Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ПОСТАДАІГГАЦЫЯ (ад пост+ адаптацыя) — працэс удасканалеііня іспуючых прыстасаванняў будовы і функцый у раслінных і жьшельных арганізмаў да ўмоў знешняга асяроддзя.
ПОСТАДЫПЛАСТАМАТбз (ад постадыпластама) — глісная хвароба рыб, якая выклікаецца лічынкамі постадыпластомы.
ПОСТАДЬШЛАСТОМА (н.-лац. posthodiplostomum) — гельмінт сям. дыпластаматыдаў, які паразітуе ў арганізме рыб (карпа, таўсталобікаў, сазана, ляшча і інш.).
ПОСТІМПРЭСІЯШЗМ (ад пост+ імпрэсіянізм) — умоўная назва кірунку, які прыйшоў на змену імпрэсіянізму ў мастацтве канца 19—пач. 20 ст.; прадстаўнікі яго, у адрозненне ад імпрэсіяністаў, імкпуліся стварыць больш умоўны, але ў той жа час і больш шырокі і цэласны вобраз свезу.
ПОСТКАНСТРУКТЫвЬм (ад пост+ канструкпіывізм) — фармалістычны кірунак у мастацтве і архітэктуры 20 ст., які развівае ідэі канструктывізму.
ПОСТКРАШЯЛЬНЫ (ад пост+ лац. cranium = чэрап) — анат. размешчапы ззаду чэрапа.
постларвальны (ад пост+ лац. larva = лічынка) — паслялічынкавы, які ўтвараецца пры пе-
раўтварэнні лічьпікі ў дарослую форму.
ПОСТЛібдЫЯ (ад пост+ лац. ludo = іграю) — раздзел музычнага твора, звычайна інструментальнае заканчэнне раманса, песні.
ПОСТНАТАЛЬНЫ (ад пост+ лац. natalis = які адносіцца да нараджэння) — які адносіцца да перыяду пасля родаў (напр. п-ае захворванне дзіцяці).
ПОСТПАЗШЫЯ (ад пост+ пазіцыя) — лінгв. становішча слова або сказа пасля іншага слова або сказа, звязанага з ім (параўн. прэпазіцыя).
ПОСТПАКЕТ (ням. Postpaket, ад Post = пошта + Paket = пакунак) — цюк з пісьмамі, адрасаванымі ў адзін пункт.
ПОСТФІКСЫ (ад пост+ лац. fixus = прымацаваны) — лінгв. суфіксы і канчатаі, якія стаяць у слове пасля кораня.
ПОСТЭМБРЫЯНАлЬНЫ (ад пост+ эмбрыянальны) — які мае адносіны да часу пасля вызвалення арганізма ад яйцавых і зародкавых абалонак; паслязародкавы. пбтыя (н.-лац. pottia) — лістасцябловы мох сям. полыевых, які расце на вільготных палях, схілах, агаленнях глебы.
ПОШТА (пям. Post < іт. posta, ад лац. postus = пастаўлены) — 1) установа, якая займаецца перасылкай пісем, пасылак, грошай, газет і інш., а таксама памяшканне, дзе знаходзіцца гэта ўстанова; 2) перасылка, дастаўка чаго-н. з дапамогай гэтай установы (напр. адііравіць пасылку поштай); 3) тое, што дастаўлена гэтай установай (пісьмы, газеты і інш.).
ПРАБАБІЛІЗМ (ад лац. probabilis = імаверны) — 1) філасофская канцэпцыя, прыхільнікі якой сцвярджаюць, нібы чалавек не можа здабыць цалкам дакладных ведаў і павінен задавальняцца верагоднымі, праўдападобнымі; 2) казуістычнае вучэнне езуітаў, якое апраўдвала ўсякія паводзіны, абы толькі яны не былі асуджаны царквою.
ПРАБАНД (ням. Proband) — зыходная асоба ў генеалогіі пэўнага роду.
ПРАБАЦЫЯ (лац. probatio = праверка) — юр. умоўнае асуджэнне ў шэрагу краін.
ПРАБІРАВАЦЬ (ням. probieren = прабаваць) — 1) вызначаць колькасць металу ў рудах, сплавах; 2) ставіць пробу на залатыя, плацінавыя і сярэбрапыя вырабы.
ПРАБЛЕМА (гр. problema = задача) — 1) тэарэтычнае або практычнае нытанне, задача, якія патрабуюць вырашэшія, даследавання (напр. п. асваення космасу, п. выхавання); 2) нешта цяжка вырашальнае (напр. дамашпяя п.)-
ПРАБЛЕМАТЫКА (гр. problematikos = які датычыць пытанняў) — сукупнасць праблем.
ПРАБЛЕМАТЫЧНЫ (гр. problematikos = які датычыць пытанняў) — магчымы, але не даказаны; няпэўны; п-ае с у д ж э н н е — суджэпне, якое выражае магчымасць або верагоднасць сцвярджэпня, але не яго бясспрэчную неабходнасць.
ПРАВАКАВАЦЬ (лац. provocaге) — 1) падбухторваць каго-н. да дзеянняў, якія могуць прывесці да цяжкіх вынікаў; 2) штучна выклі-
каць якія-н. праяўленні хваробы, напр. прыступ малярыі.
ПРАВАКАТАР (лац. provocator = які кідае выклік) — 1) тайны агент, які дзейнічае шляхам правакацыг, 2) асоба, якая падбухторвае да чаго-н. са здрадніцкімі ютамі.
ПРАВАКАЦЫЯ (лац. provocatio = выклік) — 1) здрадніцкае падбухторванне каго-н. да дзеянняў, якія могуць прывесці да цяжкіх вынікаў (напр. ваенная п.); 2) штучнае выкліканне якіх-н. праяў хваробы.
ПРАВЕРБІЯЛЬНЫ (лац. proverbialis, ад proverbium = прыказка) — які ўвайіпоў у прыказку, пагаворку.
ПРАВІДЭНЦЫЯЛІЗМ (ад лац providentia = прадбачанпе) — рэлігійна-ідэалістычны погляд, які тлумачыць ход гістарычных з’яў не іх унутранай заканамернасцю, a вышэйшай (боскай) воляй.
ПРАВІЗАР (лац. provisor = які забяспечвае, прадбачыць) — аптэкар, фармацэўт вышэйшай кваліфікацыі, які мае вышэйшую фармацэўтычную адукацыю.
ПРАВІЗІЯ (лац. provisio = прадбачлівасць) — прадукты харчавання.
ПРАВІЗОРНЫ (ням. provisorisch, ад лац. provisor = які прадбачыць) — 1) папярэдні, не канчатковы (напр. п-ае рапіэнне); 2) часовы (напр. п-ыя меры); п ы я о р г а н ы — органы ў зародкаў і лічынак мнагаклетачных жывёл, якія знікаюць у працэсе іх далейшага развіцця, напр. жабры лічынак насякомых.
ПРАВІНЦЫЯ (польск. prowincja, ад лац. provincia) — 1) заваяваная старажытнымі рымлянамі тэрыторыя; 2) мясцовасць, аддаленая ад сталіцы ці культурнага цэнтра, перыферыя; 3) адзінка адміністрацьійна-тэрытарыяльнага падзелу ў некаторых краінах, напр. у Італіі, Іспаніі.
ПРАВІНЦЫЙЛ (польск. prowincjal, ад лац. provoncialis = які датычыць правіішыі) — чалавек з поглядамі, прывычкамі, уласцівымі жыхарам правінцыі, а таксама чалавек з абмежаванымі інтарэсамі, адсталымі поглядамі.
ПРАВШЦЫЯЛІЗМ (ад лац. ргоvincialis = правінцыяльны) — 1) уст. погляды і манеры, звязаныя з жыццём у глухой мясцовасці, правінцьіі; 2) слова або выраз, уласцівыя абласной, а не літаратурнай мове.
ПРАВІНЦЫЯЛЬНЫ (лац. ргоvincialis) — 1) які знаходзіцца ў правінцыі (напр. п. гарадок); 2) абмежаваны ў сваіх поглядах.
ПРАВІТАМІНЫ (ад лац. pro = для + вітаміны') — рэчывы, з якіх у арганізме чалавека і жывёл могуць утварацца вітаміны.
ІІРАВІЙНТ (ням. Proviant, ад с.лац. provenda) — прадукты для арміі, экспедыцыі і інш.
ПРАГЕШЯ (ад ip. pro = наперад + geneion = падбародак) — няправільны прыкус у чалавека, выкліканы празмерным развіццём ніжняй сківіцы.
ПРАГЕСТЭРбн (ад лац. pro = раней + gestatio = цяжарнасць) — жаночы палавы гармон пазваночных жывёл і чалавека, які ўтвараецца ў жоўгым целе яечніка і рэгу-
люе абмен рэчываў у арганізме ў час цяжарнасці.
ПРАГІБІЦЫЯНІСТЫ (лац. ргоhibitio, -tionis = забарона) — прыхільнікі забароны гандляваць пэўнымі таварамі, напр. спіртнымі напіткамі.
ПРАПМНАЗІЯ (ад лац. pro = замест + гімназія) — мужчынская або жаночая чатырохкласная навучальная ўстанова, якая адпавядала чатыром малодшым класам гімназіі, у царскай Расіі (з 1864 г.).
ПРАГМАТЫЗМ (рус. прагматйзм, ад гр. pragma, -atos = дзеянне, практыка) — 1) напрамак у філасофіі, які адмаўляе неабходнасць пазнання аб’ектыўных законаў і прызнае ісцінай толькі тое, што дае карысныя вынікі; узнік у канцы 19 ст. у ЗША; 2) кірунак у гістарычнай навуцы, які абмяжоўваецца перадачай падзей у іх знешняй сувязі і паслядоўнасці без раскрыцця аб’ектыўных законаў гістарычнага развіцця, 3) дзейнасць людзей, якія кіруюцца непасрэднай выгадай і адмаўляюць канггоўнасці, маральнае значэнне дзейнасці.
прагмАтык (гр. pragmatikos = дзелавы) — паслядоўнік прагмапіызму як філасофскай сістэмы.
ПРАГМАТЫКА (гр. pragmatikos = дзелавы) — 1) раздзел семіётыкі, які даследуе разуменне знака пазнаючым суб’ектам; 2) вучэнне пра дзейнасць, практыку.
ПРАГМАТЬІЧНЫ (гр. pragmatikos) — 1) уласцівы прагматызму^ 2) які мае практычнае прымяненне.
ПРАГНАЗІРАВАЦЬ (ад гр. prognosis = прадбачанне) — састаўляць прагноз будучага стану розных
з’яў (прыродных, грамадскіх і інш.).
ПРАГНАТЫЗМ (ад гр. pro = наперад + gnathos = сківіца) — антр. выступанне сківіц уперад.
ПРАГНАТЬІЯ (ад гр. pro = наперад + gnathos = сківіца) — няправільны прыкус у чалавека, выкліканы празмерным развіццём верхняй сківіцы.
ПРАГНОЗ (гр. prognosis) — прадбачалне, прадказанне аб будучым развіцці і выніках якіх-н. падзей на аснове пэўных дадзеных (напр. п. надвор’я).
ПРАГНОСТЫКА (гр. prognostikos = які прадбачыць) — спосабы складання прагнозаў.
ПРАГРАМА (гр. programma = аб’ява, распараджэнне) — 1) план прадстаячай дзейнасці, работ, мерапрыемстваў; 2) дакумент, у якім выкладзены асноўныя задачы і мэты дзейнасці палітычнай партыі, арганізацыі, асобнага дзеяча; 3) план правядзення свята, канцэрта, схода, а таксама пералік нумароў, якія выконваюцца; 4) кароткі змест курса таго ці інпіага прадмета, які вывучаецца ў навучальнай ўстанове; 5) апісанне алгарытма рашэння задачы для работы электронна-вылічальнай машьпіы.
ПРАГРАМА-ДЫСГЙТЧАР (ад праграма + дыспетчар) — план дзеянняў, якім прадугледжваецца арганізацыя функцыяніравання і кіраванпя сукупнасцю устройстваў электронна-вылічальнай машыны або сістэмы такіх машын.
ПРАГРАМІРАВАННЕ (ад праграма) — складанне праграм рашэння матэматычных і інфармацыйна-лагічных задач на электронна-вылічальных машынах.
ПРАГРЭС (польск. progres, ад лац. progressus) — 1) паступальны рух наперад, пераход на болып высокую ступень у развіцці (напр. п. навукі, тэхнічны п.); проціл. рэгрэс, 2) змяненне да лепшага ў працэсе хваробы, у якой-н. рабоце іг.д.
ПРАГРЭСІЯ (лац. progressio = pyx наперад) — рад лікаў, якія паслядоўна павялічваюцца або памяншаюцца так, што розніца або адносіны паміж суседнімі лікамі з’яўляюцца велічынёй пастаяннай (напр. арыфметьгчная п., геаметрычная п.).
ГГРАДЗЮСАР (англ. producer, ад лац. producere = вырабляць) — уладальнік кінастудыі, давераная асоба кінакампаніі ў радзе краін, якая ажыццяўляе ідайна-мастацкі і арганізацыйна-фінансавы кантроль над пастаноўкай фільмаў.
ПРАДМЕСЦЕ (польск. przedmiescie) — назва прыгарада, якая ўжываецца на Беларусі з 16 ст.
ПРАДРАМАЛЬНЫ (ад прадром)-, п. п е р ы я д — пачатковы перыяд хваробы, калі з’яўляюцца яе прыметы-прадвеснікі (прадромы). ПРАДРбМ (гр. prodromos = папярэднік) — мед. прымета-прадвеснік хваробы.
ПРАДУКТ (лац. productus = выраблены) — 1) тое, што атрымліваецца ў выніку працы чалавека (фізічнай, разумовай); 2) мн. харчы; 3) перан. вынік, рэзультат чаго-н. (напр. класы — п. развіцця грамадстаа).
ПРАДУКТЬГЎНЫ (лац. productivus) — 1) плённы; здольны ствараць нешта капітоўнае; 2) здольны
ўтвараць новыя словы (напр. п. суфікс).
ПРАДУКЦЫЯ (лац. productio) — 1) сукупнасць прадуктаў вытворчасці краіны, галіііы прамысловасці, адной асобы за пэўны час, a таксама самі прадукты вытворчасці; 2) вынікі працы ў галіне навукі, літаратуры, мастацтва, увогуле прадукты разумовай дзейнасці.