• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    ПУНКЦЫЯ (лац. punctio = уколванне) — пракол сценкі якой-н. поласці цела, сасуда, органа для лячэння або даследавапня.
    ПУНСОВЫ (рус. пунцовый, ад фр. ponceau) — ярка-чырвоны. пунсбн (фр. роіп^оп) — палігр. металічпы брусок або пласцінка з рэльефным адбіткам літары або знака, якая выкарыстоўваецца для выціскання матрыцы.
    ПУНТЫУС (н.-лац. puntius) — рыба атрада карпападобных, якая пашырана ў вадаёмах Афрыкі і Паўд. Азіі; на Беларусі разводзіцца як акварыумлая.
    ПУНШ (англ. punch) — спіртны напітак, звычайна гарачы, які гатуецца з рому з цукрам, лімонным сокам або фруктамі.
    ПУНЯ (літ. pune) — гаспадарчы будынак для сена; адрьша.
    ПУПАРЫЙ (ад лац. pupa = кукалка) — своеасаблівы кокан некаторых двухкрылых.
    ПУГГГНІЗАЦЫЯ [ад англ. M.Puріп = прозвіпгча амер. фізіка (1858—1935)] — спосаб павелічэння дальнасці перадач па правадных лініях сувязі пггучным узмацненнем іх індуктыўнасці.
    ПУРГА (рус. пурга, ад карэл. purgu, фін. purku) — моцная снегавая завея, завіруха.
    ПУРГЕН (ад лац. purgare = чысціць) — лякарства, якое ўжываецца як слабіцельны сродак.
    ПУРПУР (лац. purpura, ад гр. porphyra) — 1) натуральная каштоўная фарба чырвона-фіялетавага колеру; 2) ярка-чырвоны колер з фіялетавым адценнем; 3) дарагое адзенпе або тканіна ярка-чырвонага колеру з фіялетавым адценнем.
    ПУРПУРА (лац. purpura = чырвоны колер) — захворвапне, якое характарызуецца шматлікімі пунктамі кровазліцця на скуры і слізістых абалонках, абумоўленымі пірамбацытапеніяй.
    ПУРПУРЫН (ад лац. purpura = чырвоны колер) — аргаяічнае чырвонае фарбавальнае рэчыва, якое здабываецца з каранёў марэны; атрымліваецца акісленнем алізарыну.
    ПУРЫЗМ (фр. purisme, ад лац. purus = чысты) — 1) залішне суровае імкненне захаваць чысціню мовы, культуры і інш.; барацьба супраць запазычанняў і новаўвядзепняў (у мове, норавах і г.д ); 2) фармалістычны кірунак у жывапісе, які ўзнік у Францыі ў 20-я іт. 20 ст. і вызначаўся абстрактнасцю, сілуэтнасцю і коіггурнасцю адлюстравапняў.
    ПУРЫН (ад лац. purus = чысты) — арганічнае злучэнне з наяў-
    насцю азоту цыклічнай будовы, якое выконвае важную ролю ў розных біялагічных працэсах.
    ПУРЫСТ (фр. puriste) — прыхільнік пурызму.
    ПУРЫТАНІЗМ (ад пурытанін) — 1) рэлігійна-палітычны рух у Англіі ў 16—17 ст., накіравапы супраць абсалютызму і элементаў каталіцызму ў аіігліканскай царкве; 2) перан. строгае, часта паказное, захаванне маралі і нецярпімасць да адхіленняў ад прынятай маралі.
    ПУРЫТАШН (англ. Puritan, ад лац. puritas = чыстасць) — 1) паслядоўнік пурытанізму 1; 2) перан. чалавек надзвычайна суровага спосабу жыцця.
    ПУСТУЛА (лац. pustula) — мед. гнойны прышч.
    ГГУТЧ (ням. Putsch) — авантурыстычная спроба групы змоўшчыкаў зрабіць дзяржаўны пераварот.
    ПУФ (фр. pouf, англ. puff) — 1) нізкая табурэтка з мяккім, звычайна круглым сядзеннем; 2) памылковая, фалыпывая вестка.
    ПУЦАЛАНЫ (іт. pozzolana, ад Pozzuoli = назва гары каля Неапаля) — горныя пароды вулканічнага паходжання (попел, пемза, туфы\ якія ўтвараюцца пры вывяржэнні лавы, багатай крэменязёмам.
    ПУЦЦІ (іт. putti) — выявы крылатых хлопчыкаў як дэкаратыўны матыў у мастацтве Адраджэшія.
    ПУІПБОЛ (англ. push-ball, ад push = піхаць + ball = мяч) — спартыўная камандная гульня з вялікім скураным мячом, які трэба прапіхнуць у вароты праціўніка.
    ПУШКА (польск. puszka < чэш. puska, ад ням. Biichse) — 1) гармата, якая мае насцільную траекторыю стральбы; 2) апарат для лячэння сродкамі радыеактыўнага выпрамянення (кобальтавая п.); 3) каробка.
    ПУШТА (венг. puszta) — назва травяністага лесастэпу ў Венгрыі.
    ПУЭБЛА (ісп. pueblo = народ, насельніцгва) — умоўная назва аселых індзейскіх плямён Паўн. Амерыкі і іх пасяленняў.
    ПУЭРІРЫЯ (ад іт. M.Puerari = прозвііпча швейц. батаніка) — павойная дрэвавая расліна сям. бабовых, папіыраная ў тропіках; кармавая.
    ПУЭРПЕРАЛЬНЫ (ад лац. puerpera = парадзіха) — пасляродавы.
    ПФАЛЬЦГрАф (ням. Pfalzgraf) — каралеўская службовая асоба з судовымі функцыямі ў Франкскай дзяржаве, затым уладальны князь у Германіі.
    ПФЕШГ (ням. Pfennig) — германская дробная манета, роўная 1/100 маркі.
    ПЫТЛЯВАЦЬ (польск. pytlowac, ад pytel = рухомае сіта ў млыне) — дробна размолваць зерне і прасейваць муку.
    ГІЫХА (польск. pycha) — ганарыстасць, фанабэрыстасць.
    ПЫЦЕЛЬ (польск. pytel < чэш. pytel, ад с.-в.-ням. buitel) — 1) рухомае сіта ў млыне, праз якое прасейваецца мука; 2) пытляваная мука.
    ПЭІІСЫ (ст.-яўр. pe’os, мн. pe’ah = канцы валасоў галавы) — 1) доўгія пасмы валасоў ля скроняў, якія
    F		 пакідаюцца непадстрыжанымі (у патрыярхальных яўрэяў); 2) разм. доўгія раскудлачаныя валасы.
    ПЭНДЗАЛЬ (польск. p^dzel, ад ням. Pinsel) — прылада для фарбавання, малявання або мазання ў выглядзе прымацаванага да ручкі пучка шчаціння, валасоў або шэрсці.
    ПЭР (англ. peer, фр. pair, ад лац. par = роўны) — званле прадстаўнікоў вышэйшага дваранства ў Англіі і Францыі; у Фраііцыі ліквідавана ў 1789 г., у Англіі існуе і зараз.
    ГПОГПТР (фр. pupitre) — падстаўка для пот або кніг у выглядзе нахіленай доіпчачкі на ножцы.
    ПЮРЭ (фр. puree) — страва з працёртай агародніны або фруктаў.
    ПЯРТНЕРС (англ. partners) — адтуліна ў палубе, праз якую праходзіць ніжні канец мачты.
    ПЯРЬІЛА (н.-лац. perilla) — травяністая расліна сям. ясноткавых з зубчастым лісцем і дробнымі непрыгляднымі кветкамі, пашыраная ў Паўд., Усх. і Паўд.-Усх. Азіі; культывуецца ў многіх краінах як алейная і дэкаратыўная.
    р
    РАБАВАЦЬ (ням. rauben) — 1) сілай, разбоем забіраць у каго-н. што-н.; грабіць; 2) разараць падаткамі, паборамі.
    РАБАТ (ням. Rabbat, ад фр. rabattre = зрабіць уступку) — скідка з усёй сумы грошай, што належыць за тавар, якая робіцца пры закупцы тавару оптам.
    РАБАТКА (ням. Rabafce) — вузкая градка кветак уздсўж паркавых дарожак, сцен і інш.
    РАБДАДЭРМА (н.-лац. rhabdoderma) — каланіяльная сіне-зялёная водарасць сям. кокабакзрэйных, якая трапляецца пераважна ў прэсных стаячых вадаёмах і на сушы.
    РАБДАСПОРА (н.-лац. ihabdospoга) — недасканалы грыб сям. шаравідкавых, які развіваецца на лісці, сцёблах і галінках раслін.
    РАБДбм (гр. rhabdos = палка, стрыжань) — святлоадчувальная палачка ў аматыдыі складанага вока членістаногіх.
    РАБДЫТЫДбзЫ (ад рабдытыды) — глісныя хваробы амфібій, паўзуноў, птушак, млекакормячых і чалавека, якія выклікаюцца рабдытыдамі.
    РАБДЫТЫДЫ (н.-лац. rhabditida) — атрад гельмінтаў класа нематодаў, у які аб’ядноўваюцца дыктыякаўліды, метастрангіліды, протастрангіліды, трыхаспірангіліды; паразітуюць у арганізмах амфібій, паўзуноў, птушак, млекакормячых і чалавека.
    РАБШ (ст.-яўр. rabbi = настаўнік мой) — духоўны кіраўнік веруючых у яўрэйскай рэлігійнай абшчыне.
    РАБШЗАНАДА (ад рабінзон) — 1) літаратурны твор пра чыё-н. падарожжа з прыгодамі; 2) жыццё ў бязлюдным месцы з прыгодамі, падобнымі на тыя, якія здарыліся з Рабінзонам.
    РАБШЗОН (англ. Robinson = імя героя рамана Д.Дэфо «Рабінзон Круза») — пра чалавека, вымушанага жыць у бязлюдным месцы і самому здабываць сабе ўсё неабходнае для жыцця.
    РАБІНІЯ (н.-лац. robinia, ад фр. J.Robin = прозвішча фр. батаніка 16—17 ст.) — лістападная дрэвавая або кустовая расліна сям. бабовых з шырокай цыліндрычнай, закругленай зверху кронай, пашыраная ў Паўн. і Цэнтр. Амерьгцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    РАБРОН (фр. roberonde) — старадаўняя жаночая сукенка з крыналінам.
    РАВЕЛІН (фр. ravelin) — фартыфікацыйнае збудаванне трохвугольнай формы перад крапасным ровам паміж бастыёнамі, прызначанае ддя дадатковай абароны крэпасці.
    РАВЕНДЎК, РАВЕНТУХ (англ. ravenduck, ням. Rawentuch, ад гал. ruwendoek) — тоўстая льняная тканіна, парусіна, якая ўжывалася раней пераважна для парусоў, зараз выкарыстоўваецца ў абутковай прамысловасці.
    РАГА (польск. raga) — струменьчык чаго-н. вадкага на якой-н. паверхні.
    РАГУ (фр. ragout) — страва з дробна нарэзанага мяса, утушана-
    га з гароднінай, або ўтушанай гародніны з вострым соусам.
    РАД (англ. rad, ад лац. radilare = выпраменьваць) — пазасістэмная адзінка паглынутай энергіі радыеактыўнага выпрамянення, роўная дозе, пры якой 1 кг рэчыва паглынае энергію 0,01 джоўля.
    рАда (польск. rada, ад ням. Rath) — 1) савет прадстаўнікоў у розныя гістарычныя перыяды ў Польшчы і Беларусі (напр. паны-р. Вялікага княства Літоўскага); 2) сумеснае абмеркаванне якіх-н. пытанняў, нарада; 3) парада; 4) сродак, паратунак, выйсце; н я м a р а д ы — няма выйсця; н е д а ц ь р а д ы — не справіцца з кім-н., чым-н.
    РАДАДЭНДРАН (н.-лац. rhodo­dendron, ад гр. rhodon = ружа + dendron = дрэва) — вечназялёная кустовая расліна сям. верасовых з буйнымі жоўтымі, аранжавымі, ружовымі або пурпуровымі кветкамі, пашыраная пераважна ва ўмераных зонах; адзін з відаў — азалія.
    РАДАМІНЫ (ад гр. rhodon = ружа + аміны) — сінтэтычныя фарбавальнікі, якія выкарыстоўваюцца для фарбавання шоўку, шэрсці, бавоўны.
    РАДАМдНАС (н.-лац. rhodomonas) — аднаклетачная пірафітавая водарасць сям. крыптаманадавых, якая пашырана пераважна ў прэсных водах.
    РАДАНІТ (ад гр. rhodon = ружа) — мінерал класа сілікатаў ружовага, часам ружова-іпэрага колеру; выкарыстоўваецца як вырабны камень.
    р	
    РАДАПСІН (ад гр. rhodon = ружа + ops = вока) — святлоадчувальны складаны бялок, асноўны зрокавы пігмент палачкавых клетак сятчаткі вока ў пазваночных жывёл і чалавека.
    РАДАР (англ. radar, ад radio detection and ranging = выяўленне i вызначэнне адлегласці пры дапамозе радыё) — тое, што і радыёлакатар.
    РАДАСКОП (ад радар + -скоп) — кінескоп (электронна-прамянёвая трубка) у радыёлакатары.
    РАДАТОРУЛА (н.-лац. rhodotoru1а) — сумчаты грыб сям. цукраміцэтавых, які развіваецца ў глебе, вадаёмах, на лісці раслін.
    РАДАХРАЗІТ (ад гр. rhodon = ружа + chros = колер) — мінерал класа карбанатаў белага, шэрага колеру; руда марганцу.
    РАДЖА (санскр. raja = цар) — княжацкі тытул у Індыі.
    РАДбБРЫУМ (н.-лац. rhodobryшп) — лістасцябловы мох сям. брыевых, які трапляецца ў вільготных лясах на глебе, на пакрытых глебай валунах.
    РАДОН (н.-лац. radon, ад лац. radium = радый) — прыродны радыеактыўны хімічны элемент, прадукт распаду радыю.
    РАДУЛА1 (н.-лац. radula) — пячоначны мох сям. радулавых, які трапляецца на кары пераважна лісцевых дрэў.
    РАДУЛА2 (лац. radula = скрабніца) — асобы апарат у глотцы большасці малюскаў, які служыць для раздрабнення ежы.