• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    ПЛАГІЯКЛАЗЫ (ад гр. plagios = косы + klasis = пераламленне) — група пародаўтваральных мінералаў класа сілікатаў пераважна белага, шаравата-белага колеру (альбіт, алігаклаз і інш.).
    ПЛАГІЯТ (лац. plagiatus = выкрадзены) — прысваенне аўтарства на чужы твор літаратуры, навукі, мастацгва або выкарыстанне ў сваёй працы чужога твора без спасылкі на аўтара.
    ПЛАГІЯТАР (лац. plagiator) — той, хто займаецца плагіятам.
    ПЛАГІЯТРАПІЗМ (ад гр. plagios = косы + трапізм) — здольнасць бакавых органаў раслін прымаць становішча пад пэўным вуглом да восевага органа ў залежнасці ад крьшіцы раздражнення (сілы цяжару, святла і інш.); параўн. артатрапізм.
    ПЛАГІЯТЭЦЫЙ (н.-лац. plagiothecium) — лістасцябловы мох сям. плагіятэцыевых, які расце пераважна ў лясах на глебе, гнілой драўніне, на камлях дрэў.
    ПЛАГІЯХІЛА (н.-лац. plagiochila) — пячоначны мох сям. плагіяхілавых, які трапляецца ў вільгот-
    ных цяністых лясах на глебе, каля камлёў дрэў, на гнілой драўніне.
    ПЛАЗ (фр. plase = месца) — памяшканне на суднабудаўнічым заводзе, у якім на гладкай падлозе робяць у натуральную велічыню чарцёж зпешніх абрысаў судна.
    ПЛАЗІЎНЫ (ад лац. plausus = націскны), лінгв. п. з ы ч н ы — змычны зычны гук, які ўтвараецца пры ўзнікненні перашкоды на шляху струменю паветра (напр. «п», «к», «т»).
    ПЛАЗМА (н.-лац. plasma, ад гр. plasma = утварэнне) — 1) вадкая частка крыві; 2) фіз. стан рэчыва, у які яно псраходзіць, пачынаючы з тэмператур у некалькі тысяч градусаў.
    плазмагАмія (ад плазма + -гамія) — зліццё цытаплазмы мужчьшскай і жаночай палавых клетак пры запладненні; папярэднічае карыягаміі.
    ПЛАЗМАГЕНЫ (ад плазма + -ген) — спадчынныя фактары, якія лакалізаваны ў цытаплазме.
    ПЛАЗМАДЫЯФОРА (н.-лац. plasmodiophora) — слізявік, які паразітуе ў клетках раслін сям. крыжакветных.
    ПЛАЗМАДЭСМЫ (ад плазма + гр. desmos = сувязь) — цытаплазматычныя ніткі, якія злучаюць пратапласты суседніх раслінных клетак.
    ПЛАЗМАЛЕМА (ад плазма + гр. lemma = абалош<а, скурка) — мембрана, якая акружае пратаплазму раслінных і жывёльных клетак.
    ПЛАЗМАПАРА (н.-лац. plasmoрага) — ніжэйшы грыб сям. перанаспоравых, які развіваецца налісці раслін сям. парасонавых.
    ПЛАЗМАТАМІЯ (ад плазма + -тамія) — тое, што і цытакінез.
    ПЛАЗМАТРбн (ад плазма + -трон) — прыбор для ўтварэння стацыянарнага струменю плазмы (тэмпературы да 20000 °C); выкарыстоўваецца гтры электразварцы.
    ПЛАЗМАТЬШ (ад плазма + -піып) — тое, што і плазмон.
    ПЛАЗМАХІМІЯ (ад плазма + хімія) — раздзел хіміі, які вывучае нізкатэмпературную плазму і яе выкарыстанне.
    ПЛАЗМАЦЫД [ад плазмо(дый) + -цыд] — лекавы прэпарат, які выкарыстоўваюць пры лячэнні малярыі.
    ПЛАЗМбдЫЙ (н.-лац. plasmodi­um, ад rp. plasma = утварэнне + eidos = выгляд) — 1) вегетатыўнае цела слізевікоў і некаторых водарасцей, 2) прасцейшы арганізм класа спаравікоў, які паразітуе ў крыві і з’яўляецца ўзбуджальнікам малярыі.
    ПЛАЗМОЛІЗ (ад плазма + -лй) — адслойванне пратапласта ад клетачнай сценкі пры ўздзеянні на клетку гіпертанічным растворам.
    ПЛАЗМбН (ад птазма') — сукупнасць пазахрамасомных спадчьшных элементаў клетак (плазмагенаў), якія змяшчаюцца ў цытаплазме на яе арганоідах; складаецца з пластома і цытаплазмона (параўн. геном).
    ПЛАКАДОНТЫ (н.-лац. placodontia) — атрад вымерлых марскіх паўзуноў падкласа сінаптазаўраў, якія жылі ў мезазоі.
    ПЛАКАДЭРМЫ (н.-лац. ріасоdermi) — клас вымерлых панцырных рыб, якія жылі ў познім дэво-
    не ў марскіх і прэсных вадаёмах; ііласцінаскурыя.
    ПЛАКАТ (ням. Plakat, ад гал. plakkat) — вялікі каляровы малюнак з агітацыйным або рэкламным тэкстам.
    ПЛАКЁ (фр. plaque = накладзены) — металічны выраб, пакрыты лісткамі высакароднага металу, або драўляны выраб з накладзенымі на яго пласцінкамі драўніны каштоўных парод.
    ПЛАКЁТКА (фр. plaquette) — 1) твор медальернага мастацтва, медаль прамавугольнай ці блізкай да прамавугольнай формы; 2) пласцінка з рэльефным адбіткам, якая ўжываецца для ўпрыгожання мэблі.
    ПЛАКІРАВАЦЬ (фр. plaquer = накладваць, пакрываць) — 1) пакрываць металічную паверхню тонкім слоем іншага металу, устойлівага супраць карозіі, больш Гірыгожага і інш.; 2) абліцоўваць вырабы з простага дрэва тонкай фанерай з каштоўных парод дрэва; 3) абкладваць дзёрнам земляныя насыпы, адкосы, каб засцерагчы іх ад размывання вадой.
    ПЛАКОР (ад гр. plaks, -akos = раўніна) — плоская або слабанахільная водападзельная прыторыя.
    ПЛАКбРНЫ (ад плакорУ, п а я расліннасць — расліннасць, характэрная для выраўненых водападзельных тэрыторый у Еўропе.
    ПЛАМБАВАЦЬ (польск. plombowac, ад фр. plomber) — 1) запячатваць што-н. пломбай (напр. п. вагон); 2) класці пломбу (напр. п. зуб).
    ПЛАМБІР (фр. plombires) — высокагатунковае марожанае з арэхамі, ягадамі або шакаладам.
    ПЛАН (лац. planum = плоскасць) — 1) чарцёж якой-н. мясцовасці, будынка, прадмета (напр. тапаграфічны п., п. горада, п. школы); 2) загадзя намечаная праграма мерапрыемстваў, выканання nayHaft работы (напр. пяцігадовы п.); 3) задума, праект, асноўныя рысы якой-н. работы (напр. п. даклада); 4) гтэўны парадак, паслядоўнасць чаго-н. (напр. п. урока); 5) размяшчэнне чаго-н. у перспектыве; 6) спосаб разгляду чаго-н., пункт гледжання (у гэарэтычным плане).
    -ПЛАН (лац. planum = плоскасць) — другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «крыло», «лятальны апарат».
    ПЛАНАРНЫ (англ. planar = плоскі); п-ая тэхналогія — высокавытворчы метад групавога вырабу паўправадніковых прыбораў і інтэгральных мікрасістэм.
    ПЛАНГЕРД (ням. Planherd) — стол з рухомай паверхняй, дзе ўзбагачаюць дробназярністы рудны матэрыял.
    ПЛАНЕРАДРОМ (ад планёр + -дром) — пляцоўка для ўзлёту і пасадкі планёраў.
    ПЛАНЕРЫЗМ (ад планёр) — умельства лятаць на планёрах; занятак планёрным спортам.
    ПЛАНЕРЫСТ (фр. planeuriste) — пілот на планёры.
    ПЛАНЕТ (фр. pianette) — ручны або конны культыватар для апрацоўкі міжраддзяў агародных культур.
    ПЛАНЕТА [лац. planeta, ад rp. planetes (aster) = блукаючая зорка] — нябеснае цела, якое верціцца вакол Сонца і свеціцца адбітым сонечным святлом.
    ПЛАНЕТАГРАФІЯ (ад планета + -графія) — раздзел астраноміі, які апісвае планеты Сонечнай сістэмы.
    ГЫАНЕТАЛдГІЯ (ад планета + -логія) — навука, якая вывучае планеты, іх фізічныя асаблівасці, хімічны склад, будову і інш.
    ПЛАНЕтАРЫЙ (п.-лац. planetari­um) — 1) апарат для паказу на купалападобным экране зорнага неба і руху Сонца, Месяца і планет', 2) будынак, у якім дзейнічае такі апарат.
    ПЛАНЕТОІД (ад планета + -оід) — тое, што і астэроід.
    ПЛАНЕТОЛАГ (ад планета + -лаг) — астраном, які вывучае планеты.
    ПЛАНЁР (фр. planeur, ад planer = лятаць) — безматорны лятальны апарат у выглядзе самалёта, які планіруе ў паветры.
    ПЛАШМЙТР (ад лац. planum = плоскасць + -метр) — мапматычны прыбор для вымярэння плошчы плоскіх фігур па картах, планах.
    ПЛАШМЁТРЫЯ (ад лац. planum = плоскасць + -метрыя) — раздзел элементарнай геамепірыі, які вывучае ўласцівасці фігур, што ляжаць на плоскасці (параўн. стэрэаметрыя).
    ПЛАШРАВАЦЬ (рус. планнровать, ад фр. planer) — 1) плаўна зніжацца на лятальным апараце; 2) паступова і плаўна зніжацца (аб птушках).
    ПЛАШСФЙРА (ад лац. planum = плоскасць + сфера) — карта зямной або нябеснай сферы ў выглядзе паўшар’яў.
    ПлАнКА (польск. planka, ад ням. Planke = дошка) — невялікая падоўжаная дошчачка, палоска з дрэва, металу або тканіны (напр. ордэнская п.).
    ПЛАНКТАКбКУС (н.-лац. ріапctococcus) — каланіяльная зялёная водарасць сям. пальмелавьгх, якая папіырана ў прэсных і саланаватых вадаёмах.
    ПЛАНКТбН (гр. plankton = блукаючае) — сукупнасць найдрабнейшых раслінных і жывёлыіых арганізмаў, якія жывуць у тоўшчы вады і перамяшчаюцца сілай цячэння.
    ПЛАНТАЖ (фр. plantage, ад лац. plantare = высаджваць) — глыбокая апрацоўка глебы спецыяльнымі плугамі, якая праводзіцца гал. ч. пры закладцы вінаграднікаў і пладовых садоў.
    ПЛАНТАТАР (лац. plantator) — уладальнік плантацыі 2.
    ПЛАНТАЦЫЯ (п.-лац. plantatio = пасадка раслін) —1) вялікі ўчастак зямлі, заняты пад сельскагаспадарчую культуру, якая мае прамысловае ці гандлёвае значэпне (напр. чайная п ); 2) буйная земляробчая гаспадарка ў многіх краінах, якая спецыялізуецца на якой-н. культуры.
    ПЛАНШАЙБА (ням. Planscheibe) — прыстасаванне на металарэзньгх станках, якім заціскаюць дэталі ў час апрацоўкі.
    ПЛАНШЫР (англ. plankaheer) — закруглены брус, які праходзіць па верхняму краю борта шлюпкі або
    паверх сталёвага фаіыйборта ў вялікіх суднаў.
    ПЛАІШІЭТ (фр. planchette = дошчачка) — 1) плоская сумка з празрыстым верхам, у якой носяць тапаграфічныя і іншыя карты; 2) невялікая дошка, на якой замацоўваецца папера для здымкі мясцовасці.
    ПЛАСІРАВАЦЬ (ад англ. place = класці, размяшчаць) — накіроўваць мяч у час гульні ў тэніс або пінг-понг дакладна ў вызначанае месца.
    -ПЛАСТ (гр. plastos = вылеплены) — другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «ўтвораны з чаго-н.»
    ПЛАСТАГЛМІЯ (ад гр. plastos = вьшеплены + -гамія) — аб’яднанне аднаклетачных асобін шляхам зліцця цытаплазмы.
    ПЛАСТМАСА  — матэрыял, створаны на аснове прыродных і сінтэтычных высокамалекулярных злучэнняў, які лёгка фармуецца пры награванні, а потым устойліва захоўвае наданую яму форму.
    ПЛАСТОМ (ад гр. plastos = вылеплены) — сукупнасць плазмагенаў, якія змяшчаюцца ў пластыдах і з’яўляюцца фактарам перадачы спадчыннасці праз цытаплазму (параўн. цытаплазмон).
    ПЛАСТРОН (фр. plastron, ад іт. piastrone = нагруднік) — 1) моцна накрухмаленая грудзіна мужчынскай верхняй сарочкі, якая надзяваецца пад адкрытую камізэльку да фрака ці смокінга; 2) ніжні іпчыт касцявога панцыра чарапах.
    ПЛАСТЫДЫ (гр. plastides = якія ўтвараюць, ад plastos = вылепле-
    ны) — адзін з відаў унутрыклетачных арганоідаў, пафарбаваныя або бясколерныя цельцы (лейкапласты, хларапласты, храмапласты), якія змяшчаюцца ў пратаплазме раслінных кветак і выконваюць розныя функцыі.
    ПЛАСТЫЗОЛІ (ад гр. plastos = вылеплены + золі) — пастападобныя матэрыялы, якія ўяўляюць сабой сумесь парашковага палівінілхларыду з пластыфікатарам.
    ПЛАСТЫК 1 (фр. plastique = пластычны, ад rp. plastikos) — мастак, які займаецца пластыкай. плАстык2(англ. plastic, ад гр. plastikos = пластычны) — тое, што і пластмаса.
    ПЛАСТЫКА (н.-лац. plastica, ад гр. plastike) — 1) мастацтва, якое стварае вобразы шляхам лепкі, разьбярства і інш.; 2) эстэтычная выразнасць аб’ёмнай фігуры, гарманічнасць і грацыёзнасць рухаў цела.