• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    СЁКЦЫЯ 2 (лац. sectio = разразанне, раздзялепне) — мед. анатаміраванне, рассячэнне (напр. с. трупа, с. вены).
    СЕЛАГІНЕЛА (н.-лац. selaginella, ад лац. selago = назва расліны) — травяністая расліна класа плывунападобных з чатырохрадна размешчаным лісцем, пашыраная пераважна ў тропіках.
    СЕЛАДбн (фр. celadon, ад Cela­don = імя героя рамана фр. пісьменніка 17 ст. д’Юрфэ «Астрэя») — 1)уст. аматар заляцацца
    да жаігчын; 2) від фарфоравых вырабаў з шаравата-зеленаватым глазураваннем.
    СЕЛАХІІ (гр. selachoi) — група марскіх драпежных рыб атрада акулападобных.
    СЕЛЕВППЯ (н.-лац. selevmia) — млекакормячае атрада грызуноў, знешне падобнае на мыш, пашыранае ў пустьпіях Казахстана.
    СЕЛЁКТАР (лац. selector = сарціроўшчык) — электрамеханічны апарат для прыёму сігналаў выкліку ў тэлефоннай сувязі чыгункі, будоўлі і інш.; с. і м п у л ь с а ў — устройства для вылучэння імпульсаў пэўнай велічыні або працягласці з наяўнай паслядоўнасці імпульсаў.
    СЕЛЕКТЫЎНАСЦЬ (ад селектыўны) — выбіральнасць, здольнасць рабіць адбор, напр. у радыётэхніцы — здольнасць прыёмніка выдзяляць сігнал гіатрэбнай радыёстанцыі з вялікай колькасці сігналаў.
    СЕЛЕКТЫЎНЫ (фр. selectif, ад лац. selectus = адабраны, выбраны) — 1) здольны рабіць адбор; выбіральны; 2) заснаваны на здольнасці рабіць адбор (напр. пры ачыстцы нафтапрадуктаў).
    СЕЛЁКЦЫЯ (лац. selectio = адбор) — 1) штучны адбор у сельскай гаспадарцы ддя вывядзення лепшых парод жывёл і саргоў раслін; 2) навука аб вывядзенні лепшых парод жывёл і сартоў раслін; 3) тэх. вылучэнне карысных сігналаў на фоне перашкод у каналах сувязі.
    СЕЛЁН (н.-лац. selenium, ад гр. selene = месяц) — хімічны элемент, шэра-чорны металоід, які
    	с
    выкарыстоўваецца пры вырабе фотаэлементаў і шкла.
    СЕЛЁНА (гр. Selene = імя багіні, якая ўвасабляла Месяц у старажытнагрэчаскай міфалогіі) — паэт. Месяц.
    СЕЛЕНАГРАФІЯ (ад гр. selene = Месяц + -графія) — раздзел астраноміі, які займаецца апісаннем паверхні Месяца.
    СЕЛЕНАД^ЗІЯ (ад гр. selene = Месяц + daizo = падзяляю) — раздзел астраноміі, які вывучае форму і памеры Месяца.
    СЕЛЕНАЛОГІЯ (ад гр. selene = Месяц + -логія) — раздзел планеталогіі, які вывучае будову і хіміка-мінералагічны састаў Месяца.
    СЕЛЕНАСТРУМ (н.-лац. selenas­trum) — каланіяльная зялёная водарасць сям. анкістрадэсмавых, якая трапляецца ў прэсных вадаёмах.
    СЕЛЕНАЦЭНТРЬІЧНЫ (ад гр. selene = Месяц + цэнтрычны) — калямесячны (напр. с-ая арбіта).
    СЕЛЕНІДЫ (ад селен + гр. eidos = выгляд) — хімічныя злучэнні селену з металамі; выкарыстоўваюцца як паўправадніковыя матэрыялы.
    СЕЛЕНІТ (гр. selenites = месячны камень) — мінерал класа сульфатаў, разнавіднасць гіпсу залаціста-жоўгага або белага колеру, што ідзе на мастацка-бытавыя вырабы.
    СЕЛЕНОІД (ад гр. selene = Месяц + -оід) — паверхня, ва ўсіх сваіх пунктах перпендыкулярная адвеснай лініі на Месяцы, якая абмяжоўвае аб’ём прасторы, дакладна роўны аб’ёму Месяца.
    СЕЛЬ (ар. sail = плынь) — гразекаменны бурны паток з гор, які ўтвараецца ў выніку ліўняў, раставання снегу і іншых прычын.
    СЕЛЬВА (ісп. selva, ад лац. silva = лес) — абшар вільготных трапічных вечназялёпых лясоў у Паўд. і Цэнтр. Амерыцы.
    СЕЛЬВАСЫ (ісп. selvas, мн. ад selva < лац. silva = лес) — тое, што і сельва.
    СЁЛЬГА (фін. selka = спіна, краж) — горная града ў Фіішяндыі.
    СЕЛЬДЭРЭЙ (іт. sellero, ад гр. selinon = пятрушка) — агародная расліна сям. парасонавых, пашыраная ў розных кліматьічных зонах; лісце і карэнне яе выкарыстоўваецца як прыправа да ежы.
    СЕЛЬСІН [англ. selsyn, ад self = сам + гр. syn(chronos) = адначасовы] — самасінхранізавалыіая электрычная машына для перадачы на адлегласць інфармацыі аб вугле павароту вала другой машыны; выкарыстоўваецца ў сістэмах аўтаматыкі і тэлемеханіцы.
    СЕЛЬТЭРСКІ (ад ням. Selters = назва сяла і крыніцы каля яго ў Германіі); с-ая вада — мінеральная саляна-вуглякіслая вада, СЕЛЬФАКТАР (англ. self-actor, ад self = сам + лац. actor = які дзейнічае) — тое, што і мюль-машына. СЁМА (гр. sema = знак) — лінгв. сэнсавая адзінка; семантычпы множнік.
    СЕМАНТЫКА (фр. semantique, ад гр. semantikos = які абазначае) — 1) значэнне, сэнс слова або выразу; 2) раздзел мовазнаўчай навукі, які даследуе значэнні слоў.
    СЕМАНТЫЧНЫ (гр. semantikos = які абазначае) — які мае адносіны да семантыкі.
    СЕМАСІЯЛОПЯ (ад гр. semasia = значэнне, сэнс + -логія) — раздзел мовазнаўства, які вывучае значэнні слоў і выразаў і змяненне гэтых значэнняў у працзсе развіцця мовы.
    СЕМАФЙР (ад гр. sema = знак + -фор) — 1) сігнальнае прыстасаванне на чыгунцы, якое паведамляе, што пуць свабодны або заняты; 2) зрокавая сігналізацыя паміж суднамі або паміж суднам і берагам пры дапамозе сігнальных прыстасаванняў.
    СЕМЕМА (ад гр. semaino = абазначаю) — адзінка моўнага зместу (сэнсу), суадносная з марфемай, сукупнасць сем.
    СЕМЁСТР (лац. semestris = шасцімесячны) — навучалыіае паўгоддзе ў выпіэйшых або сярэдніх спецыяльных навучальных установах.
    СЕМІЁТЫКА (гр. semeiotikos = звязаны са знакам) — 1) навука аб розпых сістэмах знакаў, якія выкарыстоўваюцца для перадачы інфармацыі, 2) раздзел медыцыны, піто вывучае прыкметы хвароб.
    СЕМПіАр (лац. seminarium = рассаднік) — 1) практычныя заняткі, арганізаваныя ў вьппэйшай навучальнай установе па групах; абмеркаванпе студэнцкіх ці аспіранцкіх дакладаў, самастойных работ; 2) групавыя заняткі, арганізаваныя для спецыяльнай падрыхгоўкі, павыіпэння кваліфікацыі або палітычнай адукацыі (напр. с. настаўнікаў).
    СЕМШАРЫЯ (лац. seminarium = рассаднік) — 1) сярэдняя духоўная навучальная ўстанова; 2) сярэдняя навучальная ўстанова для падрыхтоўкі настаўнікаў у царскай Расіі і некаторых іншых краінах.
    СЕМПЮМА (ад лац. semen, -minis = семя + -ома) — пухліна палавых залоз пераважна ў маладых мужчын, звычайна злаякасная.
    СЕМГГАЛОГІЯ (ад семіты + -логія) — сукупнасць навук, якія вывучаюць семіцкія мовы, культуры, літаратуры і гісторьпо семітамоўных народаў.
    СЕМГГОЛАГ (ад семіты + -лаг) — спецыяліст у галіне семіпіалогіі.
    СЕМІТЫ (ад гр. Sem, ад ст.-яўр. Sem = імя аднаго з сыноў біблейскага Ноя) — тэрмін, які прымяняецца ў адносінах да народаў, што размаўляюць на семіцкіх мовах (арабаў, сірыйцаў, яўрэяў і інпі.).
    СЕМІЯГРАФІЯ (ад гр. semeion = знак + -графія) — нотапісанне.
    СЕМІЯЛбГІЯ (ад гр. semeion = знак + -логія') — навука, якая вывучае найбольш агульныя ўласцівасці знакаў і знакавых сістэм.
    СЕН (яп. sen) — разменная манета Японіі, роўная 1/100 іены, Інданезіі, роўная 1/100 рупіі.
    СЕнАт (лац. senatus) — 1) вышэйшы орган дзяржаўнай улады ў Стараж. Рыме рэспубліканскага перыяду; 2) вышэйшая судова-адміністрацыйная ўстанова ў царскай Расіі; 3) верхпяя заканадаўчая палата парламента ў ЗША, Францыі і некаторых іншых краінах.
    СЕНАТАР (лац. senator) — член сената.
    СЕНБЕРНАР (фр. Saint-Bemard = назва манастыра ў Альпах) — парода вялікіх дужых, пераважна даўгашэрсных сабак, якія ў асноўным выкарыстоўваюцца як вартавыя сабакі.
    СЕНДАСТ (англ. sendust) — магнітнамяккі высокапранікальны сплаў жалеза з крэмніем і алюмініем.
    СЕНЕГА (англ. senega) — травяністая расліна сям. крапінцовых, якая расце ў Паўн. Амерыцы; выкарыстоўваецца ў медыцыне як адхарквальны сродак.
    СЕНЕШАЛЬ (фр. senechai) — 1) кіраўнік палацавай гаспадаркі ў франкскай дзяржаве; 2) службовая асоба ў феадальнай Францыі, якая загадвала юстыцыяй і ваеннымі справамі акругі.
    СЕНІЛЬНЫ (лац. senilis) — jwed. старэчы (напр. с. псіхоз).
    СЕНПбліЯ (н.-лац. saintpauІіа) — травяпістая расліна сям. геснерыевых з разеткамі сакавітага апушанага круглага лісця і белымі, ружовымі, фіялетавымі або сінімі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў горных лясах трапічнай Афрыкі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная; узумбарская фіялка.
    СЕНСАЦЫЯ (фр. sensation, ад лац. sensus = пачуццё, адчуванне) — 1) моцнае ўражанне ад якой-н. падзеі, паведамлення; 2) з’ява, паведамленне, якое выклікае ўсеагульную цікавасць, узбудасэнне.
    СЕНСІБЕЛЬНЫ (лац. sensibilis = адчувальны) — які ўспрымаецца пры дапамозе пачуццяў.
    СЕНСІБІЛІЗАВАЦЬ (ад лац. sen­sibilis = адчувальны) — рабіць сенсібілізацыю (фатаграфічных матэрыялаў).
    СЕНСІБІЛІЗАТАР (фр. sensibilisateur) — рэчыва, якое павялічвае святлоадчувальнасць кіно-, фотаплёнак, фатаграфічных пласцінак да святла пэўпых колераў.
    СЕНСІБІЛІзАцЫЯ (фр. sensibilisation, ад лац. sensibilis = адчувальны) — 1) павыпгэпне адчувальнасці арганізмаў, іх клетак і тканак да ўздзеяння якіх-н. рэчываў; ляжыць у аснове шэрагу алергічпых захворванняў (параўн. талеранпінасць 2); 2) павелічэнне адчувальнасці кінаі фотаплёнак, фатаграфічных пласцінак да некаторых каляровых прамянёў.
    СЕНСІЛЫ (лац. sensilis = які адчувае) — чуллівыя ўтварэнні, якія выконваюць у беспазваночных ролю органаў дотыку, смаку, нюху.
    СЕНСІМАНІЗМ [ад фр. C.SaintSimon = прозвішча фр. мысліцеля (1760—1825)] — канцэпцыя утапічнага сацыялізму, высунутая Сен-Сімонам.
    СЕНСІТАГРХМА (ад с.-лац. sensitivus = адчувальны + -грама) — шкала пачарненняў, якія ўтвараюцца на фотаматэрыяле пад уздзеялнем рознай колькасці асвятлення пры экспаніраванні яго ў сенсітометры.
    СЕНСІТАМЁТРЫЯ (ад с.-лац. sensitivus = адчувальны + -мепірыя) — вымярэнне святлоадчу-
    вальнасці і кантрастнасці эмульсій фоз'аплёнак і фотапаперы.
    СЕНСГГбМЕТР (ад с.-лац. sensi­tivus = адчувальны + -метр) — прыбор для экспаніравання эмульсійных слаёў фотаматэрыялаў пры праверцы іх святлоадчувальнасці і кантрастнасці.
    СЕНСІТЬІЎНЫ (с.-лац. sensiti­vus) — здольны адчуваць; чуллівы.
    СЕНСбРНЫ (лац. sensorium = орган пачуццяў, ад sensus = пачуццё, адчуванне) — звязаны з пачуццямі, з органамі пачуццяў; с ы я нервовыя валокны — валокны, па якіх узбуджэнне перадаецца з органаў і тканак у цзнтральную нервовую сістэму (параўн. маторны 2).
    СЕНСУАЛІЗМ (фр. sensualisme, ад лац. sensus = пачуццё, адчуванне) — кірунак у тэорыі пазнання, які лічыць адчуванні, пачуцці галоўнай крыніцай пазнання.
    СЕНСуАлЬНЫ (п.-лац. sensualis = здольны адчуваць, ад лац. sensus = пачуццё, адчуванне) — заснаваны на пачуццях, адчувазпіях.
    СЕНТАВА (ісп., парт. centavo, ад лац. centum = сто) — разменная манета Аргенціны, Гватэмалы, Кубы, Мексікі, Партугаліі і некаторых іншых краін, роўііая 1/100 іх нацыяналыіых грашовых адзінак.
    СЕНТЫМА (ісп. centimo, ад лац. centum = сто) — размеіпіая манета Іспаніі, Венесуэлы, Коста-Рыкі, Парагвая, Гаіці, роўная 1/100 іх нацыянальных грашовых адзінак. СЕНТЫМЕНТАЛІЗМ (фр sentimentalisme, ад sentiment = пачуццё) — 1) кірунак у еўрапейскай і