Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
РЭНТГ'ЕНАМЕТРЫЯ (ад рэнтгена+ -метрыя) — вымярэнне колькасці рэнтгенаўскага выпрамянення ў рэнтгенах.
РЭНТГЕНАПАЛЕАПАТАЛОГІЯ (ад рэнпігена+ палеа+ паталогія) — тое, што і палеарэнтгеналогія.
РЭНТГЕНАРАДЫЯЛОГІЯ (ад рэнтгена+ радыялогія') — вывучэнне і вьжарыстанне дзеяння рэнтгенаўскіх прамянёў і радыеактыўных выпрамяненняў на жывыя арганізмы.
РЭНТГЕНАСКАШЯ (ад рэнтгена+ -скапія) — 1) адзін з метадаў рэнтгеііадыягностыкі, які заклю-
чаецца ў прасвечванні частак цела чалавека і жывёл рэнтгенаўскімі прамянямі; 2) тое, што і рэнтгенадэфектаскапія.
РЭНТГЕНАСПЕКТРАЛЬНЫ (ад рэнтгена+ спектральны)', р. а н а л і з — метад, які дае магчымасць вызначаць хімічны склад і даследаваць прыроду хімічнага злучэпня ў рэчывах пры дапамозе рэнтгенаўскіх спектраў.
РЭНТГЕНАСПЕКТРАСКАПІЯ (ад рэшпгена+ спектраскапія) — метад даследавання хімічнага складу рэчываў, электроннай структуры металаў па спектрах іх рэнтгенаўскага выпрамянення.
РЭНТГЕНАСТРУКТУРНЫ (ад рэнтгена+ структурны), р. а н а л і з — метад вызначэння структуры рэчыва пры дапамозе рэнтгенаўскіх прамянёў.
РЭНТГЕНАТЭРАПІЯ (ад рэнтгена+ тэрапія) — прымянепне рэнттенаўскіх прамянёў з мэтай лячэння.
РЭНТТЕНАТЭХШКА (ад рэнтгена + тэхніка) — сукупнасць апаратуры і метадаў атрымання рэптгенаўскага выпрамянення і прымянення яго ў медыцыне, біялогіі і пшіых галінах навукі і тэхнікі.
РЭНТГЁНАЎСКІ (ад рэнтген) — звязаны з атрыманнем і выкарыстаннем нябачных электрамагнітных прамянёў, здольных пранікаць цераз нерпазрыстыя прадметы; р-ая трубка — электравакуумны прыбор дпя атрымання такіх прамянёў; р. а н а л і з — тое, іпто і рэнтгенаструктурны аналіз.
РЭНТГЕНАФЛЮАРАГРАФІЯ (ад рэнтгена+ флюараграфія') — метад атрымання фатаграфічных здымкаў рэнтгенаўскага адбітаа якой-н. часткі цела з флюарасцыруючага экрана.
РЭНТГЕНОЛАГ (ад рэнтгена+ -лаг) — спецьіяліст па рэнтгеналогіі і рэнтгенатэрапіі.
РЭНТГЕНбМЕТР (ад рэнтгена+ -Memp) — прыбор для вымярэння колькасці рэнтгенаўскага выпрамянення ў рэнтгенах.
РЭНТГЁН-ЭКВІВАЛЁНТ (ад рэнтген + эквівалент) — 1) колькасць іанізуючага выпрамянення, эквівалентная па свайму біялагічнаму дзеянню аднаму рэнтгену рэнтгенаўскага або гама-выпрамянення; 2) доза іанізуючага выпрамянення, якая стварае такую ж колькасць пар іонаў, як і доза ў адзін рэнтген.
РЭНТЫНГ (англ. renting) — форма фінансавання, капіталаўкладання пры кароткачасовай арэндзе.
РЭОГРАФ (ад гр. rheos = цячэнне + -граф) — прыбор для запісу напаўнення кроўю сасудаў і капіляраў.
РЭОМЕТР (ад rp. rheos = цячэнне + -метр) — прыбор для вымярэння расходу газу.
РЭПАЗІЦЫЯ (лац. repositio = аднаўленне) — упраўка зрушанай косці пры пераломе, а таксама ўпраўка вывіхнутай канечнасці.
РЭПАРАЦЫІ (п.-лац. reparatio = аднаўленне) — пакрыццё страт, панесеных у час вайны краінай-пераможцай, за кошт пераможанай дзяржавы, вінаватай у разгортванні вайны.
РЭПАРТАЖ (фр. reportage, ад англ. report = паведамляць) — інфармацыя па радыё, тэлебачанні, паведамленне ў газеце аб мясцовых здарэннях, падзеях.
РЭПАРТЫМ’ЁНТА (ісп. repartimiento = размеркаванне) — сістэма закабалення ў іспанскіх калоніях Амерыкі, якая заключалася ў размеркаванні паміж каланістамі зямель разам з карэнным насельніптвам.
РЭПАРЦЁР (англ. reporter) — работнік газеты, радыё, тэлебачання, які дастаўляе рэдакцыі звесткі аб падзеях і здарэннях мясцовага жыцця.
РЭПАТРЫІРАВАЦЬ (лац. repatriare) — вяртаць на радзіму ваеннапалонных, бежанцаў, перасяленцаў.
РЭПАТРЫЙНТ (п.-лац. repatrians, -ntis) — асоба, якая вяртаецца на радзіму ў выніку рэпатрыяцыі.
РЭПАТРЫЯЦЫЯ (с.-лац. repatriatio) — вяртанке на радзіму ваеннапалонных, бежанцаў, перасяленцаў.
РЭПЕЛЕНТЫ (англ. repellents, ад лац. repellens, -ntis = які адганяе) — хімічныя рэчывы для адпалохвання насжомых, птушак, грызуноў, якія пкодзяць пасевам (параўн. атрактанты).
РЭПЕЛЕР (англ. repeller, ад лац. repellere = адпіхаць, адбіваць) — 1) адбіўны элекпірод у адбіўпым клістроне\ 2) ветракола ветравага рухавіка.
РЭПЕР (фр. гереге = метка, знак, зыходны пункт) — 1) замацаваны на мясцовасці геадэзічны знак, які паказвае вышьппо дадзенага пун-
р кта зямной паверхні; 2) мат. сукупнасць лінейна незалежных вектараў, узятых у пэўпым парадку і адкладзеных ад агульнага пачатку; 3) пункт на мясцовасці або ў паветры, па якім праводзіцца артылерыйская прыстрэлка з далейшым пераносам агню дая паражэння цэлі.
рэпертуАр(Фр. repertoire, ад п,лац. repertorium = спіс) — 1) падбор п’ес, якія ідуць у тэатры ў пэўны прамежак часу; 2) сукупнасць роляў, музычных ці літаратурных твораў, якія выконваюцца артыстам, музыкантам, дакламатарам.
РЭПЕРФАРАТАР (ад рэ+ перфаратар) — электрамеханічны апарат, жі адпаведна кодавай камбінацыі электрычных сігналаў прабівае дзіркі ў папяровай перфастужцы, каб перадаць гэтыя камбінацыі на адлегласць (наступнай станцыі).
РЭПЕТАВАЦЬ (лац. repetere = паўтараць) — паўтараць чые-н. сігналы для таго, каб лягчэй было іх прыняць далёкімі караблямі ва ўмовах дрэннай бачнасці, а таксама як знак таго, што іх правільна зразумелі.
РЭПЕТЫТАР (лац. repetitor = той, хто паўтарае) — той, хто дапамагае каму-н. засвойваць неабходныя веды.
РЭПЕТЫЦЫЯ (лац. repetitio = паўтарэнне) — 1) развучванне або пробнае выкананне п’есы, музычнага і іншага твора перад пастаноўкай; генеральная р. — апошняя рэпетыцыя перад выступленнем; 2) перан. папярэдняе пробнае выкананне, падрыхтоўка чаго-н.
РЭПЕЦІР (ням. repetieren = паўтараць) — гадзіннікавы механізм, які адбівае час (гадзіны, чюрці гадзін), а таксама сам гадзіннік з такім механізмам.
РЭПЕЦІРАВАЦЬ (ням. repetieren, ад лац. repetere = паўтараць) — 1) развучваць ролю ў п’есе, музычным і іншым творы, а таксама праводзіць пробнае выкананне твора перад пастаноўкай; 2) падрыхтоўваць каго-н., дапамагаючы яму ў вучобе.
РЭПІТЭР (англ. repeater) — прыбор, які ўзнаўляе на адлегласці паказанні асноўнага прыбора.
РЭПЛАНТАЦЫЯ (ад рэ+ лац. plantatio = перасаджванне) — 1) аперацыя па вяртанню страчанага органа або тканкі арганізма; 2) паўторная пасадка раслін.
РЭШПКА (фр. replique, ад лац. replicare = паварочваць назад, адбіваць) — 1) кароткая заўвага, пярэчанне, адказ, выкрык з месца на сходзе; 2) адказ на словы субяседніка ў сцэнічным дыялогу, а таксама канец фразы, апошнія словы адной дзеючай асобы, непасрэдна за якой гаворыць другая; 3) паўтарэнне музьгчнай фразы іншым голасам або ў іншай танальнасці.
РЭПЛІКАВАЦЬ (лац. replicare = паварочваць назад, адбіваць) — выступаць з рэппікамі, даваць кароткія заўвагі на словы субяседніка.
РЭПЛІКАЦЫЯ (англ. replication, ад лац. peplicatio = адбіццё) — біял. стварэнне падобнай сабе структуры; у малекулярнай генетыцы — падваенне малекул дэзаксірыбанукпеінавай кіслаты, якое ляжыць у аснове перадачы спад-
чыннай інфармацыі ад клегкі да клеткі і ад пакалення да пакалення (параўн. рэдуплікацыя, трансляцыя 2, транскрыпцыя 4).
РЭІЮРТ (фр. report) — 1) продаж каштоўных папер банку з абавязацельстаам выкупіць іх праз пэўны час па больш высокай цане (курсу); 2) бухг. перанясенне сумы з адной старонкі на другую.
РЭПРАГРАфіЯ [ад рэпра(дукцыя) + -графія] — капіраванне дакументаў, пераважна пісьмовых і малюнкавых, фотакапіравальным, праекцыйным і мікрафільмавым метадамі.
РЭПРАДУКТАВАЦЬ (ад рэ+ лац. producere = рабіць, ствараць) — 1) рабіць рэпрадукцыю 1 чаго-н.; 2) псіх. аднаўляць тое, што захавалася ў памяці.
РЭПРАДЎКТАР (ад рэ+ лац. producere = рабіць, ствараць) — 1) апарат для ўзнаўлення гуку, які перадаецца радыёвяшчальнымі станцыямі; гучнагаварыцель; 2) гаспадарка, якая спецыялізуеццд на гадоўлі маладняку ці вырошчванні галунковага насення.
РЭПРАДУКЦЫЯ (ад рэ+ лац. productio = стварэнне) — 1) перадрукаваны малюнак, карціна, фотаздымак (на паштоўцы, у часопісе, кнізе і г.д.), а таксама перадрукоўванне малюнка, карціны, фотаздымка; 2) біял. узнаўленне, размнажэнне племянной жыёлы ці сартавога насення; 3) псіх. узнаўленне чаго-н., што захавалася ў памяці.
РЭПРЫВАТЫЗАЦЫЯ (ад рэ+ прыватызацыя') — тое, што і дэнацыяналізацыя.
РЭПРЫЗА (фр. reprise = аднаўленне, паўтарэнне) — 1) паўтарэнне аднаго з раздзелаў музычнага твора, а таксама нотны знак гэтага паўтарэння; 2) кароткі жартоўны нумар, які выконваюць клоуны або іншыя артысты размоўнага жанру ў цырку і на эстрадзе; 3) паўторны ўдар у фехтаванні; 4) пераход каня на аіюр пасля ўзяцця перашкоды.
РЭПРЫМАНД (фр. reprimande) — уст. 1) вымова; 2) нечаканасць.
РЭПРЬІНТ (англ. reprint = перадрук) — рэпрадуктаванне тэкстаў, чарцяжоў электраграфічным спосабам.
РЭПРЭЗЕНТАВАЦЬ (лац. гергаesentare) — кніжн. прадстаўляць.
РЭПРЭЗЕНтАнГ (лац. repraesentans, -ntis) — кніжн. прадстаўнік каго-н., чаго-н.
РЭПРЭЗЕНТАТЬІЎНЫ (фр герresentatif, ад лац. repraesentare = прадстаўляць) — які мае ўласцівасці цэлага, з’яўляючыся яго часткай; характэрны.
рэпрэзентАцыя (лац. гергаеsentatio) — кніжн. прадстаўнііггва каго-н., чаго-н.
рэпрэсАліі (с.-лац. represaliae, ад лац. reprehendere = затрымліваць) — кніжн. прымусовыя меры з боку адной дзяржавы ў адносінах да другой у адказ на неправамерныя дзеянні.
РЭПРЭСІЎНЫ (ад рэпрэсія) — карны; які ставіць мэту прыпынення, прыдушэння чаго-н.
РЭПРЭСІЯ (лац. repressio = сірымліванне) — карная мера, пакаранне, якое прымяняецца дзяржаўнымі органамі.
РЭПС (фр. reps) — шчыльная ваўняная, баваўняная або шаўковая тканіна ў дробпы рубчык.
РЭПТЬІЛП (ад лац. reptilis = які поўзае) — клас пазваночных жывёл, у які ўваходзяць яшчаркі, змеі, чарапахі, кракадзілы і дзюбагаловыя; паўзуны.
РЭПУТАЦЫЯ (фр. reputation, ад лац. reputatio = вылічэнне; роздум) — агульная думка, якая склалася аб кім-н. (напр. незаплямленая р.).
РЭСЕКВЕНТНЫ (ад рэ+ лац. sequens, -ntis = наступны); р а я д а л і н a — даліна прытока другога парадку кансеквентнай ракі, якая цячэ ў бок, што адпавядае падзенню пластоў горных парод.
РЭСІВЕР (англ. receiver, ад receive = атрымпіваць) — 1) рэзервуар для ўтварэння заласу газаў, пары або паветра, а таксама для выраўноўвання ціску іх у выпадку нераўнамернай растраты або папаўнення; 2) прыёмная частка тэлеграфнага апарата або тэлемеханічнага прыстасавання.
РЭСКбнТРА (іт. rescontro = пераправерка) — дапаможная бухгалтарская кніга, якая складаецца з паасобных асабовых рахункаў.