Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
СІМФАНЬЙТА (іт. simfonietta, ад гр. symphonia = сугучча) — невялікая сімфонія.
СІМФІЗ (гр. symphysis = зрашчэнне, непарыўнасць) — зрапгчэнне; злучэнне дзвюх касцей слоем храстка.
СІМФІЗІС (гр. symphysis = зрашчэшіе) — косці, якія зрасліся (напр. косці, што ўваходзяць у пояс задпіх канечнасцей).
СІМФІЛЫ (н.-лац. symphyla) — клас мнаганожак, якія пашыраны на ўсіх кантынентах, апрача Антарктыды; жывяцца гніючымі раслінпымі рзшткамі.
СІМФОШЯ (гр. symphonia = сугучча) — 1) вялікі музычны твор для аркестра, звычайна з 3—4 частак, якія адрозніваюцца адна ад другой характарам музыкі і тэмпам; 2) перан. гарманічнае спалучэнне гукаў, фарбаў і інш.
СІНАГОГА (гр. synagoge = сход) — яўрэйскі малітоўны дом.
СШАДАЛЬНЫ (п.-лац. synodalis, ад гр. synodos = сход) — які адносіцца да сінода, належыць сіноду.
СІНАДЫЧНЫ (гр. synodikos) — які мае адносіны да бачнага на небе размяшчэння нябесных целаў
адносна Сонца і адносна адзін аднаго; с. м е с я ц — прамежак часу паміж паслядоўнымі аднайменнымі фазамі Месяца (роўны 29,53 сутак).
СІНАЙКІЗМ (гр. synoikismos) — аб’ядпанне некалькіх старажытнагрэчаскіх пасяленняў або гарадоў у адзін поліс у сувязі з узнікненнем класавага грамадства і станаўленнем дзяржавы.
СІНАЙКІЯ (гр. synoikia = сумеснае жыццё) — сумеснае пражыванне двух арганізмаў розпых відаў, карыснае для аднаго і нейтральнае дпя другога.
СІНАКСАЛЬ [ад сін(тэз) + акс(ід) + ал(юміній)\ — керамічны матэрыял на аснове вокісу алюмінію.
СШАКсАрЫЙ, СІНАКсАр (гр. synaksarion = збор) — збор жыцій святых.
СЕНАЛОГІЯ (ад п.-лац. Sinae = Кітай + -логія) — сукупнасць навук, якія вывучаюць мовы, культуру і гісторыю Кітая; кітаязнаўства.
СІНАНІМІКА (ад гр. synonymos = аднайменны) — 1) сукупнасць сінонімаў якой-н. мовы; 2) раздзел лексікалогіі, які вывучае сінонімы.
СПІАШМІЯ (гр. synonymia = аднайменнасць) — І) падабенства слоў па значэнню пры розным іх гучанні; 2) рытарычны прыём ужывання сінонімаў побач або на блізкай адлегласці адзін ад другога.
СШАНТРАП (ад п.-лац. Sinae = Кітай + -анпірап) — старажытны, блізкі да пітэкантрапа, тып вы-
капнёвага чалавека, рэпггкі якога знойдзены ў Кітаі.
СІНАНТРАПЫ (ад гр. syn = разам + -антрап) — жывёлы і расліны, існаванне якіх цесна звязана з чалавекам і з населенымі пунктамі (напр. дамовая мыш, пакаёвая муха, чорны таракан).
СІНАПСІДЫ (н.-лац. synapsida) — падклас вымерлых паўзуноў, у які ўваходзілі пеліказаўры і тэрапсіды.
СІНАПСЫ (гр. synapsis = з’яднанне) — месцы судакранання нервовых клетак паміж сабой, цераз якія перадаюцца нервовыя імпульсы.
СШАПТАЗАЎРЫ (н.-лац. synaptosauria) — падклас вымерлых марскіх паўзуноў, у які ўваходзілі пратазаўры і плезіязаўры.
СШАПТАФбР (ад ip. synoptos = добра бачны + -фор) — прыбор дпя лячэння касавокасці.
СШАІІТЬІЧНЫ (ip. synoptikos = здольны ўсё акінуць вокам, агледзець) — 1) які дае агляд усіх частак складанага цэлага (напр. с-ыя табліцы); 2) які мае адносіны да сіноптыкі, звязаны з высвятлепнем метэаралагічных умоў, стану здароўя.
СШАРТРОЗ (ад гр. syn = разам + arthron = сустаў) — анат. нерухомае або маларухомае злучэнне касцей паміж сабой (параўн. дыяртроз) злучальнай тканкай (гл. сіндэсмоз), храстком (гл. сінхандроз), касцявой тканкай (сікастоз).
СІНАСТОЗ (ад гр. syn = разам + osteon = косць) — анат. нерухомае злучэнне касцей паміж сабой (сінартроз) пры дапамозе касця-
вой тканкі (напр. зрашчэнне чарапных касцей).
СІНАХРАМдНАС (н.-лац. synochromonas) — каланіяльная залацістая водарасць сям. вохраманадавых, якая пашырана ў рэках і розных стаячых вадаёмах.
СІНГАМІДЫ (н.-лац. syngamidae) — сямейства гельмінтаў класа нематодаў, паразітуюць у дыхальных шляхах птушак і млекакормячых.
СШГАМІЯ (ад гр. syngamos = з’яднаны пілюбам) — з’яднанне мужчынскай і жаночай палавых клетак (гамет) з утварэннем зіготы.
СІНГАМОЗЫ (ад сінгаміды) — глісныя хваробы свойскіх і дзікіх птушак, якія выклікаюцца сінгамідамі.
СІНГАРМАНІЗМ (ад гр syn = разам + гармонія) — лінгв. прыпадабненне галосных гукаў у слове да каранёвага галоснага, уласцівае цюркскім і некаторым іншым мовам.
СІНГЕНЕТЫЧНЫ (ад гр. syn = разам + genetos = народжаны) — які з’яўляецца адначасова, мае агульнае паходжанне; с ы я з а л е ж ы — залежы карысных выкапняў, якія ўзніклі адначасова з пародамі, што іх змяшчаюць, і перацярпелі разам з імі ўсе наступныя пераўтварэнні.
СІНГЛ (англ. single = адзін, адзіны) — гульня ў пгэніс, калі кожны бок прадстаўлены адным гульцом.
СІНГЛЕТЫ (ад англ. single = адзіночны) — фіз. адзіночныя спектральныя лініі, абумоўлепыя электроннымі квалтавымі перахо-
дамі паміж нерасшчэпленымі ўзроўнямі квантавай сістэмы.
СШГОНІЯ (ад гр. syn = разам + -гонія) — група відаў сіметрыі, да якой належаць крыпггалі з адным або некалькімі падобнымі элементамі сіметрыі.
СІНГУЛЯРНЫ (лац. singularis) — асобны, адзіночны; с. п у н к т — пункт на дыяграме стану, які адпавядае ўтварэнню ў сістэме хімічнага злучэння пастаяннага складу. СШДАКТЫЛІЯ (ад гр. syn = разам + daktylos = палец) — прыроджанае поўнае або частковае зрашчэнне паміж сабой двух і больш суседніх пальцаў рук або ног, якое ў чалавека разглядаецца як загана развіцця.
сіндром (гр. syndromes = які разам бяжыць) — комплекс сімппюмаў, характэрных для якога-Н. захворвання.
СІНДЫК (гр. syndikos = абаронца) — 1) абаронца, адвакат у судзе ў Стараж. Грэцыі; 2) старшыня гільдыі ў радзе заходнееўрапейскіх краін перыяду сярэдневякоўя; 3) прадстаўнік якой-н. установы, абшчыны ці карпарацыі ў некаторых сучасных краінах (напр. у Італіі, Швейцарыі, ЗША), упаўнаважаны на вядзенне спраў.
СГНДЫКАЛІЗМ (фр. syndicalisme) — кірунак у рабочым руху канца 19 — пач. 20 ст., прыхільнікі якога адмаўлялі неабходнасць класавай барацьбы і разглядалі эканамічную барацьбу як адзіны шлях да сацыялізму, пры якім сіндыкаты (прафсаюзы) павінны кіраваць грамадскай вытворчасцю.
СШДЫКАТ (фр. syndicat, ад гр. syndikos = які дзейнічае сумес-
на) — 1) манапалістычнае аб’ядпанне прадпрыемцаў з мэтай абмежавання канкурэнцыі і забеспячэння папавання на рынках; 2) назва прафсаюзаў у Францыі і некаторых іншых краінах; 3) гаспадарчае аб’яднанне ў пэўных галінах прамысловасці ў СССР у перыяд нэпу, якое вяло закупку і збыт прадукцыі.
СШДЭСМАЛОГІЯ (ад гр syndesmos = звязка + -логія) — раздзел анатоміі, які вывучае сучляненні касцей шкілета.
СШДЭСМІЯ (ад гр. syndesmos = звязка) — марскі малюск класа двухстворкавых, пашыраны ў Атлантычным акіяне, Чорным і Азоўскім морах.
СГНДЭСМОЗ (гр. syndesmos = звязка) — анат. маларухомае злучэнне касцей паміж сабой (сінартоз) пры дапамозе злучальнай тканкі (звязак).
СШДЭТЫКОН (гр. syndetikon = тое, што звязвае) — сорт клею для паперы, кардону.
СІНЕДРА (н.-лац. synedra) — аднаклетачная або каланіяльная дыятомавая водарасць сям. фрагілярыевых, якая трапляецца ў марскіх, саланаватых і прэсных вадаёмах.
СШЕДРЫЁН (гр. synedrion = сход) — 1) савет старэйшын, вышэйшая дзяржаўная ўстанова з палітычнымі і судовымі функцыямі ў Стараж. Іудзеі; 2) перан. сход, савет, судзілішча.
СІНЕКДАХА (гр. synekdoche, ад syn = разам + ekdoche = перайманне) — разнавіднасць метаніміі, стылістычны прыём, калі назва часткі, прыватнага выкарыстоўваецца замест назвы цэлага, агульна-
га і наадварот, а таксама слова і зварот, ужытыя такім чьшам.
СШЕКЛВА (ад гр. syn = разам + enklisis = нахіленне) — вялікі прагін зямной кары ў межах платформы.
СІНЕКЎРА (лац. sine cure = без клопазу) — 1) царкоўная пасада ў сярэдневяковай Еўропе, не звязаная з пэўнымі абавязкамі; 2) перан. пасада, якая добра аплачваецца і не патрабуе асаблівых турбот. СІНЕЛЬ (фр. chenille) — шнурок з аксаміцістым ворсам для вышывання, упрыгожання жаночага адзенпя, капелюшоў і інш.
СШЕМАТОГРАФ (фр. cinematographe, ад гр. kinema, -atos = pyx + grapho = пішу) — устарэлая назва кінематографа, кіно.
СПТЕРАМА (англ. cinerama, ад гр. kmema = pyx + horama = від, відовішча) — разнавіднасць шырокафарматнага кіно.
СШЕРГІДЫ (н.-лац. synergidae, ад гр. synergos = які дзейнічае разам) — дзве клеткі ў зародкавым мяшку пакрытанасенпых раслін, якія складаюць разам з яйцаклеткай яйцавы апарат.
СШЕРГІЗМ (ад гр. synergos = які дзейнічае разам) — з’ява ўзмацнення дзеяння аднаго каталізатара далучэннем іншага.
СШЕРГІСТ (ад гр. synergos = які дзейпічае разам) — анат. мьппца, якая дзейнічае ў адным і тым жа напрамку адносна другой мышцы (параўн. антаганіст 2).
СШЕРПЯ (гр. synergeia = супрацоўніцтва) — 1) фізіял. сумеснае дзеянне якіх-н. оргалаў або сістэм; 2) фарм. рэакцыя арганізма на
камбінаванае ўздзеянне двух або некалькіх лекавых рэчываў, калі гэта ўздзеянне болып моцнае, чым было б уздзеянне кожнага кампанента паасобку.
СШЕРЭЗІС (гр. synairesis = збіранне, з’яднапне) — выдзяленне рэдкай фазы з дысперснай структуры, якое суправаджаецца памяншэннем аб’ёму структуры.
СІНЕСТЭЗІЯ (ад гр. synaisthesis = адначасовае адчуванне) — узнікненне ў чалавека адчування не толькі ў органе, на які ўздзейнічае раздражняльнік, але адначасова і ў іншым органе пачуцця.
СІНЕХАКОКУС (н.-лац. synechococcus) — адпаклетачная сіне-зялёная водарасць сям. кокабакгрэйных, якая пашырана пераважна ў стаячых водах, мінеральных крыніцах і на наземных субстратах.
СШЕХАЦЬІСІЦС (н.-лац. synechocystis) — аднаклетачная сінезялёная водарасць сям. кокабактрэйных, якая пашырана ў прэсных і салёных водах, на наземных субсгратах, у глебе.
СІНЕХП (гр. synecheia = сувязь) — прыроджаныя або набытыя зрашчэнні паміж суседнімі органамі або серознымі паверхнямі.
СІНЗААХОРЫЯ (ад rp. syn = разам + заахорыя) — распаўсюджанне пладоў і насення раслін жывёламі, якія пры стварэпні запасу корму пераносяць іх на новыя месцы (арэхі, жалуды).
СШКАРЬІДЫ (н.-лац. syncarida) — надатрад вышэйшых ракападобпых, у які ўваходзяць анапсідавыя, батынеліевыя і стыгакарыды.
СШКАРЫЁН (ад гр. syn = разам + karyon = ядро) — ядро дваістага паходжання, якое ўтвараецца ў інфузорый, а таксама ў марскіх вожыкаў.
СІНКЛТНАЛЬ (ад гр. synklino = нахіляюся) — складка пластоў горных парод, павернутая выпукласцю ўніз.
СШКЛПібРЫЙ (н.-лац. synclinorium, ад гр. synklino = нахіляюся + oros = верх) — буйны і складаны выгін тоўшчаў горных парод, які мае ў цэлым сінклінальную форму.