• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    РАХУБА (польск. rachuba) — разм. карысць, выгада, сэнс.
    РАХУНАК (польск. rachunek, ад ням. Rechnung) — 1) дакумент, у якім вызначана сума грошай, што павінна быць заплачана за пгго-н.; 2) запіс фінансавых або гаспадарчых аперацый (напр. асабісты р.).
    РАЦІН (фр. ratine) — шарсцяная тканіна з завітым густым ворсам дпя верхняга адзення.
    РАЦЫЁН (лац. ratio, -onis = мера, разлік) — норма харчовага забеспячэншія для людзей і корму для жывёл на пэўны тэрмін.
    РАЦЫЯ 1 (польск. racja, ад лац. ratio = розум) — разумная падстава, слушнасць (мець рацыю).
    РАЦЫЯ 2 [ад ра(дыёстан)цыя] — пераносная радыёстанцыя малой магутнасці.
    РАЦЬІЯНАЛІЗАЦЫЯ (ад лац. rationalis = разумны) — арганізацыя якой-н. дзейнасці найбольш мэтазгоднымі, рацыянальнымі спосабамі, удасканаленне, паляпшэнне чаго-н.
    РАЦЫЯНАЛІЗМ (фр. rationalisme, ад лац. rationalis = разумны) — 1) кірунак у ідаалістычнай філасофіі, які лічыць розум адзінай крыніцай пазнання; 2) разумовыя адносіны да жыцця, разумовасць учынкаў.
    рацыянАльны (лац. rationalis = разумны) — 1) мэтазгодны, разумны (напр. р-ае выкарыстанне часу); 2) суразмерны адзінцы ці яе частцы (напр. р. лік).
    РАЦЭІ (ад лац. oratio = прамова, настаўленне, зварот) — жанр беларускага фальклору; рыфмаваныя празаічныя творы віншавальна-павучальнага зместу.
    РЛЦЭМВАЦЫЯ (ад лац. racemus = вінаградная гронка, віно) — ператварэнне аптычна актыўных хімічных злучэнняў у неактыўпыя.
    РАШКЕТ (іт. raschietto = скрабачка) — палігр. рамка, якая ахоўвае ад забруднення палі папяровага аркуша ў час друкавання.
    рАшкуль (ням. Reisskohle) — вутальны аловак, палачка драўня-
    р	
    нага вугалю для рысавання, устаўленая ў рэйсфедэр.
    РАШГПЛЬ (ням. Raspel) — напільнік з буйна насечанымі зубчыкамі.
    РАШТРА (лац. rastrum = граблі) — разец з пяццю лёзамі, які прымяняецца пры гравіраванні нот.
    РАШТЭЙН (ням. Rohstein, ад roh = шэры + Stein = камень) — разнавіднасць штэйну, найменш багатая выдаляемым пры плаўцы металам.
    РАЯЛІЗМ (фр. royalisme, ад гоу = кароль) — прыхільнасць да каралеўскай улады.
    РАЯЛІСТ (фр. royaliste) — прыхільнік каралеўскай улады.
    РАЯЛЬ (фр. royal = каралеўскі) — струнны ўдарна-клавішны музычньі інструмент з размешчанымі па гарызанталі струнамі, разнавіднасць фартэпіяна.
    РАЯЛЬЦІ (англ. royalty) — чарговыя плацяжы за купленыя па ліцэнзіі вынаходствы, што выплачваюцца на працягу пэўнага перыяду, вызначанага ў ліцэнзійным пагадненні.
    РАЯТЫНА (н.-лац. raillietina) — гельмінт сям. давенеідаў, кішачны паразіт курэй, дзятлаў, цецерукоў.
    РАЯТЫНбзЫ (ад раятына) — глісныя хваробы тпупіак, якія выклікаюцца раятынамі.
    РОБА (фр. robe) — грубае рабочае адзенне, звычайна парусінавае або брызентавае (наггр. у маракоў, грузчыкаў).
    РОБАТ (чэш. robot) — аўтамат, які выконвае складаныя дзеянні, падобныя да дзеянняў чалавека.
    РОБЕР (англ. rubber) — фаза гульні ў брыдж, віст і вінт, якая заканчваецца падсумоўваннем здабытых або страчаных ачкоў.
    РОВАР (польск. rower, ад англ. rower = валацуга, вандроўнік) — тое, што і веласіпед.
    РОД (англ. rod) — адзінка даўжыні ў англійскай сістэме мер, роўная 5,0292 м.
    РОД-АЙЛАНД (ад англ. Rhode Island = назва штата ў ЗША) — парода курэй мяса-яечнага напрамку, выведзеная ў ЗША у 19 ст.
    рбдЫЙ (н.-лац. rhodium, ад гр. rhodon = ружа) — хімічны элемент, цяжкі тугаплаўкі метал серабрыста-белага колеру з групы плацінавых металаў.
    РОЖА (ст.-польск. гоіа, ад лац. rosa = ружа) — 1) інфекцыйная хвароба, якая характарызуецца вострым запаленнем скуры або слізістых абалонак; 2) тое, што і ружа.
    РОЙЦЫСУС (н.-лац. ihoicissus) — вечназялёная расліна сям. вінаградавых з трохлопасцевым бліскучым лісцем, пашыраная ў вільготных субтропіках Паўд. Афрыкі; на Беларусі выропгчваецца як лісцева-дэкаратыўная.
    РОКАШ (польск. rokosz, ад венг. Rakos = назва мясцовасці ў Венгрыі, дзе адбываліся з’езды сейма) — узброенае выступленне польскай шляхты супраць каралеўскай улады ў 16—18 ст.
    РОКЕР (англ. rocker, ад rock = гайдацца) — асабліва складаная фігура ў фігурным катанні на каньках.
    РОКЕРЫ (шв. raggare) — групы моладзі, якія раз’язджаюць на матацыклах і кідагоць выклік грамадству парушэннем правіл руху і грамадскіх норм паводзін.
    РОК-Н-Рбл (англ. rock-and-roll = літар. трасіся і пагойдвайся) — парны танец амерыканскага паходжання, для якога характэрны харэаграфічныя падірымкі і наўмысная нядбайнасць партнёра да партнёршы.
    РОЛ (ням. Rolle = каток) — 1) цыліндр, вал, каток, які круціцца; 2) машына для размолу валакністых матэрыялаў, якія служаць дчя вырабу паперы, кардону; 3) скрутак цыліндрычнай формы з якога-н. матэрыялу.
    РОЛЕР (англ. roller, ад roll = скручваць) — машына ддя скручвання чайных лістоў.
    рбліК (ням. Rolle) — 1) дэталь машыны ў выглядзе невялікай ппіулькі, кола або барабана, які круціцца; 2) частка падшыпніка ў выглядзе стальнога цыліндра, 3) невялікае металічнае кольца на ножках мэблі, раяля і інш.; 4) фарфоравы ізалятар для замацавання электрычных правадоў на сцяне, столі і інш/, 5) лін. канькі на калёсках.
    рблЬГАВГ (ням. Rollgang, ад Rolle = каток + Gang = ход) — прыстасаванпе для транспартавання масавых паштучных і тарных грузаў, якое складаецца з апорнай станіны і ролікаў; ролікавы транспарцёр.
    Р6ЛЯ (фр. role) — 1) драматычны вобраз, які ўвасабляецца акцёрам на сцэне, у кінафільме і г.д ', 2) поўны тэкст выбраных з п’есы
    слоў адной дзеючай асобы; 3) перан. ступень удзелу, мера ўплыву, значэнне ў якой-н. справе, падзеі.
    РОМ (англ. rum) — моцны спіртны напітак з пераброджанага соку цукровага трыснягу.
    РОМБ (гр. rhombos) — паралелаграм з роўнымі старанамі і непрамымі вугламі.
    РОМБАДАДЭКАЭДР (ад ромб + дадэкаэдр) — простая форма кубічнай крыпіталеграфічнай сістэмы, абмежаваная дванаццаццю гранямі, якія маюць форму ромба.
    РОМШ-МАРШ (англ. Romney Marsh = назва раўніны ў графстве Кент у Англіі) — парода паўтанкарунных скараспелых авечак, выведзеная ў 19 ст. у Англіі.
    РОНДА (іт. rondo) — форма музычнага твора, заснаваная на чаргаванні галоўнай тэмы з адной ці некалькімі пабочнымі.
    РОНДАЛЬ (польск. rondel, ад фр. rondelle = кружок) —■ уст. каструля з ручкай.
    РОП (англ. rope = вяроўка) — адзінка даўжыні ў англійскай сістэме мер, роўная 6,096 м.
    РбсТБІФ (англ. roastbeef) — ялавічына, засмажаная вялікім кавалкам.
    РОСТВЕРК (ням. Rostwerk, ад Rost = краты + Werk = пабудова) — ніжняя частка фундамента збудавання.
    РОСТР (лац. rostrum = hoc карабля) — таран у выглядзе галавы якой-н. жывёлы на насавой частцы старажытнарымскага ваеннага карабля.
    РбсТРА (лац. rostra = насы караблёў) — 1) трыбуна на форуме
    Стараж. Рыма, упрыгожаная насамі караблёў, захопленых у непрыяцеля; 2) архіт. упрыгожанні калон у выглядзе насавой часткі старажытнага судна.
    РОСТРУМ (лац. rostrum = дзюба, морда) — 1) частка вапняковага шкілета белемнітаў, 2) пярэдняя частка галавы ў некаторых рыб (напр. асятровых і акулавых); 3) хабаток у членістаногіх.
    РОСТРЫ (гал. rooster = краты) — пляцоўкі, звычайна крацісгыя, якія робяпца над палубай судна для шлюпак, катэраў, баркасаў і інш.
    РОТА (польск. rota < с.-в.-ням. rotte, ад лац. rutta = аддзел) — падраздзяленне ў пяхотных, танкаві>іх, інжынерных і іншых родах войск, якое ўваходзіць у склад батальёна.
    РОТАГРАВЮРА [ад лац. rota(re) = вярцець + гравюра] — глыбокі друк на рапіацыйных машынах.
    РОТАР (рус. ротор, ад лац. rotare = вярцець) — I) вярчальная частка электрычнай машыны, якая знаходзіцца ўнутры статара; 2) вярчальная частка паравой турбіны, кампрэсара, гідраматора і г.д. (параўн. статар 2); 3) нясучы вінт верталёта; 4) мат. вектар, які характарызуе вярчальны рух у дадзеным пункце вектарнага поля.
    РОТМІСТР (польск. rotmistrz, ад с.-в.-ням. rotemeister) — 1) афіцэрскі чын у кавалерыі, які адпавядае чыну капітана ў пяхоце ў польскай і дарэвалюцыйнай рускай арміях; 2) гіст. камандзір роты ў войсках Вялікага княства Літоўскага (15—17 ст).
    РОТЭНФЮРЭР (ням. Rottenfuilhrer) — званне ў СС у фашысцкай
    Германіі, якое адпавядала званню унпіэр-афіцэра.
    РОФЕАЦЫТОЗ (ад гр. ropheo = паглынаю + -цытоз) — працэс усмоктвання клеткай субмікраскапічных часцінак і макрамалекул з навакольнага асяроддзя.
    рбя (н.-лац. гоуа) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. мезатэніевых, якая трапляецца ў прэсных вадаёмах.
    РУБАТА (іт. rubato) — адхіленне ад асноўнага тэмпу музычнай п’есы для дасягнення мастацкай выразнасці.
    РУБЕЛІТ (ад лац. rubellus = чырванаваты) — мінерал класа сілікатаў чырвонага колеру, разнавіднасць турмаліну.
    РУБЕРОЙД (ад лац. ruber = чырвоны + -оід) — матэрыял для пакрыцця даху або ізаляцыі, зроблены з кардону, прамочанага спецыяльным саставам.
    РУБІДЫЙ (н.-лац. rubidium, ад лац. rubidus = цёмна-чырвоны) — хімічны элемент, мяккі метал серабрыста-белага колеру, падобны па сваіх уласцівасцях на калій і натрый; выкарыстоўваецца ў фотаэлементах, лямпах дзённага святла і інш.
    РУБІКОН (лац. Rubico, -onis = назва ракі, якую перайшоў Юлій Цэзар у 49 г. да н.э. супраць волі сената і гэтым самым пачаў грамадзянскую вайну) — перан. мяжа, рубеж чаго-н., перашкода, якую цяжка пераадолець; п е р а й с ц і Р. — прыняць беспаваротнае рашэнне, зрабіць адказны, рашучы крок.
    РУБІН (с.-лац. rubinus, ад лац. ruber = чырвоны) — мінерал класа вокіслаў і гілравокіслаў, які з’яўляецца разнавіднасцю карунду, капггоўны камень чырвонага колеру.
    РЎБКА (рус. рубка, ад гал. roef = каюта) — 1) надбудоўка на верхняй палубе судна, дзе знаходзіцца пост кіравання суднам; 2) назва розных спецыяльных памяшканняў (напр. р. радыёстанцыі); 3) кабіна ў дырыжаблі для камандзіра і прылад кіравання.
    РУБРАФІТЬІЯ (ад лац. nibrum = чырвоны + гр. phyton = расліна) — грыбковая хвароба ногцяў і скуры, якая выклікаецца чырвоным трыхафіпгонам.
    РЎБРЫКА (лац. rubrica, ад ruber = чырвоны) — 1) загаловак раздзела ў газеце, часопісе; 2) раздзел, графа.
    РУБРЫКАЦЫЯ (ад рубрыка) — 1) размеркаванне, расстаноўка па рубрыках; 2) сістэма загалоўкаў кнігі.
    РУБУС (н.-лац. rubus) — кустовая або травяністая расліна сям. ружавых з калючымі сцёбламі і адзіночнымі кветкамі ў суквеццях; асобнымі відамі яе з’яўляюцца напр. маліна, ажыны.
    РУГА (с.-гр. rhoga = плата) — плата духавенству хлебам, часам грашыма, якая выдавалася ў старажытнарымскай дзяржаве, а пасля ў Маскоўскай дзяржаве да 17 ст.