Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
РАДЫЁПЕЛЕНГАТАР (ад радыё+ пеленгатар') — радыёпрыёмнае прыстасаванне ддя вызначэшы напрамку на перадавальную станцыю.
РАДЫЁПЕЛЕНГАЦЫЯ (ад радыё+ пеленгацыя) — вызначэнне напрамку на перадавальную pa-
дыёстанцыю пры дапамозе радыёпеленгатара.
РАДЫЁШЛОТ (ад радыё+ пілот) — свабодна запушчаны ў паветра напоўнены вадародам рызінавы шар, па месцазнаходжанню якога, што ўстанаўліваецца радыёлакатарам, вызначаецца хуткасць і напрамак ветру ў высокіх слаях атмасферы.
РАДЫЁШЛідлЯ (ад радыё+ пілюля') — мініяцюрны радыёперадатчык, які праглынуты чалавекам або жывёлай дазваляе рэгістраваць метадам біятэлеметрыі розныя праяўленні дзейнасці страўнікавакішэчнага тракту.
РАДЫЁПРАЖІКТАР (ад радыё+ пражэктар) — спалучэнне радыёлакатара з пражэктарам.
РАДЫЁРУБКА (ад радыё+ рубка) — спецыяльнае памяшканне на судне, у якім размяшчаецца апаратура далызяй радыёсувязі.
РАДЫЁРУПАР (ад радыё+ рупар) — рэпрадуктар у выглядзе рупара.
РАДЫЁРЭЛЕ (ад радыё+ рэле) — аўтаматычная лінія сувязі для перадачы радыёсігналаў звышвысокай частаты на вялікую адлегласць праз шэраг прыёмнаперадавальных радыёспіанцый.
РАДЫЁРЭЛЁЙНЫ (ад радыёрэле) — звязаны з перадачай радыёсігналаў праз шэраг прыёмна-перадавальных радыёстанцый.
РАДЫЁРЭПАРТАЖ (ад радыё+ рэпартаж) — перадача па радыё непасрэдна з месца дзеяння.
РАДЫЁРЭПАРЦЁР (ад радыё+ рэпарцёр) — рэпарцёр, які працуе на радыё.
РАДЫЁРЭПРАДУКТАР (ад радыё+ рэпрадуктар) — тое, што і рэпрадуктар.
РАДЫЁСЕКСТАНТ (ад радыё+ секстант) — навігацыйны прыбор, пры дапамозе якога ў любое надвор’е вызначаюць напрамак на Сонца па яго выпрамяненню ў ranine радыёхваляў.
РАДЫЁСІГНАЛ (ад радыё+ сігнал) — 1) сігнал, перададзены па радыё; 2) радыёхвалі.
РАДЫЁСІСТЭМА (ад радыё+ сістэма) — комплекс радыёэлектроннага абсталявання, прызначаны для выканання пэўнай задачы. РАДЫЁСПЕКтАкЛЬ (ад радыё+ спектакль) — спектакль, які перадаецца па радыё.
РАДЫЁСПЕКТР (ад радыё+ спектр) — спектр выпрамянення і паглынання радыёхваляў пэўнай даўжыні.
РАДЫЁСПЕКТРАСКАПІЯ (ад радыё+ спектраскапія) — Merabi даследавання будовы рэчыва, фізічных і хімічных працэсаў у ім, заснаваныя на рэзанансным паглынанні радыёхваляў.
РАДЫЁСПОРТ (ад радыё+ спорт) — тэхнічны від спорту, які ўключае розныя спаборніцтвы з выкарыстаннем радыёапаратуры. РАДЫЁСТАНЦЫЯ (ад радыё+ станцыя') — комплекс прылад для перадачы і прыёму інфармацыі з дапамогай радыёхваляў.
РАДЫЁСТУДЫЯ (ад радыё+ студыя') — спецыяльна абсталяванае памяшканне, з якога вядзецца радыёвяшчанне.
РАДЫЁТРАНСЛЙЦЫЯ (ад радыё+ трансляцыя) — перадача
радыёпраграм з дапамогай правадной лініі сувязі.
РАДЫЁТЭАТР (ад радыё+ тэатр) — 1) калектыў, які ажыццяўляе пастаноўку і выкананне спектакляў для перадачы па радыё; 2) адна з формаў радыёвяпічання на аснове драмазургічных твораў.
РАДЫЁТЭЛЕГРАМА (ад радыё+ тэлеграма) — тое, іпто і радыёграма.
РАДЫЁТЭЛЕГРАф (ад радыё+ тэлеграф) — бесправадны тэлеграф, які перадае паведамленні кодам (напр. азбукай Морзе) пры дапамозе радыёхваляў.
РАДЫЁТЭЛЕГРАФІЯ (ад радыё+ тэлеграфія) — перадача і прыём па радыё паведамленняў з дапамогай тэлеграфнага кода.
РАДЫЁТЭЛЕМЕТРЬІЯ (ад радыё+ тэламетрыя) — навука пра спосабы вывучэшія на адлегласці з дапамогай радыёсігналаў стану чалавека, уласцівасцей верхніх слаёў атмасферы, касмічнай прасторы і інш.
РАДЫЁТЭЛЕМЕХАШКА (ад радыё+ тэлемеханіка) — галіна тэлемеханікі, якая займаецца пытаннямі кантролю, вымярэння і кіравання аб’ектамі на адпегласці з дапамогай радыёхваляў.
РАДЫЁТЭЛЕСКбП (адрадыё+ тэлескоп) — астранамічная прылада для рэгістрацыі і даследавання радыёвыпрамянення касмічных аб’ектаў.
РАДЫЁТЭЛЕТАЙП (ад радыё+ тэлетайп) — літарадрукавальны апарат (тэлетайп) з радыёсувяззю. РАДЫЁТЭЛЕФАНІЯ (ад радыё+ тэлефанія) — перадача і прыём
па радыётэлефоне мовы, музыкі і інш.
РАДЫЁТЭЛЕФОН (ад радыё+ тэлефон) — сукупнасць перадавальнай і прыёмнай апаратуры для тэлефоннай сувязі па радыё.
РАДЫЁТ^ХНЖА (ад радыё+ тэхніка) — 1) навука аб электрамагнітных ваганнях высокай частаты; 2) галіна тэхнікі, якая займаецца пытаннямі практычнага прымянення радыёапаратуры ў сістэме радыёсувязі, тэлебачання, радыёлакацыі, радыётэлемеханікі і інш.
РАДЫЁФАНІЯ (ад радыё+ -фанія) — галіна радыёмоўнай тэхнікі, якая займаецца пыганнямі якасці музычных перадач.
РАДЫЁФІЗІКА (ад радыё+ фізіка) — раздзел фізікі, які вывучае фізічныя працэсы, звязаныя з электрамагнітнымі ваганнямі і радыёхвалямі.
РАДЫЁФІКАЦЫЯ (ад радыё+ -фікацыя) — аснашчэнне (мясцовасці, памяшкання) радыётрансляцыйнымі вузламі, сеткай праваднога вяшчання і радыёвяшчальнымі прыёмнікамі.
РАДЫЁФІЛЬМ (ад радыё+ фільм) — дакументальна-публіцыстычны жанр раді.іёвяшчання. РАДЫЁФОН (ад радыё+ -фон) — тэлефон без правадоў, які звязвае абанента з іншым абанентам, што мае аўтаматычную сувязь з цэнтральным вузлом.
РАДЫЁЦЭНТР (ад радыё+ цэнтр) — пункт, абсталяваны спецыяльнай апаратурай для радыёсувязі і радыёвяшчання.
РАДЫЁЭЛЕКТРбшКА (ад радыё+ электроніка) — галіна на-
вукі і тэхнікі, звязаная з радыётэхнікай і электронікай.
РАДЫЙ (н.-лац. radium, ад лац. radius = прамень) — радыеактыўны хімічны элемент, які ўяўляе сабой серабрыста-белы бліскучы метал.
РАДЫКАЛ 1 (с.-лац. radicalis = карэнны, ад лац. radix = корань) — 1) матэматычны знак якім абазначаюць дзеянне здабывання кораня, 2) устойлівая група атамаў, якая пры хімічных пераўтварэннях пераходзіць без змен з малекулы аднаго рэчыва ў малекулу другога.
РАДЫКАЛ 2 (англ. radical, ад лац. radix = корань) — 1) член палітьічнай партыі, якая змагаецца за рэформы ў рамках капіталістычнага ладу; 2) прыхільнік крайніх, рашучых дзеянняў, поглядаў.
РАДЫКАЛІЗМ (ад с.-лац. radicalis = карэнны) — 1) палітыка, якую праводзяць радыкапы', 2) рашучае, бескампраміснае ажыццяўленне намераў, імкненне да карэнных змен існуючага становішча ў той ці іншай справе.
РАДЫКАлЬНЫ (с.-лац. radicalis = карэнны, ад лац. radix = корань) — рашучы, найбольш дзейсны; карэнны (напр. р-ыя меры). РАДЫКУЛІТ (н.-лац. radiculitis, ад лац. radicula = карэньчык) — запаленне карэньчыкаў спінна-мазгавых нерваў.
РАДЫСТ (ад радыё) — работнік, які абслугоўвае прыёмна-перадавальную радыёстанцыю.
РАДЫУС (лац. radius = спіца, прамень) —1) адрэзак прамой, які злучае які-н. пункт акружнасці або
паверхні шара з цэігграм, а таксама даўжыня гэтага адрэзка; 2) перан. велічыня ахопу, сфера дзеяння, распаўсюджання чаго-н.
РАДЫУС-ВЕКТАР (ад радыус + вектар) — 1) вектар, накіраваны ў вызначаны пункт з пэўнага зададзенага раней пункта (полюса); 2) астр. аддегласць у дадзены момант ад Сонца да планеты, што рухаецца па сваёй арбіце.
РАДЫЯГЁІІНЫ (ад радые+ -генны) — звязаны сваім паходжаннем з распадам радыеактыуных рэчываў.
РАДЫЯГРАМА (ад радые+ -грама) — фатаграфічны здымак, атрыманы пры дапамозе радыяграфіі.
РАДЫЯГРАФІЯ (ад радые+ -графія) — метад атрымання на фотаплёнцы адбітка прадмета, які прасвечваюць рэнтгенаўскімі, гама-прамянямі або іншым іанізуючым выпрамяненнем, а таксама сам адбітак.
РАДЫЯЛП (ад лац. radius = прамень) — палачкападобныя храсткі або костачкі, якія ўваходзяць у склад унутранага шкілета парных плаўнікоў некаторых рыб (напр. акул).
РАДЫЯЛбГІЯ (ад радые+ -логія) — навука аб выкарыстанні іанізавальных выпрамяненняў для дыягностыкі і лячэння хвароб.
РАДЫЯЛЬНЫ (ад лац. radius = прамень) — 1) размешчамы па радыусе\ 2) які робіцца, адбываецца ў напрамку па радыусе.
РАДЫЯЛЯРЫІ (н.-лац. radiolaria, ад лац. radiolus = праменьчык) — падклас прасцейшых класа саркодавых; планктонныя арганізмы.
р пашыраныя пераважна ў цёплых морах.
РАДЫЯМЕТРЫЯ (ад радые+ -метрыя) — 1) раздзел фізікі, які вывучае спосабы вымярэння прамяністай энергіі; 2) сукупнасць метадаў выяўлення радыеактыўных выпрамянеіпіяў.
РАДЫЯН (ад лац. radius = прамень) — адзінка вымярэння вуглоў: цэнтральны вугал, што абапіраецца на дугу, даўжыня якой роўная яе радыусу.
РАДЫЯНТ (лац. radians, -ntis = які выпрамяняе) — пункт нябеснай сферы, з якога нібыта выходзяць (дзякуючы перспектыве) бачныя шляхі метэораў.
РАДЫЯТАР (ад лац. radiare = выпраменьваць) — 1) прыстасаванне ў рухавіках унутранага згарання для ахаладжэння вады або масла; 2) награвальны прыбор у сістэме ацяплеіпія, па ўнутраных каналах якога цыркуліруе гарачая вада або пара.
РАДЫЯХІМІЯ (ад радые+ хімія) — раздзел хіміі, які вывучае фізіка-хімічныя і хімічныя ўласцівасці радыеактыўных рэчываў, распрацоўвае метады вылучэння і ачысткі гэтых рэчываў.
РАДЫЯЦЫЯ (лац. radiatio = выпрамяненне) — 1) выпрамяненне энергіі якім-н. целам, напр. Сонцам (сонечная р.); 2) выпрамененая якой-н. крыпіцай энергія.
РАДЭО (ісп. rodeo) — каўбойскія спартыўныя спаборніцтвы, якія ўключаюць утаймаванне дзікага каня, язду на ім без сядла, лоўлю з дапамогай аркана быка і інш.
РАДЭНТЫЦЬІДЫ (ад лац. rodens, -ntis = які грызе + -цыды) — хімічныя рэчывы (заацыды) для барацьбы са шкоднымі грызунамі.
РАЁН (фр. rayon, ад лац. radius = прамень) — 1) частка тэрыторыі, цэласная ў якіх-н. адносінах (напр. прамысловы р., жылы р.); 2) Meena, прастора, у межах якой адбываецца або на якую распаўсюджваецца пэўнае дзеянне (напр. р. затаплення, р. ваенных дзеянняў); 3) адміні страцыйна-тэрытарыяльная адзіпка на Беларусі і ў некаторых іншых краінах (напр. Мінскі р., Навагрудскі р.).
РАЗАНІЛІН (ад лац. rosa = ружа + анілін) — сінтэтычны фарбавальнік, крышталічная субстанцыя з металічным зялёным бляскам, якая пры растварэнні мае інтэнсіўны пурпуровы колер; выкарыстоўваецца для фарбавання воўны, вырабу лакаў і інш.
разАрый (лац. rosarium, ад лац. rosa = ружа) — сад, у якім разводзяць ружы; ружоўнік.
РАЗЕЛІШЯ (н.-лац. rosellinia) — сумчаты грыб сям. разелініевых, які развіваецца пераважна на каранях дуба, яблыні, грушы і на адмерлай драўніне гэтых дрэў, узбуджальнік белай гнілі.
РАЗЕНКР^ЙЦЭРЫ (ням Rosenkreuzer, ад Rose = ружа + Kreuz = крыж) — члены тайнага рэлігійнамістычнага гуртка 17—18 ст. у Германіі, Галандыі і некаторых іншых краінах; іх эмблемай былі ружа і крыж.
РАЗЕОЛА (лац. roseola, ад roseus = ружавы) — чырвоная пляма на скуры чалавека, што з’яўляецца ў
сувязі з парушэннем кровазвароту пры такіх інфекцыйных хваробах, як адзёр, тыф, воспа і інш.
РАЗЁТА (фр. rosette) — 1) тое, што і разетка ў 3 знач.; 2) тып аграньвання каштоўных камянёў, пры якім аснова каменя застаецца плоскай.