Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
РАЗЁТКА (фр. rosette) — 1) сабраныя ў пучок стужка, тасьма, шнур, якія служаць упрыгожаннем; 2) прыстасаванне з гнёздамі для ўключэння асвятляльных і награвальных прыбораў у. электрычную сетку; 3) элемент арнаменту ў выглядзе кветкі з аднолькавымі пялёсткамі (у мастацгве, архітэктуры); 4) маленькі сподачак для варэння, мёду і інш.; 5) група лістоў, якія скучана размешчаны на вертыкальным парастку.
РАЗГГЭС (н.-лац. rhozites) — шапкавы базідыяльны грыб сям. павуціннікавых, які расце на імшыстых мясцінах у хвойных лясах; падбалацянка.
РАЗМАРЫН (н.-лац. rosmarinus, ад лац. ros marinus = марская paca) — 1) вечназялёная кустовая расліна сям. ясноткавых з лінейным лісцем і блакітнаватымі або белымі кветкамі, пашыраная ў Міжземнамор’і; дае эфірны алей; на Беларусі выропічваецца як лекавая і дэкаратыўная; 2) зімовы сорт яблыні з пахучымі салодкімі пладамі, а таксама плод гэтай яблыні.
РАЗЫНКІ (польск. rodzynki < ням. Rosinen, ад лац. racemus) — сушаныя ягады вінаграду.
РАЙГРАС (англ. rye grass = жытняя трава) — травяністая расліна сям. злакавых з вузкім лісцем і мя-
цёлкавым або коласападобным суквеццем, пашыраная на лугах; кармавая.
РАЙКАСФЕНІЯ (н.-лац. rhoicosphaenia) — аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. ахнантавых, якая паіпырана пераважна ў саланаватых і марскіх водах.
РАЙЦА гл. радца.
РАЙЯ (тур. гауа, ад ар. ra’ijah = статак) — падатковае насельніцтва ў султанскай Турцыі, з 18 ст. — немусульманскае насетьніцтва.
РАКАДА (фр. rocade) — ваен. дарога, якая праходзіць паралельна лініі фронту.
РАКАЙЛЬ (фр. rocaille = асколкі камянёў, ракавіны) — арнамент у выглядзе стылізаваных ракавін, абломкаў скалы ў архітэктуры і прыкладным мастацтве стылю ракако.
РАКАКО (фр. rococo) — архітэктурны, мастацкі стыль 18 ст., які вызначаўся складанасцю форм і вычварным арнаментам.
РАКАМБОЛЬ (фр. rocambole) — травяністая расліна сям. лілейных, пашыраная ў Еўропе і Малой Азіі. РАКАМІТРЫУМ (н.-лац. rhacomitrium) — лістасцябловы мох сям. грыміевых, які расце на валунах, камяністай і пясчанай глебах. рАкель (ням. Rakel) — палігр. тонкі стальны нож, якім знімаеода фарба з прабельных элементаў друкарскай формы.
РАКЕТА (ням. Rakete < іт. rochetto, ад госса = верацяно) — 1) снарад для асвятлення ці сігналізацыі', 2) баявы снарад, які прыводзіцца ў рух рэактыўнай сілай; 3) касмічны
лятальны апарат з рэактыуііым рухавіком.
РАКЕТАДРбм (ад ракета + ' -дром) — спецыяльна абсталяваная пляцоўка для выпрабавання і запуску ракет.
РАКЕТАМАДЭЛІЗМ (ад ракета + мадэлізм) — канструяванне і выпрабаванне мадэлей ракет з тэхнічнай або спартыўнай мэтай.
РАКЕТАПЛАН (ад ракета + -план) — ракета з крыламі, якія робяць яе ўстойлівай у палёце.
РАКЕТАПЛАНЕР (ад ракета + планёр) — планёр з ракепіым рухавіком.
РАКЙТКА (фр. raquette, ад ар. raksat = далонь) — зацягнуты сеткай абруч авазьнай формы з дзяржаннем або лапатачка з ручкай для гульні ў тэніс, бадмінтон, пінг-понг.
РАКІРАВАЦЬ (фр. roquer, ад гос = шахматная ладдзя) — рабіць ракіроўку.
РАКІРбЎКА (ад ракіраваць) — 1) адначасовы ход каралём і ладдзёй, калі караля пераносяць цераз адно поле ў бок ладдзі, а ладдзю пераносяць цераз караля і ставяць побач з ім; 2) перагрупіроўка войск першага эшалона па лініі фронту.
РАКІЯ (балг. ракня) — слівавая або наогул фруктовая гарэлка ў паўднёвых славян.
РАКОРД (фр. raccord = далучэнне, стык) — заправачны ўчастак кінафільма або запісу на магнітнай стужцы (фанаграмы, відэаграмы), які служыць для аховы фільма (заііісу) ад механічных паіпкоджан-
няў, нанясення апазнавальных і іншых звестак.
РАКС-БУГЕЛЬ (гал. rak-beugel) — кольца з круком, якое перасоўваецца па рантгоутааму дрэву і служыць на судне для пад’ёму і спускання парусоў.
РАКСЫ (гал. raks) — металічныя кольцы, пры дапамозе якіх пярэднія парусы на судне (кліверы) мацуюцца да гшпанг і леераў.
РАКУРС (фр. raccourci = скарачэнне) — 1) у жывапісе, графіцы і рэльефе адлюстраванне фігуры або прадмета ў перспектыве з моцным скарачэннем аддаленых ад гледача частак; 2) пункт погляду на што-н., аспект.
РАКФбР (фр. roquefort, ад Roquefort = назва вёскі ў Францыі) — сорт вострага сыру з авечага ManaKa.
РАЛЕНТАНДА (іт. rallentando) — нязначнае запавольванне асноўнага музычнага тэмпу.
РАЛІ (англ. rally = збор) — спартыўныя спаборнштвы на спецыяльна падрьіхтаваных аўтамабілях або матацыклах паводле зададзенага рэжыму руху.
РАЛЬГАНГ (ням. Rollgang, ад Roll = каток + Gang = ход) — 1) прыстасаванне на роліках для транспартавання ппучных грузаў; 2) ролікавы транспарцёр, які выкарыстоўваюць у пракатных станах для транспартавання пракату. рАма (польск. rama, ад ням. Rahmen) — 1) аконны пераплёт з устаўленым шклом і без яго; 2) аправа для ўстаўкі ў яе карцін, партрэтаў, люстраў і інш.; 3) нясучая
частка машыны, станіна (напр. веласіпедная р.).
РАМАДАН (ар. ramadan) — тое, іпто і рамазан.
РАМАзАн (тур. ramazan, ад ар. ramadan) — дзевяты месяц мусульманскага месячнага календара, а таксама пост у мусульман у гэтую пару, калі не можна есці і піць ад усходу да захаду сонца.
РАМІЛІ (фр. ramolli = расслаблены) — 1) паралітык; 2) перан. фізічна або разумова расслаблены чалавек.
РАМАЛІНА (н.-лац. ramalina) — лішайнік сям. рамалінавых, які расце пераважна на галінах і ствалах дрэў, апрацаванай драўніне, радзей на камянях і іншых субстратах.
РАМАН (фр. roman, ад лац. romanus = рымскі) — 1) вялікі, звычайна празаічны твор са складаным і развітым сюжэтам; р ы ц а р с к і р. — твор заходнееўралейскай сярэдневяковай літаратуры пра каханне і незвычайныя подзвігі рыцараў; 2) разм. любоўныя адносіны паміж мужчынам і жанчьшай.
РАМАНЕСКА (іт. romanesca, ад romanesco = рымскі) — італьянскі народны танец, разнавіднасць гальярды.
рамашзАцыя (ад лац. romanus = рымскі) — навязванне лацінскай мовы і рымскай культуры народам, якія падпалі пад уладу Стараж. Рыма.
PAMAHI3M (ад фр. roman = раманскі) — слова або моўны зварот, запазычаныя з раманскіх моў.
— р
РАМАНІСТ 1 (фр. romaniste) — пісьменнік, які працуе ў жанры рамана.
РАМАНІСТ 2 (ад лац. romanus = рымскі) — 1) спецыяліст па мовах і літаратурах раманскіх народаў; 2) юрыст, спецыяліст па рымскаму праву.
РАМАНІСТЫКА (ад раманіст2) — сукупнасць навук, якія вывучаюць раманскія мовы, літаратуры, фальклор, культуру.
РАМАНС (ісп. romance) — 1) музычна-паэтычны твор для голасу з інструментальным суправаджэннем, які мае больш складаную, чым песня, форму; 2) разнавіднасць інструментальнай музыкі, у якой пераважаюць інтымныя матывы.
РАМАНСКІ (фр. roman, ад лац. romanus = рымскі) — які ўзнік на аснове старажытнарымскай культуры або звязаны з гэтай культурай (напр. р. стыль, р-ія мовы).
РАМАНТАВАЦЬ (фр. remonter) — 1) праводзіць рамонт', 2) папаўняць табун або статак маладняком.
РАМАНТЬІЗМ (фр. romantisme) — 1) кірунак у літаратуры і мастацгве канца 18 — першай чвэрці 19 ст., які ўзнік у барацьбе з класіцызмам і імкнуўся да паказу ідэальных герояў, іх інтарэсаў і пачуццяў, 2) творчы метад у літаратуры і мастаціве, прасякнуты імкненнем у яркіх вобразах паказаць высокае прызначэнне чалавека; 3) светапогляд, пранікнуты ідаалізацыяй рэчаіснасці, летуценнай сузіральнасцю.
РАМАНТЫК (фр. romantique) — 1) паслядоўнік рамашпызму, 2) той, хто схільны да летуценнасці, да ідэалізацыі людзей і жыцця.
РАМАНТЫКА (фр. romantique = рамантык) — 1) незвычайнасць, нязведанасць чаго-н., якая выклікае эмацыянальныя, прыўзнятыя адносіны; 2) тое, што і рамантызм.
РАМАШТЭК (ад інд. Rama = імя героя індыйскага эпасу + -пітэк) — выкапнёвая чалавекападобная малпа, якая лічыцца найбольш старажытным продкам чалавека.
РАМАРЫЯ (н.-лац. ramaria) — базідыяльны грыб сям. рагацікавых, які расце ў лісцевых і мяшаных лясах на глебе, часам на гнілой драўніне; некаторыя віды ядомыя.
РАМБбіД (гр. rhomboeides = ромбападобны) — тое, што і паралелаграм.
РАМБОЭДР (ад ромб + -эдр) — паралелепіпед, усе грані якога з’яўляюцца роўнымі ромбамі.
РАМБУЛЬЕ (фр. Rambouillet = назва мясцовасці ў Францыі) — парода танкарунных авечак шэрсна-мяснога кірунку, выведзеная ў Францыі ў 18 ст.
РАМБЎРС (фр. rembourser = вяртаць затраты) — ашіата купленага тавару, як правіла, праз пасрэдніцтва банка.
РАМБУРСАВАЦЬ (фр. rembourser) — 1) вяртаць даўгі, затраты; 2) аплачваць доўг праз трэцюю асобу.
РАМЕРЫЯ (н.-лац. romeria) — ніткаватая сіне-зялёная водарасць
сям. асцыляторыевых, якая пашырана пераважна ў планктоне азёр, сажалак і рэк.
РАМІ (малайск. rami) — травяністая расліна сям. крапіўных, якая вырошчваецца ў Кітаі, Японіі і іншых краінах Паўд.-Усх. Азіі як тэхнічная валакністая кулыура.
РАМІЗ (фр. remise) — паўторны папераджальны ўдар у фехтаванні; 2) недабор пэўнай колькасці бітак у некаторых картачных гульнях.
РАМІФІКАЦЫЯ (ад лац. ramus, rami = галінка + -фікацыя) — разгалінаванне.
РАМбнТ (фр. remonte) — 1) ліквідацыя пашкоджанняў, паломак; 2) уст. папаўненне табуна або статка маладняком.
РАМПА (фр. rampe = схіл) — 1) нізкі выступ, які аддзяляе авансцзну ад глядзельнай залы; 2) асвятляльная апаратура, якая змяшчаецца за такім бар’ерам.
РАМС (англ. rams = бараны) — від азартнай картачнай гульні.
РАМУЛЯРЫЁЗ (ад рамулярыя) — белая плямістасць лісця, хвароба раслін, якая выклікаецца рамулярыямі.
РАМУЛЯРЫЯ (н.-лац. ramulaгіа) — недасканалы грыб сям. маніліевых, які развіваецца на лісці люцэрны, рутвіцы, суніц.
РАМФАРЫНХ (ад гр. rhamphos = дзюба + rynchos = морда) — лятучы яшчар атрада птэразаўраў, які жыў у юрскім перыядзе; сківіцы яго з рэдкімі буйнымі зубамі мелі ў рыльнай частцы форму дзюбы.
РАМФАТЭКА (ад гр. rhamphos = дзюба + -тэка) — рагавы чахол на паверхні дзюбы птушак.
РАМШТЭКС (апгл. rump-steaks = кавалкі выразкі) — адбіты і падсмажаны ў сухарах скрылік ялавічьпіы.
рАнверс (фр. renverser = адхіляць назад) — бакавы рух каня галавой ад сценкі манежа.
РАНВЕРСМАН (фр. renversement = перакіданне) — фігура вышэйшага пілатажу, якая дае магчымасць хутка мяняць напрамак палёту на 180°.
РАНГ (ням. Rang) — 1) разрад, ступень у званнях (напр. дыпламатычныя рангі або рангі афіцэраў у ваенна-марскім флоце); 2) катэгорыя, разрад якіх-н. прадметаў, з’яў.
РАНГОЎТ (гал. randhout = круглае дрэва) — сукупнасць драўляных або стальных прыстасаванняў на судне (мачты, рэі і інш.), якія служаць для пастаноўкі і расцягвання парусоў, падымання цяжараў, падачы сігналаў.