Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ПСЕЎДАПбДЫІ (ад псеўда+ -подыі) — часовыя тонкія адросткі
п пратаплазмы, якія выпускаюцца целам шматлікіх прасцейшых жывёл, напр. амёб, для перамяшчэння і захоплівання ежы; псеўданожкі. ПСЕЎДАПОЛІЭДРЫЁПСІС (н.лац. pseudopolyedriopsis) — аднаклетачная жоўта-зялёная водарасць сям. плеўрахлоравых, якая трапляецца ў рэках, азёрах, вадасховішчах, сажалках.
ПСЕЎДАРАМАНТЫЗМ (ад псеўда+ рамантызм) — 1) назва рамантызму 19 ст. у адрозненне ад рамантызму сярэдневяковага перыяду; 2) уяўна рамантьгчны характар чаго-н.
ПСЕЎДАРЭАЛІЗМ (ад псеўда+ рэалізм) — уяўны рэалізм.
ПСЕЎДАРЭЛІКТЫ (ад псеўда+ рэлікты) — віды раслін і жывёл, што з’яўляюцца рэліктамі ў адных рэгіёнах, а ў выніку пашырэння іх першапачатковага арэала паўторна засяляюць новыя рэгіёны, у якіх яны з’яўляюцца ўжо псеўдарэліктамі.
ПСЕЎДАРЭМППСЦЭНЦЬІЯ (ад псеўда+ рэмінісцэнцыя) — парушэнне памяці (разнавіднасць парамнезіі), якое заключаецца ў расстройстве лакалізацыі па часе і месцу падзей.
ПСЕЎДАСІНСКРЫПТА (н.-лац. pseudosynscrypta) — каланіяльная залацістая водарасць сям. вохраманадавых, якая трапляецца ў планктоне сажалак.
ПСЕЎДАСКЛЕРАПбдЫУМ (н.-лац. pseudoscleropodium) — лістасцябловы мох сям. брахітэцыевых, які расце пераважна на глебе ў хваёвых лясах і на сухіх лугах.
ПСЕЎДАСФЕРА (ад псеўда+ сфера) — мат. паверхня, утвораная паваротам трактрысы вакол яе асімптоты.
ПСЕЎДАТУБЕРКУЛЁЗ (ад псеўда+ туберкулёз) — інфекцыйная хвароба свойскіх жывёл, якая характарызуецца ўтварэннем ва ўнутраных органах і лімфатычных вузлах гнойных бугаркоў, якія знешне нагадваюць туберкулёзныя вузялкі.
ПСЕЎДАТЭРАСЫ (ад псеўда+ тэрасы) — выраўненыя, гарызантальныя або слабанахільныя паверхні на схілах, паходжанне якіх звычайна не звязана з прычынамі, якія выклікаюць утварэнне рачных тэрас.
ПСЕЎДАТЭТРАЭДРАН (н.-лац. pseudotetraedran) — аднаклетачная жоўта-зялёная водарасць сям. сцыадавых, якая пашырана ў рэках і сажалках.
ПСЕЎДАЦЫФЕЛЯРЫЯ (н.-лац. pseudocyphellaria) — ліставаты сумчаты лішайнік сям. лабарыевьіх, які расце на ствалах дрэў, радзей на камяністым субстраце і глебе.
ПСЕЎДАЭВЕРШЯ (н.-лац. pseudoevemia) — ліставаты сумчаты лішайнік сям. гіпагімніевьгх, які расце на ствалах і галінах хвойных, радзей лісцевьгх дрэў.
ПСЕЎДАЭФЕМЕРУМ (н.-лац. pseudoephemerum) — лістасцябловы мох сям. дакрынавых, які расце на вільготнай гліністай глебе, схілах канаў, ям, на лугах.
ПСЕФІТЫ (ад гр. psephos = галыш, галька) — горныя пароды —
шчэбень, галька, жарства, жвір з памерам зярнят ад 10 см да 1 мм.
ПСІЛАМЕЛАН (ад гр. psilos = голы + melas, -anos = чорны) — мінерал класа вокісаў і гідравокісаў чорнага або цёмна-карычневага колеру; руда марганцу.
ПСІЛАФІТЫ (н.-лац. psilophyta) — аддзел вымерлых вышэйшых раслін, якія былі пашыраны ў палеазоі.
ПСІЛОЦЫБЕ (н.-лац. psilocybe) — шапкавы базідыяльны грыб сям. страфарыевых, які расце на забалочаных глебах у лясах, на адмерлых галінках і сцёблах раслін, на сфагнавых балотах.
ПСІТАКАЗАЎР (ад гр. psittakos = папугай + -заўр) — невялікі раслінаедны дыназаўр падатрада арнітаподаў, сківіцы якога нагадвалі дзюбу папугая; жыў у мелавы перыяд (гл. мезазой).
ПСІТАКОЗ (гр. psittakos = папугай) — тое, што і арнітоз.
ПСІХА(гр. psyche = душа) — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «псіхіка», «псіхічны».
ПСІХААНАЛІЗ (ад псіха+ аналіз) — метад лячэння нервовых і псіхічных захворванняў, які закліочаецца ў выяўленні падсвядомых слядоў афектыўных перажыванняў; прапанаваны ў канцы 19 ст. аўстрыйскім псіхіятрам З.Фрэйдам (гл. фрэйдызм).
ПСІХАГЕВ±3, ПСІХАГЕН±ЗІС (ад псіха+ генезіс) — раздзел псі~ халогіі, які вывучае паходжанне і развіццё пачуццяу, мовы і разумовых здольнасцей чалавека.
ПСІХАГЕНІІ (ад псіха4гр. genos = род, паходжанне) — пгіхічныя захворванні, якія выклікаюцца цяжкімі перажываннямі.
ПСІХАГЕННЫ (ад псіха+ -генны) — які вынікае пад уплывам псіхікі (напр. п-ыя хваробы скуры).
ПСІХАГІПЕНА (ад псіха+ гігіена) — раздзел гігіены, які вывучае ўплыў навакольных умоў на псіхічнае здароўе чалавека, распрацоўвае меры для яго захавання.
ПСІХАДЫЯГНбсТЫКА (ад псіха+ дыягностыка) — тэорыя і тэхніка даследаванняу, накіраваная на акрэсліванне псіхічных уласцівасцей, што харакгэрны для дадзенай асобы.
ПСІХАІДЭАЛОГІЯ (ад псіха+ ідэапогія) — сукупнасць псіхічных і ідэалагічных рыс, якія характарызуюць чалавека, грамадства, клас.
ПСІХАЛАГІЗМ (ад псіха+ -лагізм) — 1) ідэалістычны кірунак у філасофіі, які лічыць асновай філасофскай навукі псіхалогію', 2) паглыблены паказ псіхічных, духоўных перажыванняў, глыбокі псіхічны аналіз.
ПСІХАЛАМАРКІЗМ (ад псіха+ ламаркізм) — адзін з кірункаў неаламаркізму, прадстаўнікі якога лічаць крыніцай эвалюцыі жывой прыроды дзеянні псіхічных фактараў; разнавіднасць аўтагенезу.
ПСІХАЛЕПТЫКІ (ад псіха+ гр. leptos = лёгкі) — тое, пгго і нейралептыкі.
ПСІХАЛШГВІСТЫКА (ад псіха+ лінгвістыка') — раздзел мовазнаўства, які вывучае моўныя
п — з’явы з пазіцый псіхалогіі і матэматычнай сувязі.
ПСІХАЛОГІЯ (ад псіха+ -логія) — 1) навука аб псіхіцы', 2) сукупнасць псіхічных працэсаў у пэўных умовах (напр. п. працы, п. творчасці); 3) асаблівасці характару, духоўны склад (напр. п. селяніна, п. дзіцяці).
ПСІХАМАНІЗМ (ад псіха+ манізм) — ідэалістычны погляд, які лічыць рэчаіснасць толькі адбіткам напіай свядомасці.
ПСІХАМАТОРНЫ (ад псіха+ лац. motor = які рухае) — звязаны з нервова-рухалыгым апаратам, з рухальным узбуджэннем.
ПСІХАМАТОРЫКА (ад псіха+ лац. motor = які рухае) — індывідуальныя, канстытуцыйньія, а таксама звязаныя з полам і ўзростам асаблівасці рухальных рэакцый чалавека.
ПСІХАМЕТРЬІЯ (ад псіха+ -Memphis') — раздзел псіхалогіі, які вывучае хуткасць узнікнення, працягласць і напружанасць розных псіхічных працэсаў у чалавека і жывёл.
ПСІХАМІМЁТЫКІ (ад псіха+ rp. mimetes = пераймалыіік) — лекавыя рэчывы, здольныя выклікаць у чалавека парушэнні псіхічнай дзейнасці.
ПСІХАНЕЎРАЛОГІЯ (ад псіха+ неўралогія) — раздзел медыцыны, які ўключае псіхіятрыю і неўралогію.
ПСІХАНЕЎРОЗ (ад псіха+ неўроз) — захворванне цэіггральнай нервовай сістэмы фуіжцыянальнага характару.
ПСІХАНЕЎРОЛАГ (ад псіха+ неўролаг) — спецыяліст у галіне псіханеўралогіі.
ПСІХАНЕЎРОТЫК (ад псіханеўроз) — асоба, якая хварэе на псіханеўроз.
псіхапАт (ад псіха+ -пат) — 1) чалавек, які хварэе на псіхапапіыю', 2) перан. узбаламучаны, неўраўнаважаны чалавек; псіх.
ПСКАПАТАЛбгіЯ (ад псіха+ паталогія) — 1) раздзел псіхіятрыі, які вьпзучае агульныя пытанні, што датычаць захворванняў псіхікг, 2) адхіленні ў псіхіцы як хвароба.
псіхапАтыя (ад псіха+ -патыя) — дупгэўнае расстройства, псіхічнае захворванне, паталагічны склад псіхічнай дзейнасці.
ПСІХАСАМАТЫКА (ад псіха+ гр. somatikos = цялесны) — суб’ектыўна-ідэалістьічная медыка-псіхалагічная тэорыя, якая разглядае чалавека як цэласнае адзінства душы і цела, але тлумачыць псіхіку як пачатак усіх працэсаў, што адбываюцца ў чалавечым арганізме.
ПСІХАСТЭШК (ад псіхастэнія) — чалавек, які хварэе на псіхастэнію.
ПСІХАСТЭШЯ (ад псіха+ гр. astheneia = бяссілле) — нервовае захворваіше, якое праяўляецца ў павышанай уражлівасці, няўпэўненасці ў сабе, пастаянных сумненнях, назойлівых думках і інш.
ПСІХАТРОПНЫ (ад псіха+ -тропны}, п • ы я сродкі — лекавыя рэчывы, якія аказваюць уплыў на псіхічныя працэсы, уздзейнічаючы на вышэйшую нервовую дзейнасць.
ПСІХАТЭРАШЯ (ад псіха+ тэрапія) — метад лячэння хвароб псіхічнымі ўздзеяннямі на хворага, напр. гіпнозам.
ПСГХАТЭХНПСА (ад псіха+ тэхніка) — раздзел прыкладной псіхалогіі, які распрацоўвае метады вызначэння прыгоднасці чалавека да некаторых прафесій.
ПСІХАФАРМАКАЛбгІЯ (ад псіха+ фармакапогія) — раздзел фармакалогіі, які вывучае ўплыў лекавых прэпаратаў на вышэйшую нервовую дзейнасць, а таксама распрацоўвае пытанні прымянення лекавых сродкаў для лячэння псіхічных захворванняў.
ПСІХАФІЗПСА (ад псіха+ фізіка) — раздзел эксперыментальнай псіхалогіі, які вывучае суадносіны паміж ступенню раздражнення і сілай выкліканага ім адчування.
ПСІХАФІЗІЯЛОГІЯ (ад псіха+ фінялогія) — раздзел псіхалогіі, які вывучае ўплыў фізіялагічных працэсаў на псіхічныя з’явы і наадварот.
ПСІХАХІРУРГІЯ (ад псіха+ хірургія) — хірургічныя метады, якія прымяняюцца пры лячэнні псіхічных хвароб, напр. выдаленне невялікіх адрэзкаў нервовай сістэмы.
ПСІХІКА (гр. psychikos = дупіэўны) — сукупнасць душэўных перажыванняў як адлюстраванне ў свядомасці аб’ектыўнай рэальнасці, духоўная арганізацыя, душэўны склад, уласцівы каму-н.
ПСІХІЧНЫ (гр. psychikos) — які належыць да псіхікі, звязаны з псіхікай.
ПСІХІЯТР (ад псіха+ гр. jatros = урач) — спецыяліст па псіхіятрыі. ПСІХІЯТРЬІЯ (ад псіха+ -ятрыя) — раздзел медыцыны, які вывучае псіхічныя захворванні, прычыны іх узнікнення і распрацоўвае метадьі іх лячэння.
ПСІХОЗ (ад гр. psyche = душа) — 1) хваравіты стан, звязаны з пашкоджаннем галаўнога мозгу; 2) перан. ненармальнасць, дзівацтва ў псіхіцы чалавека; 3) моцнае псіхічнае ўздзеянне якіх-н. з’яў, падзей, іігго нервуюць, вьіклікаюць страх.
ПСІхдЛАГ (ад псіха+ -лаг) — спецыяліст у галіне псіхалогіі.
ПСІХРАФІЛЫ (ад гр. psychros = халодны + -філ) — арганізмы, якія нармальна жывуць і размнажаюцца пры адносна нізкіх тэмпературах (бактэрыі, дрожджы, мікраскапічныя грыбы і водарасці).
ПСІХРАФІТЫ (ад гр. psychros = халодны + -фіты) — расліны халодных і вільготных грунтаў, напр. кедравы сланец, некаторыя водарасці і лішайнікі.
ПСІХРОГРАФ (ад гр. psychros = халодны + -граф) — прыбор для запісу вільготнасці паветра.
ПСІХРОМЕТР (ад гр. psychros = халодны + -Memp) — прыбор для вымярэння тэмпературы паветра і адноснай вільготнасці паветра.
ПСОРА (н.-лац. psora) — накіпны сумчаты лішайнік сям. лецыдзеевых, які расце на камлях дрэў, абгарэлых ствалах і пнях у хвойных лясах.
ПТАМАШЫ (ад гр. ptoma = труп) — арганічныя азотазмяшчальныя злучэнні, якія ўтвара-
П
юцца ў працэсе гніення бялкоў, напр. атрутныя рэчывы ў сапсаваных мясных і рыбных харчовых прадуктах; тругпіыя яды.
ПТОЗ (гр. ptosis = падзенне) — апусканне верхняга павека ў чалавека або жывёліны ў сувязі з адсутнасцю, недаразвітасцю або паралічам мыіпцы, што яе падымае.
-ПТОЗ (гр. ptosis = падзенне) — другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае апусканне Taro або іншага органа.