• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    ПРАТРАКТАР (ад лац. protractus = перацягнены) — марскі прыбор, што служыць для абазначэння на карце месцазнаходжання карабля, якое вызначаюць пры дапамозе двух вуглоў паміж трыма арыенцірамі.
    ПРАТРАМБІН (ад лац. pro = для + трамбін) — складаны бялок у плазме крыві, з якога ўтвараецца фермент трамбін, неабходпы для згусання крыві.
    ПРАТУБЕРАНЦЫ (ням. Protuberanzen, ад лац. protuberare = уздымаода) — яркія патокі распаленых газаў, якія вывяргаюцйа паверхняй Сонца на вышыню да 500 000 км і болып.
    ПРАТЫСТАЛОГІЯ (ад пратысты + -логія) — раздзел заалогіі, які вывучае пратазоа.
    ПРАТЫСТЫ (гр. protistos = найпершы) — аднаклетачныя арганізмы.
    ПРАТЭАЗЫ (ад пратэіны) — тое, іпто і пептыдазы.
    ПРАТЭЖЫРАВАЦЬ (фр proteger) — рабіць пратэкцыю каму-н., апекаваць каго-н.
    ПРАТЭЖЭ (фр. protege) — асоба, якой спрыяюць, аказваюць пратэкцыю ў службовых і іншых справах.
    ПРАТ§3 (фр. prothese, ад гр. prothesis = дадатак, далучэнне) — прыстасаванне ў выглядзе якой-н. частаі цела для замены страчанай.
    ПРАТЭЗА (гр. prothesis = дадатак, далучэнне) — лінгв. пратэтычны гукавы элемент.
    ПРАТЭІ (гр. Proteus = імя старажытнагрэчаскага міфічнага марскога боства-вешчуна, якое магло змяняць свой выгляд) — 1) сямейства хвастатых земнаводных, якія жывуць у прэсных вадаёмах і падземных водах; 2) палачкападобныя неспараноспыя рухомыя бактэрыі, якія пашыраны ў забруджанай глебе, вадзе.
    ПРАТЭІДЫ (ад гр. proteion = першае месца + eidos = выгляд) — складапыя бялкі, утвораныя з простых бялкоў і рэчыва небялковай прыроды.
    ПРАТЭШАТЭРАПІЯ (ад пратэіны + тэрапія) — увядзенне ў арганізм чалавека і жывёл бялковых рэчываў з лячэбнай мэтай.
    ПРАТЭІНОІДЫ (ад пратэіны + -оід) — бялкі, якія ўваходзяць у
    склад касцей, храсткоў, валасоў, шэрсці.
    ПРАТЭШУРЫЯ (ад пратэіны + -урыя) — тое, што і альбумінурыя. ПРАТЭІНЫ (ад гр. proteion = першае месца) — простыя бялкі, аснова, на якой пабудаваны асобныя клеткі жывёльнага арганізма і раслін.
    ПРАТЭКТАР (лац. protector = які прыкрывае, абараняе) — 1) уст. апякун, заступнік; 2) дзяржава, якая ажыццяўляе пратэкпіарат', 3) патоўшчаная бегавая частка пакрышкі, якая ахоўвае шыну ад механічных пашкоджанняў.
    ПРАТЭКТАрАт (рус. протекторат, ад лац. protector = які прыкрывае, абараняе) — 1) форма залежнасці, пры якой болып слабая дзяржава, фармальна захоўваючы сваю дзяржаўную структуру, фактьгчна падначалена больш моцнай дзяржаве; 2) дзяржава, якая зпаходзіцца ў такой залежнасці.
    ПРАТЭКЦЫЯ (лац. protectio = прыкрыццё) — заступніцтва, падтрымка з боку ўплывовых асоб ва ўладкаванні на працу, у прасоўванні па службе і г.д.
    ПРАТЭКЦЫЯНІЗМ (фр. protectionnizme, ад лац. protectio, -onis = літар. прыкрыццё) — 1) эканамічная палітыка дзяржавы, накіраваная на засцярогу сваёй гаспадаркі ад канкурэнцыі з боку ішпых краін; 2) падбор людзей на службу не па дзелавых якасцях, а па знаёмству, па пратэкцыі.
    ПРАТЭРАГППЯ (ад гр. proteros = першы, больш ранні + -гінія) — больш ранняе даспяванне ў кветках рыльцаў песцікаў, чым тьгчы-
    нак, форма дыхагаміі (проціл. пратэрандрыя).
    ПРАТЭРАЗОЙ (ад гр. proteros = першы, больш ранні + -зой) — другая эра ў геалагічнай гісторыі Зямлі, якая пачалася 2600 млн. гадоў таму назад і працягвалася 2000 млн. гадоў, а таксама пласты горных парод, што ўтварыліся ў той час.
    ПРАТЭРАНДРЫЯ (ад гр. prote­ros = першы, больш ранні + -андрыя) — больш ранняе даспяванне ў кветках тычынак, чым рыльцаў песцікаў; форма дыхагаміі (параўн. пратэрагінія').
    ПРАТ^СТ (ням. Protest, ад лац. protestari = публічна заяўляць) — 1) рашучае і катэгарычнае пярэчалне, заява аб нязгодзе з чым-н,; 2) афіцыйнае выказванне нязгоды з якім-н. рапіэннем, пастановай.
    ПРАТЭСТАВАЦЬ (польск. protestowac, ад лац. protestari = публічна заяўляць) — рашуча і катэгарьгчна пярэчыць, заяўляць аб нязгодзе з чым-н.
    ПРАТЭСТАНТ (ням. Protestant, ад лац. protestans, -ntis = які публічна даказвае) — 1) паслядоўнік пратэстантызму, 2) той, хто пратэспіуе супраць чаго-н.
    ПРАТЭСТАНТЫЗМ (ням. Protestantismus, ад лац. protestans, -ntis = які публічна даказвае) — агульная назва рэлігійііых веравучэпняў, якія ўзніклі ў працэсе Рэфармацыі 16 ст. як пратэст супраць каталіцызму, напр. лютзранства, кальвінізм.
    ПРАФАГ (ад гр. pro = раней, перад + -фаг) — унутрыклетачная неінфармацыйная форма бактэрыяфага.
    ПРАФАЗА (ад гр. pro = раней, перад + phasis = праяўленне) — першая стадыя непрамога дзялепня, або міпюзу.
    ПРАФАН (лац. profanus = неазнаёмлены) — недасведчаны ў якой-н. галіне чалавек.
    ПРАФАНАВАЦЬ (лац. profanaге) — апашляць пгго-н., непачціва адносіцца да таго, што карыстаецца ўсеагульнай пашанай (напр. п. вучэнне).
    ПРАФАНАЦЫЯ (лац. profanatio) — апашленне чаго-н., непачцівыя адносіны да таго, што карыстаецца ўсеагульнай пашанай (напр. п. ідаі).
    ПРАФЕРМЕНТЫ (ад лац. pro = для + ферменты') — неактыўная форма ферментаў, якая пераходзіць у актыўную пад уплывам іншых ферментаў.
    ПРАФЕСАР (лац. professor = настаўнік) — вышэйшае вучонае званне выкладчыка вышэйшых навучальных устаноў.
    ПРАФЕСІЯ (польск. profesja, ад лац. professio = спецыяльнасць) — асноўны від працоўнай дзейнасці, які патрабуе пэўнай падрыхтоўкі і з’яўляецца галоўнай крыніцай існавання.
    ПРАФЕСІЯНАЛ (с.-лац. professionalis = прафесіянальны) — добры спецыяліст, знаўца сваёй справы.
    ПРАФЕСІЯНАЛІЗМ (ад с.-лац. professionalis = прафесіянальны) — 1) прафесіянальнае майстэрства (напр. музычны п ); 2) слова ці моўны зварот, уласцівы людзям якой-н. прафесіі, характэрны ім.
    ПРАФЕСІЯНАЛЬНЫ (с.-лац. professionalis) — 1) які мае адносіны да прафесіі (напр. п-ая арыентацыя); 2) уласцівы прафесіяналу (напр. п-ая музыка, п. рэвалюцыянер). ,
    ПРАФЕСЎРА (ням. Professur, ад лац. professor = настаўнік) — 1) званне, пасада прафесара', 2) прафееары.
    ПРАФІЛАКТбРЫЙ (ад прафілактыка) — лячэбна-прафілактычная ўстанова санаторнага тыпу. ,
    ПРАФІЛАКТЫКА (гр. prophylaktikos = ахоўны, засцерагальны) — сукупнасць папераджальных мерапрыемстваў супраць чаго-н. непажаданага (у медыцыне, тэхніцы і г.д.).
    ПРАФІЛАКТЬІЧНЫ (гр. prophylaktikos) — ахоўны, засцерагальны.
    ПРАФІЛОГРАФ (ад профіль + -граф) — прыбор для запісу профілю паверхні вырабаў на паперу, кінаплёнку.
    ПРАФЕЛОМЕТР (ад профіль + -метр) — прыбор для вымярэння некаторых параметраў шурпатасці паверхні вырабаў.
    ГГРАФІЛЯВАЦЬ (фр. profiler) — 1) надаваць правільны папярочны профіль дарожнаму палатну; 2) надаваць адпаведную форму дэталі. ПРАФГГ (фр. profit, ад лац. profectus = поспех) —уст. выгада, прыбытак.
    прафітавАць (фр. pro fiter) — уст. атрымліваць выгаду, карысць.
    ПРАФОРМА (лац. pro forma = для формы) — знешляя фармаль-
    П	 насць, выгляд; што-н. непатрэбнае, паказное (напр. гаварыць ддя праформы).
    ПРАФЎЗІЯ (лац. profusio) — вялікая колькасць, празмернасць.
    ПРАФУНДАЛЬ (ад лац. profun­dus = глыбокі) — глыбакаводная частка дна вадаёма, якая не падвяргаецца ўздзеянню хваляў; адзін з марфалагічных элементаў азёрнай чашы.
    ПРАХІРбн (ад гр. procheiros = які знаходзіцца пад рукой) — практычнае кіраўнііггва для суддзяў, выдадзенае ў 879 г. у Візантыі на аснове кадыфікацыі Юстыніяна.
    ПРАЦА (польск. ргаса, ад чэш. ргасе) — 1) дзейнасць чалавека, накіраваная на стварэнне матэрыяльных і культурных каштоўнасцей (напр. фізічная п., разумовая п.); 2) служба (напр. месца п.); 3) навуковы твор (напр. літаратуразнаўчая п., мовазнаўчая п.).
    ПРАЦАТЭРАШЯ (ад праца + тэрапія') — прымяненне ў медыцыне працэсаў працы з мэтай аднаўлення працаздольнасці чалавека або функцый пэўных яго органаў.
    ПРАЦЭДУРА (фр. procedure, ад лац. procedere = рухацца наперад) — 1) устаноўлены парадак дзеянняў для ажыццяўлення чаго-н. (напр. п. галасавання); 2) лячэбнае мерапрыемства, якое рэкамендуецца ўрачом (ванны, масаж і інш.). ГГРАЦЭНТ (лац. pro centum = за сто) — 1) сотая доля ліку (абазначаецца знакам %); колькасць, якая вымяраецца ў сотых долях чаго-н.; 2) даход, які атрымліваецца на кожныя сто грашовьгх адзінак.
    ІІРАЦЭНТАМАНІЯ (ад працэнт + манія) — клопат пра знешнія (у працэнтах) паказчыкі выканання плана, паспяховасці вучняў і г.д.
    ПРАЦЭС (лац. processus = цячэнне, ход) — 1) паслядоўная змена з’яў, стану ў развіцці чаго-н.; 2) сукупнасць паслядоўных дзеянняў для дасягнення пэўных вынікаў (напр. вытаорчы п.); 3) разбор судовай сііравы (судовы п.).
    ПРАЦЭСАР (англ. processor, ад лац. procedere = рухацца наперад) — 1) цэнтральная частка электронна-вылічальнай машыны, якая выконвае арыфметычныя і лагічныя аперацыі па перапрацоўцы інфармацыі; 2) складаная лагічная праграма, зададзеная электронна-вылічальнай машьше.
    ПРАЦЭСШГ (англ. processing = апрацоўка, ад лац. procedere = прасоўвацца) — сукупнасць рэакцый, якія вядуць да пераўтварэння першасных прадуктаў транскрыпцыі і трансляцыі ў функцыянальныя малекулы.
    ПРАЦЭСІЯ (польск. procesja, ад лац. processio = прасоўванне наперад) — урачыстае мнагалюднае шэсце (напр. святочная п.).
    ПРАЦЭСУАЛЬНЫ (ад лац. pro­cessus = цячэнне, ход) — які мае адносіны да працэсу (напр. п-ае права).
    ПРОБА (ст.-польск. proba, ад ням. Probe) — 1) праверка, выпрабаванне; 2) невялікая частка чаго-н., узятая дая вызначэння якасці, саставу; 3) колькасць вагавых частак высакароднага металу (золата, серабра і г.д) у пэўнай колькасці вагавых частак сплаву, а таксама
    кляймо з абазначэннем гэтай колькасці.
    Пр6бАШЧ (польск. proboszcz < чэш. probost, ад лац. propositus = начальнік) — ксёндз, які стаіць на чале парафіі.
    ПРОЗА [лац. prosa (oratio) = невершаваная мова] — 1) невершаваная мова; невершаваныя мастацкія творьг, 2) перан. будзённасць, звьгчайнасць, аднастайнасць (напр. п. жьшця).
    ПРОЗАСТАМЛТЫ (н.-лац. ргоsostomata) — падклас трэматодаў тыпу плоскіх чарвей; паразіты жывёл.
    ПРОКАЛАГЙНЫ (ад гр. pro = спераду + калаген) — бялкі злучальнай тканкі чалавека і жывёл.
    ПРОЛАГ (гр. prologos) — царкоўная кніга, якая змяшчае жыція святых, павучанні, размешчаныя па днях года.
    ПРОНААС (гр. pronaos) — паўадкрытая частка антычнага храма паміж уваходным порцікам і наасам. ПРОШЯ (гр. ргопоіа = апека) — феадальнае зямельнае ўладанне ў Візантыі ў 11—15 ст.
    ПРОНУНСІЯМЙНТА (ісп. ргоnunciamiento, ад лац. pronuntio = аб’яўляю) — дзяржаўны ваенны пераварот у Іспаніі і Лац. Амерыцы.
    ПРОПАЛІС (гр. propolis) — клейкае смалістае рэчыва, якое выпрацоўваецца меданоснымі пчоламі ў якасці будаўнічага матэрыялу; выкарыстоўваецца ў медыцыне.