• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    САЛШГ (гал. saling) — мар. драўляная рама на верхнім канцы стэньгі для злучэння апошняй з брам-стэньгай і мацавапня верхніх снасцяў паруснага судна.
    САЛІПСІЗМ (ад лац. solus = адзін + ipse = сам) — форма суб’ектыўнага ідэалізму, якая прызнае адзінай рэальнасцю толькі свядомасць індывіда і адмаўляе існаванне аб’ектыўнай рэчаіснасці.
    САЛІСІТАР (англ. solicitor) — 1) адвакат ніжэйшага рангу ў Англіі, які не мае права весці справы ў вышэйшых судах; 2) спецыяльная юрыдычная пасада пры ўрадах або дэпартаментах некаторых краін.
    САЛІСТ (іт. solista, ад лац. solus = адзін) — спявак, музыкант ці балетны артыст, які выступае адзін. САЛІТ^Р (фр. solitaire, ад лац. solitarius = адзінокі) — 1) буйны брыльянт у аправе; 2) адзіночныя пасадкі дрэў, кустоў або кветкавадэкаратыўных раслін, якія вызна-
    чаюцца памерамі, формай, афарбоўкай і іншымі дэкаратыўнымі прыкметамі.
    САЛІФЛібКЦЫЯ (ад лац. solum = глеба + fluctio = выцяканне) — спаўзанне ўвільготненых гліністых і пылаватых грунтаў па схілах у працэсе іх прамярзання і адтавання.
    САЛІЦЁРЫ (фр. solitaire, ад лац. solitarius = адзінокі) — сямейства гельмінтаў класа цэстодаў, паразітуюць у органах і тканках птушак, млекакормячых, чалавека; цэпені.
    САЛІЦЬІЛАВЫ (ад лац. salix, -icis = вярба + гр. уіе = рэчыва); с-ая кіслата — арганічнае злучэнне, якое выкарыстоўваецца для прыгатавання лекавых рэчываў і фарбавальнікаў.
    САЛШЫЛАТЫ (ад лац. salix, -icis = вярба + гр. у 1е = рэчыва) — лекавыя прэпараты саліцылавай кіслаты, якія выкарыстоўваюцца як процірэўматычныя, болесуцішальныя і гарачкапаніжальныя сродкі.
    САЛМА (фін. salmi) — праліў паміж астравамі, паміж востравам і берагам.
    САЛОЛ [ад сал(іцылавая кіслапіа) + (фен)ол] — злучэнне саліцылавай кіслаты з фенолам, якое выкарыстоўваецца як сродак ддя дэзінфекцыі пры захворваннях кішэчніка і мачавых шляхоў.
    САЛбн (фр. salon) — 1) зала спецыяльнага грамадскага прызначэння (для чаканпя, адпачынку, дэманстрацыі і продажу розных вырабаў, прыёму і абслугоўвання наведвальнікаў, заказчыкаў і інш.); 2) упутранае памяшканне для па-
    сажыраў у аўгобусе, тралейбусе, на параходзе, самалёце; 3) парадная гасціная ў арыстакратьічным доме, а таксама літаратурна-мастацкі або палітычны гурток, які збіраўся ў прыватным доме.
    САЛбп (фр. salope) — верхяяе жаночае адзенне ў выглядзе шырокай доўгай накідкі з прарэзамі для рук, часта на падкладцы, ваце або футры, якое было пашырана ў Зах. Еўропе і Расіі ў першай пал. 19 ст. сярод гараджанак.
    САЛЬВАРСАН (ад лац. salvus = здаровы + арсен) — арганічнае злучэнне, якое змяшчае арсен, прэпарат для лячэння сіфілісу, малярыі, зварознага лыфу.
    САЛЬВАТАЦЫЯ (ад лац. solvere = раствараць) — узаемадзеянне малекул растваральніка з малекуламі раствораяага рэчыва; с. у водных растворах называецца гідрацыяй.
    САЛЬВАТЫ (ад лац. solvare = раствараць) — злучэнні растворанага рэчьіва з растваральнікам; прыватны выпадак сальватаў — гідраты.
    САЛЬВЕІГГ (лац. solvens, -ntis = які растварае) — вадкая сумесь араматычных вуглевадародаў; выкарыстоўваецца як растваральнік пры вырабе лакаў, гумы і інш.
    САЛЬВЕНТ-НАФТА (ад сальвент + нафта) — прадукт перагонкі бензалу і лёгкіх алеяў; выкарыстоўваецца як растваральнік пры вырабе лакаў, лінолеуму, выбуховых рэчываў.
    САЛЬВІНІЯ (н.-лац. salvinia, ад іт. A.Salvini = прозвішча фларэнтыйскага батаніка 18 ст.) — водная папараць з нітаападобным
    	с
    апушаным сцяблом і плаваючым лісцем, пашыраная ў стаячых і з павольнай плынню водах Еўразіі, Амерыкі, Афрыкі.
    САЛЬВОЛІЗ (ад лац. solvo = раствараю + -ліз) — рэакцыя абменнага разлажэння паміж раствораным рэчывам і растваральнікам.
    СІЛЬДА (іт. saldo ) — фін. астатак, розніца паміж прыходам і расходам рахунка.
    САЛЬЗА (іт. salsa) — гразевы вулкан.
    САЛЬМАНЕЛЁЗЫ (ад сальманела) — інфекцыйныя хваробы жывёл і чалавека з групы кішачных інфекцый, якія выклікаюцца сальманеламі.
    САЛЬМАНЕЛЫ [н.-лац. salmo­nella, ад D. Salmon = прозвішча амер. патолага (1850—1914)] — кішачныя бактэрыі сям. энтэрабактэрый', узбуджальнікі брушнога тыфу, паратыфаў і сальманелёзаў.
    САЛЬМІЗАЦЫЯ (ад соль + мі) — 1) сістэма складовага абазначэння ступеняў гамы; 2) рытмічнае чытанне назваў нот без спявання.
    САЛЫПГЛОСІС (н.-лац. salpiglossis) — лравяністая расліна сям. паслёнавых з падоўжаным лісцем і лейкападобнымі жоўтымі або пурпуровымі кветкамі, пашыраная ў Чылі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    САЛЫПНГААФАРЫТ (ад гр. salpinks, -ngos = труба + аафарыт) — запаленне прыдаткаў маткі (матачных, або фалопіевых, труб і яечнікаў); гл. таксама аафарыт, сальпінгіт.
    С —	
    САЛЫПНГІТ (ад гр. salpinks, -ngos = труба) — запаленне матачных (фалопіевых) труб (гл. таксама сальпінгаафарыт').
    САЛЫІУГІ (н.-лац. solifugae) — атрад арахнідаў, членістаногія жывёлы з целам даўжынёй 1—7 см, пакрытым валаскамі, і масіўным брушкам з 10 сегментаў, пашыраныя ў стэпах і пустынях трапічных і субтрапічных зон; рухомьія начныя драпежнікі.
    САЛЬПЫ (н.-лац. salpae, ад гр. salpe) — клас хордавых жывёл падтыпу тунікатаў, жывуць пераважна ў трапічных і субтрапічных морах.
    САЛЬТА (іт. salto = скачок) — акрабатычны нумар, пры якім акрабат пераварочваецца ў паветры.
    САЛЬТА-МАРТАЛЕ (іт. salto mortale = смяротны скачок) — 1) акрабатычны скачок з пераваротам у паветры цераз галаву; 2) перан. рэзкая перамена ў дзеяннях, учынках.
    САЛЬТАЦЫІ (лац. saltatio, ад saltare = скакаць) — раптоўныя, скачкападобныя пераўтварэнні арганізмаў, якія нібыта прыводзяць да з’яўлення новых буйных таксонаў (атрадаў, класаў, тыпаў). САЛЬФАТАРЫ (іт. solfatare, ад лац. sulphur = сера) — выдзяленні гарачых газаў, пераважна сярністага і серавадароду, з трэшчын на схілах і ў кратэрах вулканаў.
    САЛЬФЁДЖЫО (іт. solfeggio) — вакальныя практыкаванні для развіцця слыху і навыкаў чытання нот, пры якіх вымаўляюцца назвы нот.
    САЛЫЦСОН (польск. salceson, ад іт. salsiccione) — каўбасны выраб з спрасаваных вараных субпрадуктаў (здробненых кавалачкаў мяса з свіной галавы, печані, языка і інш.).
    САЛЮТ (фр. salut, ад лац. salus, -utis = віншаванне) — урачыстая форма прывітання або аддача пашаны каму-н., чаму-н. артылерыйскімі і ружэйнымі залпамі, падняццем ці апусканнем сцягаў і інш.
    САЛЮТАВАцЬ (лац. salutare = вітаць) — аддаваць салют.
    САЛЯМІ (іт. salame) — гатунак цвёрдай вэнджанай каўбасы з дамешкай чырвонага віна.
    САЛЯРЫЗАЦЫЯ (фр. solarisatiоп, ад лац. solans = сонечны) — 1) абпраменьванне сонцам з лячэбнымі мэтамі; 2) ператварэнне негатыўнага адбітка ў пазітыўны пры вялікай ператрымцы ў час здымкі. САЛЯРЫЙ (лац. solarium, ад sol = Сонца) — 1) пляцоўка, абсталяваная для прыняцця сонечных ваннаў; 2) гіст. сонечны гадзіннік.
    САЛЯРЫМЕТР (ад лац. Solaris = сонечны + -метр) — прыбор для вымярэння прамяністай энергіі Сонца.
    САМАЛА (іт. somalo = самалійскі) — грашовая адзінка Самалі да 1960 г.
    САМАН (цюрк. saman) — цэгласырэц з сумесі гліны і сечанай саломы.
    САМАРЫЙ (н.-лац. samarium, ад рус. самарскмт = назва мінерала, ад Самарскмй = прозвішча рус. мінералога 19 ст.) — хімічны элемент, мяккі серабрысты метал, які належыць да лантаноідаў, выка-
    рыстоўваецца ў рэгулюючых стрыжнях ядзерных рэактараў, у святлатэхніцы.
    САМАТАГАМІЯ (ад гр. soma, -atos = цела, + -гамія) — зліццё дзвюх вегетатьгўных клетак грыбніцы ў многіх грыбоў.
    САМАТАЛбпЯ (ад гр. soma, -atos = цела + -логія') — раздзел антрапалогіі, які вывучае варыяцыі памераў і прапорцый чалавечага цела і яго частак.
    СAMATAМЕТРЫЯ (ад гр. soma, -atos = цела + -метрыя) — раздзел саматалогіі, які займаецца вымярэннем чалавечага цела і яго частак (рост, вага і інш.).
    САМАТАПЛЁЎРА (ад гр. soma, -atos = цела + ппеўра) — знешні лісток бакавой пласцінкі спланхнатома.
    САМАТАСКАШЯ (ад гр. soma, -atos = цела + -скапія) — раздзел саматалогіі, які займаецца апісаннем тыпаў складу чалавечага цела, яго прапорцый, органаў.
    САМАТАТРАІЙН (ад гр. soma, -atos = цела + trope = змена) — прадукт сакрэцыі пярэдняй часткі гіпофіза, які садзейнічае росту, уплывае на абмен рэчьшаў; гармон росту.
    САМАТАТРОПНЫ (ад гр. soma, -atos = цела + -тропныУ, с. г а р м о н — тое, шго і самататрапін. САМАТАТЬІП (ад гр. soma, -atos = цела + тып) — тып целаскладу чалавека ў антрапалогіі.
    САМАТЫЧНЫ (гр. somatikos) — які мае адносіны да цела, цялесны; с-ыя клеткі — усе клеткі жывёльнага або расліннага арганізма, за выключэннем палавых;
    с-ая нервовая сістэм a — частка нервовай сістэмы чалавека і жывёл, якая ўяўляе сабой сукупнасць чуллівых і рухальных нервовых валокнаў, што інервуюць шкілетныя мышцы, скуру, суставы.
    САМБА 1 (рус. самбо, ад самозаіцмта без оружяя) — спартыўная барацьба, якая дапускае ўжыванне болевых прыёмаў і дазваляе аказаць паспяховае супраціўленне больш моцнаму або ўзброенаму праціўніку; самаабарона без зброі.
    САМБА 2 (ісп. zambo) — нашчадкі ад шлюбаў індзейцаў з неграмі ў Лац. Амерыцы.
    сАмба 3 (парт. samba) — бразільскі хутаі парпы танец вольнай кампазіцыі.
    САМБРЭРА (ісп. sombrero, ад sambra = цень) — іспанскі з шырокімі палямі капяпюш.
    САМІТ (англ. summit = літар. вяршыня) — 1) сустрэча або нарада кіраўнікоў дзяржаў; 2) дыпламатыя на вышэйшым узроўні.
    САМІТЫ (ад гр. soma = цела) — сіметрычна і папарна размешчаныя па баках кішкі ўчасткі мезадэрмы на ранніх стадыях развіцця арганізма; першасныя сегменты.
    САМНАМБУЛА (ад лац. somnus = сон + ambulare = хадзіць) — чалавек, хваравіты на самнамбулізм.
    САМНАМБУЛІЗМ (фр. somnambulisme, ад лац. somnus = сон + ambulare = хадзіць) — разлад свядомасці, калі чалавек у стане сну аўтаматычна выконвае звычайныя дзеянні (ходзіць, перакладвае рэчы і інш.).
    САМОЛЮС (н.-лац. sainolus) — травяністая расліна сям. першакветаых з прадаўгаватым лісцем і дробнымі белымі кветкамі ў гронках, пашыраная пераважна ў Паўн. і Паўд. Амерыцы, Аўстраліі і Паўд. Афрыцы; на Беларусі трапляецца вельмі рэдка.
    САМбн (фр. sommon = сёмга) — ружова-жоўтага колеру.
    САМУМ (ар. samum) — гарачы шквальны вецер, пясчаны ўраган у пустьмях Аравійскага паўвострава і Афрыкі.
    САМУРАЙ (яп. samuraj) — член прывілеяванай ваеннай каспіы ў феадальнай Японіі, а таксама прадстаўнік японскай агрэсіўнай ваеншчыны.
    САМШЫТ (перс. Simsed) — вечназялёнае дрэва сям. самшытавых з цвёрдай драўнінай, пашыранае пераважна ў Паўд.-Усх. Азіі, Міжземпамор’і, прыатлаіггычнай Еўропе і Афрыцы.