Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
САВАННА (ісп. sabana, ад індз. zavana) — сгэп у тропіках, пакрыты травяністай расліннасцю з адзіночнымі дрэвамі і рэдкім хмызняком.
САВАР [фр. F.Savart = прозвішча фр. фізіка (1791—1841)] — адзінка частотнага інтэрвала ў музыкальнай акустыцы, роўная 3,98 цэнта.
САВЕРЭН (англ. sovereign = манарх) — залатая манета ў 1 фунт стэрлінгаў і даўняя грашовая адзінка Англіі і залежных ад яе краін Сярэд. Усходу.
CATA 1 (ст.-сканд. saga) — 1) старажытнаскандынаўскае і старажытнаірландскае народнае гераічнае сказапне; 2) паданне, легенда.
САГА 2 (малайск. sagu) — крупы з крухмалу сагавай пальмы, а таксама штучныя крупы, зробленыя з бульбянога або кукурузнага крухмалу.
САГАЙДАК (кр.-тат. sagdak, тур. sagdak) — гіст. чахол з лукам і калчан са стрэламі.
САГАН (цюрк. sagan) — чыгунны кухонны кацёл для стравы.
сАгаўшк (ад малайск. sagu = сага) — дрэва класа сагаўнікавых, падобнае на пальму, якое пашырана ў тропіках; дае сага, каштоўную драўніну; шырока вырошчваецца як дэкаратыўнае.
САГІБ (хіндзі sahib, ад ар. sachib) — назва знатаай асобы, a таксама еўрапейца ў Індыі; пан.
САГІТА (лац. sagitta = страла) — дробная беспазваночная марская жывёла групы хетагнатаў, якая з’яўляецца ежай прамысловых рыб; марская стрэлка.
САГІТАЛЬНЫ (ад лац. sagitta = страла) — стрэлападобны; с а я плоскасць — умоўная плоскасць, якая дзеліць цела чалавека або жывёлы ўздоўж на правую і левую палавіны.
сагітАрыя (н.-лац. sagittaria) — водная травяністая расліна сям. шальнікавых; расце на балотах, забалочаных лугах, па берагах рэк, азёр, сажалак; стрэлкаліст.
САДАЛІТ (ад сода + -літ) — мінерал класа сілікатаў, карбанат натрыю з прымессю кальцьпо, хлору і інпіых хімічных элементаў сіняга, шэрага або зеленаватага колеру; выкарыстоўваецца ў электроніцы, гэлебачанні і як дэкаратыўны камень.
САДАМІЯ (ад садам) — разнавіднасць палавой ненармальнасці, пры якой палавая цяга накіравана на жывёл; скаталожніціва.
САДОМ (ст.-яўр. Sodom = назва горада старажытнай Палесціны, які, паводле біблейскай легенды, быў знішчаны богам разам з Гаморай за грахі жыхароў) — бязладдзе, сумятня, гоман, крык; с. і г а м о р a — тое ж.
САДЬІЗМ [ад фр. D. de Sade = прозвішча фр. пісьменніка (1740— 1814), які апісаў у сваіх раманах гэту з’яву] — 1) палавая ненармальнасць, якая праяўляецца ў жаданні мучыць асобу другога полу, каб задаволіць сваё палавое пачуцце; 2) перан. ненармальная схільнасць да жорсткасці, катаванняў; задавальненне ад чужых пакут.
САЙТА (польск. sajeta, ад іт. saietta) — уст. тонкае высокагатунковае сукно.
САЗ (тур. saz, ад перс. saz) — струнны шчыпковы музьгчны інструмент, распаўсюджаны ў народаў Закаўказзя, Ірана, Афганістана і іншых краін Усходу.
САЗАН (тур. sazan) — прамысловая рыба сям. карпавых з буйной луской.
САЗАНДАР (ад перс. sazende = музыкант) — народны інструментальны ансамбль, распаўсюджаны ў Закаўказзі, Іране, Афганістане і іншых краінах Усходу.
САІМІРЫ (н.-лац. saimiri) — учэпістахвостыя малпы, пашыраныя ў лясах Цэнтр. і Паўд. Амерыкі.
САЙГАК (цюрк. sajgak) — від антылопы, парнакапытная жывёла стапавай зоны Азіі.
САЙРА (гр. sairos) — ціхаакіянская прамысловая рыба сям. макрэлешчупаковых.
САК (фр. sac < лац. saccus, ад гр. sakkos = мяшок) — 1) прыстасаванне ў выглядзе нацягнутай на абруч сеткі для лоўлі рыбы; 2) уст. свабоднае жаночае паліто.
САКАС (гр. sakkos = мяшок) — адзенне архірэя ў час набажэнства. САКВА (ст.-польск. sakwa < лац. saccus, ад гр. sakkos = мяшок) — кавалерыйская сумка для аўса і прадуктаў.
САКВАЯЖ (фр. sac de voyage, ад sac = мяшок + voyage = падарожжа) — ручная дарожная сумка са скуры або тканіны, з замком.
САКЛЯ (груз. saxli) — жыллё каўказскіх горцаў.
САКРАЛЬНЫ ’ (с.-лац. sacralis, ад лац. sacer = святы) — які мае адносіны да рэлігійнага культу.
САКРАЛЬНЫ 2 [ад лац. (os) sacrum = крыжавая косць] — анат. крыжавы (напр. с. пазванок).
САКРАМАНТ (польск. sakrament, ад лац. sacramentum = клятва, прысяга) — кніжн. нешта свяшчэннае, рытуальнае; талісман.
САКРАМЕНТАЛЬНЫ (с.-лац. sacramentalis, ад лац. sacramentum = клятва, прысяга) — 1) абрадавы, рытуальны; свяшчэнны, варты пакланення; 2) традыцыйны, які стаў звычаёвым (напр. с-ая фраза). САКРАТАР (фр. secretaire, ад слац. secretarius = удзельнік таемных нарад) — 1) асоба, якая вядзе справаводства ўстановы, арганізацыі або прыватнай асобы; 2) складальнік пратакола сходу, пасяджэння; 3) выбарны кіраўнік якой-н. арганізацыі, якога-н. органа; 4) асоба, якая загадвае арганізацыйна-выканаўчым аддзелам якой-н.
С
установы; 5) драпежная птушка афрыканскага кантынента з доўгімі нагамі і чубам на галаве.
САКРАТАРЫЯТ (фр. secretariat) — 1) арганізацыйна-выканаўчы орган, аддзел пры ўстанове ці арганізацыі для вядзення бягучых спраў (напр. с. міністэрства, с. ААН); 2) сукупнасць супрацоўнікаў такога органа, аддзела; 3) асобы, выбраныя на сходзе, канферэнцыі для вядзення пратаколаў.
САКРАТдРНЫ (лац. secretorius) — выдзяляльны; с ы я к л е т к і — клеткі чалавека і жывёл, якія выпрацоўваюць і выдзяляюць асобыя рэчывы — сакрэты.
САКРАЦІН (ад лац. secretus = выдзелены) — гарманальнае рэчыва, якое садзейнічае выдзяленню 2 ■ - ~
сакрэпіу падстраунікаван залозан.
САКРЫСТЫЯ (с.-лац. sacristia) — асобнае памяшканне ў каталіцкім храме, дзе захоўваюцца прыналежнасці культу і дзе ксёндз рыхтуецца да службы.
САКРЭТ 1 (фр. secret, ад лац. secretum = таемпае) — 1) тайна, таямніца; тое, што падлягае захавапню ўпотай; 2) тайны спосаб атрымання, вырабу чаго-н., які невядомы іншым; 3) патайная канструкцыя ў механізме (напр. замок з сакрэтам); 4) перадавы патайны ваенны вартавы пост.
САКРЭТ 2 (лац. secretus = выдзелены) — неабходнае для арганізма рэчыва, якое выпрацоўваецца залозамі (напр. жоўць, сліна, страўнікавы сок).
САКРЭЦЫЯ (лац. secretio = выдзяленне) — выпрацоўка і выдзяленне залозамі асобых рэчываў
(сакрэтаў2\ неабходных для жыццядзейнасці арганізма.
САКСАЎЛ (рус. саксаул, ад казах. sekseuil) — невысокае бязлістае дрэва сям. лебядовых, якое расце ў сярэднеазіяцкіх саланчаковых пустынях.
САКСАФбн (фр. saxophone, ад бельг. A.Sax = прозвішча бельг. музычнага майстра + гр. phone = гук) — медны духавы музычны інструмент, блізкі да кларнета.
САКСГОРНЫ (ад бельг. A.Sax = прозвішча бельг. музычнага майстра 19 ст. + ням. Hom = труба) — сукупнасць духавых муштучных музычных інструментаў ад басавых да сапранавых, сканструяваных А.Саксам.
САКУЛІНА (н.-лац. sacculina) — вусаногі рак, паразіт марскіх крабаў.
САЛАКА (фін. salaka) — дробная марская рыба сям. селядцовых.
САЛАМАНДРА (лац. salamandra, ад гр. salamandra) — 1) хвастатая земпаводная жывёла сям. саламандравых, падобная да яшчаркі; 2) дух агню ў сярэдневяковых павер’ях.
САлАНА (ісп. solano, ад лац. solanus = усходні вецер) — сухі гарачы вецер у Іспаніі.
САЛАНГАНА (ад малайск. salamga) — птушка падатрада стрыжоў, пашыраная ў Паўд.-Усх. Азіі, Інданезіі, Аўстраліі; гнёзды гэтай птушкі, пабудаваныя з зацвярдзелай сліны, у кітайцаў і некаторых іншых народаў ужываюцца ў ежу.
САЛАНШ (ад лац. solanum = паслён) — ядавітае рэчыва, якое адносіцца да арганічпых злучэнняў і
сустракаецца ў раслінах сям. паслёнавых.
САЛАТА (польск. salata, ад іт. іпsalata) — 1) агародная расліна роду латук сям. складанакветных, пашыраная ў розных кліматычных зонах, лісце якой сырым ужываецца ў ежу; 2) халодная страва з лісця гэтай расліны або з любой нарэзанай гародніны, часам з дабаўленнем мяса, рыбы з прыправай.
САЛДАТ (ням. Soldat) — 1) радавы ваеннаслужачы сухапутнага войска; 2) ваеннаслужачы наогул; 3) перан. той, хто аддана служыць якой-н. справе.
САЛЕНАСТбМА (н.-лац. solenostoma) — пячоначны мох сям. юнгерманіевых, які расце на вільготнай гліністай, пясчанай і глеістапясчанай глебах, па краях канаў, берагах ручаёў, абапал дарог.
САЛЕНАЦЫТЫ (ад гр. solen = канал, трубка + -цыты) — зорчатыя клеткі з доўгімі ўпутранымі раснічкамі, якія замыкаюць протанефрыдыі.
САЛЕНдіД (ад гр. solen = трубка + -оід) — драцяная спіраль, наматапая на стрыжань, вакол якой пры прапусканні электрычнага току ўтвараецца магнітнае поле.
САЛЁП (ням. Salep, ад ар. sachlab) — высушаныя клубняплоды ятрышніку і некаторых іншых раслін сям. архідных, у якіх змяшчаецца слізістае рэчыва і крухмал; выкарыстоўваецца ў медыцыне і тэкстыльнай прамысловасці.
САЛЁТРА (польск. saletra < лац. sal nitrum, ад sal = соль + nitram = сода) — агульная назва солей амонік>, калію, кальцьпо, натрыю і інш., якія выкарыстоўваюцца ў
с вытворчасці выбуховых рэчываў, для ўгнаенняў, як кансервуючыя сродкі.
САЛЕЦЬІЗМ (лац. solecismus < гр. soloikismos, ад Soloi = назва горада ў Малой Азіі, дзе дрэнна валодалі грэчаскай мовай) — сінтаксічная памылка, няправільнасць у літаратурнай мове.
САЛЁЯ (лац. solium = крэсла, трон) — узвышэнне перад царкоўным іканастасам на ўсю яго даўжыню.
САЛІВАЦЫЯ (с.-лац. salivatio, ад лац. saliva = сліна) — слінавыдзяленне; празмернае выдзяленне сліны як сімптом многіх захворванняў.
САЛІД (лац. solidus = цвёрды) — залатая старажытнарымская мапета, роўная 1/72 залатога фунта (4,55 г).
САЛІДАРНАСЦЬ (фр. solidarite) — 1) актыўнае спачуванне чыім-н. дзеянням; адзінства думак, інтарэсаў, поглядаў, 2) юр. сумесная адказнасць.
САЛВДАРНЫ (фр. solidaire) — 1) які выяўляе згоду з кім-н., чым-н., агулызасць інтарэсаў, адзінства поглядаў; 2) юр. які нясе сумесную з кім-н. адказнасць.
САЛІДАРЫЗАВАЦЦА (польск solidaryzowac si?, ад фр. se solidariser = аб’ядноўвацца) — выказваць сваю салідарнасць з кім-н., чым-н., агульнасць інтарэсаў, адзінства поглядаў.
САЛІДАРЫЗАЦЫЯ (ад фр solidariser = аб’ядноўваць) — выяўленне салідарнасці.
САЛІДНЫ (фр. solide, ад лац. solidus = трывалы) — 1) моцны.
добра зроблены; 2) грунтоўны (напр. с-ая аргументацыя); 3) важны, аўгарытэтпы (напр. с. вучоны); 4) мажны, поўны; 5) не вельмі малады, сталы (напр. с. узрост); 6) значны па памеру, сіле (напр. с. капітал).
САЛІДОЛ (ад лац. solidus = густы + -ол) — густое рэчыва (сумесь мінеральнага масла і кальцыевага мыла), якое выкарыстоўваецца для змазвання хадавой часткі транспартных машын.
САЛІДУС (лац. solidus = цвёрды) — крывая лінія на дыяграме стану і структуры сплаваў, якая характарызуе, у адрозненне ад ліквідуеа, тэмпературы капца крьппталізацыі.