Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ПЕРМЕНОРМ [ням. Permenorm, ад penme(abel) = пранікальны + Norm = норма] — магнітна-мяккі сплаў нікелю з жалезам.
ПЕРМШВАР [англ. perminvar, ад perme(ability) = пранікальнасць + invariable) = нязменны] — магнітна-мяккі сплаў нікелю з жалезам і кобальтам.
ПЕРМУТЫТЫ (фр. permutite, ад лац. permutrae + змяняць) — рэчывы (алюмасілікаты натрьпо і калію), якія выкарыстоўваюцца для ачысткі і змякчэння вады.
ПЕРШЦЫЁЗНЫ (лац. pemiciosus = гібельны) — мед. злаякасны (напр. п-ая анемія).
ІГЕРО (фр. pierrot, ад Pierre = імя героя іт. народнай камедыі 16 ст.) — персанаж французскага народнага тэатра 17 — 18 ст.; блазан, паяц.
ПЕРОН (фр. perron) — пасажырская платформа 1 на чыгуначнай станцыі.
ПЕРПЕНДЫКУЛЯР (лац. perpendicular! s = адвесны) — прамая лінія, якая перасякае другую прамую пад вуглом 90°.
ПЕРПЕНДЫКУЛЙРНЫ (лац. perpendicularis) — размешчаны пад гтрамым вуглом да чаго-н.
ПЕРПЁТУУМ-МбБІЛЕ (лац. perpetuum mobile = які вечна рухаецца) — вечны рухавік, фантастычны рухавік, які аднойчы запушчаны быццам ніколі не спыніць свой рух.
ПЕРСАНАЖ (фр. personnage, ад лац. persona = асоба) — дзеючая асоба ў мастацкім творы.
ПЕРСАНАл (лац. personalis = асабовы) — склад супрацоўнікаў якой-н. установы, прадпрыемства, а таксама група работнікаў адной прафесіі, аднаго полу і інш. (напр. п. лабараторыі, медыцынскі п., жаночы п.).
ПЕРСАНАЛІЗМ (ад лац. persona = асоба) — кірунак сучаснай каталіцкай філасофіі, які лічыць асобу першаасновай быцця, а быццё праяўленнем таорчай актыўнасці вярхоўнай асобы — бога.
ПЕРСАНАЛЬНЫ (лац. personalis = асабовы) — які датычыцца толькі пэўнай асобы або ажыццяўляецца пэўнай асобай (напр. п-ае запрашэнне, п-ая адказнасць).
ПЕРСАНІФІКАВАЦЬ (ад персона + лац. facere = рабіць) — увасабляць неадушаўлёныя прадметы або абстрактныя паняцці ў вобразе чалавека.
ПЕРСАШФЖАЦЫЯ (ад персона + -фікацыя) — увасабленне неадушаўлёных прадметаў або абстрактных паняцгіяў У вобразе чалавека.
ПЕРСЕВЕРАЦЫЯ (лац. perseveratio) — сгэрэатыпнае паўтарэнне ў чалавека якога-н. псіхічнага воб-
раза, дзеяння, выказвання або стану. ,
ПЕРСЕІДЫ (ад гр. Perseus = імя старажытнагрэчаскага міфалагічнага героя, сына Зеўса і Данаі) — вялікі паток метэораў, якія ляцяць штогод каля 12 жніўня з боку сузор’я Персея.
ПЕРСЕПТРбн (англ. perceptron, ад лац. perceptio = успрыманне) — устройства, якое мадэлюе ўспрыманпе; выкарыстоўваецца для рашэіпія задач, звязаных з распазнаванпем вобразаў.
ПЕРСЁЯ (н.-лац. persea) — вечназялёная дрэвавая або кустовая расліна сям. лаўровых, пашыраная ў тропіках і субтропіках Амерыкі, Усх. і Паўд.-Усх. Азіі; адзін з відаў — авакада.
ПЕРСІК (лац. persicus = персідскі) — пладовае дрэва сям. ружавых, пашырапае ў цёплаўмераных і субтрапічных зонах, а таксама сакаўііы плод гэтага дрэва з пушыстай жаўтавата-чырвонай скуркай і буйной костачкай.
ПЕРСІСТЭНТНЫ (ад лац. регsistere = прабываць) — які існуе на працягу доўгага часу; п ы я ф о р м ы — арганізмы, якія захоўваюцца ў працэсе эвалюцыі ў нязменным выглядзе.
ПЕРСбНА (польск. persona, ад лац. persona) — 1) асоба (часцей у іранічным сэнсе) (напр. важная п., уласнай персонай — сам, асабіста); 2) асоба пры разліках абслугоўвання, пераважна за сталом (напр. накрыць стол на шэсць персон).
ПЕРСОНА ГРАТА (лац. persona grata = пажаданая асоба) — 1) дыпламат, чыя кандыдатура на дыпламатычны пост адобрана ўра-
дам той краіны, куды ён накіраваны; 2) перан. асоба, да якой ставяцца прыхільна.
ПЕРСбНА НОН П»АТА (лац. persona non grata = непажаданая асоба) — 1) дыпламатычпы прадстаўнік, які не карыстаецца давер’ем з боку ўрада дзяржавы, куды ён прызначаны; 2) перан. асоба, якая не карыстаецца прыхільнасцю.
ПЕРСПЕКТбгРАФ (ад перспектыва + -граф) — прыбор для вычэрчвання перспектыўных праекцый дэталей машын, збудаванняў.
ПЕРСПЕКТЫВА (фр. perspective, ад лац. perspicere = уважліва разглядаць) — 1) від удалячынь з якога-н. месца; 2) спосаб перадачы аб’ёмных прадметаў на плоскасці з улікам уяўных змяненпяў іх велічыні, абрысаў, выразнасці ў залежнасці ад ступені аддаленасці ад наглядальніка (законы перспектывы); 3) раздзел начартальнай геаметрыі, які вывучае правілы і спосабы праекцыі прадметаў на плоскасць; 4) перан. планы на будучае (напр. перспектывы развіцця навукі); у перспектыве — у будучым. персульфАты (ад лац. per = звыш + сульфаты) — солі сярністай кіслаты; выкарыстоўваюцца пераважна ў хімічных аналізах.
ПЕРТУЗАРЫЯ (н.-лац. pertusaгіа) — накіпны сумчаты лішайнік сям. пертузарыевых, які трапляецца на кары дрэў, раслінных рэштках, глебе, імхах, радзей на камяністым субстраце.
ПЕРТУРбАцЫЯ (лац. perturbatio = расстройства) — 1) раіггоўнае парушэнне звычайнага, нармальнага ходу чаго-н.; 2) адхіленне ў руху нябеснага цела вакол якога-н.
цэнтральнага цела, выкліканае прыцяжэннем іншых нябесных цел.
ПЕРТУСШ (ад лац. pertusus = праходны) — лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца як адхарквальны сродак пры бранхіпіах, кокпюшы і інш.
ПЕРФАКАРТА (ад лац. perforare = свідраваць + карта) — папяровая або кардонная картка стандартнага памеру і формы, на якую інфармацыя наносіцца перфарацыяй.
ПЕРФАРАВАЦЬ, ПЕРФАРЫРАВАЦЬ (лац. perforare = свідраваць) — 1) прабіваць скразныя адтуліны на папяровай, кардоннай картцы (перфакарце), на фотаабо кінастужцы; 2) рабіць шчыліну ў горнай пародзе, аддзяляючы яе частку ад агульнага масіву (напр. п. пласт калійнай солі).
ПЕРФАРАТАР (лац. perforator = які прабівае, свідруе) — 1) апарат, якш прабіваюць скразныя адтуліны на папяровай, кардоннай картцы (перфакарце), на фотаабо кінастужцы; 2) машына ддя бурэння свідравін у горных пародах; бурыльны малаток.
ПЕРФАРАТОРЫЙ (ад лац. perforare = прабіваць, свідраваць) — пярэдняя частка галоўкі сперматазоіда, дзякуючы якой ён пранікае праз абалонку яйца.
ПЕРФАРАЦЫЯ (лац. perforatio) — 1) прабіванне скразных адтулін на папяровай, кардоннай картцы (перфакарце), на фотаабо кінастужцы; 2) сістэма спецыяльна прабітых скразных адтулін на чым-н.; 3) пракол, прарыў полага або трубчастага органа цела чалавека або жывёлы.
ПЕРФАРЫРАВАЦЬ гл. перфараваць.
ПЕРФЁКТ (лац. perfectus = закончаны) — адна з форм прошлага часу дзеяслова ў некаторых мовах, якая абазначае дзеянне, што закончылася ў мінулым, а вынік яго працягваецца цяпер.
ПЕРФОРМЕР (англ. performer) — акцыя, якая мае поспех, г.зн. такая акцыя, якая, валодаючы максімальна магчымым дывідэндам, рэалізуецца з найбольшай розніцай паміж рыначнай і намінальнай іх вартасцямі на фондавай біржы.
ПЕРФЎЗІЯ (лац. perfusio = уліванне) — прапусканне крыві або раствору праз сасуды ізаляванага або выключанага з агульнага кола кровазвароту органа.
ПЕРХЛАРАТЫ (ад лац. per = звыш + хлараты) — солі хлорнай кіслаты.
ПЕРЦЫПІРАВАЦЬ (лац. регсіреге = успрымаць, адчуваць, разумець) — псіх. непасрэдна ўспрымаць аб’ектыўную рэальнасць, якая дзейнічае ў дадзены момант на органы пачуццяў.
ПЕРЦЭПІЁНТ (лац. percepiens, -ntis = які ўспрымае) — чалавек, які ўспрымае мысленныя сігналы, што пасылаюцца пры правядзенні тэлепатычных доследаў іншым чалавекам.
ПЕРЦЭПТАР (ад лац. perceptio = разуменне, пазнаванне) — сістэма элементаў біялагічнага тыпу (орган), прызначаная для ўспрыняцця вобразаў (сігналаў) аб’ектыўнага свету.
ПЕРЦЭПЦЫЯ (лац. perceptio = разуменне, пазнаванне) — псіх. успрьіманне, непасрэднае адлюстра-
ванне аб’ектыўнай рэальнасці органамі пачуццяў (параўн. аперцэпцыя 1).
ПЕРЧ (англ. perch) — тое, што і род.
ПЕРШ (фр. perche = жэрдка) — доўгі шост, які выкарыстоўваюць пры выкананні акрабатычных нумароў артысты цырка (эквілібрысты).
ПЕРШЭРбн (фр. percheron, ад Perche = назва правілцыі ў Францыі) — парода ламавых коней, выведзеная ў Францыі.
ПЕРЫ (перс. рагі) — добрая фея ў персідскай міфалогіі, якая ахоўвае людзей ад злых духаў.
ПЕРЫ(гр. peri = навокал, каля, побач) — першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «каля», «навокал».
ПЕРЫАДЭШТ (ад перы+ гр. aden = залоза) — запаленне тканак вакол лімфатычпых залоз.
ПЕРЫАКТЫ (гр. periaktos = які верціцца) — дэкарацыі ў выглядзе трохгранных прызм, што паварочваюцца, у старажытнагрэчаскім тэатры.
ПЕРЫАРТРЫТ (ад перы+ гр. arthron = сустаў) — запаленне калясустаўных тканак буйных суставаў у выніку траўмы, перагрузкі, ахаладжэння.
ПЕРЫАРТЭРЫІТ (ад перы+ арпіэрыя) — запаленчае паражэнне артэрый, якое ахоплівае іх знешні слой.
ПЕРЫАСТР (ад перы+ гр. astron = зорка) — астр. бліжэйшы да галоўнай зоркі пункт арбіты зоркіспадарожніка (проціл. апаастр).
ПЕРЫБЛЕМА (гр periblema = абалонка) — слой ініцыяльных клетак у копусе нарастання кораня, з якіх развіваецца першасная кара.
ПЕРЫГАСТРЫТ (ад перы+ гр. gaster, -tros = страўнік) — запаленчае паражэнне серознай абалонкі страўніка.
ПЕРЫГЕЙ (н.-лац. perigaeum, ад гр. регі = вакол + gaia = зямля) — астр. бліжэйшы да цэнтра Зямлі пункт арбіты Месяца або ішучпага спадарожніка (проціл. апагей 1). ПЕРЫГЕЛІЙ (ад перы+ гр. helios = Сонца) — астр. пункт найменшага аддалення арбіты планеты, каметы або штучнага спадарожніка ад Сонца (проціл. афелій). ПЕРЫГЛЯЦЫЯЛЬНЫ (ад перы+ лац. glacialis = ледзяны) — які мае адносіны да адкладаў, што намножыліся ў шырокай палосе па перыферыі старажытных або сучасных (у гарах) леднікоў.
ПЕРЫДАТЫТ (фр. peridotite) — глыбінная магматычная горная парода, якая складаецца пераважна з алівіну і піраксену.
ПЕРЫДОТ (фр. peridote) — тое, пгго і алівін.
ПЕРЫДЫЙ (гр. peridion = мяшочак) — абалонка пладовага цела некаторых грыбоў.
ПЕРЫДЫНЕІ (н.-лац. peridinium, ад гр. peridines = які круціцца вакол) — атрад прасцейшых класа жгуцікавых; займаюць прамежкавае становішча паміж раслінамі і жывёламі; панцырныя жгуціканосцы.
ПЕРЫДЫНІУМ (н.-лац. peridinium) — аднаклетачная пірафітавая водарасць сям. перыдыніевых.
якая пашырана ў прэсных, саланаватых і марскіх водах.
ПЕРЫДЭРМА (ад перы+ Ээрма) — 1) другасная покрыўная тканка ў расліп; 2) цвёрдая арганічная абалонка, якая прыкрывае сцёблы калоній марскіх гідроідных паліпаў.
ПЕРЫЁДЫКА (гр. periodikos = які паўтараецца, чаргуецца) — перыядычныя друкаваныя выданні.
ПЕРЫЁСТ (ад перы+ гр. osteon = косць) — верхні злучальна-тканкавы слой косці, надкосніца.
ПЕРЫКАРД (гр. perikardios — які знаходзіцца вакол сэрца) — знешпяя абалонка сэрца; калясардэчная сумка.