Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ПЕДЫКЮР (фр. pedicure, ад лац. pes, pedis = нага + cura = догляд) — гігіенічная апрацоўка ступняў ног (чыстка, паліраванне ногцяў, выдаленне мазалёў і інш.). ПЁДЫМЕНТ (англ. pediment, ад лац. pes, pedis = нага) — перадгорныя скалістыя раўніны, якія ўтвараюцца ў выніку з.мывашія верхніх пухкіх адкладаў і адступання крутых схілаў.
ПЕДЫНАМбНАС (н.-лац. pedinomonas) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. педынаманадавых, трапляецца ў лужынах, сажалках і іншых вадаёмах.
ПЕДЫПАЛЫІЫ (ад лац. pes, pedis = нага + palpus = шчупальца) — другая пара галавагрудных канечнасцей павукападобных.
ПЕДЫПЛЕН (ад лац. pes, pedis = нага + англ. plain = раўніна) — тьпі рэльефу, які ўтвараецца ў выніку зліцця педыментаў.
ПЕДЫЦЭЛЯРЫІ (ад лац. pediculus = ножка) — іголкі некаторых ігласкурых, якія ўтвараюць хапальныя шчьптчыкі.
-ПЕДЫЯ (гр. paideia = выхаванне, навучанне) — другая састаўная частка складапых слоў, якая адпавядае паняццям «раздзел», «навука».
ПЕДЫЯСТРУМ (н.-лац. pediastrum) — каланіяльная зялёная водарасць сям. гідрадыкцмевых, якая пашырана ў планктоне азёр, вадасховішчаў, сажалак, рэк з павольным цячэннем, на вільготных скалах.
ПЕДЫЯТР (ад педыятрыя) — спецыяліст у галіне педыятрыі.
ПЕДЫЯТРЫЯ (ад гр. pais, -idos = дзіця + -ятрыя') — раздзел медыцыны, які вывучае дзіцячыя хваробы і распрацоўвае метады іх лячэння.
ПЕДЭЛЬ (ням. Pedell) — служыцель пры судзе ў сярэдневяковай Зах. Еўропе.
ПЕДЭрАсТ (гр. paiderastes = які любіць хлопцаў) — чалавек, які займаецца педэрастыяй.
ПЕДЭРАСТЫЯ (гр. paiderastia = любоў да хлопцаў) — палавая сувязь мужчыны з мужчынам. педэстАл (фр. piedestal) — 1) падножжа для статуй, абеліскаў; пастамент, 2) спецыяльнае ўзвышэнне, на якое ўзнімаюцца пераможцы ў спартыўных спаборніцтвах (п. пашаны).
П’ЁЗА (гр. piezo = цісну) — адзінка вымярэння механічнага напружання і ціску, роўная ціску аднаго стэна на паверхню 1 м2
П’ЕЗА(гр. piezo = цісну) — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паііяцці «ціск», «ціснуць».
П’ЕЗАГЛІПТЫ (ад п'еза+ гр. glyptos = вылеплены) — харакгэрныя паглыбленні на паверхні метэарытаў, якія нагадваюць адбіткі пальцаў на мяккай гліне.
П’ЕЗАКВАРЦ (ад п ’еза+ кварц) — разнавіднасць кварцу, што пры змене формы і аб’ёму ўтварае электрычныя зарады на гранях крышталя; выкарыстоўваецца ў радыётэхніцы, электраакустыцы і imu.
П’ЕЗАКЕРАМЖА (ад п’еза+ кераміка) — керамічныя матэрыялы з п’езаэлектрычнымі (гл.
п ’езаэлектрычнасць) уласцівасцямі.
П’ЕЗАМАГНЕТЫЗМ (ад п’еза+ магнетызм) — намагнічанасць аптыферымагнетыкаў.
П’ЕЗАМЕТРЫЧНЫ (ад п 'еза+ метрычны) — які адносіцца да вымярэння ціску, звязаны з ім.
П’ЕЗАЭЛЕКТРЬІЧНАСЦЬ (ад п 'еза+ электрычнасць) — электрычныя зарады, якія ўзнікаюць на гранях некаторых крыпгталёў у выніку механічнага ўздзеяпня. П’ЕЗАЭФЙКТ (ад п ’еза+ эфект) — узнікненне электрычных зарадаў на гранях некаторых крьгшталёў пад дзеяннем дэфармацыі (напружання).
П’ЕЗОМЕТР (ад п’еза+ -метр) — прыбор для вымярэння механічнага наііружання і ціску.
ПЕЙЗАЖ (фр. paysage, ад pays = мясцовасць, краіна) — 1) агульны выгляд якой-н. мясцовасці (напр. горны п., лясны п.); 2) малюнак краявіду ў жывапісе, мастацкай літаратуры (напр. п. Шышкіна, п. у творах Чорнага).
ПЕЙЗАЖЫСТ (фр. paysagiste) — мастак у жанры пейзажа.
ПЕЙЗАН (фр. paysan = селянін) — селянін, які паказаны ідылічна ў мастацкай літаратуры, жывапісе, тэатры 18 — 19 ст.
ПЕЙСМЕКЕР (англ. pacemaker) — спецыялізаваныя клеткі, здольныя генерыраваць і падгрымліваць вагаяні, якія перадаюцца па праводных шляхах і ўцягваюць іншыя клеткі ў біялагічныя рьггмы.
ПЕК (гал. рек = смала) — густое вязкае або цвёрдае рэчыва чорнага колеру, якое застаецца пасля перагонкі дзёгцю або смалы; выкарыс-
тоўваецца ў вытворчасці толю, лаку. ' ’
ПЕКАН (англ. pecan, з індз.) — дрэва сям. арэхавых з масляністымі пажыўнымі пладамі, пашыраііае ў Паўд. Амерыцы, а таксама ядомы плод гэтага дрэва ў выглядзе арэха; амерыканскі арэх.
ПЕКЙЛА (н.-лац. peckiella) — сумчаты грыб сям. гіпамінэтавых, які развіваецца на сыраежках, рыжыках.
П’ЕКСЫ (фін. pieksu) — лыжныя спартыўныя чаравікі з загнутымі ўверх насамі.
ПЕКТАРАЛЬ (ад лац. pectus, -tons = грудзі) — шыйнае металічнае ўпрыгожанне, пгго аблягала грудзі і плечы, якое насілі ў Стараж. Егіпце.
ПЕКТУСІН (ад лац. pectus = грудзі) — лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца пры запаленчых захворваннях верхніх дыхальных шляхоў.
ПЕКУЛІЙ (лац. peculium = уласнасць, маёмасць) — маёмасць, якая выдзялялася гачавой сям’і ў карыстанне яе членам у Стараж. Рыме.
пекулАрны (лац. peculiaris = уласны); п-ыя зоркі — зоркі, якія адрозніваюцца ад звычайных зорак таго ж спектральнага класа істотнымі асаблівасцямі ў спектрах.
ПЕКЦШЫ (ад гр. pcktos = зацвярдзелы) — група ноліцукрыдаў і блізкіх да іх па будове рэчываў, якія змяшчаюцца ва ўсіх раслінных арганізмах, галоўным чынам у пладах і караняплодах; выкарыстоўваецца ў кандытарскай вытворчасці.
ПЕЛАГІЧНЫ (ад гр. pelagos = мора) — марскі, утвораны пад уздзеяннем мора; п ы я а д к л a д ы — адклады, утвораныя ў морах і акіянах далёка ад берагоў.
ПЕЛАГІЯЛЬ (ад гр. pelagos = мора) — тоўшча вады азёр, мораў і акіянаў як асяроддзе, дзе жывуць водныя арганізмы.
ПЕЛАГРА (іт. pella agra = шурпатая скура) — захворванне, якое выклікаецца недахопам у арганізме вітаміна РР.
ПЕЛАМІДА (лац. pelamis, -idis) — рыба сям. скумбрыевых, якая пашырана ў Атлантьгчным, Індыйскім і Ціхім акіянах.
ПЕЛАРГбніЯ (н.-лац. pelargonium, ад гр. pelargos = бусел) — травяністая расліна сям. гераніевых з пахучым лісцем, каляровымі кветкамі і падоўжанымі пладамі, якія па форме нагадваюць бусліную дзюбу, пашырана ў Паўд. Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
ПЕЛАТЭРАПІЯ (ад гр. pelos = гліна, гразь + тэрапія) — выкарыстанне для лекавых мэт гразяў і гразепадобных рэчываў; гразелячэнне.
ПЕЛЕНГ (гал. peilmg = вызначэнне ўзроўню) — 1) вугал паміж напрамкам на аб'ект назіраіаы і напрамкам компаснай стрэлкі (параўн. азімут 2); 2) разнавіднасць строю ваенных караблёў або самалётаў; у караблёў — размяшчэнне адзін за другім на прамой, якая праходзіць пад вуглом да напрамку руху, у самалётаў — размяшчэнне адзін за другім уступамі.
ПЕЛЕНГАВАЦЬ (ад пеленг) — 1) вызначаць пеленг 1; 2) вызначаць
месца, дзе знаходзіцца які-н. прадмет, аб’ект, пры дапамозе пеленгатара.
ПЕЛЕНГАТАР (ад пеленгаваць) — прыбор, які выкарыстоўваецца ў марской і паветранай навігацыі для вызначэння вуглавых напрамкаў (пеленгаў) на берагавыя або плывучыя аб’екты, зоркі, сонца і інш.
ПЕЛЕНГАЦЫЯ (ад пеленгаваць) — вызначэнне пеленга 1 або месца, дзе знаходзіцца які-н. прадмет, аб’ект.
ПЕЛІНЕС (н.-лац. pellenes) — павук сям. скакуноў, які жыве ў траве, на дрэвах.
ПЕЛЕТОН (фр. peloton = група) — караван спартсменаў, якія прымаюць удзел у веласіледных гонках.
ПЕЛПСАЗАЎРЫ (н.-лац. pelicosauria) — атрад вымерлых паўзуноў падкласа сінапсідаў, якія жылі ў мезазоі.
ПЕЛІКАН (лац. pelecanus, ад гр. pelekanos) — вялікая вадаплаўная птушка атрада весланогіх з доўгай дзюбай і вялікім мяшком пад ёю; інырока распаўсюджана ў краінах з гарачым і цёплым кліматам.
ПЕЛІКУЛА (лац. pellicula = шкурка) — эластычны паверхневы слой эктаплазмы прасцейшых, які ўтварае перыферычііую плеўку.
ПЕЛІТЫ (ад гр. pelos = гліна) — асадачііыя пароды, якія складаюцца пераважна з часцінак, размер якіх не перавышае 0,01 мм.
ІТЕЛІЯ (н.-лац. реіііа) — пячоначны мох сям. пеліевых, які расце на глебавых агаленнях па канавах, берагах рэчак, на лясных балотах.
ПЕЛТАСТЫ (гр. peltastai) — старажытнагрэчаская пяхота.
ПЕЛЬКОМПАС (гал. peilkompas) — компас для пеленгацыі.
ПЕЛЬМАТАХРОМІС (н.-лац. pelmatochromis) — рыба атрада акунепадобных, якая пашырана ў вадаёмах Афрыкі; вядома як акварыумная.
ПЕЛЬТЫГЕРА (н.-лац. peltigeга) — ліставаты сумчаты лішайнік падкласа гімнакарпавых, які расце ў лясах, па абочынах дарог, пясчаных схілах, адхонах канаў.
ПЕМЗА (рус. пемза < англ. pumice, ад лац. pumex) — лёгкая порыстая горная парода вулканічнага паходжання.
ПЕМЗАБЕТбн (ад пемза + бетон) — бетон з прымессю дробнай пемзы.
ПЕМФІГУС (гр. pemphiks, -igos = пухір) — хранічнае захворванне скуры і слізістых абалонак чалавека, якое характарызуецца ўтварэннем пухіроў.
ПЕНАЛ (ням. Pennal, ад лац. penna = пяро) — каробачка для ручак, алоўкаў, гумак, пер’яў.
ПЕНАЛОГІЯ (ад лац. poena = пакаранне + -логія) — вучэнне аб пакаранні ў буржуазным праве.
ПЕНАЛЬЦІ (англ. penalty) — штрафны ўдар па варотах праціўніка з адлегласці 11 метраў пры гульні ў футбол, з 12 метраў пры гульні ў хакей з мячом.
ПЕНАТЫ (лац. penates) — 1) паводле вераванняў старажытных рымлян багі, якія ахоўвалі дом і сям’ю; 2) перан. родпы дом, родны кут.
ПЕНГЁ (венг. pengo) — грапювая адзіпка Венгрыі ў 1925 — 1946 іт.; заменена форынтам.
ПЕНЕПЛЕН (фр. peneplaine = амаль раўніна) — выраўнены ўчастак сушы, які ўтварьіўся ў выніку працяглага разбурэння горнай краіны прыроднымі працэсамі ва ўмовах адноснага тэктанічнага спакою.
ГТЕНЕТРАМЁТРЫЯ (ад лац. penetro = пранікаю + -метрыя) — вымярэнне кансістэнцыі матэрыялаў.
ПЕНЕТРАНТНАСЦЬ (ад лац. penetrare = пранікаць) — біял. частата выяўлення ў папуляцыі таго або іншага гена.
ГГЕНЕТРАНТЫ (ад лац. penetrare = пранікаць) — спецыялізаваныя жыгучыя клеткі кішачнаполасцевых.
ГГЕНЕТРдМЕТР (ад лац. penetro = пранікаю = -метр) — прыбор для вызначэння кансістэнцыі малярных фарбаў, тлушчаў і іншых матэрыялаў.
ПЕШ (англ. penny, фін. реппі) — 1) тое, што і пенс; 2) разменная манета Фінляндыі, роўная '/юо маркі.
ПЕЕПТЭНЦЫЙРНЫ (фр. penitentiaire, ад лац. poenitentia = раскаянне) — звязаны з асабліва жорсткімі формамі крымінальнага пакарання.
ПЕНГТЭНЦЫЯРЫЙ (с.-лац. роenitentiarius, ад лац. poenitentia = раскаянне) — 1) духоўная ўстанова ў Рыме, якая ад імя папы дае адпушчэнне грахоў і вызваляе асобу ад выканання царкоўнай клятвы; 2) папраўчая ўстанова турэмнага тыпу ў Англіі, ЗША і некаторых
іншых краінах, дзе адзіночнае заключэнне спалучаецца з катаржнай працай; 3) свяшчэннік, які выконвае богаслужэпне ў турэмных іррквах.
ПЕШУМ (н.-лац. penium) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. пеніевых, якая трапляецца ў балотах, на імхах, у мінеральных крыніцах, на рысавых палетках.