМУМ (ад гр. егуtros = чырвоііы + sperma = семя) — разнавіднасць мяккай пшаніцы з белым асцістым коласам і чырвоным зернем.
ЭРЫТРАФОРЫ (ад гр. erythros = чырвоны + -фор) — ярка афарбаваныя чырвоныя пігментныя клеткі скуры ніжэйшых пазваночных і некаторых беспазваночных, напр. ракападобных
ЭРЫТРАЦЫТбз (ад эрытрацыты) — часовае нязначнае павелічэнне колькасці эрытрацытаў у адзінцы аб’ёму крыві.
ЭРЫТРАЦЬІТЫ (ад гр. erythros = чырвоны + -цыты) — чырвоныя крывяныя цельцы, якія ўтрымліваюць гемаглабін і ўдзельнічаюць у пераносе кіслароду і вуглякіслага газу ў арганізме (параўн. лейкацыты).
ЭРЫТРЫН (ад гр. erythros = чырвоны) — мінерал, арсеніт кобальту; кобальтавая руда.
ЭРЫТРЫТ (ад гр. erythros = чырвоны) — чатырохатамііы спірт, бясколернае крышталічпае рэчыва; выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці, парфумерыі, медыцыне і ішп.
ЭРЫТЭМА (гр. erythema = чырвань) — пачырваненне асобных участкаў скуры ў выніку прыліву крыві і расшырэння сасудаў.
ЭРЭ (сканд. ore) — разменная манета Швецыі, Напвепі і Даніі, роўная 1/100 кроньг 1.
ЭРЭБ (гр. Erebos) — падземнае царства цемры ў старажытнагрэчаскай міфалогіі.
ЭРЭЙТАФОБІЯ (ад гр. ereutho = раблю чырвоным + -фобія') — неадчэпны страх пачырванець перад субяседнікам.
ЭРЭКТАР (англ. erector, ад лац. erigere = падымаць, напружваць) — 1) перасоўнае прыстасаванне для механізаванага ўстанаўлівання цюбінгаў або блокаў пры будаванні тунэляў, шахг, 2) анат. мышца, якая выпрамляе якую-н. частку цела, напр. тулава (гл. эрэкцыя 2).
ЭРЭКЦЫЯ (лац. erectio = выпрамленне, набухагше) — 1) набу-
Э
xatnte і зацвярдзепнс мужчынскага ііалавога члена пры палавой узбуджанасці; 2) выпрамленне якой-н. часткі цела, напр. тулава.
ЭРЭМАГОН (н.-лац eremogoпе) — травяністая расліна сям. гваздзіковых з вузкалінейным лісцем і дробнымі белымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная пераважна ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы; на Беларусі трапляецца рэдка.
ЭРЭМУР, ЭРЭМЎРУС (н.-лац. eremurus, ад гр. eremos = адзінокі + ura = хвост) — травяністая расліна сям. лілейных з доўгім прыкаранёвым лісцем і шматкветкавай буйной гронкай белага, жоўгага або ружовага колеру, пашыраііая ў Паўд -Усх. Еўропе і ў стэпах, паўпустынях Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
ЭРЭТЫЗМ (гр. erethisma) — павышаная нервова-псіхічлая ўзбуджальнасць і раздражняльнасць
ЭСЕНЦЫЯ (лац. essentia = сутнасць) — 1) моцны настой або раствор чаго-н., які перад выкарыстаннем разбаўляюць вадой; 2) перан. тое, што і квінтэсенцыя (напр. э. фактаў).
ЭСКАДРА (фр. escadre) — буйное злучэнне ваенных караблёў або самалётаў.
ЭСКАДРОН (фр. escadron) — падраздзялеіпіе кавалерыйскага палка, якое адпавядае пяхотнай роце.
ЭСКАДРЫЛЛЯ (фр. escadrille) — падраздзяленне ваеннай авіяцыі, якое складаецца з некалькіх звенняў самалётаў і ўваходзіць у склад авіяцыйнага палка.
ЭСКАЛАДА (фр. escalade) — уст. авалоданне сцяной крэпасці пры дапамозе ііггурмавых лесвпі.
ЭСКАЛАТАР (апгл. escalator, ад лац. scala = лесвіца) — прыстасаванне ў выглядзе рухомай лесвіцы для пад’ёму і спуску людзей на розпыя ўзроўні (напр. э. метрапалітэна).
ЭСКАЛАЦЫЯ (англ. escalation) — пашырэнне, нарошчванне, павелічэпне чаго-н. (напр. э. вайны).
ЭСКАЛОП (фр. escalope) — падсмажаны кавалак мяккага нятлустага мяса (звычайна свініны) прадаўгаватай формы.
ЭСКАМАТАВАЦЬ (фр. escamoter) —уст. непрыкметна, спрытна прысвойваць або падмяпяць што-н.
ЭСКАПАДА (фр. escapade) — 1) учынак, паводзіны, якія пярэчаць агульнапрынятым нормам; 2) паездка са здарэннямі.
ЭСКАПІЗМ (ад англ. escape = бегчы, ратавацца) — імкненне асобы адысці ад рэальнага жыцця ў свет ілюзій, фантазій.
ЭСКАРП (фр. escarpe, ад іт. scarpa = укус) — ваен. 1) задні (унутраны) спадзісты схіл знешпяга рова ўмацавання (параўн. конпірэскарп 1); 2) супрацыапкавая перашкода ў выглядзе крутога зрэзу ўзгорка, звернутага ў бок ворага (параўн. контрэскарп 2).
ЭСКАРТАВАЦЬ (фр. escorter) — суправаджаць каго-н. у якасці эскорта.
ЭСКВАЙР (англ. esquire, ад лац. scutarius = шчытаносец) — 1) ганаровы дваранскі тытул у Англіі, які перадаецца ў спадчыну і прысвойваецца па займаемай кім-н. пасадзе ці спецыяльным патэнтам; 2) форма ветлівага звароту ў Англіі і ЗІПА.
ЭСКЕР (ірл. esker) — узгорак або града, складзеная знізу азёрнымі (гліна, пясок, галька, гравій), зверху ледніковымі (галечнікі, валуны) пародамі.
ЭСКІЗ (фр. esquisse) — 1) папярэдні накід малюнка, карціны, накід, іыан літаратурнага ці музьгчнага твора; 2) малюнак, па якім ствараецца дэкарацыя, тэатральны касцюм і ілш
ЭСКІМО (фр. esquimau = эскімоскі) — марожанае, глазураванае шакаладам.
ЭСКОРТ (фр. escorte, ад іт. scoria) — 1) ваенны канвой, ахова, суправаджэнне (напр ганаровы э.); 2) група ваенных суднаў, прызначаная для аховы транспартных суднаў пры марскім пераходзе.
ЭСКУДА (парт., ісп. escudo = літар. герб, іпчыт) — грашовая адзінка Партугаліі, роўная 100 сенпіава. Чылі, роўная 100 сентэсіма.
ЭСКУЛАП (лац. Aesculapius, ад гр. Asklepios = імя бога лячэіпія ў старажытнагрэчаскай міфалогіі) — жартаўлівая назва ўрача, медыка.