• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    ПЛЕТЫЗМОГРАФ (ад гр. ріеthysmos = павелічэнне + -граф) — прыбор для рэгістрацыі змен аб’ёму органаў у чалавека і жывёл, якія залежаць ад стану крывяносных сасудаў.
    ПЛЁЎРА (с.-лац. pleura, ад гр. pleura = бок, рабро) — абалонка, якая пакрывае лёгкія і сценкі грудной поласці чалавека і млекакормячых жывёл.
    ПЛЕЎРАКАПСА (н.-лац. pleurocapsa) — ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. плеўракапсавых; якая пашырана ў марскіх і прэсных водах; расце на падводных прадметах, раслінах, малюсках, часам на берагавых камянях.
    ПЛЕЎРАКОКУС (н.-лац. pleurococcus) — тое, што і пратакокус.
    ПЛЕЎРАПНЕЎМАНІЯ (ад плеўра + пнеўманія) — крупознае запаленне лёгкіх, ускладненае плеўрыпгам.
    ПЛЕЎРАТ^ШУМ (н.-лац. pleurotaenium) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. касмарьіевых, якая папіырана ў сфагнавых і іншых вадаёмах, у мінералыіых крыніцах.
    ПЛЕЎРАХЛОРЫС (н.-лац. pleurochloris) — аднаклетачная жоўтазялёная водарасць сям. плеўрахлоравых, якая пашырана ў прэсных вадаёмах і ў глебе.
    ПЛЕЎРОЗІЙ (н.-лац. pleurozium) — лістасцябловы мох сям. энтадонтавых, які расце на сухой лясной глебе, у хмызняках, на сухіх лугах, мохавых балотах.
    ПЛЕЎРЬІДЫУМ (н.-лац. pleuridium) — лістасцябловы мох сям. дзітрыхавых, які расце на вільготных палях, у лугавых канавах, на аголенай глебе і пакрытых глебай камянях.
    ПЛЕЎРЫТ (лац. pleuritis, ад гр. pleuritis) — запаленне плеўры.
    ПЛЕЯДА (ад гр. Pleias, -ados = назва сузор’я) — група выдатных дзеячаў навукі, культуры адной эпохі, аднаго напрамку (напр. п. пачынальнікаў беларускай літаратуры).
    плеяспЬра (н.-лац. pleospoга) — сумчаты грыб сям. плеяспоравых, які развіваецца на раслінных рэштках, на лісці травяністых і дрэвавых раслін.
    ПЛЕЯТРАПІЯ (ад гр. pieion = большы + -трапія) — уплыў аднаго гена на некалькі прымет аргашзма.
    ПЛЕЯХАЗІЙ (ад гр. ріеіоп = болыпы + chasis = раздзяленне) — тып суквецця, у якім ад галоўнай восі з вяршыннай кветкай адыходзіць больш дзвюх перарастаючых
    яе бакавых восяў (напр. у ManaMaa).
    ШПКАТЫЎНЫ (лац. plicatilis, ад ріісаге = складаць) — складкаваты; п ы я дыслакацыі — парушэнні ў заляганні пластоў горных парод, якія не суправаджаюцца разрывам іх цэласнасці.
    ПЛШУТРОК (англ. Plimouth Rock) — парода яйцаноскіх і мясных курэй рознага апярэння, выведзеная ў паўночнаамерыканскім горадзе Плімута.
    ПЛІНТ (гр. plinthos = цэгла, пліта) — архіт. квадратная пліта, якая з’яўляецца ніжняй часткай базы калоны.
    ПЛПГГАВАЦЬ (ад гр. plinthos = цэгла, пліта) — 1) выраўноўваць, ачышчаць паверхню чаго-н.; 2) расколваць камяні на кавалкі для далейшай апрацоўкі.
    ПЛІНТУС (rp. plinthos = цэгла, пліта) — 1) вузкая планка, якая закрывае шчыліну паміж сцяной і падлогай; 2) вонкавы выступ у ніжняй частцы якога-н. збудавання.
    ПЛІНФА (гр. plinthos = цэгла) — шырокая і плоская абпаленая цэгла, якая прымянялася пры будаўніцтве ў Візантыі і ў 10 — 13 ст. на Русі.
    ПЛІС (шв. plys, ад фр. peluche = плюш) — баваўняная варсістая тканіна, падобная да аксаміту.
    ПЛІСІРАВАЦЬ (фр. plisser) — рабіць плісэ.
    ПЛІСЭ (фр. plisse) — 1) дробныя паралельныя складкі на тааніне, зробленыя шляхам спецыяльнай апрацоўкі; 2) адзенне з такімі складкамі (напр. спадніцап.).
    п 	
    ПЛІЯЗАЎРЫ (ад гр. pieion = большы + -заўр) — буйныя марскія паўзуны атрада плезіязаўраў, якія жылі ў мезазоі.
    ПЛІЯШТ^К (ад гр. pieion = большы + -пітэк) — выкапнёвая чалавекападобная малпа, якая лічыцца продкам гібона.
    ПЛІЯЦЭН (ад гр. ріеіоп = большы + -цэн) — другая, апошняя эпоха неагену.
    ПЛбіДНАСЦЬ (ад гр. ploos = кратны + eidos = выгляд) — лік набораў храмасом у клетках арганізмаў.
    ПЛбМБА (польск. plomba < фр. plomb, ад лац. plumbum = свінец) — 1) кавалачак свінцу ці іншага матэрыялу з выціснутай на ім пячаткай, які прывешваецца да замкнутых дзвярэй, прыбораў, апаратаў і інш.; 2) рэчыва, якім запаўняюць карыезнае дупло ў зубе.
    ПЛОТЭР (англ. plotter = нанясенне на паперу дыяграм) — устройства для вываду інфармацыі; прыбор, які выдае інфармацыю ў выглядзе графікаў.
    ПЛОЎ (перс. polou) — нацыянальная страва ў народаў Сярэд. Азіі, прыгатаваная з рысу і бараніны з прыправамі,
    ПЛУНЖЭР (англ. plunger) — поршань у цыліндры высокага цісКУ
    ПЛУТАКРАт (ад гр. plutos = багацце + -крапі') — прадстаўнік найбольш багатай і ўіілывовай часткі пануючага класа.
    ПЛУТАКРАТЫЯ (гр. plutokratia, ад plutos = багацце + kratos = улада, моц) — 1) палітычны лад, пры якім дзяржавай правіць кучка самых багатых людзей пануючага
    класа; 2) кучка самых багатых прадстаўнікоў пануючага класа.
    ПЛУТАШЗМ (ад плутон) — напрамак у геалогіі, прадстаўнікі якога лічаць, пгго асноўная роля ва ўтварэнні горпых парод належыць унутранаму агню Зямлі.
    ПЛУТОН (гр. Pluton = імя бога падземнага свету ў старажытнагрэчаскай міфалогіі) — агульная назва розных глыбінных вывергнутых парод.
    ПЛУТОНГ (польск. pluton) — 1) невялікае падраздзяленне рускай пяхоты ў 18 ст.; 2) групоўка размешчаных побач гармат аднолькавага калібру на караблі ў 19 ст.
    ШГУТбшЙ (н.-лац. plutonium, ад гр. Pluton = назва планеты) — пггучна атрыманы радыеактыўны хімічны элемент, серабрыста-белы метал, які належыць да актыноідаў.
    ПЛУТ^УС (лац. pluteus = шчыт) — лічынка марскіх вожыкаў і афіур.
    ПЛЮВІЁГРАФ (ад лац. pluvia = дождж + -граф) — прыбор для рэгістрацыі колькасці, працягласці і інтэнсіўнасці ападкаў.
    ПЛЮВІЁЗ (фр. pluviose, ад лац. pluviosus = дажджлівы) — пяты месяц (з 20—21 студзеня па 18 — •19 лютага) французскага рэспубліканскага календара, які дзейнічаў у 1793 — 1806 гг.
    ПЛЮВІЁМЕТР (ад лац. pluvia — дождж + -метр) — прыбор для вымярэння колькасці ападкаў.
    ПЛЮВІЯЛЬНЫ (лац. pluvialis = дажджавы) — які належыць да дажджу або наогул да ападкаў (напр. п. перыяд).
    ПЛЮМАж (фр. plumage) — аздабленне з пёраў ці конскага воласу на галаўным уборы і на конскай збруі.
    ПЛЮМБЕКбн (ад лац. plumbum = свінец + гр. eikon = адлюстраванне) — тэлевізійная перадаючая трубка, мішэнь якой уяўляе сабой слой вокісу свінцу, нанесены на празрыстую плёнку двухвокісу волава.
    ПЛібМУЛА (лац. plumula = пёрка) — першая пупышка зародкавага парастка ў семені.
    ПЛЮР (фр. pelure =. скурка плода) — тонкая празрыстая папера, пакрытая клеевым слоем, якая ўжываецца ў ліпіаграфіі.
    ПЛЮРАЛІЗМ (англ. pluralism, ад лац. pluralis = множны) — 1) філасофскае вучэнне, паводле якога ў аснове свету ляжыць многа незалежных духоўных сутнасцей (параўн. дуапізм, манізм), 2) прызнанне права на існаванне множнасці метадаў, падыходаў, партый, напрамкаў; п. д у м а к — разнастайнасць пунктаў погляду на адну палітычную або эканамічную праблему.
    ПЛЮРАЛІСТ (ад плюралізм) — прыхільнік плюралізму.
    ПЛЮРАЛЬНЫ (лац. pluralis) — множны; п. вотум — у некаторых краінах права выбаршчыка карыстацца некалькімі галасамі ў залежнасці ад маёмаснага, адукацыйнага і іншага цэнзу.
    ПЛЮРЫЛАТЭРАЛЬНЫ (фр plurilateral, ад лац. plures = некалькі + lateralis = бакавы); п. д a r a в о р — дагавор, адкрыты для далучэння інпіых дзяржаў.
    ПЛЮС (лац. plus = больш) — 1) знак складання або дадатнай велічыні ў выглядзе крыжыка; 2) перан. дадатны бок, перавага.
    ПЛЮСКВАМПЕРФЁКТ (лац plusquamperfectum = больш, чым закончанае) — адна з форм прошлага часу дзеяслова, якая сустракаецца ў многіх мовах і выражае дзеялне, што папярэднічала іншаму дзеянню ў мінулым; даўномінулы час.
    ПЛЮТЭЙ (н.-лац. pluteus) — шапкавы базідыяльны грыб сям. мухаморавых, які расце на пнях і ламаччы розных дрэвавых парод; большасць відаў ядомыя.
    ПЛЮШ (ням. Plusch, ад лац. pilus = волас) — тканіна, у якой ворс радзейшы, але выпгэйшы, чым у аксаміце.
    ПЛЯБАН (с.-лац. plebanus, ад лац. plebs = народ) — пробашч, які кіруе вясковай парафіяй, плябаніяй.
    ПЛЯБАШЯ (с.-лац. plebania, ад лац. plebs = народ) — 1) парафія, якой кіруе плябан', пасада плябана; 2) дом, які належыць парафіі і ў якім жыве плябан.
    ПЛЯГА (польск. plaga, ад лац. plaga = ударэнне) — 1) дажджлівае надвор’е, слота; 2) няшчасце, бяда.
    ПЛЯЖ (фр. plage) — пясчаны або жвірысты бераг на беразе мора, возера, ракі, на якім загараюць у час купальнага сезону.
    ПЛЯЙФЕРЫ (н.-лац. playfairi) — рыба атрада карпазубых, якая пашырана ў вадаёмах Усх. Афрыкі, Сейшэльскіх астравоў і Мадагаскара; разводзіцца як акварыумная.
    п	
    ПЛЯЦ (польск. ріас, ад ням. Platz) — 1) участак зямлі пад сядаібай; 2) незабудаваная тэрыторыя ў горадзе, прызначаная для якой-н. мэты, плошча (напр. рыначны п.). ПКЁЎМА (гр. pneuma = дыханне) — сіла, якая рэгулюе дыханне і пульс (у старажытнагрэчаскай натурфіласофіі і медыцыне).
    ПНЕЎМААЎТАМАТЫКА (ад гр. pneuma = дыханне + аўтаматыка) — раздзел аўтаматыкі, які распрацоўвае і прымяняе сродкі аўтаматычнага рэгулявання (кіравання), дзе перадача сігналаў ажыццяўляецца пры дапамозе сціснутага паветра.
    ПНЕЎМАГРАМА (ад гр. pneumon = лёгкае + -грама) — графічны паказ дыхальных рухаў грудной клеткі, якія характарызуюць работу лёгкіх (параўн. кардыяграма).
    ПНЕЎМАГРАФІЯ (ад гр. pneuma = дыханне + -графія) — запіс дыхальных рухаў грудной клеткі пнеўмографам (гл. таксама спіраграфія).
    ПНЕЎМАКАШЁЗЫ (ад гр pne­umon = лёгкія + konia = пыл) — група прафесійных захворванняў лёгкіх, абумоўленых працяглым удыханнем вытворчага пылу (напр. антракоз, бісіноз, сілікозў ГПЯЕЎМАКАСЦЮМ (ад гр. pne­uma = дыханне + касцюм) — герметызаваны высотны касцюм лётчыка.
    ПЯЕЎМАКОКІ (ад гр. pneumon = лёгкае + kokkos = зерне) — шарападобныя бактэрыі (з групы дыплакокаў), якія з’яўляюцца ўзбуджальнікамі пнеўманіі.
    ПНЕЎМАМІКОЗ (ад гр. pneumon = лёгкія + мікоз) — хвароба лёг-
    кіх, якая выклікаецца паразітычнымі грыбамі.
    ПНЕЎМАНІЯ (н.-лац. pneumonia, ад гр. pneumon = лёгкае) — запаленне лёгкіх.
    ПНЕЎМАСКЛЕРОЗ (ад гр. pneu­mon = лёгкае + склероз) — разрастанне злучальнай тканкі лёгкіх, якое выклікае паніжэнне дыхальнай здольнасці лёгкіх.
    ПНЕЎМАТАФОР (ад гр. pneuma, -atos = дыханне + -фор) — орган гідрастатьічнай раўнавагі сіфанафор у выглядзе надзьмутага пузыра. ПНЕЎМАТблІЗ (ад гр. pneuma, -atos = дыханне + -ліз) — працэс утаарэння мінералаў пад уздзеяннем на горныя пароды лятучых рэчываў і газаў, выдзеленых магмай. ПНЕЎМАТбРАКС (ад гр. pneu­mon = лёгкае + торакс) — скапленне паветра ў поласці плеўры ў выніку пашкоджання сценак грудной клеткі.
    ПНЕЎМАТРАНСПАРТ (ад гр. pneuma = дыханне + транспарпі) — спосаб перамяшчэння ў транспартным трубаправодае сумесі сыпкіх матэрыялаў з паветрам, а таксама кангэйнераў з грузам.