Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ПТЫАЛЙІ (гр. ptyalon = сліна) — устарэлая назва амілазы сліны.
ПТЫЛІДЫУМ (н.-лац. ptilidium) — пячоначны мох сям. птылідыевых, які расце на кары дрэў, гнілых пнях, камянях.
ПТЫЛІУМ (н.-лац. ptilium) — лістасцябловы мох сям. гіпнавых, які расце на глебе, гнілой драўніне ў хваёвых лясах.
ПТЫФЎР (фр. petit four, ад petit = маленькі + four = печ) — дробнае пячэнне да чаю.
ПТЭЛЕЯ (н.-лац. ptelea) — лістападная дрэвавая або кустовая расліна сям. рутавых з трайчастым бліскучым лісцем са своеасаблівым пахам, пашыраная ў Паўн. Амерыцы і Мексіцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
-ПТЭР (гр. pteron = крыло) — другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «птушка», «насякомае», «лятальпы апарат».
птэрадАктыль (ад грэч. pteron = крыло + daktylos = палец) — невялікі лятучы яшчар атрада птэразаўраў, які жыў у канцы
юрскага — пач. мелавога перыяду (гл. мезазой).
ПТЭРАЗАЎРЫ (ад гр. pteron = крыло + -заўр) — атрад выкапнёвых паўзуноў падкласа архазаўраў, што жылі ў мезазоі, пярэднія канечнасці якіх ператварыліся ў крылы; лятучыя яшчары.
ПТЭРАМОНАС (н.-лац. pteromonas) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. факотавых, якая трапляецца пераважна ў невялікіх вадаёмах.
ПТЭРАНАДОН (ад гр. pteron = крыло + anodus, -dontos = бяззубы) — гіганцкі лятучы яшчар атрада птэразаўраў, які жыў у мелавым перыядзе (гл. мезазой).
ПТЭРЫПНАНДРУМ (н.-лац. pterigynandrum) — лістасцябловы мох сям. энтадонтавых, які расце на ствалах лісцевых дрэў, на зацененых камянях.
ПТЭРЬІПУМ-СШДРОМ (ад гр pterygion = крыльца + сіндром) — утварэнне крылападобных скурных складак у вобласці шыі, суставаў канечнасцей.
ПТЭРЫЯПЯФОРЫ (ад гр. pterigion = крыльца) — апорныя элементы плаўнікоў рыб.
ПТЭРЫДАСПЕРМЫ (н.-лац. pteridospennae) — клас вымерлых дрэвавых, ліянападобных і травяністых раслін аддзела голанасенных з папарацепадобным лісцем, якія існавалі ў познім дэвоне — раннім меле.
ПТЭРЫЛП (ад гр. pteron = пяро + hyle = лес) — апераныя ўчасткі цела гпушак, якія чаргуюцца з аптэрыямі.
ПУАЗ [фр. poise, ад J.Poiseuille = прозвішча фр. фізіка (1799— 1869)] — адзінка вымярэння дынамічнай вязкасці вадкасці (газу) у СГС сістэме адзінак, роўная вязкасці асяроддзя, што аказвае супраціўленне сілай у 1 дыну адноснаму перамяшчэнню двух яе слаёў плошчай у 1 см2 паралельна адзін другому.
ПУАНСОН (фр. роіпсоп = шыла) — 1) верхняя пукатая частка штампа для апрацоўкі металу ціскам; 2) тое, што і пунсон.
ПУАНТЫ (фр. pointe = літар. вастрыё, кончык) — цвёрдыя наскі балетных туфель, а таксама танец на кончыках пальцаў.
ПУАНТЫЛІЗМ (фр. pointillisme, ад point = кропка) — 1) кірунак у заходнееўрапейскім жывапісе канца 19 — пач. 20 ст., для якога была характэрна манера накладваць фарбы мазкамі ў выглядзе кропак або невялікіх рысак; 2) муз. разнавіднасць тэхнікі выканання, калі кожная нота аддзяляецца ад другой паўзай пэўнай працягласці.
ПУБЕРТАТНЫ (ад лац. pubertas, -atis = палавая спеласць) — звязаны з палавым даспяваннем; п. п е р ы я д — перыяд палавога даспявання.
ПЎБЛІКА (польск. publika, ад лац. publicus = грамадскі) — людзі, якія знаходзяцца дзе-н. у якасці слухачоў, гледачоў, наведвальнікаў.
ПУБЛІКАВАЦЬ (польск. publikowac, ад лац. publicare) — 1) аб’яўляць для агульнага ведама праз друк; 2) выдаваць які-н. твор.
ПУБЛІКАНЫ (лац. publicani) — асобы ў Стараж. Рыме, якія бралі на водкуп дзяржаўную маёмасць.
ПУБЛІКАЦЫЯ (польск. publikacja, ад лац. publicatio) — 1) аб’яўленне чаго-н. для агульнага ведама праз друк (напр. п. аб’явы); 2) друкаванне якіх-н. матэрыялаў у кнізе, газеце, часопісе; 3) тое, што апублікавана, вьідадзена.
ПУБЛІЦЬІСТ (ад лац. publicus = грамадскі) — пісьменнік, які піша творы на грамадска-палітычныя тэмы.
ПУБЛІЦЬІСТЫКА (ням. Publizistik, ад лац. publicus = грамадскі) — род літаратуры і журналістыкі (артыкулы, нарысы, памфлеты, фельетоны і інш.), які аналізуе сучаснае жыццё ў мнагастайнасці палітычных, эканамічных, прававьгх, філасофскіх, мастапкіх і інш. праблем.
ПУБЛІЧНЫ (лац. publicus = грамадскі) — 1) адкрыты, даступны ддя публікі (напр. п-ая лекцыя); 2) прызначаны дая грамадскага карыстання (напр. п-ая бібліятэка).
ПУДЗЕЛЬ (ням. Pudel, ад pudeln = плюхацца ў вадзе) — парода пакаёва-дэкаратыўных сабак з доўгай кучаравай шэрсцю.
ПУДЛА (польск. pudlo, ад ням. Pudel) — промах у стральбе, няўдалы стрэл; даць пудла — прамахнуцца; памыліцца.
ПУДЛШГАВАЦЬ (англ. puddling, ад puddle = перамешваць) — апрацоўваць чыгун у зварачнае жалеза ў асобных печах.
ГГУДРА (фр. poudre) — 1) мяккі пахучы парашок, які наносіцца на скуру як гігіенічны і касметычны
П
сродак; 2) дробны парашок з мінеральных і іншых рэчываў (напр. цэментная п., цукровая п).
ПУДРЭТ (фр. poudrette, ад poudre = пыл) — угнаенне з высушаных і ператвораных у парашок чалавечых экскрэментаў (гл. таксама фекаліі).
ПУДРЭТКІ (фр. poudrette, ад poudre = пыл) — невялікія ўчасткі на скуры некаторых птушак, пакрытыя мяккім парашковым пухам.
ПУДУ (н.-лац. pudu) — млекакормячае сям. аленевых, з кароткімі рагамі, пашыранае ў Паўд. Амерыцы.
ПУДЫНГ (англ. pudding) — запяканка з круп, мукі, тварагу і інш.
ПУКЦЫШЯ (н.-лац. puccinia) — базідыяльны грыб сям. пункцыніевых, які развіваецца на вышэйшых травяністых раслінах.
ПУЛ (англ. pool = літар. агульны кацёл) — 1) адна з форм манаполій, пры якой прыбытак паступае ў агульны фонд і размяркоўваецца паміж удзельнікамі прапарцыянальна размеру іх укладаў; 2) кааператыўная арганізацыя фермераў Канады, ЗША і Аўстраліі для збыту сельскагаспадарчай прадукцыі, асабліва пшаніцы.
ПУЛАРОЗ (ад лац. pullus, -lorum = кураня) — інфекцыйная хвароба птушак, якая выклікаецца сальманеламі.
ПУЛІ (венг. puli) — старажытная венгерская парода сабак з групы пастухоўскіх аўчарак.
ПУЛОВЕР (англ. pull-over, ад pull = цягнуць + over = зверху) — трыкатажны світэр без каўняра і засцежкі.
ПУЛЬВЕРЫЗАТАР (фр. pulverisateur, ад лац. pulvis, -veris = парашок) — прыстасаванне для распылення вадкасцей.
ПУЛЬВЕРЫЗАЦЫЯ (фр. pulverisation, ад лац. pulvis, -veris = парашок) — распыленне вадкасці пры дапамозе пульверызатара.
ПУЛЬГАДА (ісп. pulgada = тузін) — мера даўжыні ў Іспаніі і некаторых краінах Лац. Амерыкі, роўная ад 2,32 да 2,5 см.
ПЎЛЬКА (ад фр. poule = стаўка) — партыя гульні ў каргы (прэферанс, вінт і інш.), а таксама графа дая запісу вынікаў гульні.
ПУЛЬМАН [англ. G.Pulman = прозвішча амер. шжынера (1831— 1897)] — тып вялікага пасажырскага або таварнага вагона.
ПУЛЬМАНАЛОГІЯ (ад лац. pulmo, -onis = лёгкае + logos = вучэнне) — раздзел медыцыны, які вывучае хваробы лёгкіх і распрацоўвае метады іх лячэння.
ПУЛЬМАТОР (ад лац. pulmo = лёгкае + motor = які рухае) — апарат для тіпучнага дыхання, які нагнятае ў лёгкія кісларод пад ціскам.
ПУЛЫІА (лац. pulpa = мякаць) — 1)уст. мяккая, сакавітая або мучністая маса, якая складае мякаць пладоў; 2) мяккая злучальная таанка, якая запаўняе поласць зуба; 3) сумесь сыпкага рэчыва з вадой або іншым растваральнікам.
ПУЛЬС (лац. pulsus = ппуршок) — 1) рыгмічны рух сценак артэрый, які выклікаецца біццём сэрца; 2) перан. рытм, тэмп чаго-н. (жыцця, дзейнасці).
ПУЛЬСАВАЦЬ (польск. pulsowac, ад лац. pulsare = удараць) —
1) рытмічна біцца, мець пульс (пра сэрца, артэрыі); 2) перан. рытмічна рухавда, актыўна праяўляцца.
ПУЛЬСАРЫ (англ. pulsars, ад Pulsating Sources of Radioemission = пульсіруючыя крыніцы радыёвыпрамянення) — касмічныя крыніцы імпульснага электрамагнітнага выпрамянення.
ПУЛЬСАТАР (лац. pulsator = той, хто ўдарае) — прыбор, які стварае раўнамерныя імпульсы электрычнага току.
ПУЛЬСАЦЫЯ (лац. pulsatio = ударанне) — 1) рытмічныя расшырэнні крывяносных сасудаў, якія выклікаюцца хвалепадобным рухам крьіві ў выніку скарачэнняў сэрца; 2) фіз. бесперапыннае змяненне якой-н. характарыстыкі з’явы, напр. змяненне памераў і формы газавага пузырка ў вадкасці.
ПУЛЬСОМЕТР (ад лац. pulsare = удараць + -метр') — пампа, у якой выцясненне вадкасці адбываецца пад уздзеяннем пары або газу.
ПУЛЬТ (ням. Pult, ад лац. pulpitum = памост, трыбуна) — 1) падстаўка для нот (напр. дырыжорскі п.); 2) пункт аўтаматычнага кіравання чым-н. (напр. дыспетчарскі п.).
ПУЛЬХЕР (н.-лац. pulcher) — рыба атрада карпападобных, якая пашырана ў басейне верхняга і сярэдняга цячэння Амазонкі; вядома як акварыумная.
ПУЛЬХРЫШШС (н.-лац. pulchripinnis) — рыба атрада карпападобных, якая пашырана ў вадаёмах Бразіліі; вядома як акварыумная.
ПУЛЬЧЫНЕЛА (іт. pulcinella) — персанаж слугі ў італьянскай камедыі масак.
ПУЛЯРКА (фр. poularde) — адкормленая маладая курыца, забітая ў 4—6-месячным узросце.
ПУЛЯРЭС (ад лац. pugillares = таблічкі для запісвання) — уст. бумажнік, кашалёк.
ПУМА (ісп. puma, ад перуан. puma) — буйны лясны драпежнік сям. кашэчых, які водзіцца ў Амерыцы.
ПУМІ (венг. pumi) — парода сабак з групы пастухоўскіх аўчарак, выведзеная ў Венгрыі скрыжаваннем пулі з нямецкай і французскай аўчаркамі.
ПУНА (перуан. puna = пустэльны, дзікі) — тып высакагорнай расліннасці ў Цэнтр. Андах Паўд. Амерыкі, які характарызуецца спалучэннем травянога покрыву з асобнымі нізкарослымі дрэвамі.
ПУНКТ (лац. punctum = кропка) — 1) месца ў прасторы, якое прызначана для чаго-н. ці чым-н. адрозніваецца ад іншых (напр. населены п., камандны п.); 2) невялікі раздзел, асобнае палажэнне якога-н. тэксту (напр. пяты п. інструкцыі); 3) момант у развіцці падзей, дзеяння (напр. кульмінацыйны п.); 4) тэмпературная мяжа, пры якой рэчыва змяняе свой стан (напр. п. кіпення, п. плаўлення); 5) адзінка вымярэння ў друкарскай сістэме, роўная 0,376 мм; 1/48 частка друкарскага квадрата.
ПУНКТБОЛ (ад пункт + англ. ball = мяч) — невялікі падвешаны скураны мяч, набіты конскім воласам, які служыць баксёрам для трэніроўкі.
ПУНКТУАЛЬНЫ (с.-лац. punctualis) — вельмі акуратны, дакладны
П
ў выкананні чаго-н. (напр. п. чалавек).
ПУНКТУАЦЫЯ (п.-лац. punctuatio, ад лац. punctum = кропка) — сістэма правіл расстаноўкі знакаў прыпынку, а таксама лінгвістычная дысцыпліна, якая вывучае прынцыпы расстаноўкі знакаў прыпынку.
ПУНКТЭЛІЯ (н.-лац. punctelia) — ліставаты сумчаты лішайнік сям. пармеліевых, які расце ў вільготных лісцевых лясах на ствалах дрэў.
ПУНКІЦР (ням. punktieren = ставіць кропкі, ад лац. punctum = кропка) — лінія, якая ўтвараецца з кропак або кароткіх рысак.