• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    П	
    най поласці цела (напр. брупшой поласці); параўн. вісцэрапьны.
    ПАРЫК (рус. парнк, ад фр. perruque) — накладная прычоска з натуральных ці сінтэтычных Banacoy.
    ПАРЫНА (н.-лац. рогіпа) — накіпны сумчаты лішайнік сям. плеяспоравых, які трапляецца на кары дрэў, скалах, камянях, на адмёрлых дзярнінах імхоў і лішайнікаў.
    ПАРЫРАВАЦЬ (рус. парнровать, ад фр. рагег = адлюстроўваць, адбіваць) — 1) адбіваць удар праціўніка (пры фехтаванні); 2) перан. абвяргаць нападкі або довады праціўніка ў спрэчцы, палеміцы (напр. п. абвінавачанні).
    ПАРЫТ^Т (ням. Paritat, ад лац. paritas, -atis = роўнасць) — 1) раўнапраўе бакоў пры разборы канфліктаў (напр. у міжнароднай нарадзе); 2) экан. адносіны паміж валютамі розных краін у золаце.
    ПАРЫТЭТНЫ (ад парытэт) — роўны, які ажыццяўляецца на аснове парытэту.
    пАрыя (ад таміл. parajjan = назва касты) — 1) чалавек, які належыць да касты «парайян», адной з ніжэйшых каст «недатыкальных» у Паўд. Індыі; 2) перан. прыніжаная, бяспраўная асоба.
    ПАРЭЗ (гр. paresis = аслабленне) — частковы параліч, аслабленне актыўнай здольнасці мышцаў (часцей рук, ног).
    ПАРЭЙ (ад лац. porrum) — адзін з кулыурных відаў цыбулі з падоўжанай цыбулінай і плоскімі лістамі, прыгоднымі для яды.
    ПАРЭЛА (н.-лац. porella) — пячоначны мох падкласа юнгерманіід-
    ных, які трапляеода ў цяністых лясах на кары шыракалістых дрэў.
    ПАРЭМІЯЛбПЯ (ад гр. paroimia = прытча, прыказка + -логія) — раздзел фалькларыстыкі, які вывучае прыказкі і прымаўкі.
    ПАРЭНТАРАЛЬНЫ (ад пара+ гр. enteron = кішка); п. с п о с а б — спосаб пападання (увядзення) у арганізм лекавых і іншых рэчываў, мінуючы страўнікава-кіпіэчны тракт (напр. падскурнае ўпырсквапне, унутрывеннае ўліванне і інш.).
    ПАРЭНХІМА (гр. parenchyma = напаўненне) — 1) асноўная тканка якога-н. органа; 2) раслінная тканка, якая складаецца з клетак аднолькавага памеру.
    ПАРЭНЧЫ (польск. por^cze) — поручні па краях лесвіцы, балкона, моста.
    ПАРЭСТЭЗІЯ (н.-лац. paraesthesis, ад гр. para = побач, пры + aisthesis = адчуванне) — адчуванне ў пэўных участках цела анямення, паколвання, поўзання мурашак, не абумоўленага знешнім раздражненнем, што звязана з некаторымі захворваннямі нервовай сістэмы.
    ПАРЭЯЗАЎРЫ (ад гр. рагеіа = шчака + -заўр) — атрад вымерлых паўзуноў пермскага перыяду (гл. палеазой), якія мелі касцявыя вырасты ў шыйнай вобласці чэрапа ПАС 1 (польск. pas) — 1) вузкі доўгі кавалак чаго-н. (тканіны, скуры і інш.); пояс; 2) перан. паласа (напр. п. дарогі); 3) шнур, які ахоплівае шківы на валах, прыводзячы ў рух машыны, механізмы.
    ПАС 2 (англ. pass = перадаваць) — перадача мяча, шайбы каму-н. з іг-
    ракоў сваёй каманды ў спартыўнай гульні.
    ПАС 3 (фр. passe = прапускаю, не гуляю) — вокліч у картачнай гульні, які абазначае адказ удзельнічаць у розыгрышы да наступнай раздачы карг.
    пАсА (ісп. paso = крок) — адзінка даўжыні ў Іспаніі, роўная 1,393 м, у Бразшіі, роўная 1,65 м, у Лівіі, роўная 1 м.
    пасавАць1 (англ. pass) — перадаваць адзін другому мяч, шайбу ў спартыўнай гульні.
    ПАСАВАЦЬ 2 (фр passe = прапускаю, не гуляю) — 1) адмовіцца ўдзельнічаць у розыгрышы да наступнай раздачы карг, 2) перан. прызнаваць сябе бяссільным перад чым-н.
    ПАСАВАЦЬ 3 (ням. passen) — падыходзіць, адпавядаць каму-н. або чаму-н.
    ПАСАЖ (фр. passage = пераход) — 1) крьпая галерэя з гандлёвымі памяшканнямі па баках; 2) частка музычнага твора, у якой вельмі хутка чаргуюцца высокія ноты з нізкімі; 3) рытмічная рысь пры падніманні канём ног з затрымкай іх у паветры і моцным згібаннем у суставах; 4)уст. нечаканы паварот справы, раптоўная падзея.
    ПАСАЖЫР (фр. passager) — той, хто робіць паездку на поездзе, аўтобусе, параходзе і інш.
    ПАСАКАЛЛЯ (іт. passacaglia, ад ісп. pasacalle ) — 1) старадаўні танец іспанскага паходжалня трохдольнага памеру; 2) музычная п’еса велічнага характару для аргана, клавіра ў форме варыяцый.
    	п
    ПАСАМЁЦЦА (іт. passamezzo) — старадаўні італьянскі танец.
    ПАСАТЫ (гал. passaat) — устойлівыя трапічныя вятры, якія дзьмуць ад субтропікаў у бок экватара.
    ПАСАТЬІЖЫ (ад фр. passe = праход + tige = стрыжань) — ручны слясарна-мантажііы інструмснт, які аб’ядноўвае плас.хагубцы, кусачкі, адвёртау.
    ПАСЕА (ісп. paseo) — месца для прагулак у гарадах Іспаніі.
    ПАСЕІЗМ (фр. passeisme, ад passe = мінулае) — цяга да мінулага, любаванне ім пры знешне абыякавых, а ў сапраўднасці варожых адносінах да сучаснага, да прагрэсу; кансерватызм.
    ПАСІБІЛІЗМ (фр. possibilisme, ад лац. possibilis = магчымы) — плынь у рабочым руху Францыі канца 19 — пачатку 20 ст., прыхільнікі якой прапагандавалі адмаўленне ад класавай барацьбы, імкнуліся абмежаваць намаганні рабочых рамкамі «магчымага».
    ПАСІБІЛІСТЫ (фр. possibilities, ад лац. possibilis = магчымы) — прыхільнікі пасібілізму.
    ПАСІВАЦЫЯ (ад лац. passivus = нядзейны) — тое, што і пасівіраванне.
    ПАСІВІРАВАННЕ (ад лац. passi­vus = нядзейны) — пакрыццё тонкай плёнкай вокіслаў паверхні металічных вырабаў, каб засцерагчы іх ад карозіі.
    ПАСІЁН (іт. passione, ад лац. passio = пакута) — вакальна-драматьгчны твор на рэлігійны сюжет пра пакуты і смерць Хрыста.
    ПАСІРАВАЦЬ (фр passer = перадаваць) — падтрымліваць спарт-
    смена, артыста пры выкананні акрабатычньгх, гімнастычных, цыркавых практыкаванняў, каб папярэдзіць падзенне.
    ПАСІЎ (лац. passivus = нядзейны) — 1) менш ініцыятыўная, менш дзейная частка калектыву; 2) частка бухгалтарскага баіансу, у якой у грашовым выражэнні паказаны крыніцы фарміравання і мэтавае прызначэнне гаспадарчых сродкаў прадпрыемства, яго даўгі і абавязацельствы (проціл. актыў 2); 3) перавышэнне грашовых расходаў краіны над яе замежнымі даходамі (проціл. актыў 3); 4) перан. тое, што складае адмоўны бок якой-н. з’явы, справы; 5) лінгв. залежны стан.
    ПАСІЎНЫ (лац. passivus ) — неактыўны, неэнергічны, абыякавы да ўсяго (напр. п. чалавек).
    ПАСІФЛбРА (ад лац. passio = пакута + flos, -oris = кветка) — трапічная расліна сям. страснакветных з ядомымі пладамі, якая ўецца па дрэвах.
    ПАСІЯ (лац. passio = пакута) — уст. прадмет кахання, страсці.
    ПАСКАЛЬ  — адзінка ціску і механічнага напружапня ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ), роўная ціску сілай у 1 ньютан на паверхню ў 1 м2.
    ПАСКВІЛЬ (іт. pasquillo, ад Pasquino = імя рымскага башмачніка 15 ст., які пісаў з’едлівыя эпіграмы на высокапастаўленых асоб) — зняважлівы, паклёпнінкі твор, які мае на мэце зганьбаваць, скампраметаваць асобнага чалавека, групу людзей, сацыяльную з’я-
    ву або пэўны, часцей прагрэсіўны, кірунак.
    ПАСПАРТУ (фр. passe-partout = праходзіць скрозь) — 1) ключ, які падыходзіць да ўсіх замкоў, адмьгчка; 2) ліст кардону або цвёрдай паперы, на які наклейваюцца ілюстрацыі ў кнігах і часопісах; 3) кардонная рамка дпя малюнкаў, фатаграфічных картак.
    ПАСП’Е (фр. passe-pied, ад passer = перастаўляць + pied = нага) — старадаўні французскі народны танец.
    ПАСТА (іт. pasta, ад гр. paste = мучная страва) — рэчыва ў выглядзе цестападобнай масы; прымяняецца ў касметыцы, кулінарыі і г.д. (напр. зубная п., таматная п.).
    ПАСТАМЕНТ (лац. postamen­tum) — 1) аснова помніка, статуі, калопы; п’едэстал (напр. гранітны п.); 2) падстаўка, на якой устанаўліваецца скульптура ў музеі, на выстаўцы.
    ПАСТАР (ням. Pastor, ад лац. pastor = пастух) — пратэстанцкі свяшчэннік.
    ПАСТАРАЛЬ (фр. pastorale, ад лац. pastoralis = пастухоўскі) — 1) адна з форм буколікі, жанр заходнееўрапейскай літаратуры і мастацтва 14—18 ст.; невялікая ідылічная п’еса любоўна-лірычнага характару з жыцця пастухоў і пастушак; 2) невялікая опера, балет, пантаміма на ідылічны вясковы сюжет, 3) інструментальная п’еса, якая малюе карціну прыроды або жанравую вясковую сцэну.
    ПАСТАРАЛЬНЫ (ад лац. post = пасля + os, oris = рот) — раз.мешчаны за ротавай адгулінай.
    ПАСТАРНІК (ст.-польск. pastemak < с.-в.-ням. pastemac, ад лац. pastinaca) — травяністая расліна сям. парасонавых з прыемным пахам; ужываецца як прыправа да ежы.
    ПАСТАРЭЛЬ (фр. pastourelle) — жанр лірыкі трубадураў, які ўяўляе сабой дыялог паміж рыцарам і пастушкай.
    ПАСТбзНАСЦЬ (ад іт. pastoso = мяккі, цестападобны) — 1) асаблівасць жывапіснай карціны, якая створана тлустымі, насычалымі мазкамі ггэндзля; 2) уласцівасць неразбаўленай фарбы захоўваць форму, нададзеную пэндзлем; 3) нездаровая паўната, азызласць.
    ПАСТРОНАК (польск. postronek) — вяроўка, якая служыць пры запраганні ў плут, барану для злучэння ворчыка з хамутом.
    ПАСТСКРЬІПТУМ (лац. postscriptum = пасля напісанага) — прыпіска ў канцы пісьма пасля подпісу (абазначаецца літарамі Р. S.).
    ПАСТУЛАТ (лац. postulatum) — тое, што і аксіёма 1.
    ПАСТУЛІРАВАЦЬ (лац. postulaге) — выказваць што-н. у якасці пастулата.
    ПАСТФАКТУМ (лац. post factum = пасля зробленага) — пасля таго, як што-н. ужо зроблена (напр. паведаміць пра што-н. п.).
    ПАСТЫЧЫО (іт. pasticcio) — опера, музыка якой запазычана са стаораных раней опер або спецыяльна напісана некалькімі кампазітарамі.
    ПАСТЭЛЬ (фр. pastel, ад іт. pastello) — 1) мяккія каляровыя алоўкі дая жывалісу, а таксама ма-
    люнкі, выкананыя такімі алоўкамі; 2) жанр жывапісу, для якога характэрна мяккая прыглушанасць тонаў.
    ПАСТЭРЫЗАВАЦЬ (фр pasteu­riser) — падвяргаць харчовыя прадукты пастэрызацыі.
    ПАСТЭРЫЗАТАР (фр. pasteurisateur) — апарат для паспіэрызацыі. ПАСТЭРЫзАцЫЯ [ад фр L Pa­steur = прозвішча фр. мікрабіёлага (1822—1895)] — апрацоўка харчовых прадуктаў награваннем да тэмпературы, пры якой гінуць мікраарганізмы, але захоўваюцца вітаміны і карысныя якасці (не вышэй 100° С).
    ПАСТЭРЭЛЁЗЫ (ад пастэрэлы) — інфекцыйныя хваробы жывёл і чалавека, якія выклікаюцца пастэрэламі.
    ПАСТЭРЭЛЫ [н.-лац. pasteurella, ад фр. L.Pasteur = прозвішча фр. мікрабіёлага (1822 — 1895)] — патагенныя бактэрыі, якія выклікаюць пастэрэлёзы.
    ПАСХА (гр. pascha, ад ст.-яўр. pesach = праходжанне) — салодкая ежа з тварагу ў выглядзе невялікай чатырохвугольнай піраміды, якая прыгатаўляецца да вялікадня. ПАСЦГЖбР (ад фр. postiche = прыстаўны, фальшывы) — спецыяліст, які робіць парыкі, вусы, бароды для акцёраў.
    ПАСЦІЛА (ад лац. pastillus = ляпёшка) — кандытарскі выраб, прыгатаваііы збіваннем фруктоваягаднага пюрэ з цукрам і яечнымі бялкамі.
    ПАСЦІЛАЖ (фр. pastillage) — 1) скулытгура з размятай рукамі і абпаленай гліны; 2) фігурны выраб з цеста, цукру і інш.