Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ПЕРЫКАРДЫТ (ад гр. perikardios — які знаходзіцца вакол сэрца) — запаленне перыкарда.
ПЕРЫКАРДЫЯЛЬНЫ (ад гр perikardios — які знаходзіцца вакол сэрца) — п-ыя к л етк і — тое, што і нефрацыты.
ПЕРЫКАРГПЙ (н.-лац. регісагріum, ад гр. регі = вакол + kaipos = плод) — сценка плода ў раслін, якая акружае насенне.
ПЕРЫКАРЫЁН (ад перы+ гр. karyon = арэх, ядро) — цела нейрона без адросткаў, дзе змяшчаецца ядро і асноўныя клетачныя арганоіды.
ПЕРЫКЛШАЛЬ (ад перы+ гр. klino = нахіляюся) — частка антыкпіналі, дзе слаі складкі замыкаюцца, а шарнір апускаецца.
ПЕРЫЛІМФА (ад перы+ лімфа) — вадкасць, якая запаўняе прастору паміж перапончатым і касцявым лабірынтам ва ўнутраным вуху пазваночных.
ПЕРЫМЕТР (гр. perimetron = круг, акружнасць) — сума даўжьпіь усіх старон многавугольніка.
ПЕРЫМЁТРЫЙ (ад перы+ гр. metra = матка) — брушны покрыў маткі.
ПЕРЫМЕТРЫТ (ад перы+ гр. metra = матка) — запаленне покрыва маткі, якое ўзнікае як ускладненне пры захворваннях жаночых палавых органаў, родах, абортах і інш.
перынатАльны (ад перы+ лац. natalis = які адносіцца да нараджэння) — які адносіцца да перыяду непасрэдна пасля родаў або да родаў.
ПЕРЫНЕФРЫТ (ад перы+ гр. nephros = нырка) — запаленне тканак вакол ныркі.
ПЕРЫПАТЭТЬІЗМ (ад гр. регіpateo = прагульваюся) — філасофскае вучэнне, заснаванае Арыстоцелем, характэрнае тым, што выкладалася ў час прагулак.
ПЕРЫПАТЭТЫКІ (гр. регіраtetikoi = аматары прагулак) — паслядоўнікі перыпатэтызму.
НЕРЫПЕТЫЯ (гр. peripeteia = змена) — раптоўная змена, нечакапы паварот у якой-н. падзеі, у жыцці.
ПЕРЫПЛЫ (гр. регіріоі) — жанр старажытнагрэчаскай літаратуры, прысвечанай апісанню марскіх плаванпяў уздоўж берагоў.
ПЕРЫПРбкТ (ад перы+ гр. proktos = задні праход) — вобласць вакол анальнай адтуліны ў марскіх вожыкаў, пазбаўленая вапняковага панцыра.
ПЕРЬПГГЭР (гр. peripteros) — тып старажьггнагрэчаскага храма, з усіх бакоў акружанага каланадай.
ПЕРЫСАРК (ад перы+ гр. sark = мяса) — шкілетная абалонка галінак гідроідных паліпаў.
ПЕРЫСКОП (гр. periskopeo = гляджу вакол) — аптычны прыбор для назірання з закрытага месца (з акопаў, бліндажоў, падводных лодак і інш.).
ПЕРЫСПЕРМ (ад перы+ гр. spenna = семя) — запасная пажыўная тканка насення кветкавых раслін, якая ўтвараецца з рэштак нуцэлуса семяпачатка.
ПЕРЫСТАЛЬТЫКА (гр. ptristaItikos = які ахоплівае, сціскае) — хвалепадобнае рытмічнае сцісканне сценак полых органаў — стрававода, страўніка, кішак у чалавека і жывёл.
ПЕРЫСТОМ (ад перы+ гр. stoma = рот) — вобласць вакол рота ў марскіх вожыкаў, пазбаўленая вапняковага панцыра.
ПЕРЫСТОМПОМ (ад перы+ гр. stoma = рот) — першы галаўны сегмент кольчатых чарвей, дзе размешчана ротавая адтуліна.
ПЕРЫСТЫЛЬ (гр. peristylos = акружаны калонамі) — прамавугольны двор, сад або плошча, абнесеныя крытай каланадай.
ПЕРЫСЯЛІШЙ (ад перы+ гр. selene = Месяц) — астр. бліжэйшы да Месяца пункт арбіты штучнага спадарожніка Месяца (проціл. апасяленій).
ПЕРЫТАНЕАЛЬНЫ (ад гр. регіtonaion = брушына) — які адносіцца да поласці паміж перыетальнай
і вісцэральнай брушынай (напр. п. эпітэлій).
ПЕРЫТАНІТ (ад гр. peritonaion = брупіына) — запаленне брушыны, якое ўзнікае як ускладненне пры апендыцыце, раненнях жывата і інш.
ПЕРЫТОНЕАСКАПІЯ (ад гр. peritonaion = брушына + -скапія) — агляд брушной поласці эндаскопам, які ўводзіцца праз траакар.
ПЕРЫТРЫХІ (ад перы+ гр. triks, -ichos = волас) — бактэрыі з жгуцікамі, размешчанымі па ўсёй паверхні клетаі.
ПЕРЫТР^МЫ (ад перы+ гр. trema = прысоска, адгуліна) — асобыя пласцінкі з дыхальнымі адтулінамі (стыгмамі) па баках цела кляшчоў.
ПЕРЫТЭЦЫЙ (ад перы+ гр. theke = сумка) — паўзамкнутае пладовае цела некаторых сумчатых грыбоў і лішайнікаў з вузкай адтулінай на вяршыні, праз якую выкідаюцца споры.
ПЕРЫФЕРЫЧНЫ (ад перыферыя) — размешчаны на паверхні, аддалены ад цэнтра (напр. п-ая нервовая сістэма).
ПЕРЫФЕРЫЯ (rp. periphereia = акружнасць) — 1) ускраіна, аддаленая ад цэнтра мясцовасць, а таксама мясцовыя ўстановы ў адрозненне ад цэнтральных; 2) аддаленая ад цэнтра частка чаго-н. (напр. нервовая п ).
ПЕРЫФГГОН (ад перы+ гр. phyton = расліна) — сукупнасць арганізмаў, якія пасяляюцца на падводных прадметах і раслінах (напр. прасцейшыя, чэрві, малюскі, губкі і інш.); абрастапне.
П -
ПЕРЫФРЛЗА (гр. periphrasis) — від тропа, выраз, які з’яўляецца апісальнай перадачай прамога значэння слова (напр. «цар звяроў» замест «леў»).
ПЕРЫХбнДР (ад перы+ гр. chondros = храсток) — анат. знешні злучальнатканы слой храстка (акрамя сустаўнага); надхрасточніца.
ПЕРЫЦЫКЛ (ад перы+ цыкл) — першасная мерыстзма, адзін або некалькі слаёў клетак якой акружаюць у корані цэнтральны цыліндр.
ПЕРЫЦЫКЛОІДА (ад перы+ цыклоіда)—мат. плоская крывая, якую апісвае пункт, што ляжыць на акружнасці, якая коціцца без коўзання па нерухомай акружнасці, што датыкаецца да першай акружнасці пасярэдзіне.
ПЕРЫЦЭМЕНТЫТ (ад перы+ цэмент) — тое, што і перыядантыт.
ПЕРЫЦбНТР (ад перы+ цэнтр) — пункт арбіты нябеснага цела, самы блізкі да цела, вакол якога адбываецца рух; у залежнасці ад назвы цэнтральнага цепа перыцэнтр называюць перыястрам, перыгеем, перыгеліем і інш.
ПЕРЫЭКІ (гр. регіоікоі = ліпіар. суседзі) — непаўнапраўная частка насельніцтва некаторых старажытнагрэчаскіх полісаў (Спарты, Аргоса, Эліды, Фесаліі).
ПЕРЫЭЛЕКТРАТОН (ад перы+ электратон) — змена ўласцівасцей нерва, якая выяўляецца на ггэўнай адлегласці ад месца ўздзеяння на яго элекзрычнага току.
ПЕРЫЯД (гр. periodos = абход, пэўнае кола часу) — 1) адрэзак ча-
су, у які што-н. пачьпіаецца і заканчваецца (напр. п. росквіту); 2) этап грамадскага развіпця (гістарычны п.); 3) адрэзак часу, на працягу якога завяршаецца які-н. паўторны працэс (напр. п. абарачэння Зямлі вакол Сонца); 4) лінгв. складапы сказ з дзвюма інтанацыйна процілеглымі часткамі; 5) раздзел музычнага твора, у якім выкладзена закончаная музычная думка; 6) група лічбаў, якія нязменна паўтараюцца ў адной і той жа паслядоўнасці; 7) частка геалагічнай эры, якая дзеліцца ў сваю чаргу на эпохі.
ПЕРЫЯДАНТЬІТ (ад перы+ гр. odus, odontos = зуб) — запаленне карнявой абалонкі зуба.
ІІЕРЫЯДЫЗАЦЫЯ (ад перыяд) — падзел працэсаў развіцця на асноўныя перыяды, што якасна адрозніваюцца адзін ад аднаго.
ПЕРЫЯДЬІЧНЫ (гр. periodikos) — 1) які паўтараецца праз пэўныя прамежкі часу (напр. п-ыя дажджы); 2) які выдаецца праз пэўныя прамежкі часу; п. д р у к — газеты, часопісы.
ПЕРЫЯСТРАКУМ (ад перы+ гр. ostrakon = чарапок) — знешні слой ракавіны малюскаў, які складаецца з арганічнага рэчыва канхіяліну.
ПЕРЫЯСТЫТ (ад перы+ гр. osteon = косці) — залаленне надкосніцы ў чалавека і жывёл.
п£са (ісп. peso, ад лац. pensum = адважанае) — 1) даўняя іспанская сярэбраная манета вартасцю 20 рэалаў, 2) грашовая адзінка Аргенціны, Балівіі, Дамініканскай Рэспублікі, Калумбіі, Кубы, Мексікі, Філіпін, Уругвая, роўная 100 сентава або 100 сентэсіма.
П’ЁСА (фр. piece) — 1) драматычііы твор, прызначаны дая пастаноўкі на сцэне; 2) невялікі музычны твор (інструментальная п.).
ПЕСЁТА (ісп. peseta) — грашовая адзінка Іспаніі, роўііая 100 сентыма.
ПЕСІМІЗМ (фр. pessimisme, ад лац. pessimus = найгоршы) — светаадчуванне, прасякнутае безнадзейнасцю, нявер’ем у лепшае будучае, схільнасць ва ўсім бачьпд> толькі дрэннае (проціл. аптымізм).
ПЕСІМІСТ (фр. pessimiste, ад лац. pessimus = найгоршы) — чалавек, схільны да песімізму (проціл. аптыміст).
ПЕСІМІСТЫЧНЫ (ад песімізм) — прасякнуты песімізмам (проціл. аптымістычны).
ПЁСІМУМ (ад лац. pessimum = самае дрэннае) — аслабленне дзейнасці органа або тканкі пры залішне моцнай або частай стымуляцыі, што перавышае іх функцыянальныя магчымасці.
ПЕСТАЛОЦЫЯ (н.-лац. pestalotia) — недасканалы грыб сям. меланконіевых, які развіваецца на лісці і галінках аслабленых дрэў і кустоў (ліпы, дуба, яблыні, рабіііы, клёна і інш.)-
ПЕСТЬШЬІДЫ (ад лац. pastis = зараза + -цыды) — хімічныя сродкі барацьбы з рознымі шкоднымі арганізмамі — насякомымі (інсекпіыцыды), кляпічамі (акарыцыды), бактэрыямі (бакпіэрыцыды), грыбкамі (фунгіцыды), грызунамі (ратыцыды, заацыды) і інш.; ядахімікаты.
П’ЁТА (іт. pieta = міласэрнасць) — сцэна аплаквання Хрыста багародзіцай ў выяўленчым мастандве.
ПЕТАРДА (фр. petard) — 1) старадаўні разрыўны снарад у вьплядзе металічнай пасудзіны, напоўненай порахам, які прымяпяўся для ўзрыву мастоў і інш.; 2) сігнальны разрыўны снарад, які кладзецца на рэйкі, каб спыніць чыгуначны поезд у выпадку небяспекі; 3) папяровы снарад з парахавым зарадам, род феерверку ў піратэхніцы.
ПЕТРА(гр. petro = камень) — першая састаўная частка складаных слоў, што абазначае «які адносіцца да каменя, да горных парод».
ПЕТРАГЕНЕЗІС (ад петра+ генезіс) — утварэнне і паходжанне горных парод.
ПЕТРАГРАФІЯ (ад петра+ -графія) — раздзел геалогіі, які займаецца апісаннем горных парод.
ПЕТРАЛОГІЯ (ад петра+ -логія) — раздзел геалогіі, які вывучае мінералагічны і хімічны склад горных парод, іх структуру і заканамернасці ўтварэння.
ПЕТРАТЭКТОНІКА (ад петра+ тэктоніка) — раздзел петралогіі, які вывучае структуры тэктанітаў.
ПЕТРАФІЗІКА (ад петра+ фізіка) — раздзел петралогіі, які вывучае сувязь фізічных уласцівасцей горных парод з іх складам, структурай і гісторыяй фарміравання.
ПЕТРАФІТЫ (ад петра+ -фіпіы) — тое, што і літафіты.
ПЕТРАХІМІЯ (ад петра+ хімія) — раздзел петралогііу які вывучае размеркавшше хімічных элементаў у горных пародах і мінералах.
ПЕТРОГЛІФЫ (ад петра+ гр. glyphe = разьба) — высечаныя ў старажытнасці на скалах малюнкі жывёл, гаспадарчых і ваенмых сцэн.
ПЕТРбГРАФ (ад петра+ -граф) — спецыяліст у галіне петраграфіі.
ПЕТРОЛАГ (ад петра+ -лаг) — спецыяліст у галіне пепіралогіі.
ПЕТРОЛЕУМ (англ. petroleum, ад гр. petra = камень + лац. oleum = алей) — назва нафты ў англамоўных краінах (ЗША, Англіі і інш.).
ПЕТРЎРГІЯ (ад гр. petra = камень + ergon = работа) — вытворчасць шклокрышталічных матэрыялаў і вырабаў з расплаваў горных парод метадам ліцця.
петрыфікАцыя (ад петра+ -фікацыя) — 1) працэс ператварэння ў камень, напр. асадачных парод у цвёрдую масу; 2) перан. усталяванне чаго-н. у пэўнай форме.
П’ЕТР^Н(адбельг. Pietrain = назва мясцовасці ў Бельгіі) — парода свіней мяснога напрамку, выведзеная ў пач. 20 ст. у Бельгіі.