• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    РАДЦА, РАЙЦА (ст.-польск. radса, rajca) — выбарны член у адмі-
    ністрацыйны орган гарадскога самакіравання — раду (магістрат) на Беларусі ў 14—18 ст.
    РАДЫЕ(лац. radius = прамень) — першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да радыеактыўнасці, да радыяцыі.
    РАДЫЕАКТЫЎНАСЦЬ (ад радые+ актыўнасць) — здольнасць некаторых атамных ядзер самаадвольна распадацца, вылучаючы элемеігтарныя часціцы — элекпіроны, пазітроны і інш.
    РАДЫЕАКТЫЎНЫ (ад радые+ актыўны) — 1) здольны распадацца на элементарныя часціцы і выпраменьваць энергію, мець у сваім складзе элементы, што падлягаюць такому распаду (напр. р-ыя мінералы); 2) заснаваны на распадзе на элементарныя часціцы, што суправаджаецца выпрамяненнем энергіі.
    РАДЫЕАЎТАГРАФІЯ (ад радые+ аўтаграфія) — тое, што і аўтарадыяграфія.
    РАДЫЕАЎтбГРАФ (ад радые+ аўтограф) — тое, што і аўтарадыяграма.
    РАДЫЕБІЯЛОГІЯ (ад радые+ біялогія) — навука аб уздзеянні ўсіх відаў іанізуючых выпрамяненняў на жывыя арганізмы і біясферу ў цэлым.
    РАДЫЕГЕАХІМІЯ (ад радые+ геахімія) — раздзел геахіміі, які вывучае заканамернасці распаўсюджання, размеркавапня і міграцыі, а таксама ізатоппы склад радыеактыўных элементаў у прыродзе.
    РАДЫЕІЗАТОП (ад радые+ ізатоп) — нуклід, які падлягае ядзер-
    най змене і высылае альфа-, бэтаабо гама-прамяні.
    РАДЫЕКАЛдіДЫ (ад радые+ калоіды) — калоідныя сістэмы з дысперснай фазай, утворанай радыеакпіыўным рэчывам.
    РАДЫЕКАРБОННЫ (ад радые+ лац. carbo, -onis = вугаль); р. м е т а д — метад датавання па вымярэнню змяшчэння радыеактыўнага Ьатопа вугляроду ў рэштках жывых арганізмаў.
    РАДЫЕЛЮМІНЕСЦ^НЦЫЯ (ад радые+ люмінесцэнцыя) — люмінесцэнцыя, выкліканая ўздзеяннем магутнай крыніцы выпрамянення.
    РАДЫЕМІМЕТЫЧНЫ (ад радые+ гр. mimetikos = які пераймае); р ы я р э ч ы в ы — хімічныя злучэнні, якія выклікаюць у біялагічных аб’ектах змены, падобныя да тых, якія ўзнікаюць пасля біялагічнага дзеяння выпрамяненняў.
    РАДЫЕМУТАЦЫІ (ад радые+ мупгацыя) — раптоўныя спадчынныя змены прымет або ўласцівасцей арганізма, якія ўзніклі пад уздзеяннем іанізуючага выпрамянення
    РАДЫЕПРАт5кТАРЫ (ад радые+ пратэктар) — рэчывы, увядзенне якіх у арганізм перад апраменьваннем змяншае ўздзеянне іанізуючага выпрамянення.
    РАДЫЕРЭЗІСТЭНТНАСЦЬ (ад радые+ рэзістэнпінасць) — здольнасць арганізма, асобных тканак або клетак вытрымліваць высокія дозы іанізуючага выпрамянення.
    РАДЫЕСЕНСІБІЛІЗАЦЫЯ (ад радые+ сенсібілізацыя) — павы-
    шэнне адчувальнасці арганізмаў да іанізуючага выпрамянення пад уздзеяннем хімічных або фізічных фактараў.
    РАДЫЕСКАГПЯ (ад радые+ -скапія) — прасвятленне цел рэнтгенаўскімі прамянямі, якое праводзіцца ў медыцыне і тэхніцы.
    РАДЫЕТАКСЕМІЯ (ад радые+ таксемія) — атручванне арганізма радыеактыўнымі рэчывамі.
    РАДЫЕТЭРАПІЯ (ад радые+ тэрапія) — лячэнне з дапамогай іанізуючых выпрамяненняў; выкарыстоўваецца пераважна пры злаякасных пухлінах.
    РАДЫЕФАТАГРАФІЯ (ад радые+ фатаграфія) — фатаграфічная рэгістрацыя змен радыеактыўных элементаў, якая дае радыеаўтограф.
    РАДЫЕЭКАЛОПЯ (ад радые+ экалогія) — навука, якая вывучае ўзаемасувязі паміж радыеактыўнасціо асяроддзя і жыццём арганізмаў.
    РАДЫЁ (лац. radius = прамень) — 1) спосаб перадачы інфармацыі на адлегласць пры дапамозе электрамагнітных хваляў; 2) сукупнасць прыбораў і прыстасаванняў для прыёму электрамагнітных хваляў, якія пасылаюцца радыёстанцыяй.
    РАДЫЁ(лац. radius = прамень) — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «які адносіцца да радыё», «звязаны з радыё».
    РАДЫЁАЛЬТЬІМЕТР (ад радыё+ альтыметр) — прыбор для вызначэння вьпныні палёту лятальнага апарата, дзеянне якога
    р	
    заснавана на прынцыпе радыёлакацыі.
    РАДЫЁАМАТАР (ад радыё+ аматар) — той, хто любіць займацца радыётэхнікай і радыёсувяззю.
    РАДЫЁАНТЭНА (ад радыё+ ашпэна) — тое, што і антэна.
    РАДЫЁАПАРАт (ад радыё+ anapam) — апарат для перадачы, пераўтварэння і прыёму радыёхваляў.
    РАДЫЁАПАРАТЎРА (ад радыё+ апаратура) — апаратура дая перадачы, пераўтварэння і прыёму радыёхваляў.
    РАДЫЁАПЕРАТАР (ад радыё+ аператар) — работнік, які абслугоўвае радыёстанцыю.
    РАДЫЁАСТРАНОМІЯ (ад радыё+ астранамія) — раздзел астраноміі, які вывучае розныя касмічныя аб’екты шляхам аналізу выпрамененых ці адбітьіх імі радыёхваляў.
    РАДЫЁАТЭЛЬЕ (ад радыё+ атэлье) — магазін, дзе прадаецца радыёанаратура.
    РАДЫЁАЎТАШТУРМАН (ад радыё+ аўташтурман) — аўтаппурман, які дзейнічае па сігналах радыёнавігацыйных сродкаў.
    РАДЫЁБУЙ (ад радыё+ буй) — марскі буй з радыёперадатчыкам, які аўгаматычна перадае радыёсігналы для вызначэння граніц суднаходства.
    РАДЫЁГАЗЕТА (ад радыё+ газепіа) — від радыёперадачы, які формай падачы матэрыялаў нагадвае газету.
    РАДЫЁГАЛАКТЫКА (ад радыё+ галактыка) — галактыка,
    якая характарызуецца моцным радыёвыпрамяненнем.
    РАДЫЁГАІПЁМЕТР (ад радыё+ ганіёметр) — прыбор для вызначэння напрамку, у якім знаходзіцца перадаючая радыёстанцыя. РАДЫЁГАНІЯМЁТРЫЯ (ад радыё+ ганіяметрыя) — сукупнасць метадаў вызначэння напрамку, дзе знаходзіцца радыёспіанцыя, што перадае пэўныя сігналы. РАДЫЁГРАМА (ад радыё+ -грама) — паведамлеііне, перададзенае па радыётэлеграфе.
    РАДЫЁДЫСПЕТЧАР (ад радыё+ дыспетчар') — дыспетчар, які выкарыстоўвае сродкі радыёсувязі.
    РАДЫЁДЫСПЕТЧАРЫЗАЦЫЯ (ад радыё+ дыспепічарызацыя) — дыспетчарызацыя, пры якой выкарыстоўваюцца сродкі радыёсувязі.
    РАДЫЁДЫЯПАЗдн (ад радыё+ дыяпазон) — дыяпазон частаты або даўжыні радыёхваляў.
    РАДЫЁДЭФЕКТАСКАПІЯ (ад радыё+ дэфектаскапія) — дэфектаскапія, заснаваная на адрозненні ўмоў распаўсюджання радыёхваляў сантыметровага і міліметровага дыяпазонаў у розных асяроддзях.
    РАДЫЁ36НД (ад радыё+ зонд) — метэаралагічяы прыбор, які падымаецца ў атмасферу паветраным шарам для вымярэння ціску, тэмпературы і вільготнасці паветра на розных вьшіынях і перадае вынікі гэтых вымярэнняў з дапамогай радыёхваляў.
    РАДЫЁІМПУЛЬС (ад радыё+ імпульс) — кароткачасовая пасыл-
    ка высокачастотных ваганняў (параўн. відэаілаіульс).
    РАДЫЁІНТЭРФЕРбМЕТР (ад радыё+ іпіэрферометр) — прыбор для вымярэння розных фізічных велічынь, звязаных з радыёхвалямі, напр. хуткасці пашырэння іх, вуглавых размераў крыніцы, адлегласці ад яе; прынцып работы гэтага прыбора заснаваны на інтэрферэнцыі радыёхваляў.
    РДДЫЁШФАРмАцЫЯ (ад радыё+ інфармацыя) — інфармацыя, якая перадаецца па радыё.
    РАДЫЁКАМАНДА (ад радыё+ каліанда) — каманда, якая перадаецца па радыё для кіравання работай аўтаматычных установак і прыбораў.
    РАДЫЁКАМБАЙН (ад радыё+ камбайн) — устаноўка, якая спалучае ў сабе радыёпрыёмнік, тэлевізар, магнітафон з прайгравальнікам, змантаваныя ў адной скрынцы:
    РАДЫЁКАМЕНТАРЫЙ (ад радыё+ каментарый) — каментарый па пытаннях палітыкі, эканомікі, масташва або спорту, які перадаецца па радыё.
    РАДЫЁКАМЕНТАТАР (ад радыё+ каментатар) — спецыяліст, які выступае па радыё з каментарыямі па пытаннях палітыкі, эканомікі, мастацтва або спорту, а таксама той, хто вядзе рэпартаж.
    РАДЫЁКА5ПТ§Т (ад радыё+ камітэт) — установа, якая ведае арганізацыяй радыёвяшчальных перадач.
    РАДЫЁКАМПАЗІЦЫЯ (ад радыё+ кампазіцыя) — кампазіцыя
    з літаратурных і музычных твораў, складзеная для перадачы па радыё. РАДЫЁКАМПАРАТАР (ад радыё+ кампаратар') — прыбор для вымярэння напружання электрычнай складовай электрамагнітнага поля ў дадзеным пункце.
    РАДЫЁКАНАЛ (ад радыё+ Ka­nan) — паласа частот электрамагнітных ваганняў, выдзеленая для дадзенай перадачы.
    радыёкантАкт (ад радыё+ кантакпі) — кантакт, устаноўлены з дапамогай радыё.
    РАДЫЁКАНЦбРТ (ад радыё+ канцэрт) — канцэрт, які перадаецца па радыё.
    РАДЫЁКАПСУЛА (ад радыё+ капсула) — тое, што і радыёпілюля.
    РАДЫЁКАСМАЛОПЯ (ад радыё+ касмалогія) — навука, якая вывучае космас пры дапамозе метадаў радыёастраноміі.
    РАДЫЁКЛЎБ (ад радыё+ клуб) — грамадскае таварыства, якое аб’ядноўвае аматараў радыё. РАДЫЁкбд (ад радыё+ код) — сістэма сімвалаў (код), прыяятая ў радыёсувязі.
    РАДЫЁКОМПАС (ад радыё+ компас) — радыёнавігацыйная прылада для вызначэння курсу самалёта ці карабля.
    РАДЫЁкбмПЛЕКС (ад радыё+ KOMruieKc) — сукупнасць радыётэхнічных прыбораў, прызначаная для выканання пэўнага задання.
    РАДЫЁЛА 1 (англ. radiola) — апарат, у якім спалучаны радыёпрыёмнік з электрапрайгравальнікам грампласцінак.
    РАДЫЁЛА 2 (н.-лац. radiola) — травяністая расліна сям. лёнавых з
    р	
    белымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Міжземнамор’і, Еўразіі, гарах трапічнай Афрыкі; на Беларусі трапляецца рэдка.
    РАДЫЁЛА 3 (н.-лац. rhadiola) — травяністая расліна сям. таўсцянкавых, пашыраная ва ўмераных зонах, пераважна ў гарах Азіі; лекавая і дэкаратыўная.
    радыёлакАтар (ад радыё+ лакатар) — комгшекс радыёапаратуры для выяўлення і вызначэння месцазнаходжання аб’ектаў у прасторы па адбітых ад іх радыёхвалях.
    РАДЫЁЛАКАЦЫЯ (ад радыё+ лакацыя) — выяўленне і вызначэнне месцазнаходжання розных аб’ектаў (напр. самалётаў, караблёў) па адбітых ад іх радыёхвалях. РАДЫЁЛІЗ (ад радыё+ -ліз) — разлажэнне хімічных злучэнняў пад дзеяннем іанізуючых выпрамяненняў.
    РАДЫЁЛППЯ (ад радыё+ лінія) — сукупнасць радыёканалаў, якія працуюць паралельна або паслядоўна.
    РАДЫЁЛбТ (ад радыё+ лопг) — радыётэхнічны прьібор для вызначэння вышыні палёту паветранага карабля.
    РАДЫЁЛЯМПА (ад радыё+ лямпа) — электронная лямпа для радыёапарапіуры.
    РАДЫЁМАЧТА (ад радыё+ мачта) — апора, на якой падвешваюцца або ўмацоўваюцца на неабходнай вышыні антэны наземных радыёстанцый.
    РАДЫЁМЕТР (ад радыё+ -метр) — 1) прыбор для вымярэння прамяністай энергіі, а таксама
    для выяўлення радыеактыўных выпрамяненняў; 2) прыбор для вымярэння гукавога ціску і іншых характарыстык гукавога поля.
    РАДЫЁМЕТЭАРАЛОГІЯ (ад радыё+ метэаралогія) — раздзел метэаралогіі, які вьівучае атмасферныя працэсы і іх уплыў на распаўсюджанне радыёхваляў.
    РАДЫЁМЕТЭАРдгРАФ (ад радыё+ мепіэарограф) — тое, што і радыёзонд.
    РАДЫЁМЕХАШК (ад радыё+ механік) — спецыяліст у галіне наладкі радыё.
    радыёнавігАтар (ад радыё+ навігатар) — прыбор для вызначэння геаграфічных каардынатаў карабля пры дапамозе радыёсігналаў, якія бесперапынна пасылаюць тры берагавыя радыёстанцыі.
    РАДЫЁНАВІГАЦЫЯ (ад радыё+ навігацыя) — ваджэнне самалётаў і суднаў пры дапамозе радыёпеленгаў.
    РАДЫЁПЁЛЕНГ (ад радыё+ пеленг) — 1) вызначэнне курсу карабля або самалёта пры дапамозе радыёхваляў, якія паступаюць ад радыёстанцыі з вядомым месцазнаходжаннем; 2) вугал паміж геаграфічным мерыдыянам і напрамкам на крыніцу радыёхваляў.