Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
п
ПАСЫ (фр. passes) — адаастайныя марудныя рухі рукамі над тварам хворага пры ўвядзенні яго ў стан гіпнозу.
ПАСЬЯНС (фр. patience = літар. цярпенне) — раскладванне карт па пэўных правілах для забавы ці варажбы.
ПАСЭСАР (польск. posesor, ад лац. possessor) — арандатар маёнтка або фальварка ў Вялікім княстве Літоўскім, Польшчы.
ПАСЭСІЯ (лац. possessio) — зямельнае арэпднае ўладанне ў Полыпчы, Вялікім княстве Літоўскім, а таксама ў Расіі ў 18 — пач. 19 ст.
ПАТ1 (фр. pat, ад лац. pactum = умова, дагавор) — становішча ў шахматаай гульні, калі адзін з партнёраў не можа зрабіць чарговага ходу, не падставіўшы пад удар свайго караля (партыя лічыцца нічыйнай).
ПАТ2 (фр. pate = цеста) — разнавіднасць пасцілы.
ПАТА-, -ПАТ (гр. pathos = боль, пакута) — першая або другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з болем, хваробай.
ПАТАГЕНЕЗ (ад папіа+ -генез) — паслядоўнасць узнікнення і развіцця ў арганізме паталагічнага працэсу ці хваробы ў цэлым.
ПАТАГЕННЫ (ад пата+ -генны) — хваробны, хваробатворны; п-ыя мікробы — мікробы, якія выклікаюць хваробы ў чалавека і жывёл.
ПАТАГНАМАНІЧНЫ (ад пата+ гр. gnomikos = павучальны) — характэрны, тыповы для дадзенай хваробы.
ПАТАЛАГІЧНЫ (ад паталогія) — 1) які мае адносіны да паталогіі; п-ая анатомія — навука, якая вывучае змены будовы тканак і органаў у чалавека і жывёл, абумоўленыя рознымі захворваннямі; 2) перан. хваравіта-ненармальны.
ПАТАЛОГІЯ (ад пата+ -логія) — 1) адхіленне ад нормы жыццядзейнасці арганізма, а таксама навука аб хваробных праірсах, адхіленнях у арганізме; 2) перан. адхіленне ад нормы ў чым-н. (напр. п. паводзін).
ПАТАМАБІЁНТЫ (ад гр. potamos = рака + біёнты) — арганізмы, якія жывуць у рэках.
ПАТАМАЛОГІЯ (ад гр. potamos = рака + -логія) — раздзел гідралогіі сушы, які займаецца вывучэннем рэк.
ПАТАМАРФОЗ (ад пата+ -марфоз) — змяненне клінічных і марфалагічных праяўленняў хвароб у сувязі з уздзеяннем розных фактараў навакольнага асяроддзя.
ПАТАМАПЛАНКТОН (ад гр. potamos = рака + планктон) — рачны планктон.
ПАТАПСІХАЛбгіЯ (ад пата+ псіхалогія) — раздзел псіхалогіі, які вывучае розныя формы парушэпняў псіхічнай дзейнасці пры паталогіі мозгу.
ПАТАФІЗІЯЛОГІЯ (ад пата+ фізіялогія) — раздзел паталогіі, які вывучае заканамернасці ўзнікнення і працякання захворванняў у чалавека і жывёл; паталагічная фізіялогія.
ПАТАШ (ням. Pottasche, ад гал. potasch) — рэчыва ў выглядзе белага зярністага парашку са шчо-
П
лачнымі ўласцівасцямі; тэхнічная назва карбанату калію.
ПАТРАЛбгІЯ (ад гр. pater, -tros = бацька + -логія) — раздзел багаслоўя, які вывучае біяграфіі і творы дзеячаў царквы і хрысціянскіх пісьменнікаў.
ПАТРАНАЖ (фр. patronage) — 1) кніжн. апякунстаа з боку каго-н.; 2) арганізаванае медыцынскае абслугоўванне хворых і дзяцей ранняга ўзросту ў хатніх умовах.
патранАт (лац. patronatus = заступнііггва) — 1) форма апекі ў Стараж. Рыме, якая ўстанаўлівала залежнасць кліентаў (непаўнапраўных ці бедных грамадзян) ад патронаў, 2) выхаванне дзяцей-сірот і дзяцей, што страцілі сувязь з бацькамі, у іншых сем’ях пад кантролем дзяржаўпых органаў; 3) апякунства, заступніцтва.
ПАТРАНЕСА (фр. patronesse ) — апякунка якой-н. дабрачыннай установы.
ПАТРАНІМІЯ (гр. patronymia = найменне па бацьку) — 1) назва плямён, родаў, паселішчаў, якая паходзіць ад імя продка-заснавальніка; 2) група сямей, якія вылучыліся з адной патрыярхальнай сям’і і захавалі пэўнае гаспадарчае і грамадскае адзінства (мелі пашырэнне ў Вялікім княстве Літоўскім).
ПАТРАНТАШ (ням. Patrontasche, ад Patron = патрон + Tasche = сумка) — сумка з гнёздамі для папіронаў.
ПАТРбн 1 (ням. Patrone, ад фр. patron) — 1) гільза з капсулем, зарадам і куляй або шротам; 2) прыстасаванне, куды ўкручваецца электрычная лямпачка пры далучэнні да электрасеткі; 3) прыстаса-
ванне ў такарным і свідравальным станку для замацавання дэталі, якая апрацоўваецца.
ПАТРбн 2 (лац. patronus = апякун) — 1) багатая, уплывовая асоба ў Стараж. Рыме, якая брала пад сваю апеку бедных або непаўнапраўных грамадзян (кліентаў 1); 2) гаспадар фірмы, прадпрыемства, a таксама непасрэдны начальнік у адносінах да падначаленых у многіх краінах; 3) святы, які лічыцца заступнікам і апекуном таго, хто носіць яго імя (у католікаў); 4) перан. заступнік, начальнік, гаспадар.
ПАТРЎЛЬ (фр. patrouille ) — невялікі ўзброены вайскавы атрад або судна, самалёт для нагляду за парадкам і бяспекай у пэўным раёне, месцы.
ПАТРУЛЯВАЦЬ (фр. patrouiller) — ахоўваць што-н., сачыць за парадкам, выконваць патрульную службу.
ПАТРЫЁТ (гр. patriotes = зямляк, суайчыннік) — той, хто любіць сваю радзіму.
ПАТРЫЛАКАЛЬНЫ (ад лац. pater, -tris = бацька + лакальны); п. ш л ю б — звычай пражываіпія мужа і жонкі ў абпічыне мужа.
ПАТРЫЛШЁЙНЫ (ад лац. pater, -tris = бацька + лінія) — заснаваны на сваяіггве па бацькоўскай, мужчынскай лініі (напр. п. род).
ПАТРЫМАШЯЛЬНЫ (лац. patrimonialis) — спадчынны, родавы. ПАТРЫМбіПЙ, ПАТРЫМОШУМ (лац. patrimonium = спадчына, маёмасць) — спадчьппіая родавая маёмасць.
ПАТРЫШЯ (н.-лац. patrinia) — травяністая расліпа сям. Ba-
П
ляр’янавых, якая расце ва Усх. Сібіры.
ПАТРЫСТЫКА (н.-лац. patristica, ад лац. pater, -tris = бацька) — вучэнне першых хрысціянскіх тэолагаў, якія ў 2—3 ст. заклалі асновы царкоўнай дагматыкі, тэалогіі і філасофіі хрысціянства.
ПАТРЫСТЫЧНЫ (ад папірыстыкау, п-ая літаратур a — творы рымскіх і візантыйскіх багасловаў, ідэолагаў паірыстыкі (2—8 ст.).
ПАТРЫЦА (ням. Patrize) — рэльефная, выпуклая форма (у процілегласць паглыбленай — матрыцы) для друкавання або ціснення (у тым ліку прыгатавання матрыц).
ПАТРЫЦЫЙ (лац. patricius) — 1) прадстаўнік радавітай знаці, арыстакрат у Стараж. Рыме; 2) асоба, якая належала да гарадской арыстакратыі ў сярэдневяковай Зах. Еўропе.
ПАТРЫЦЫЯТ (лац. patric iatus = званне патрыцыя) — 1) радавітая знаць, арыстакратыя ў Стараж. Рыме; 2) вышэйшы і самы багаты слой грамадства ў сярэдневяковых гарадах Зах. Еўропы.
ПАТРЫЯРХ (гр. patriarches) — 1) кіраўнік роду ў родавым грамадс гве; 2) вышэйшая духоўная асоба, кіраўнік праваслаўнай царквы; 3) перан. стары і вельмі паважаны чалавек у якім-н. калектыве.
ПАТРЫЯРХАЛЬНЫ (ад гр. pater, -tris = бацька + arche = улада) — 1) які адносіцца да часу патрыярхату або да рэжыму ўлады галавы сям’і, роду; 2) верны старым традыцыям.
ПАТРЫЯРХАТ (ад гр. pater, -tris = бацька + arche + улада) — 1) апошні перыяд першабытнаабшчыннага радавога ладу, для якога характэрна панаванне мужчын у гаспадарчым і грамадскім жыцці; 2) царква, узначаленая патрыярхам.
ПАТРЫЯРХІЯ (гр. patriarchia) — царкоўная вобласць, падначаленая папірыярху.
ПАТРЫЯТЫЗМ (ад патрыёт) — любоў да радзімы, адданасць сваёй бацькаўшчыне, свайму народу.
ПАТЫО (ісп. patio) — унутраны дворык, часта акружаны галерэямі, у іспанскіх і лацінаамерыканскіх дамах.
ПАТЫСбн (фр patisson, ад pate = пірог) — агародная расліна сям. гарбузовых, пашыраная ў розных кліматычных зонах, а таксама пляскаты, з зубчастымі краямі плод гэтай расліны.
-ПАТЫЯ (ад гр. pathos = боль, пакута) — другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «боль, пакута», «хвароба».
ПАТЭЛЬНЯ (ст.-польск. patelnia, ад лац. patella) — круглая мелкая металічная пасудзіна, на якой пякуць, смажаць; скаварада.
ПАТ^НТ (лац. patens, -ntis = адкрыты, яўны) — 1) дакумент, у якім засведчана права вынаходніка на яго вынаходства; 2) пасведчанне на права займацца пэўнай дзейнасцю (напр. гандлем, промыслам).
ПАТЭНТАТ (лац. potentatus = вярхоўная ўлада) — успі. уладар, каранаваная асоба.
ПАТЭНТНЫ (лац. patens, -ntis = адкрыты, яўны) — які мае адносіны да патэнта (напр. п-ая інфармацыя, п. пашпарт, п-ае права).
ПАТЭНЦЫЁМЕТР (ад патэнцыя + -метр) — прылада для вымярэння метадам параўнання напружанняў, электрарухальнай сілы, а таксама велічынь, функцыянальна звязаньгх з імі.
ПАТЭНІЛЫРАВАЦЬ (ням. potenzieren = узводзіць у ступень) — знаходзіць велічыню па яе лагарыфме, г. зн. выконваць дзеянне, адваротнае лагарыфміраванню.
ПАТЭНЦЫЯ (польск. potencja, ад лац. potentia = сіла) — магчымасці, здольнасці, якія скрыты і могуць выявіцца ггры пэўных умовах.
ПАТЭНЦЫЙЛ (с.-лац. potentialis = магчымы, ад лац. potentia = сіла) — 1) сукупнасць наяўных сродкаў, магчымасцей у якой-н. галіне; эканамічны п. — эканамічныя магчымасці дзяржавы, якія могуць быць выкарыстаны для забеспячэішя яе матэрыяльных патрэб; в а е н н ы п. — сукупнасць эканамічных, маральна-палітычных і ваенных рэсурсаў краіны, якія могуць быць выкарыстаны ёю для вядзення вайны; 2) велічыня, якая характарызуе запас энергіі цела, што знаходзіцца ў пэўным пункце поля (электрычнага, магнітнага і інш ).
ПАТЭНЦЫЯЛАСКбп (ад патэнцыял + -скоп) — электроннапрамянёвы прыбор, які здольны запісваць электрычныя сігналы, захоўваць запіс і ўзнаўляць яго на люмінесцэнтным экране.
ПАТЭНЦЫЯЛЬНЫ (с.-лац. potentialis = магчымы, ад лац. potentia = сіла) — які існуе ў скры-
тым выглядзе і можа выявіцца ў пэўных умовах; п-ая э н е р г і я — энергія ўзаемадзеяння цел, якая залежыць толькі ад іх узаемнага размяшчэння.
ПАТЭНЦЫЯМЕТРЫЯ (ад патэнцыя + -метрыя) — фізіка-хімічны метад колькаснага аналізу, які грунтуецца на вымярэнні электрахімічкага патэнцыялу электрода ў растворы даследуемага рэчыва.
ПАТЭР (лац. pater = бацька) — каталіцкі свяшчэннік, а таксама манах у сане свяшчэнніка або дыякана.
ПАТ^РНА (фр. poteme ) — гаперэя пад зямлёй або ўнутры масіўнага збудавання, напр. плаціны.
ПАТЭРНАлЬм (ад лац. patemus = бацькоўскі) — паказная дабрачыннасць з мэтай стварэння ілюзіі клопату аб інтарэсах працоўных. ПАТЭРНбсТЭР (ням. Paternoster, ад лац. pater noster = бацька наш) — шматкабінны пасажырскі ліфт бесперапыннага дзеяння з адкрытымі кабінамі з боку пасадачных пляцовак на паверхах.
ПАТЭТЫКА (гр. pathetikos = хвалюючы) — усхваляваны тон размовы, літаратурнага твора, музыкі, кіно, тэатральнай пастаноўкі.
ПАТЭТЫЧНЫ (гр. pathetikos) — поўны пафасу, страсны (напр. п-ая прамова).
ПАТЭФОН (ад фр. Pathe = назва фірмы + -фон) — апарат для праігрывання пласцінак з гукавым запісам на іх.
ПАУЗА (лац. pausa, ад гр. pausis = спыненне) — перапынак у гутарцы, у гучанні музычнага твора.
ПАЎЛШ (ад лац. pavo) — вялікая паўднёваазіяцкая птушка сям. фазанавых са стракатым апярэннем і доўгім веерападобным хвастом.