• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    ПРЭС-ПАП’Е (фр. presse-papier, ад presse = ціснуць + papier = папера) — 1) прыналежнасць пісьмовага прыбора ў выглядзе драўлянага, мармуровага ці іншага бруска або выгнутай пласціякі з лісткамі прамакаткі; 3) цяжкі прадмет з бронзы, мармуру, якім прыціскаюць паперы, дакументы, каб яны не раскідаліся.
    ПРЭС-РЭЛІЗ (англ. press-release = выпуск для прэсы) — спецыяльныя бюлетэні для работнікаў органаў масавай інфармацыі.
    ПРЭСТА (іт. presto) — 1) муз. вельмі хуткі тэмп, хутчэйшы, чым
    П	
    вівачэ', 2) музычны твор або яго частаа ў такім тэмпе.
    ПРЭСТІДЫЖЫТАТАР (іт prestidigitatore, ад presto = хутаі + digito = палец) — цыркавы акцёр, які паказвае фокусы, што грунтуюцца на хутаасці і спрытнасці рухаў.
    ПРЭСТЫЖ (фр. prestige) — аўтарытэт, уплыў, якім карыстаецца хто-н.
    ПРЭСТЫСІМА (іт. prestissimo) — вельмі хутаа, хутчэй за прэста (пра тэмп выканання музычнага таора).
    ПРЭС-фбРМА (ням. Pressform) — прыстасаванне для вырабу аб’ёмных рэчаў, дэталей шляхам прасавання.
    ПРЭС-Ц^НТР (ад прэс + цэнтр) — 1) орган з’езду, міжнароднай або іншай нарады, спартыўных спаборніцтваў, які забяспечвае карэспандэнтаў і каментатараў радыё і тэлебачання інфармацыяй; 2) цэнтр журналістаў, дзе-н. акрэдытаваных.
    ПРЭСШПАН (ням. Prefi span) — уст. шчыльна спрасаваны, глянцаваны кардон.
    ПРЭТАР (лац. praetor) — прадстаўнік вышэйшай судовай улады ў Стараж. Рыме.
    ПРЭТАРЫЙНЦЫ (лац. praetoriaпі) — 1) салдаты асабістай варты прэтара ў Стараж. Рыме, а потым — салдаты імператарскай гвардыі; 2) перан. наёмныя войскі, якія служаць апорай улады, заснаванай на насіллі.
    ПРЭТОРЫЙ (лац. praetorium) — 1) месца ў вайсковым лагеры старажытнарьімскай арміі, дзе знахо-
    дзілася палатка палкаводца; 2) ваенная рада пры старажытаарымскім палкаводцы.
    ПРЭТбРЫЯ [лац. praetoria (соhors) = прэтарыянская варта] — аддзел прэтарыянцаў.
    ПРЭТЭНДАВАЦЬ (польск. pretendowac, ад лац. praetendere) — 1) дамагацца чаго-н., прад’яўляць свае правы на пгго-н. (напр. п. на асобае становішча); 2) прыпісваючы сабе якія-н. якасці, дамагацца прызнання іх іншымі (напр. п. на дасціпнасць).
    ПРЭТЭНД^НТ (лац. praetendens, -ntis) — асоба, якая дамагаецца права на піто-н. (напр. п. на шахматную карону).
    ПРЭТЭНЗІЯ (лац. praetensio) — дамаганне валодаць чым-н., патрабаванне, іск (напр. п. на спадчыну); 2) скарга, выражэнне незадаволенасці з выпадку чаго-н. (прад’явіць прэтэнзіі); 3) імкненне прыпісаць сабе якасці, якіх звычайна няма (напр. прэтэнзіі на культурнасць).
    ПРЭТЭНЦЫЁЗНЫ (рус. претенцнозный, ад фр. pretentieux = патрабавальны) — 1) надуманы, манерны (напр. п-ая архітэктура); 2) які прэтэндуе на значнасць, арыгінальнасць (напр. п-ыя паводзіны). ПРЭТ^РЫТ (лац. praeteritum) — лінгв. ггрошлы час.
    ПРЭФАРмАцЫЯ (ад лац. prefbrmare = утвараць наперад) — распаўсюджаная ў біялогіі 18 ст. тэорыя, паводле якой у палавых клетках у гатовым выглядзе знаходзіцца цалкам сфарміраваны зародак, a далейшае развіццё яго заключаецца толькі ў павелічэнні памераў.
    ПРЭФАРМІЗМ (ад лац. prefonnaге = утаараць наперад) — вучэнне аб наяўнасці ў палавых клетках матэрыяльных структур, якія прадвызначаюць развіццё зародка і ўласцівасці будучага арганізма.
    ПРЭФЕКТ (лац. praefectus = начальнік) — 1) асоба, якая займала вайсковую, адміністрацыйную, судовую або гаспадарчую пасаду ў Стараж. Рыме; 2) прадстаўнік цэнтральнага ўрада ў правінцыях, дэпартаментах, прэфектурах некаторых краін; 3) начальнік паліцыі ў некаторых краінах Зах. Еўропы.
    ПРЭФЕКТЎРА (лац. prefecture) — 1) адміністрацыйная адзінка ў старажытнарымскай імперыі; 2) адміністрацыйна-тэрытарыяпьная адзін ка ў некаторых краінах, напр. у Японіі; 3) службовае памяшканне прэфекта, яго канцылярыя.
    ПРЭФЕРАНС (фр. preference = літар. перавага, ад лац. praeferre + аддаваць перавагу) — трохасабовая (або чатырохасабовая) картачная гульня.
    ПРЭФЕРЭНЦЬІЙНЫ (лац. ргаeferens, -ntis = які аддае перавагу) — які мае адносіны да прэферэнцыі, заснаваны на ёй.
    ПРЭФЕРЭНЦЫЯ (фр. preference = перавага, ад лац. praferre = аддаваць перавагу) — перавага, прывілея, ільгота, якая даецца каму-н.
    ПР^ФІКС (лац. praefixus = прымацавапы спераду) — лінгв. прыстаўка.
    ПРЭФІКС (фр. prefix) — датэрміновы плацёж па вэксалю.
    ПРЭФІКСАЦЫЯ (ад прзфікс) — спосаб утварэння слоў шляхам далучэння прэфікса.
    ПРЭЦЫЗІЙНЫ (ад фр. precision = дакладнасць) — які вызначаецца высокай дакладнасцю, напр. п. станок або электравымяральны прыбор.
    ПРЭЦЫШТАВАЦЬ (лац. ргаесіpitare = скідаць уніз) — выклікаць выдзяленне з раствору якога-н. прадукту ў выглядзе асадку.
    ПРЭЦЫПГГАТ (лац. praecipitatus = скінуты ўніз) — 1) асадак; 2) фосфарнае ўгнаенне ў выглядзе белага парашку.
    ПРЭЦЫШТАЦЫЯ (лац. praecipi­tatio = скіданне) — 1) рэакцыя, якая прыводзіць да выдзялення з растаору нерастваральных прадуктаў у выглядзе асадку; 2) асаджэнне антыгена (напр. экстракта бактэрый) з фізіялагічнага раствору пад уплывам спецыфічнай (антымікробнай) сывараткі.
    ПРЭЦЫШЦІНЫ (ад лац. ргаесіpitare = скідаць уніз) — спецыфічныя рэчывы (антыцелы), якія з’яўляюцца ў арганізме чалавека і жывёл пасля ўвядзення іншародных бялкоў.
    ПРЭЦЭД^НТ (лац. praecedens, -ntis = папярэдні) — 1) выпадак ці ўчынак, які адбыўся ў мінулым і служыць прыкладам ці апраўданнем такіх жа выпадкаў ці ўчынкаў у будучым; 2) рашэнне суда, якое прымаецца за ўзор пры рашэнні аналагічных выпадкаў.
    ПРЭЦЭСІЯ (лац. praecessio = папярэднічанне) — рух восі ўласнага вярчэння цвёрдага цела, пры якім яна апісвае кругавую канічную паверхню.
    ПРЭЮДЫЦЫЯЛ ЫІЫ (лац. ргаeiudicialis) — які з’яўляецца пад-
    ставай дая вырашэння ў судзе дадзенай справы.
    ПСАЛМОДЫЯ (гр. psalmodia) — спосаб сгіявання псалмаў у форме меладычнай дэкпамацыі.
    ПСАЛОМ (гр. psalmos) — кожны з ролігійных і маральна-павучальных спеваў, з якіх складаецца Псалтыр.
    ПСАЛТЫР (гр. psalterion) — адна з біблейскіх кпіг Старога запавету, якая складаецца з псалмаў.
    ПСАЛТЭРЫЮМ (лац. psalterium, ад гр. psalterion = псалтыр) — шматструнныя шчыпковыя музычныя інструменты без шыйкі (тыпу гусляў).
    ПСАЛЬМА (гр. psalmos) — кант на рэлігійную тэматыку.
    ПСАМАФІЛЫ (ад гр. psammos = пясок + -філ') — жывёлы, якія жывуць у пясках, напр. пясчаная блыха, яшчаркі, тушкапчыкі.
    ПСАМАФІТЫ (ад rp. psammos = пясок + -фіты) — расліны, якія расзуць на пяску, напр. пясчаная асака, саксаул, вярба вастралістая; пясчаныя расліны.
    ПСАМІТЫ (гр. psammites = пясчалы) — горныя пароды — пяскі і пясчанікі з памерам зярнят звычайна ад 1 да 0,1 мм.
    ПСАМОН (ад гр. psammos = пясок + on = якое існуе) — сукупнасць мікраскапічных арганізмаў, якія жывуць у вільготным пяску па берагах рэк і азёр.
    ПСАРАЛЕЯ (н.-лац. psoralea, ад гр. psoraleos = агідны) — травяністая расліна сям. бабовых з доўгім коранем, пашыраная ў Сярэд. Азіі. ПСАРАПТОЗ (н.-лац. psoroptos) — інвазійная хвар^ і жывёл,
    якая выклікаецца кароставымі кляшчамі; наскурная кароста.
    ПСАРЫЯЗ (н,-лац. psoriasis, ад гр. psoriao = пакутую на хваробу скуры) — хранічнае захворванне скуры, выкліканае парушэннем дзейнасці нервовай сістэмы; лускаваты лішай.
    ПСАТЫРбЛА (н.-лац. psathyrel1а) — шапкавы базідыяльны грыб сям. гнаевіковых, які расце на глебе, гноі, адмерлай драўніне, часам на жывой драўніне і шапкавых грыбах; ядомы.
    ПСЕЎДА(гр. pseudos = выдумка, хлусня) — першая састаўная частеа складаных слоў, якая выражае паняцці «несапраўдньго, «надуманы», «ілжывы».
    ПСЕЎДААКТЫНАМТКОЗ (ад псеўда+ актынамікоз) — тое, пгго і актынабацылёз.
    ПСЕЎДААРТРбз (ад псеўда+ гр. arthron = сустаў) — рухомае з’яднанне частак паталагічна змененай трубчастай косткі, якое ўгварылася на месцы пералому; несапраўдньі сустаў.
    ПСЕЎДАГАЛАПЁДЫЯ (н.-лац. pseudoholopedia) — каланіяльная сіне-зялёная водарасць сям. мерысмапедыевых, якая пашырана ў прэсных і салёных водах.
    ПСЕЎДАГАМІЯ (ад псеўда+ -гамія) — 1) палавы працэс у многіх вышэйшых грыбоў; 2) утварэнне зародка ў насенмі пакрытанасенных раслін без апладнення пры абавязковай стымуляцыі пыльцовай трубкай.
    ПСЕЎДАГЕРМАФРАДЫТЫЗМ (ад псеўда+ гермафрадыт) — разнавіднасць гермафрадытызму,
    калі палавыя органы і другасныя палавыя прыметы асобіны не адпавядаюць характару палавой залозы.
    ПСЕЎДАГОТЫКА (ад псеўда+ готыка) — стылістычны кірунак у заходнееўрапейскай архітэктуры 18 — пач. 20 ст., які характарызаваўся эклектычным выкарыстаннем форм готыкі.
    ПСЕЎДАДУПЛЙКС (ад псеўда+ дуплекс) — спосаб двухфарбавай рэпрадукцьіі паўтонавага арыгінала.
    ПСЕЎДАДЫГГГЭР (ад псеўда+ дыптэр) — старажытнагрэчаскі храм, які адрозніваецца ад дыптэра адсутнасцю ўнутранага рада калон.
    ПСЕЎДАКАРСТ (ад псеўда+ карст) — тып утварэнняў, які знешне нагадвае карст, але абумоўлены іншымі працэсамі.
    ПСЕЎДАКЕФІРЫЯН (н.-лац. pseudokephyrion) — аднаклетачная залацістая водарасць сям. лепахраманадавых, якая пашырана ў балотах, азёрах, рэках.
    ПСЕЎДАКЛАСІК (ад псеўда+ класік) — прыхільнік псеўдакласіцызму.
    ПСЕЎДАКЛАСВЦЬІЗМ (ад псеўда+ класіцызм) — штучны стыль італьянскай, французскай і рускай літаратуры 18 — пач. 20 ст., які намагаўся ўзнавіць антычныя мастацкія ідэалы.
    ПСЕЎДАЛОПЯ (ад псеўда+ -логія) — хваравітая схільнасць да выдумак, стварэння фантастычных гісторый, у якіх суб’ект ставіць сябе ў цэнтр падзей.
    ПСЕЎДАМАНАДЫ (ад псеўда+ гр. monas, -ados = адзінокі) — бактэрыі ў выглядзе прамых або крыху выгнутых палачак з палярна размешчанымі жгуцікамі.
    ПСЕЎДАМАРФІЗМ (ад псеўда+ -марфізм) — з’ява, якая заключаецца ў тым, што крышталі аднаго мінерала прымаюць выгляд, уласцівы крышталям іншага мінерала.
    ПСЕЎДАМАРфбзЫ (ад псеўда+ -марфоз) — крышталі, форма якіх не адпавядае ўнутранай структуры мінерала, які ўтварае іх. ПСЕЎДАМІКСІС (ад псеўда+ -міксіс) — тое, што і саматагамія. ПСЕЎДАМНЕЗІЯ (ад псеўда+ гр. mnesis = успамін) — тое, што і парамнезія.
    ПСЕЎДАНІМ (гр. pseudonymos = носьбіт выдуманага імені) — выдуманае прозвішча, якім карыстаюцца пісьменнікі, мастакі, артысты і г.д.
    ПСЕЎДАПЕРЫПТЭР (ад псеўда+ перыптэр) — антычны храм, у якім, у адрозненне ад перыптэра, калоны бакавых і задняга фасадаў не маюць поўнага аб’ёму і толькі напалову выступаюць са сцяны.
    ПСЕЎДАПЕЦЬІЦА (н.-лац. pseudopeziza) — сумчаты грыб сям. дэрматэяцавых, які трапляецца на лісці люцэрны, канюшыны, парэчак.
    ПСЕЎДАПЛЕКТАНІЯ (н.-лац. pseudoplectania) — сумчаты грыб сям. саркасцыфавых, які расце ў хваёвых лясах на глебе, сярод імхоў, на ігліцы і гнілой драўніне.