Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
САФОРА (н.-лац. sophora, ад ар. sofara = жоўтая расліна) — дрэвавая або кустовая расліна сям. бабовых з непарнаперысіым лісцем і белымі, ружовымі або фіялетавымі кветкамі ў гронках або мяцёлках, папіыраная пераважна ў тропіках і субтропіках.
СІФРА (ісп. zafra) — перыяд уборкі і перапрацоўкі цукровага трыснягу на Кубе, у Аргенціне і Уругваі.
САФРАНІН (ад ар. za faran = шафран) — фарбавальнік чырвона-фіялетавага колеру, які вызначаецца вялікай устойлівасцю; выкарыстоўваецца ў тзкстыльнай і папяровай прамысловасці.
САФРОЛ (ад ар. za faran = шафран + -ол) — жаўтаватая вадкасць, састаўная частка некаторых відаў эфіряага алею; выкарыстоўваецца ў парфумерыі.
САФ’ЯН (цюрк. sachtijan, ад перс. sachtijan) — топкая, добра вырабленая, ярка афарбаваная казліная або авечая скура, якая ідзе на выраб кніжных пераплетаў, абутку, на абіўку мэблі.
САХАРЫН (ням. Saccharin, ад гр. sakchar = цукар) — арганічнае злу-
чэнне, белае крыпггалічнае вельмі салодкае рэчыва; сурагат цукру. САЦІ (фр. sotie, ад sot = дурны) — камедыі'іна-сатырычны жанр французскага тэатра 15—16 ст., разнавіднасць фарса.
САТПН (фр, satin) — гладкая баваўняная ці шаўковая тканіна.
САЦЫНІЯНСТВА [ад іт. F.Sociпо = прозвішча іт. тэолага-гуманіста (1539—1604)] — антытрынітарны рэлігійна-філасофскі рух 16 — першай пал. 17 ст. у Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім, заснаваны Ф.Соцыным.
САЦЫЯГРАМА (ад лац. societas = грамадства + -грама) — графічны паказ вынікаў сацыямегрычнага даследавання, САЦЫЯЛАГІЗМ (ад лац. societas = грамадства + -лагізм) — спрошчанае разуменне грамадска-гістарычнай абумоўленасці фахтаў і з’яў, якое ігнаруе спецыфіку розных форм грамадскага быодя.
САЦЫЯЛ-ДЭМАКрАтЫЯ (ад лац. socialis = грамадскі + дэмакратыя) — агульная назва сацыялістычных партый, якія ўзніклі ў розных краінах пачынаючы з другой пал. 19 ст.
САЦЫЯЛІЗАВАЦЬ (ад лац. socialis = грамадскі) — 1) рабіць уласнасціо ўсяго грамадства; 2) фарміраваць асобу на аснове элементаў кулыуры і сацыяльных каштоўнасцей, якія дазваляюць ёй функцыяніраваць у якасці паўнапраўнага члена грамадства.
САЦЫЯЛІЗАЦЫЯ (ад лац. socialis = грамадскі) — 1) ператварэнне ўласнасці ў грамадскую; 2) працэс станаўлепня асобы на аснове
засваення ёю элементаў кулыуры і сацыяльных каштоўнасцей, якія дазваляюць ёй функцыяніраваць у якасці паўнапраўнага члена грамадства
САЦЫЯЛІЗМ (фр. socialisme, ад лац. socialis = грамадскі) — паводле вучэння марксізму-ленінізму, першая, ніжэйшая ступень камунізму, пры якой адсутнічаюць антаганістычныя класы, эксплуатацыя чалавека чазавекам і ажыццяўляецца прынцьш «ад кожнага па яго здольнасцях, кожнаму — па яго працы».
САЦЫЯЛІЫГВІСТЫКА (ад лац. societas = грамадства + лінгвістыка) — раздзел мовазнаўства, які вывучае сацыяльныя функцыі мовы і ўмовы яе вьжарыстання ў грамадстве.
САЦЫЯЛОПЯ (ад лац. societas = грамадства + -логія) — навука аб грамадстее, аб адпосінах у грамадстве.
САЦЫЯЛІ-НЫ (лац. socialis = грамадскі) — 1) грамадскі, які мае дачыненне да грамадскага ладу, да жыцця людзей і іх адносін у грамадстве, вынікае з умоў грамадскага жыцця; 2) які мае на мэце змену грамадскіх вьггворчых адносін (напр. с. рэвалюцыя, с-ыя пераўтварэнні).
САЦЬІЯМІТРЫЯ (ад лац. societas = грамадства + -ліетрыя) — раздзел сацыяльнай псіхалогіі, які вывучае міжасабовыя адносіны ў малых сацыяльных групах, напр. у сям’і, навучальных або вытворчых калектьівах.
САЦЫЯСФЕРА (ад лац. societas = грамадства + сфера) — частка геаграфічнай абалонкі, якая ўклю-
чае чалавецтва з уласцівымі яму вытворчымі адносінамі, а таксама асвоеную чалавекам частку прыроднага асяроддзя.
САШЭ (фр. sachet) — 1) напоўненая араматычііымі рэчывамі падушачка, якая кладзецца ў бялізну для надання ёй прыемнага паху; 2) сумачка для захоўвання насовак, грабянцоў і іншых асабістых рэчаў.
СВАРАдЖ (санскр. svaraja = сваё праўленне) — асноўны лозунг нацыянальна-вызваленчага руху ў каланіяльнай Індыі з пач. 20 ст. да 1947 г., які трактаваўся левым крылом руху як заклік да поўнай нацыяпальнай незалежнасці, a правым як патрабаванне абмежаванага самакіраванпя ў рамках Брытанскай імперыі.
СВАСТЫКА (санскр. svastika) — знак у выглядзе крыжа з загнутымі пад прамым вуглом канцамі, які першапачаткова меў культавае значэнне ў некаторых старажытных народаў, атрымаў распаўсюджанне як арнаменталыіы матыў у мастацтве Індыі, Кітая, Японіі; служыў дзяржаўнай эмблемай германскаму фашызму.
СВЁРЦЫЯ (н.-лац. swertia, ад Swert = прозвішча галандскага садавода) — травяністая расліна сям. гарьгчкавых з буйным лісцем і брудна-сінімі або сше-фіялетавымі кветкамі ў мяцёлках, гіашыраная ў гарах Еўразіі, Усх. Афрыкі і ціхаакіянскай часткі Паўн. Амерыкі; лекавая і дэкаратыўная; на Беларусі трапляецца рэдка.
СВІДАР (польск swider) — інструмепт для свідравання шчылін у мегале, дрэве, грунце і інш.
СВІДЗША (н.-лац. swida) — кустовая расліна сям. кізілавых з ярка-чырвонымі парасткамі, акруглым лісцем і белымі кветкамі ў шчыткападобных, мяцёлчатых або галоўчатых суквеццях, пашыраная ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы; некаторыя віды вырошчваіоцца як дэкаратыўныя.
СВІДРАВАЦЬ (польск. swidrowac) — 1) рабіць свердпам адтуліны ў чым-н.; бурьшь адгуліны ў грунце; 2) перан. пранізваць паветра, ваду рэзкім узлётам, хуткім вярчэннем; 3) перан. непакоіць, хваляваць, мучыць (пра думкі, адчуванні).
СВІНГ (англ. swing = ваганне, размах) — 1) бакавы ўдар са значнай адлегласці ў боксе; 2) мяжа аўтаматычнага ўзаемнага крэдытавання бакамі двухбаковага плацёжнага пагаднення, тэхнічны крэдыт па валютным клірынгу.
СВІП-ГЕНЕРАТАР (ад англ. sweep = бесперапынны рух + генерапіар) — генератар электрамагнітных ваганняў, чаетата якіх аўтаматычна змяняецца ў пэўных межах; прымяняецца ў вымяральнай апаратуры.
СВІРАН (літ. svifnas) — будынак, прызначаны для захоўвання збожжа, прадуктаў, рэчаў і інш.
СВІТА (фр. suite) — 1) асобы, якія суправаджаюць важную, высокапастаўленую асобу, напр. манарха; 2) перан. асобы, якія пастаяпна акружаюць каго-н., суправаджаюць яго; 3) сукупнасць пластоў горных парод, якія аб’ядноўваюцца падоб»ым саставам і ў пэўнай ступені адрозніваюцца ад пластоў, ніто залягаюць вышэй і ніжэй.
СВІТЧ (англ. switch) — камерц. 1) перанос тэрміну пастаўкі з аднаго месяца на другі; 2) ліквідацыя абавязацельстваў у адных каштоўных паперах або валютах і заключэнне здзелак у другіх; 3) перадача трэцяму баку рэшткі на клірынгавым рахунку па курсу са скідаай супраць афіцыйнага.
СВІТЫНГ (англ. sweating = паценне) — надзвычай цяжкая форма эксплуатацыі работнікаў у прыватным доме.
СВІТЭР (англ. sweater, ад sweat = пацець) — цёплая вязаная кофта без засцежак з высокім каўняром, які шчыльна аблягае шыю.
СВОП (англ. swap = абмен) — аперацыя па абмену валюты на замежную з абавязацельствам зваротнага абмену праз пэўны тэрмін, якая ажыццяўляецца паміж цэнтральнымі банкамі.
СВЯНЦІЦЬ (польск. swi^cic) — выконваць царкоўны абрад асвячэння, асвячаць.
СВЯНЦОНЫ (польск. swi^coпу) — пасвячоны, асвячоны.
СГРАФІТА (іт. sgraffito) — спосаб дэкаратыўнага аздаблення сцен, пры якім малюнак выдрапваецца на верхнім пласце тынку і выяўляецца ніжні пласт, што мае іншы колер.
СЕАнС (фр. seance) — 1) дэманстрацыя чаго-н. у пэўны прамежак часу без перапынку (напр. с. паказу мадэлей, с. у кіно); 2) выкананне якога-н. дзеяпня, работы, лячэння адным захадам, а таксама прамежак часу, калі гэта адбываецца (напр. с. гіпнозу).
СЕБАРЭЯ (ад лац. sebum = сала + гр. rheo = цяку) — захворванне, якое характарызуецца павышаным або паніжаным выдзяленнем скуранога тлушчу.
СЕГАРСЫ (англ. segars) — драўляныя або металічныя кольцы, што свабодна рухаюцца па мачце і служаць для прывязвання косых парусоў.
СЕГЕТАЛЬНЫ (лац. segetalis) — пасяўны; с-ыя расліны — расліны-пустазелле, якія прыстасаваліся расці разам з культурнымі раслінамі.
СЕГІДЫЛЬЯ (ісп. seguidilla, ад seguir = суправаджаць) — іспанскі народны танец у суправаджэнні спеваў, гітары і кастаньетаў, а таксама музычны твор у рьггме гэтага танца.
СЕГМЕНТ (лац. segmentum = адрэзак, паласа) — 1) частка круга, абмежаваная дугой і хордай, а таксама частка шара, аддзеленая сякучай плоскасцю; 2) адрэзак прамой лініі; 3) адзін з аднародных участкаў (членікаў) цела некаторых жывёл (напр. дажджавога чарвяка).
СЕГМЕНТАЦЫЯ (ад лац. segmentum = адрэзак, паласа) — дзяленне цела або асобных органаў некаторых жывёл на шэраг аднародных участкаў (сегментаў).
СЕГНЙТАВЫ (ад фр. Seignette = прозвішча фр. агпэкара 17 ст.); с-ая соль — падвойная соль віннай кіслаты.
СЕГНЕТАКЕРАМІКА [ад сегнета(вы) + кераміка] — керамічныя матэрыялы, якія маюць уласцівасці сегнетаэлектрыкаў.
СЕГНЕТАЭЛЁКТРЫКІ [ад сегнета(вы) + элекпірык] — цвёрдыя целы, электрычная палярызацыя якіх можа існаваць і без знешняга ўплыву.
СЕГРЭГАВАЦЬ (лац. segregare = аддзяляць) — дзяліць што-н. на групы, катэгорыі, гатункі; класіфікаваць.
СЕГРЭГАЦЫЯ (лац. segregatio = аддзяленне) — 1) адна з форм расавай дыскрымінацыі, звязаная з абмежаваннем у правах па матывах расавай ці нацыянальнай прыналежнасці, напр. з прымусовым адасабленнем неграў ад белых; 2) тое, што і ліквацыя.
СЕГУН (яп. siogun) — тьггул вярхоўнага военачальніка ў Японіі ў 1192—1867 іт.
СЕДАН (англ. sedan, ад Sedan = назва фр. горада) — кузаў легкавога аўтамабіля з чатырма дзвярамі і двума або трыма радамі сядзенняў.
СЕДАТЫЎНЫ (п.-лац. sedativus = які заспакойвае) — які мае адносіны да лекавых сродкаў заспакойлівага дзеяння на цэнтральную нервовую сістэму.
СЕДУМ (н.-лац. sedum) — травяністая расліна сям. таўсцянкавых з сакаўным лісцем і чырванаватымі, белаватымі або жоўтымі кветкамі, якая паходзіць з Мексікі; на Беларусі вырошчваецца ў пакаёвых умовах.
СЕДЫМЁНТ (лац. sedimentum = асядаяне) — 1) хім. асадак; 2) геал. адклад; глей.
СЕДЫМЕНТАГЕНЁЗ (ад лац. sedimentum = асяданне + -генез) — працэс накаплення і канчатаовага
асядання асадкаў у водным асяроддзі.
СЕДЫМЕНТАЛОГІЯ (ад лац. sedimentum = асяданне + -логія) — раздзел геалогіі, які вывучае механізм узнікнення асадачных парод.
СЕДЫМЕНТАЦЫЯ (ад лац. sedimentum = асяданне) — 1) асяданне завіслых у вадкасці цвёрдых часцінак пад уздзеяннем сілы цяжару; 2) сукупнасць працэсаў нагрувашчвання адкладаў у водным асяроддзі.