Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ПАРАМАГНЕТЫКІ (ад пара+ магнетыкі') — рэчывы, здольныя слаба намагнічвацца пад уздзеяннем знешняга магнітнага поля ў напрамку, які супадае з напрамкам сілавых ліній поля (напр. паветра, алюміній, плаціна і інш.).
ПАРАМАРФОЗА (ад пара+ гр. morphe = форма) — від псеўдамар-
фозы, які ўтвараецца пры паліморфпых зменах крьппталічнай структуры.
пАРАМАСЫ (ісп. pdramos) — высакагорпыя лугі паўночнай часткі Андаў і найбольш высокіх вяршынь Афрыкі.
ПАРАМЕТР (гр. parametrep = адмерваю) — 1) велічыня, якая ўваходзіць у матэматычную формулу і захоўвае пастаяннае значэнне толькі для дадзенага выпадку; 2) велічыня, якая характарызуе якую-н. уласцівасць, стан, памер або форму прадмета ці з’явы; паказчык.
ПАРАМЕТРЫТ (ад пара+ гр. metra = матка) — запалеіше каляматачнай клятчаткі.
ПАРАМЕТРОН (гр. parametron = які адмервае) — электронны пераключальны элемент з дзвюма ўстойлівымі фазамі, які выкарыстоўваецца ў аўтаматыцы і вылічалыіай тэхніцы.
ПАРАМІЯ (гр. paroimia = прытча) — урывак з кнігі Старога запавету, які чытаецца ў праваслаўнай царкве ў час набажэнства з мэтай павучання.
ПАРАМНЕЗІЯ (ад пара+ гр. mnesis = успамін) — парушэпне памяці, пры якім падзеі, што адбываюцца ў дадзены момант, здаюцца ўжо некалі перажытымі; выступае ў разнавіднасцях канфабуляцыя, крыптамнезія, псеўдарэмінісцэнцыя, рэдуплікацыя (параўн. амнезія).
ПАРАМФІСТАМАТАТЫ (н,лац. paramphistomatata) — падатрад чарвей класа смактуноў, якія пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Аўстраліі; паразітуюць у слізістай
абалонцы тонкіх кішак і ў рубцы свойскіх і дзікіх жывёл.
ПАРАМФІСТАМАТЫДОЗЫ (ад парамфістамататы) — глісныя хваробы свойскіх і дзікіх жвачных жывёл, якія выклікаюцца парамфістамататамі.
ПАРАНАМАЗІЯ (гр. paranomasia, ад para = каля + onomazo = называю) — стылістычпая фігура, заснаваная на ўжыванні паронімаў.
ПАРАНГбн (фр. parangon = узор) — брыльянт, каштоўны камень, жамчужына без дофектаў. паранджА (рус. паранджа, ад ар. farandzija = верхняе адзенне) — шырокі доўгі халат з валасяной сеткай, якой мусульманскія жанчыны ў Сярэд. Азіі закрывалі твар ад чужых людзей.
ПАРАНЕКРбз (ад пара+ гр. nekros = мёртвы) — тое, што і некрабіёз.
ПАРАНЕФРАЦЬГГЫ (ад пара+ гр. nephros = нырка + -цыты) — асобыя выдзяляльныя клеткі, якія знаходзяцца ўздоўж бакоў цела дробных плоскіх чарвей групы уданелідаў.
ПАРАНЕФРЬІТ (ад пара+ нефрыт') — запаленне прынырачнай тлушчавай клятчаткі ў чалавека і жывёл.
ПАРАНІХІЯ (ад пара+ аніхія) — запаленне мяккіх тканак, якія акружаюць ногаць.
ПАРАНОІК (ад паранойя) — чалавек, хворы на паранойю.
ПАРАНОЙЯ (гр. paranoia = вар’яцтва) — хранічнае псіхічнае захворванне, якое характарызуецца стойкім трызненнем пры захаванні ў астатнім лагічнасці мыслення.
ПАРАНбмІЯ (гр. paranomia = беззаконне) — супярэчнасць у законах.
ПАРАНТРАПЫ (ад пара+ -антрап) — выкапнёвыя чалавекападобныя прыматы, блізкія да аўстрапапітэкаў.
ПАРАНТбЗ (фр. parenthese = уводнае слова, думка, ад гр. parenthesis = устаўка) — фігурная дужка, якая служыць для аб’яднання некалькіх слоў або радкоў, часцей за ўсё ў табліцах і формулах.
ПАРАПЕТ (фр. parapet, ад іт. parapetto) — невысокая сцяна, агароджа ўздоўж страхі, балкона, набярэжнай і інш.
ПАРАШТЭК (ад пара+ -пітэк) — адна з найбольш старажытньк выкапнёвых чалавекападобных лмлн.
ПАРАПЛЕГІЯ (ад пара+ гр. plego = удар) — параліч абедзвюх ніжніх або абедзвюх верхніх канечнасцей.
ПАРАПЛЕРОМА (ад пара+ гр. pleroma = колькасць) — адна з форм плеаназму.
ПАРАГІОДЫІ (ад пара+ -подыі) — парныя бакавыя вырасты сегментаў тулава кольчатых чарвей.
ПАРАПОФІЗЫ (ад пара+ apophysis = адростак) — ніжнія папярочныя адросткі цел пазванкоў у многіх рыб.
ПАРАПРАКТЬІТ (ад пара+ гр. proktos = задні праход) — запаленне клятчаткі вакол прамой кішкі.
ПАРАПРАЦЭС (ад пара+ працэс) — завяршальны этап працэсу намагнічвання, калі моцнае маг-
нітнае поле паварочвае ў напрамку свайго дзеяння апошнія неарыентаваныя магнітныя момаіггы атамаў ферамагнетыка.
ПАРАПСІХАЛбгіЯ (ад пара+ псіхалогія) — плынь у псіхалогіі, звязаная з вывучэннем незвычайных псіхалагічных з’яў — яснабачання, тэлепатыі і інш.
ПАРАСІМПАТЫЧНЫ (ад пара+ сімпатычныу, п-ая н е р в о вая сістэма — аддзел вегетатыўнай нервовай сістэмы, які разам з сімпатычнай нервовай сістэмай удзельнічае ў рэгуляцыі дзейнасці ўнутраных органаў.
ПАРАСК'ЁШЙ (гр. paraskeniоп) — бакавыя прыбудовы на скене старажытнагрэчаскага тэатра.
ПАРАСОЛЬ (фр. parasol, іт. parasole = заслона ад сонца, ад лац. раго = адбіваю + sol = сонца) — невялікі самалёт з адной плоскасцю крылаў, размешчанай над фюзеляжам (параўн. манаплан).
ПАРАСбН (фр. parasol, іт. parasole = заслона ад сонца, ад лац. раго = адбіваю + sol = сонца) — прыстасаванне для засцярогі ад дажджу і сонца ў выглядзе нацягнутага на спіцы кавалка тканіны, прымацаванага да доўгай ручкі.
паратАксіс (гр. parataksis) — сінтаксічная сувязь злучэння граматычна раўнапраўных элементаў (слоў, спалучэнняў, сказаў).
ПАРАТАМІЯ (ад пара+ -тамія) — форма бясполага размнажэння некаторых чарвей шляхам развіцця рэгенератыўнай зоны, у якой утвараюцца новыя сегменты.
ПАРАТУБЕРКУЛЁЗ (ад пара+ туберкулёз) — інфекцыйная хва-
роба жвачных жывёл, якая выклікаецца мікраарганізмамі.
ПАРАТЫДЫ (ад пара+ гр. us, otos = вуха) — скапленне ядавітых залоз па баках галавы ў саламандраў, жаб і іншых земнаводных.
ПАРАТЫРЭОІДНЫ (ад пара+ гр. thyreoeides = шчытападобны) — які адносіцца да каляшчытападобнай залозы (напр. п. гармон).
ПАРАТЬІТ (ад пара+ гр. us, otos = вуха) — запаленне калявупшай сліннай залозы; п. эпідэмічн ы — свінка.
ПАРАТЫФ (ад пара+ тыф) — вострая заразная хвароба, якая выклікаецца бацыламі, падобнымі да ўзбуджальніка брушнога тыфу.
ПАРАТЫФЛІТ (ад пара+ тыфліпі) — запаленне клятчаткі, якая акружае сляпую кішку.
ПАРАТЭКСТ (фр. paratexte, ад лац. para = па-за + textum = тэкст) — тэкст, набраны курсівам або іншым шрыфтам, што адрозніваецца ад асноўнага, і гэтым самым аддзелены ад галоўнай часткі твора (напр. рэмаркі, пгго суправаджаюць дыялогі ў п’есе).
парАф (фр. paraphe, ад гр. рагаgraphos = параграф) — 1) росчырк у подпісе; 2) скарочаны подпіс, ініцыялы.
ПАРАФАЗІЯ (ад пара+ афазія) — перастаноўка або замена ў вуснай мове гукаў або складоў у слове, слоў у сказе, што развіваецца пры паражэнні маўленчых зон галаўнога мозгу.
ПАРАФАСЦЫЕЛАПСОЗ (ад парафасцыялопсіс) — інвазійная хвароба дзікіх траваедных жывёл,
якая выклікаецца гельмінтам з роду парафасцыялопсіс.
ПАРАФАСЦЫЯЛОПСІС (н.лац. parafasciolopsis) — гельмінт сям. фасцыялідаў, паразітуе ў жоўцевых хадах печані дзікіх няпарнакапытных.
ПАРАФІЗЫ (ад пара+ гр. physis = узнікненне, вырастанне) — мнагаклетачныя або аднаклетачныя ніткі ў органах размнажэння некаторых водарасцей, грыбоў і імхоў, якія ахоўваюць гэтыя органы ад механічных паіпкоджанняў і высыхання.
ПАРАФІЛІЯ (ад пара+ -філія) — прынцып эвалюцыі груп арганізмаў, які заключаецца ў незалежным набыцці імі падобных рыс будовы на аснове асаблівасцей, узятых у спадчыну ад агульных продкаў.
ПАРАФІмбз (ад пара+ гр. phimosis = звужэнне крайняй плоці) — ушчамленне галоўкі палавога члена ссунутай назад крайняй плоццю.
ПАРАФШ (н.-лац. paraffmum, ад лац. parum = мала + affmis = родны) — белае або жоўтае рэчыва, падобнае да воску, якое здабываецца пераважна з нафты.
ПАРАФІНАТЭРАПІЯ (ад парафін + тэрапія) — выкарыстанне парафіну з лячэбнай мэтай пры артрытах, міязіце, радыкуліце і інш.
ПАРАФІРАВАЦЬ (фр. paraphег) — падпісваць міжнародны дагавор ініцыяламі ўпаўнаважаных асоб кожнага з дагаворных бакоў для пацвярджэння папярэдняй дамоўленасці, да афіцыйнага падпісання.
ПАРАФІЯ (польск. parafia < лац. parochia, ад гр. parochia) — 1) касцелыіая акруга, якая падпарадкоўваецца адпаму ксяндзу; 2) перан. тэрыторыя, якая знаходзіцца пад чыім-н. кіраўпштвам.
ПАРАФІЯЛЬНЬІ (ад парафія) — які мае адносіны да парафіі.
ПАРАФРАЗА (гр. paraphrasis = апісанне, выклад) — 1) пераказ сваімі словамі літаратурнага твора, а таксама адаптацыя вялікіх мастацкіх твораў; 2) інструментальная п’еса віртуознага характару на оперныя тэмы або народныя мелодыі.
ПАРАХАРДАЛП (ад пара+ гр. chorde = струна) — участкі храстка, якія ахопліваюць галоўны канец хорды.
ПАРАХРАНІЗМ (ад пара+ гр. chronos = час) — храналагічная памылка, якая заключаецца ў аднясенні даты падзеі да пазнейшага часу, чым яна на самой справе адбывалася.
ПАРАЦЭНТЭЗ (гр. parakentesis = пракол) — пракол барабаннай перапонкі з мэтай даць магчымасць выцяканню гною.
ПАРАШУТ (фр. parachute, ад рагег = папярэдзіць + chute = падзенне) — прыстасаванне ў выглядзе вялікага парасона для спуску чалавека або грузу з самалёта.
ПАРАШУТАДРОМ (ад парашут + -дром) — участак мясцовасці, падрыхтаваны і абсталяваны для трэніровак і спаборніцтваў парашутыстаў.
ПАРАШУТЬІЗМ (ад парашут) — скачкі з парашутам з самалёта, аэрастата як від спорту.
ПАРВЕНіб (фр. parvenu) — уст. асоба, якая хутка дасягнула высокага службовага становішча або прабілася ў вышэйшыя слаі грамадства; выскачка.
ПАРГЕЛІІ (ад пара+ гр. helios = сонца) — круглыя светлыя шіямы, іпто часам з’яўляюцца на небе з аднаго або з абодвух бакоў сонца, што тлумачьшца пераламленнем сонечных прамянёў у ледзяных крьппталіках перыстых хмар (адзін з відаў eano).
ПАРДдЗА (н.-лац. pardosa) — павук сям. ліказідаў, які жыве па берагах вадаёмаў і на забалочаных мясцінах.
ПАРДдн (фр. pardon) — разм. прабачце, даруйце.
ПАРК (с.-лац. parcus = агароджаны лясок) — 1) вялікі сад з алеямі, кветнікамі, вадаёмамі, прызначаны для прагулак, адпачынку; 2) месца для стаянкі і рамонту транспартных сродкаў (напр. аўтобусны п., тралейбусны п.); 3) сукупнасць машын у гаспадарцы (напр. машынна-трактарны п); 4) ваен. тэрыторыя, прыстасаваная дая абслугоўвання і рамонту бронетанкавай, артылерыйскай і іншай тэхнікі.
ПАРКАЛЬ (фр. percale) — топкая баваўняная тканіна з набіўным рысункам.
паркАн (польск. parkan, ад с.-в,ням. parkan) — драўляная агароджа, плот.
ПАРКЕТ (фр. parquet) — падлога з маченькіх гладкіх дошчачак, пакладзеных у выглядзе геаметрычных фігур, а таксама самі гэтыя дошчачкі.
ПАРКІНГ (англ. parking) — вызначанае месца стаянкі механічных сродкаў перамяшчэння.
ПАРКІНСАНІЗМ (ад англ. Parkinson = прозвішча англ. урача) — хваравіты стан, звязапы з паражэннем глыбокіх аддзелаў галаўнога мозгу пры энцэфаліце, атэрасклерозе сасудаў мозгу і інш.