Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ПРЫЯРЫТЭТ (пям. Prioritat, ад лац. prior = першы) — 1) першынство, першае месца па часе ў адкрыцці, вынаходігіцтве, фармуліроўцы якой-н. ідаі; 2) пераважнае права на што-н., пераважаючае значэнне чаго-н.
ПРЭАДАПТАЦЫЯ (ад лац. ргае = спераду + адаппіацыя) — з’яўленне ў арганізме жывёл і раслін прымет, якія не маюць першаснага прыстасавальнага значэння, але ў змененых умовах існавання могуць стаць карыснымі.
ПРЭАМБУЛА (фр. preambule, ад лац. preambulus = які наперадзе) — 1) прадмова, уступная частка якога-н. міжнароднага дакумента; 2) перан. пераход да якой-н. размовы, уступ да бяседы (напр. жартаўлівая п.).
ПРЭБІНДА (с.-лац. praebenda = тое, што павінна быць дадзена) — даходы і маёмасць, якія даюцца прывілеяванай частцы каталіцкага духавенства за выкананне абавязкаў, звязаных з займаемай пасадай.
ПРЭВАЛІРАВАЦЬ (ням. pravalieren, ад лац. praevalere = пераважаць, перавышаць) — мець перавагу, пераважаць.
ПРЭВЕНТЫЎНЫ (фр. preventif, ад лац. praeventivus) — папераджальны, засцерагальны; п а я в а й н a — вайна, якая нібыта мае мэтай папярэдзіць або прадухіліць напад праціўніка, а ў сапраўднасці з’яўляецца формай агрэсіі.
ПРЭВЁНЦЫЯ (лац. praeventio) — папярэджанне злачынства.
ПРЭДЫКАТ (лац. praedicatum) — 1) паняцце, якое раскрывае змест прадмета суджэння і азначае яго; 2)лінгв. выказнік.
ПРЭДЫКАТЬІЎНЫ (лац. praedicativus) — які мае аданосіны да прэдыкапіа, з’яўляецца прэдыкатам.
ПРЭДЫКАЦЬІЯ (лац. praedicatio) — 1) вызначэнне, раскрыццё зместу суб’екта прэдыкатам', 2) лінгв. устанаўленне прэдыкатыўнай сувязі паміж членамі сказа.
ГГРЭЗЕНС (лац. praesens) — лінгв. цяперашні час,
ІТРЭЗЁНТ (фр. present, ад лац. praesentare = дарыць) — падарунак, гасцінец.
ПРЭЗЕНТАБЕЛЬНЫ (фр. presentable) — відны, паважны, самавіты (напр. п. выгляд).
ПРЭЗЕНТАВАЦЬ (польск. ргеzentowac, ад лац. praesentare) — зрабіць падарунак, падарыць.
ПРЭЗЕНТАНТ (ад лац. praesentare = перадаваць, уручаць) — той, хто прад’яўляе грашовы дакумент (вэксаль і інш.).
ПРЭЗЕНТАЦЫЯ (лац. praesentatio) — падача, прадстаўленне для аплаты грашовага дакумента.
ПРЭЗЕНТЬІЗМ (лац. praesens, -ntis = цяперашні час) — кірунак у метадалогіі гісторыі, які разглядае гістарычную навуку не як адлюстраванне рэальнага працэсу развіцця грамадства, а як выражэнне ідэалагічных адносін сучаснасці. ПРЭЗЕРВАТЬІЎ (лац. praeservativus = які ахоўвае) — прыстасаванне, якое прымяняецца для засцеражэння ад цяжарнасці і венерычлых хвароб.
ПРЭЗЕРвАцЫЯ (лац praeservatio) — засцеражэпне ад чаго-н.
ПРЭЗЁРВЫ (лац. praeservo = ахоўваю, засцерагаю) — 1) расфасаваныя і герметызаваныя харчовыя прадукты, якія, у адрозненне ад кансерваў, не падвергнуты пастэрызацыі або стэрылізацыі, а захоўваюцца дзякуючы прымяненню кансервуючых рэчываў; 2) святлоахоўныя акуляры.
ПРЭЗІДЫУМ (лац. praesidium = абарона; старшынства) — 1) выбарны орган, які кіруе сходам, нарадай, канферэнцыяй, а таксама асобы, якія ўваходзяць у такі орган; 2) кіруючы орган некаторых арганізацый і ўстаноў, а таксама асобы, якія ўваходзяць у такі орган.
ПРЭЗІДЭНТ (лац. praesidens, -ntis = літар. які сядзіць наперадзе) — 1) выбраны на пэўны час кіраўнік дзяржавы ў большасці краін з рэспубліканскай формай праўлення; 2) кіраўнік буйной установы, таварыства, фірмы.
ПРЭЗШДЖАНТРАП (ад лац. ргае = перад + зінджантрап) — выкалнёвы высокаразвіты чалавекападобны прымат, які некаторыя вучоныя адносяць да старажытнейшых людзей.
ПРЭЗУМПТЫЎНЫ (лац. praesumptivus); п-ыя зачаткі — вобласці яйца або ранняга зародка, з якіх развіваюцца тыя або ілшыя органы.
ПРЭЗЎМПЦЫЯ (лац. praesumptio = меркаванне) — 1) адзін з прынцыпаў судаправядзення, згодна з якім абвінавачваемы лічыцца невінаватым да таго часу, пакуль яго віна не будзе даказана ва ўстаноўленым законам парадку; 2) меркаванне, здагадка.
ПРЭЙСІЯ (н.-лац. preissia) — пячоначны мох сям. маршанцыевых, які расце на старых мураваных сценах, вільготных скалах, у сырых зацененых месцах.
ПРЭЙСКУРАНТ (ням. Preiskurant, ад ням. Preis = цана + фр. courant = цяперашні) — даведнік цэн на тавары.
ПРЭКАРЫЙ (лац. precarium выпрашаная рэч) — права на карыстанне зямлёй, якое ў перыяд ранняга сярэдневякоўя даваў зямельны ўласнік на пэўны тэрмін па просьбе да яго.
ГГРЭКАС (фр. ргёсосе, ад лац. ргаесох = скараспелы) — танкарунная парода авсчак, выведзеная ў Фрапцыі ў канцы 19 ст.
прэлАт (ст.-польск. prelat, ад лац. praelatus = пастаўлены над кім-н.) — вышэйшая духоўная асоба (епіскап, ігумен) у каталіцкай і англіканскай цэрквах.
ПРЭЛІМІНАРНЫ (ад прэлімінарыі) — папярэдні; п. д a г a в о р — папярэдні дагавор, у якім ваюючыя бакі вызначылі асноўныя палажэнні будучага мірнага дагавору.
ПРЭЛІМШАРЫІ (фр. preliminaiге, ад лац. ргае = раней, перад + limen, -minis = пачатак) — палярэднія, падрыхтоўчыя рашэнні, перагаворы.
ПРЭЛЮДЫЯ (н.-лац. praeludiшп) — 1) уступная частка да музычнага таора або самастойны музычны твор без строгай формы для фартэпіяна', 2) перан. уступ да чаго-н. (напр. п. сваркі).
ПРЭМАЛЯРЫ (ад лац. ргае = раней, перад + moles = маса) — зубы, размешчаныя паміж клыкамі і карэннымі зубамі.
ПРЭМ’ЁР (фр. primier = першы) — 1) тое, што і прэм'ер-міністр', 2) акцёр, які выконвае першыя, галоўныя ролі.
ПРЭМ’ЕРА (фр. premiere = літар. першая) — першы паказ спектакля, фільма і г.д.
ГГРЭМ’ЕР-МІНІСТР (ад прэм'ер + міністр') — старшыня ўрада, старшыня кабінета міністраў у некаторых краінах.
ПР^МЖСЫ (ад лац. ргае = раней, перад + miscere = змешваць) — сумесі біялагічна актыўных рэчываў мікрабіялагічнага і хімічнага сінтэзу, якія выкарыстоўваюцца для павышэння пажыўнасці камбікармоў і паляпшэння іх біялагічнага дзеяння на арганізм жывёл.
ПРЭМІЯ (лац. praemium = узнагарода) — 1) грашовае або іншае ма-
тэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў навуцы, літаратуры, мастацгве і іншых галінах культуры або вытворчасці; 2) грашовая сума як заахвочванне за вываз некаторых тавараў; 3) розніца паміж біржавай і намінальнай вартасцю каштоўнай паперы.
ПРЭНАТАЛЬНЫ (ад лац. ргае = спераду + natalis = які адносіцца да нараджэння); п а е р а з в і ц ц ё — развіццё зародка жывародных жывёл у перыяд перад нараджэннем.
ПРЭНТ (польск. pr^t) — металічны прут.
ПРЭПАЗІЦЫЯ (лац. praepositio = пастаноўка ўперадзе) — лінгв. становішча слова або сказа перад іншым словам або сказам, звязаным з ім (параўн. постпазіцыя).
ПРЭПАРАВАЦЬ, ПРЭПАРЬІРАВАЦЬ (лац. ргаерагаге = гатаваць) — 1) апрацоўваць жывёльны або раслінны арганізм для вырабу з яго прэпаратаў, 2) перан. падрыхтоўваць пгго-н., апрацоўваючы пэўным чынам (напр. п. аўтарскі тэкст).
ПРЭПАРАТ (лац. praeparatus = прыгатаваны) — 1) частка жывёльнага ці расліннага арганізма, прыгатаваная для даследавання; 2) прадукт лабараторнага або фабрычнага вырабу лячэбнага ці іншага прызначэння (напр. медыцынскі п.).
ПРЭПАРІТАР (лац. praeparator = які падрыхтоўвае) — той, хто займаецца прэпараваннем чаго-н., вырабляе прэпараты.
ПРЭПАРЫРАВАЦЬ гл. прэпараваць.
ПРЭПРЬІНТ (англ. preprint, ад лац. ргае = спераду + англ. print = адбітак) — адбітак тэксту навуковага даклада ці артыкула, надрукаваны сродкамі так званай аператыўнай паліграфіі невялікім тыражом для хуткага азнаямлення з ім вузкага кола спецыялістаў.
ПРЭРАГАТЫВА (польск. ргегоgatywa, ад лац. praerogativa) — выключнае права, якое належыць якому-н. дзяржаўнаму органу або адказнай асобе.
ПРЭРАФАЭЛПЫ [ад лац. ргае = раней, перад + іт. Raffaello = імя іт. мастака (1483—1530)] — англійскія мастакі і паэты, якія ў 1848 г. аб’ядналіся ў групу, пгго імкнулася адрадзіць мастацтва дарафаэлеўскага часу (перыяду сярэдневякоўя і ранняга Адраджэння).
прэрыаль (фр ргаігіаі, ад prairie = луг) — дзевяты месяц rofla (з 20—21 мая па 18—19 чэрвеня) французскага рэспубліканскага календара, які дзейнічаў у 1793— 1805 іт.
ПРЭРЫЯ (фр. prairie) — вялікі стэп у Паўн. Амерыцы.
ПРЭС (фр. presse, ад лац. pressus = ціск) — 1) машына для апрацоўкі матэрыялаў ціскам; 2) прылада для выцісканпя вадкасці з чаго-н.;
3) перан. тое, пгго прыпіятае каго-н., што-н. (напр. цэнзурны п.).
ПРЭСА (фр. presse) — агульная назва перыядычнага друку (газет, часопісаў і інш.).
ПРЭСАРЭЦ^ПТАРЫ (ад лац. pressus = ціск + рэцэптары) — чуллівыя нервовыя заканчэнні ў сценках крывяносных сасудаў, no-
лых унутраных органах, якія ўспрымаюць змяненні ціску.
ПРЭС-АТАШЭ (фр. presse-attache) — супрацоўнік дыпламатычнага прадстаўніцтва (пасольства, місіі і інш.) па пытаннях друку і інфармацыі.
ПРЭСБІТЭРЫЙ (п.-лац. presbyterium) — падвышэнне для алтара ва ўсходняй частцы каталіцкага храма.
ПРЭСБІЯКУЗІС (ад гр. presbys = стары + akusis = слых) — паніжэнне слыху ў пажылым узросце ў выніку ўзроставых змен у тканках органа слыху.
ПРЭСБІЯПІЯ (ад гр. presbys = стары + ops, opos = вока) — старэчае аслабленне акамадацыі вока ў выніку страты крышталікам здольнасці змяняць сваю крывізну; старэчая дальназоркасць.
ПРЭС-БЮРб (англ. press-bureau) — 1) бюро друку, інфармацыйны аддзел у пасольствах, прадстаўніцтвах; 2) рэдакцыйны апарат для абслугоўвання прэсы, створаны на перыяд работы з’ездаў, канферэнцый, нарад.
ПРЭСВІТЭР (гр. presbyteros = старэйшына) — 1) свяшчэннік у праваслаўнай і каталіцкай царкве; 2) кіраўнік пратэстанцкай рэлігійнай абшчыны ў Англіі.
ПРЭСВІТЭРЫЯНСТВА (ад гр. presbyteros = старэйшына) — рэлігійнае пратэстанцкае веравучэнне, адна з плыняў кальвінізму, пгго ўзнікла ў 16 ст. у Англіі, паслядоўнікі якога не прызнаюць улады епіскапа, а толькі свяшчэнніка (прэсвітэра 2).
ПРЭСЕЛЕКТАР (ад лац. ргае = раней, перад + селектар) — электрамагнітнае ўстройства для ўзмацнення сігналу прымальнай радыёстанцыі.
ПРЭСЕНІЛЬНЫ (лац. praesenilis) — перадстарэчы; п. п с і х о з — разлад псіхікі, які сустракаецца ў пажылым узросце.
ПРЭСІНГ (англ. pressing, ад press = ціснуць) — спосаб актыўпай абароны ў спартыўных гулЬнях з мячом (футбапе, баскетболе, хакеі).
ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЬІЯ (англ. press-conference) — сустрэча дзяржаўных, палізычных, грамадскіх ці навуковых дзеячаў з прадстаўнікамі друку для паведамлення якіх-н. звестак.
ПРЭС-КЛПігё (ад прэса + клішэ) — аддзел пры тэлеграфных агенцтвах, які вырабляе і забяспечвае прэсу гатовымі кліпгэ.
ПРЭС-КЛУБ (ад прэса + клуб) — клуб журналістаў.