• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    САНАНТ (лац. sonans, -ntis = які гучыць) — 1) зычны гук, пры ўтварэнні якога голас пераважае над шумам; санорны гук; 2) звонкі зычны гук, які разам з іншымі зычнымі гукамі ў некаторых мовах можа ўтвараць склад (напр. чэш. vlk = воўк, серб. трг = гандаль).
    САНАР [ад англ. so(und) navigati­on) and Ranging) = гукавая навігацыя і вызначэнне дальнасці] — 1) тое, што і гідралакацыя', 2) тое, што і гідралакапіар.
    САІІАРЫЗМ (ад лац. sonorus = гучны, шумны) — від тэхнікі сучаснай кампазіцыі, якая склалася ў Зах. Еўропе і заключаецца ў вы-
    соўванні на пярэдні план афарбоўкі гучаіпія.
    САНАТА (іт. sonata, ад лац. sonare = гучаць) — музычны твор з трох або чатырох частак, розных па свайму характару і тэмпу.
    САНАТОРЫЙ (п.-лац. sanatorius = які вылечвае, ад лац. sanare = лячыць) — лячэбна-прафілактычная ўстанова курортнага тыпу для лячэнпя і адпачынку.
    САНАЦПІА (іт. sonatina) — невялікая, лёгкая для выканання саната.
    САНАЦЫЯ (лац. sanatio = лячэнне, аздараўленне) — 1) аздараўленне (напр. с. поласці рота); 2) сістэма мерапрыемстваў, якія праводзяцца з мэтай папярэдзіць банкруцгва банкаў, трэстаў і інш.; 3) рэакцыйны рэжым у буржуазнай Польшчы 1926—1939 гт.
    САНВІТАЛІЯ (н.-лац. sanvitaІіа) — травяністая расліна сям. складанакветных з ярка-жоўтымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Цэнтр. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    САНГВІШК (ад лац. sanguis, -inis = кроў) — чалавек, для тэмпераменту якога характэрна рухомасць, жыццярадаснасць, схільнасць да захаплення.
    САНГІНА (фр. sanguine, ад лац. sanguis = кроў) — 1) мяккі чырвона-карычневы мінеральны аловак, які ўжываецца ў мастацтве; 2) малюнак, выкананы такім алоўкам. саіідал 1 (с.-лац. sandalum, ад ар. sandal) — 1) вечназялёнае дрэва сям. сандалавых, пашыранае ў тропіках, а таксама драўніна гэтага дрэва, багатая на эфірныя алеі, вя-
    домая пад назвай сандалавага дрэва; 2) фарбавальнік чырвонага або жоўтага колеру, які здабываюць з драўніны фернамбука і сандалавага дрэва.
    САНДАЛ 2 (тур., кр.-тат. sandal) — аднамачтавае паруснае судна, якім карысталіся цюркскія народы Прычарнамор’я.
    САНДАЛІ (гр. sandalion) — 1) абутак старажытных грэкаў і рымлян у выглядзе драўлянай або скураной падошвы, якая прымацоўвалася да нагі раменьчыкамі; 2) лёгкія летнія туфлі без абцасаў, якія зашпільваюцца раменьчыкамі.
    САНДАРАК (гр. sandarake = чырвоны мьпп’як) — духмяная смала, якую здабываюць з кары сандаракавага дрэва сям. кіпарысавых, што расце ў Паўн. Афрыцы; выкарыстоўваецца для вырабу лакаў. сАнДВІЧ [англ. sandwich, ад J. Sandwich = прозвішча англ. лорда (1718—1792)] — 1) дзве складзеныя разам скібачкі хлеба з маслам, каўбасой або сырам паміж імі; 2) перан. жывая рэклама, чалавек, які на грудзях і спіне носіць рэкламныя плакаты.
    САНДЖАК (тур. sancak) — 1) ваявода ў султанскай Турцыі; 2) адміністрацыйна тэрытарыяльная адзінка ў Турцыі 19 — пач. 20 ст. САНДРЫЛЬЁНА (фр. Cendrilicn = імя гераіні казкі Ш.Перро «Папялушка», ад cendre = попел) — бедная прыгожая працавітая дзяўчына.
    САНЕРАТЫЯ (н.-лац. sonneratia) — вечназялёнае дрэва сям. санератыевых з супраціўным лісцем і буйнымі кветкамі са шматлікімі
    белымі тычынкамі, пашьгранае на ўзбярэжжах трапічных мораў.
    САНЕТ (іт. sonetto, ад son vs = гук) — лірычны верш з 14 радкоў — двух чатырохрадкоўяў і двух трохрадкоўяў з асобым размяшчэннем рыфмаў.
    САНЕТКА (фр. sonette = званок) — уст. званок для выкліку слугі, які звычайна прыводзіўся ў дзеянне шнурком.
    САШДЗШ (гр. sanidine = таблічка) — мінерал, калій-натрыевы палявы шпат.
    САНІРАВАЦЬ (лац. sanare = лячыць) — 1) аздараўляць, рабіць здаровым (напр. с. поласць рота); 2) паляпшаць стан чаго-н. (напр. с. фінансы).
    САНІТАР (н.-лац. sanitarius = які датычыць здароўя, ад лац. sanitus = здароўе) — асоба, якая належыць да малодшага медыцынскага персаналу ў лячэбных установах, у арміі.
    САНГГАРЫЯ (н.-лац. sanitarius = які датычыць здароўя, ад лац. sanitas = здароўе) — сукушіасць мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне і ажыццяўленне правіл гігіены, на падтрыманне здароўя насельніцлва.
    САНКЦЫЯ (лац. sanctio = строгая пастанова) — 1) зацвярджэнне вышэйшым органам якога-н. акта, іпто надае яму сілу закона; 2) юр. мера супраць парушэння закона, дагавора, абавязацельства.
    САНКЦЫЯШРАВАЦЬ (ад санкцыя) — даваць санкцьпо на штон., зацвярджапь, адабраць, прызнаваць законным, правільным што-н.
    САНКЮЛОТЫ (фр. sans-culottes = без кароткіх штаноў, галадранцы) — прадстаўнікі рэвалюцыйнай гарадской беднаты ў перыяд Французскай рэвалюцыі 1789— 1794 гг.
    САНОМЕТР (ад лац. sonus = гук + -метр) — прыбор, пры дапамозе якога вывучаюць ваганні струн.
    САНОРЫКА (ад лац. sonorus = звонкі) — гукавышынная з’ява ў музыцы, пры якой тонаў не чуваць, аднак яны пазначаны ў партытуры.
    САНбРНЫ (лац. sonorus = звонкі); с. з ы ч н ы — зычны гук, пры ўтварэнні якога голас пераважае над шумам.
    САНСЕЎЁРА (н.-лац. sansevieгіа) — травяністая расліна сям. агававых з доўгім лісцем і дробпымі зеленавата-белымі пахучымі кветкамі, пашыраная ў трапічнай Афрыцы, Азіі; на Беларусі вырошчваецца ў пакоях і аранжарэях.
    САНСКРЫТ (санскр. sanskrta = апрацаваны) — літаратурная мова старажытаай і сярэдневяковай Індыі.
    САНСКРЫТАЛОГІЯ (ад санскрыт + -логія) — навука, якая вьшучае санскрыт і напісаную на гэтай мове літаратуру.
    САНСЮРЫТбЛАГ (ад санскрыт + -лаг) — спецыяліст па санскрыту і напісанай на гэтай мове літаратуры.
    САНТА-ГЕРТРЎДА (ад англ. Santa Gertrudis = назва фермы ў ЗША) — парода буйной рагатай жывёлы мяснога напрамку, вывсдзепая ў штаце Тэхас у 20 ст.
    САНТАЛ (гр. santalon, ад ар. sandal) — тое, што і сандал .
    САНТАНІН (ад лац. santonica herba = сантонская трава, ад Santones = назва гальскай правінцыі) — глістагонны сродак, які здабываецца з кветак і сцёблаў цытаорнага палыну.
    САНТЫ(лац. centum = сто) — першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «сотая частка».
    САНТЫГРАМ (ад санты+ грам) — мера масы, роўная сотай долі грама.
    САНТЫЛІТР (ад санты+ літр') — мера ёмістасці, роўная co­Tafl долі літра.
    САНТЬІМ (фр. centime, ад лац. centum = сто) — разменная манета Францыі, Бельгіі, Швейцарыі і некаторых іншых краін, роўная 1/100 франка.
    САНТЫМЕНТЫ (фр. sentiment = пачуццё) — празмерная чуллівасць, якая праяўляецца ў словах, учынках.
    САПТЫМЁТР (фр. centimetre, ад лац. centum = сто + гр. metreo = мсраю) — 1) адзінка вымярэння даўжыні, роўная сотай долі Mempa', 2) лінейка або стужка з дзяленнямі на сантыметры.
    САНХЁЦЫЯ (н.-лац. sanchezia) — травяністая або кустовая расліна сям. акантавых з доўгім лісцем і жоўтымі кветкамі ў густых гронках, пашыраная ў Паўд. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца ў пакоях і аранжарэях.
    САПА (фр. sape) — роў, траншэя, падкоп у напрамку пазіцыі праціўніка для скрытага набліжэння да
    яго, капанне якіх практыкавалася ў 16—19ст.;ціхай сапай — непрыкметна, цішком.
    САПАЖУ (фр. sapajou) — тое, што і капуцын 2.
    САПАНІНЫ (ад лац. sapo, -onis = мыла) — арганічныя злучэнні з групы гліказідаў, якія змяшчаюцца ў некаторых раслінах і ўтвараюць з вадой пену; выкарыстоўваюцца ў медыцыне і ў вытворчасці шыпучых напіткаў, халвы.
    САПАНІТ (ад лац. sapo, -onis = мыла) — мінерал, так званы мыльны камень.
    САПАНІФІКАЦЫЯ (ад лац. sa­po, -onis = мыла + -фікацыя) — працэс разлажэння тлушчаў пад уплывам гідралітычных сродкаў.
    САПЕРАВІ (груз. saperavi) — вінны сорт грузінскага вінаграду, a таксама сорт вінаграднага віна.
    САПЕР (фр. sapeur, ад saper = весці падкоп) — ваеннаслужачы спецыяльных падраздзяленняў, якія ўзводзяць масты, пераправы, размініруюць мясцовасць і інш.
    САПОТА (н.-лац. sapota) — дрэва сям. сапотавых з буйным лісцем даўжьгнёй да 60 см і шарападобнымі чырванавата-карьгчневымі салодкімі пладамі, пашыранае ў Цэнтр. Амерыцы.
    САПРА(гр. sapros = гнілы) — першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «які адносіцца да гніення і распаду жывёльных і раслінных рэшткаў».
    САПРАБГЁІГГЫ (ад сапра+ біёнты) — арганізмы, якія жывуць у вадаёмах, моцна забруджаных арганічнымі рэчывамі.
    САПРАГЁНАВЫ (ад сапра+ гр. genos = род) — які параджае гніенне (напр. с-ыя бактэрыі).
    САПРАЛЕГШЁЗ (ад сапралегнія) — хвароба рыб, якая выклікаецца грыбамі ахлія і сапралегнія.
    САПРАЛЁГШЯ (н.-лац. saprolegпіа, ад гр. sapros = гнілы + legnon = край) — ніжэйшы грыб сям. сапралегніевых, які развіваецца ў вадаёмах на адмерлых насякомых і рэштках водных раслін.
    сапрАна (іт. soprano) — 1) высокі жаночы голас, а таксама спявачка, якая мае такі голас; 2) самая высокая партыя ў хоры.
    САГГРАІТЕЛІТЫ (ад сапрапель + -літ') — выкапнёвыя гаручыя рэчывы, якія ўтварыліся з сапрапелю.
    САПРАПЕЛЬ (ад сапра+ гр. pelos = гразь, глей) — глей, які ўтвараецца на дне стаячых вадаёмаў з перагнілых рэштак раслін; выкарыстоўваецца як угнаенне, для гразелячэння і інш.
    САПРАТРОФЫ (ад сапра+ -трофы) — бактэрыі, грыбы, актынаміцэты і расліны, якія жывяцца арганічнымі рэчывамі адмерлых раслін і жывёл або выдзяленнямі жывёл.
    САПРАФАГІ (ад сапра+ фагі) — жывёлы, якія кормяцца арганічнымі рэчывамі, што гніюць (напр. жук-гнаявік).
    САПРАФІТЫ (ад сапра+ -фіты) — расліны, якія кормяцца арганічнымі рэчывамі адмерлых арганізмаў (напр. некаторыя віды водарасцяў).
    САПРОБЫ (ад гр. sapros = гнілы + bios = жыццё) — тое, шго і сапрабіёнты.
    САПРОЛ (ад сапра+ -ол) — сумесь крэзолу з мінеральнымі мазямі, якая выкарыстоўваецца для дэзінфекцыі.
    САПФІР (гр. sappheiros) — мінерал класа вокіслаў і гідравокіслаў, каштоўны камень сіняга або блакітнага колеру; разнавіднасць карунду.
    САРАБАЫДА (ісп. zarabanda) — 1) старадаўні іспанскі народны TaHeu трохдольнага размеру, а таксама музыка да гэтага танца; 2) музычны твор у рытме гэтага танца.
    САРАНЧА (цюрк. sarynca, ад sary = жоўты) — 1) насякомае атрада прамакрылых, падобнае на коніка, якое пралятае вялікімі чародамі і нішчыць расліннасць; 2)перан. вялікая маса каго-н., чаго-н.
    САРАРАТ (ад лац. soror = сястра) — шлюбны звычай у некаторых народаў у перыяд першабытна-абшчыннага ладу, у адпаведнасці з якім мужчына жаніўся з дзвюма або некалькімі роднымі або дваюраднымі сёстрамі; пазней ператварыўся ў звычай браць замуж сястру памёршай жонкі.
    CAPAC (гр. saros = мятла) — астр. перыяд паўтаральнасці ў тым жа парадку сонечных і месячных зацьменняў, роўны прыблізна 18 гадам іо| або 1суткам.