Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ПЕШЦЬІЛ (н.-лац. penicillium) — недасканалы грыб сям. карэміяльных, які развіваецца ў выглядзе плесені на глебавых і іншых субстратах; выкарыстоўваецца для вырабу антыбіёлыкаў, у сыраварэнні.
ПЕНШЫЛІН (н.-лац. penicillinum, ад лац. penicillum = мяцёлка, гронка) — лекавы прэпарат, антыбіётык, прыгатаваны з некаторых відаў грыбковай цвілі.
ПЕНІЯфбРА (н.-лац. peniophoга) — губавы базідыяльны грыб сям. картыцыевых, які расце ў лясах на драўніне лісцевых і хвойных парод, на сценах драўляных будынкаў.
ПЕНС (англ. pence, мн. ад penny = пені) — 1) разменная манета Англіі, роўная '/іоо фунта стэрлінгаў 2) старадаўняя англа-саксонская сярэбраная манета (з канца 18 ст. медная, а з 1860 г. бронзавая).
ПЕНСІЁН (фр. pension; ад лац. pensio = плацеж) —уст. тое, што і пенсія.
ПЕНСІЯ (лац. pensio = плацеж) — рэгулярнае грашовае забеспячэнне за выслугу гадоў, па інваліднасці і інш.
ПЕНСІЯНЕР (фр. pensionnaire, ад лац. pensio = плацеж) — чалавек, які атрымлівае пенсію.
ПЕНСНЭ (фр. pince-nez, ад pincer = зашчаміць + nez = нос) — акуляры без дужак, якія трымаюцца на пераноссі пры дапамозе спружынкі.
ПЕНСТЭМбн (н.-лац. penstemon) — травяністая расліна сям. залознікавых з ланцэтным лісцем і белымі, чырвонымі, бэзавымі або сінімі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Паўн. Амерыцы і Усх. Азіі, на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
ПЕНТА(гр. pente = пяць) — першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «пяць».
ГІЕНТАГ АНАЛ ЬНЫ (гр. pentagonos) — пяцівугольны.
ПЕНТАГбН (англ. Pentagon < гр. pentagonon, ад pente = пяць + gonia = круг) — 1) пяцівугольнік; 2) пяцівугольны будынак каля Вашынгтона, дзе размяшчаецца міністэрства абароны ЗША; 3) перан. ваеннае ведамства ЗПІА.
ПЕНТАГрАмА (гр. pentagrammon, ад pente = пяць + pramme = лінія) — 1) правільны пяцівугольнік, на ўнутраных баках якога пабудаваны раўнабедраныя трохвугольнікі аднолькавай вышыні; 2) магічны знак на амулетах сярэдневяковага перыяду.
ПЕНТАГРЫД (ад пента+ англ. grid = сетка) — электронная лямпа, якая мае 7 электродаў. анод, катод і 5 сетак.
ПЕНТАКРЫНУС (ад пента+ гр. krinos = лілія) — сядзячая сцябельчатая лічынкавая стадыя марской ліліі.
ПЕНТАЛОГІЯ (ад пеюпа+ -логія) — літаратурны твор, які складаецца з пяці адносна самастой-
ных твораў, звязаных паміж сабой логікай развіцця ідэі, пераемнасцю сюжэпгых ліній, агульнасцю кампазіцыйнай будовы.
ПЕНТАМЕТР (гр. pentametros = пяцістопны, ад pente = пяць + metron = мера, стапа) — пяцістопны вершаваны памер.
ПЕНТАНЫ (ад гр. pente = пяць) — насычаныя ацыклічныя вуглевадароды, якія змяшчаюцца ў нафце, сланцавай смале.
ПЕНТАРХІЯ (гр. pentarchiai = пяць старэйшын) — 1) калегія пяці, адзін з органаў дзяржаўнай улады ў Стараж. Карфагене; 2) умоўнае абазначэнне тэрытарыяльнага падзелу даўняй Ірландыі на пяць «каралеўстваў» пасля заваявання яе кельтамі.
ПЕНТАСТЫЛЬ (ад пента+ гр. stylos = слуп, калона) — старажытнагрэчаскі храм з пяццю калонамі на фасадзе.
ПЕНТАТЛбн (гр. pentathlon, ад pente = пяць + athlon = змаганне, барацьба) — старажытнагрэчаскае пяцібор’е (бег, скачкі, кіданне дыска, кіданме кап’я, барацьба), што было абавязковым элементам алімпійскіх гулыыў.
ПЕНТАТОНІКА (ад пента+ тоніка) — муз. гукавая сістэма, якая ўключае пяць гукаў рознай вышыні ў межах актавы.
ПЕНТАХОРД (ад пента+ -хорд) — пяціступенны іукарад у межах квінты.
ПЕНТАЭДР (ад пента+ -эдр) — пяціграннік, напр. піраміда, у аснове якой ляжыць чатырохвугольнік.
ПЕНТЛАНДЫТ [ад англ. J.Pentland = прозвішча англ. натураліста
і падарожніка (1797 — 1873)] — жалезанікелевы калчадан, мінерал класа сульфідаў светла-бронзавага колеру.
ПЕНТбд — электропная лямпа з пяццю электродамі (анодам, катодам і трыма сеткамі).
ПЕНТОЗЫ (ад гр. pente = пяць) — монацукрыды, якія змяшчаюць пяць атамаў вугляроду ў малекуле.
ПЕНЧЫНГБОЛ (англ. punchingball, ад punch = біць кулаком + ball = мяч) — надзімальны скураны мяч грушападобнай формы, падвешаны да платформы, які служыць баксёрам для трэніроўкі.
ПЕНЬЮАР (фр. peignoir) — ранішняе жаночае адзенне з лёгкай тканшы.
ПЕНЯ (лац. poena = пакаранне) — шпіраф за невыкананне ў тэрмін якіх-н. абавязацельстваў, устаноўленых законам або прынятых па дагавору; грашовая сума, якая спаганяецца пры нявыплаце своечасова падатку або іншых плацяжоў (напр. платы за кватэру, за камунальныя паслугі).
ПЕОН1 (гр. раіоп) — чатырохскладовая вершаваная стапа антычнай метрыкі з трох ненаціскных і аднаго націскнога складу.
ПЕОН2 (ісп. peon = падзёніпчык, батрак) — селянін, батрак у краінах Лац. Амерыкі, які ператаарыўся ў выніку кабальнай залежнасці ў раба.
ПЕПЕРМЕНТ (англ. pepper
mint) — мя'гны лікёр.
ПЕПЕРОМІЯ (н.-лац. ререготіа) — травяністая расліна сям. перцавых з бліскучым скурыстым
лісцем, пашыраная пераважна ў тропіках; на Беларусі вырошчваецца як лісцева-дэкаратыўная.
ПЕШНЬЙРКА (фр. рёріпіёге = пітомнік, рассаднік) — дзяўчына, якую пасля заканчэння жаночай сярэдпяй навучальнай установы пакідаюць пры ёй для педагагічнай практыкі, што было асабліва пашырана ў царскай Расіі ПЙПЛУМ (лац. peplum, ад гр. peplos = пакрывала) — верхняе адзенне старажытных грачанак і рымлянак з лёгкай тканіны ў зборку, якое надзявалася на туніку.
ПЙПСІ-КбЛА (англ. Pepsi-Co1а) — безалкагольны танізуючы прахаладжальны напітак.
ПЕПСІН (н.-лац. pepsinum, ад гр. pepsis = страваванне) — 1) неабходны для стрававання фермент страўнікавага соку чалавека і пазваночных жывёл, здольны расшчапляць бялкі, 2) лекавы прэпарат, які вырабляюць са страўніка свіней, авечак і інш.; выкарыстоўваецца пры гастрытах і дыспепсіі.
ПЕПТбН (ад гр. pepto = стрававую) — прадукт распаду бялкоў пры страваванні пад уздзеяннем пепсіну.
ПЕПТЫДАЗЫ (ад гр. pepto = стрававую) — ферменты, здольныя расшчапляць пептыды.
ПЕПТЬІДЫ (ад гр. peptos = перастрававаны) — прадукты распаду пептонаў на больш простыя састаўныя; злучэнні, сярэднія паміж бялкамі і амінакіслотамі.
ПЕПТЫЗАЦЫЯ (ад гр. pepto = стрававую) — расшчапленне агрэгатаў часцінак у калоідных сістэмах на першасныя часцінкі.
ПЕРАКАРЬІДЫ (н.-лац. регасогіda) — надатрад вышэйшых ракападобных.
ПЕРАКСІДАЗЫ (ад лац. per = панад + аксідазы) — ферменты, якія каталізуюць у жывых клетках акісленне розных арганічных злучэнняў, нітратаў і іадыдаў перакісам вадароду.
ПЕРАКСІДЫ (ад лац. per = панад + аксіды) — рэчывы, якія з’яўляюцца вышэйшай ступенню акіслення якіх-н. хімічных элементаў; перакісы.
ПЕРАНАСПАРбЗЫ (ад перанаспора) — хваробы раслін, якія выклікаюцца перанаспорамі.
ПЕРАНАСПбРА (н.-лац. регопоspora) — ніжэйшы грыб сям. перанаспоравых, які паразітуе на травяністых раслінах, асабліва з сям. бабовых, лебядовых, лілейных.
ПЕРВЁРСІЯ (лац. perversio) — палавая ненармальнасць.
ПЕРГАЛА (іт. pergola) — абвітая зелянінай алыпанка або калідор з лёгкіх рашотак на арках ці слупах; від архітэктуры малых форм.
ПЕРГАМЕНТ (ням. Pergament < лац. pergamena, ад гр. Pergamenos = які паходзіць з Пергама) — 1) спецыяльна апрацаваная скура жывёлы, на якой пісалі да вынаходніцтва паперы, а таксама рукапіс на такім матэрыяле; 2) абгортачная папера, якая не прапускае тлушчу і вільгаці.
ПЕРГАМІН (rp. Pergamenos = які паходзіць з Пергама) — 1) ізаляцьійны рулонны матэрыял з тонкага кардону, насычанага нафтавымі бітумамі, 2) тонкая трьшалая папера для вырабу натуральнай папяровай калькі.
ПЕРГІДРдЛЬ (ад лац. per = праз, цераз + гр. hydor = вада) — водны раствор перакісу вадароду; выкарыстоўваецца для бяленпя тканін, воўны, для кансервацыі, дэзінфекцыі і інш.
ПЕРКАЛЯЦЫЯ (лац. регсоіаtio) — спосаб вьппчалочвання руд, пераважна медных акісленых і тых, у якіх утрымліваецца золата.
ПЕРКЎСІЯ (лац. percussio = нанясенне ўдараў) — выстукваіше хворага пальцамі або спецыяльным малаточкам для вызначэння стану яго ўнутраных органаў па характары ўтвораньгх гукаў.
ПЕРКУТАВАЦЬ (лац. percutere = удараць, пастукваць) — рабіць перкусію.
ПЕРЛ (фр. регіе, ад лац. регпа) — 1) жэмчуг; 2) перан. што-н. выдатнае па сваіх якасцях (напр. перлы красамоўства).
ПЕРЛАМЎТР (ням. Perlmutter, ад Perle = жамчужына + Mutter = маці) — цвёрдае рэчыва з пералівістай афарбоўкай, якім пакрыты ўнутры некаторыя ракавіны.
ПЕРЛВЁЙС (ням. Perlweiss, ад Perle = жамчужына + Weiss = бялілы) — свінцовыя бялілы, зафарбаваныя сінькай.
ПЁРЛІНЬ (гал. paardelijn, ад paard = конь + lijn = канат) — карабельны пяньковы пірос таўшчынёю 10 — 15 см.
ПЕРЛІТ (фр. perlute, ад регіе = жэмчуг) — 1) шклопадобная вулканічпая парода, якая выкарыстоўваецца як будаўнічы і ізаляцыйны матэрыял; 2) адна са структурных частак жалезавугляродзістых сплаваў (сталі, чыгуну).
ПЕРЛГГАБЕТбн (ад перліт + бетон) — лёгкі бетон, у якім напаўняльнікам служыць успучаны перліт.
ПЕРЛбн (ням. Perlon) — прынятая ў Германіі назва сінтэтычнага валакна і тканіны, якое ў нас называюць капронам.
ПЕРЛЮВІЙ (ад лац. регііо = прамываю) — рэшткавы грубаабломкавы валунны ці галечпы матэрыял на дне рачных далін і яроў, які застаўся пасля размыву розных парод.
ПЕРЛЮСТРАВАЦЬ (лац. perlustrare = праглядваць) — рабіць перлюстрацыю.
ПЕРЛЮСТРАЦЫЯ (польск. регlustracja, ад лац. perlustrare = праглядваць) — тайнае распячатванне і прагляд дзяржаўнымі органамі паштовай карэспандэнцыі з мэтай цэнзуры.
ПЕРМАЛОЙ [англ. permalloy, ад perm(eability) = пранікальнасць + alloy = сплаў] — сплаў нікелю з жалезам, часам з дабаўкай медзі, хрому, малібдэну, марганцу.
ПЕРМАНГАНАТАМЁТРЫЯ (ад перманганаты + -метрыя) — метад колькаснага аналізу, заснаваны на акісленні даследуемага рэчыва перманганатам калію.
ПЕРМАНГАНАТЫ (ад лац. per = звыш + manganum = марганец) — солі марганцавай кіслаты.
ПЕРМАНЕНТ (фр. permanente, ад лац. pennanere = заставацца) — доўгатэрміновая завіўка валасоў.
ПЕРМАНЕНТНЫ (лац. permanens, -ntis) — бесперапынны, пастаянны (напр. п-ае развіццё).
ПЕРМЕАЗЫ (ад лац. реппео = праходжу, пранікаю) — бялкі-пераносчыкі, якія ўдзельнічаюць у актыўнай транспарціроўцы рэчываў праз клетачныя мембраны.
ПЕРМЕАМЕТР [ад англ. permea(bility) = пранікальнасць + -метр] — прыбор для вымярэння магнітаых характарыстык ферамагнітных матэрыялаў.
ПЕРМЕНДЗКІР [англ. permendur, ад perme(ability) = пранікальнасць + durable) = трывалы] — магнітна-мяккі сплаў жалеза з кобальтам.