Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ПАМІДОР (іт. pomidoro, ад рото d’oro = залаты яблык) — агародная травяністая расліна сям. паслёнавых з сакавітымі чырвонымі або жоўтымі пладамі, прыдатнымі для яды, якая вырошчваецца ў розных кліматычных зонах, а таксама плод гэтай расліны.
ПАМПАДУР (фр. Pompadour = прозвішча маркізы, фаварыткі фр. караля Людовіка XV) — 1) адмі-
П ністратар-самадур; 2) стыль мэблі, адзення, які нагадвае той, што быў пры двары Людовіка XV; 3) французскі танец 19 ст.
ПАМПАСЫ (ісп. pampas, ад перуан. pampa = раўніна) — паўднёваамерыканскія стэпы.
ПАМПЕЗНЫ (фр. pompeux, pompeuse) — разлічаны на знешні эфект, пьппны, урачысты (напр. п-ая сустрэча).
ПАМПЁЛЬМУС (гал. pompelmoes) — вечназялёнае цытрусавае дрэва сям. рутавых з буйнымі ядомымі ярка-жоўтымі пладамі, якое вырошчваюць у Індыі, Кітаі, Японіі.
ПАМПЁРА (ісп. pampero) — халодны паўднёвы вецер у Аргекціне і Уругваі, выкліканы пранікненнем антарктычнага паветра.
ПАМПОН (фр. pompon) — упрыгожанне ў выглядзе шарыка з нітак, футра на галаўных уборах, адзенні, абутку.
ПАМПЎШКА (польск. pampuszek, ад ням. Pfannkuchen) — невялікая круглая пышная булка.
ПАМФЛ&Т (англ. pamphlet) — мастацка-публіцыстычны твор сатырычнага харакгару, накіраваны супраць якой-н. асобы, палітычнай з’явы, грамадскага ладу.
ПАМЯРАНЕЦ (ням. Pomeranze, ад іт. рото = яблык + агапсіа = апельсін) — вечназялёнае цытрусавае дрэва сям. рутавых з аранжава-чырвонымі пладамі, якое вырошчваюць у субтропіках, а таксама гаркаваты духмяны плод гэтага дрэва
ПАН (польск. pan) — 1) памешчык у дарэвалюцыйнай Беларусі, а таксама гаспадар, начальнік у ад-
носінах да прыслугі, падначаленых; 2) форма ветлівага звароту ў Польшчы, а на Беларусі форма звароту да грамадзян іншых краін.
ПАН(гр. pan = усё) — першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «які адносіцца да ўсяго», «які ахоплівае ўсё».
ПАНАГІЯ (гр. panagia) — нагрудны знак праваслаўных архірэяў у выглядзе невялікай упрыгожанай іконы на ланцужку.
ПАНАЙКУМЙННЫ (ад пан+ гр. оікео = жыву, насяляю); п ы я в і д ы — сусветна пашыраныя віды раслін і жывёл (касмапапіт 2).
ПАНАКС (н.-лац. рапах) — травяністая расліна сям. араліевых з патоўпічаным коранем, пальчатаскладаным лісцем і дробнымі кветкамі ў парасоніку, пашыраная ва Усх. Азіі і ўмераных зонах Паўн. Амерыкі; лекавая, адзін з відаў — жэньшэнь.
ПАНАКСАМІТ (ад фр. panne = сорт гладкай матэрыі + аксаміт) — тонкі аксаміт з бліскучай паверхняй, якая атрымліваецца ў выніку начосу ворсу ў адзін бок.
ПАНАМА (фр. panama, ад Panama = назва краіны ў Цэнтр. Амерыцы) — 1) летні шыракаполы капятш; 2) буйное палітычнае і фінансавае махлярства з подкупам службовых асоб (слова ўзнікла ў сувязі са злоўжываннямі французскай кампаніі, якая будавала Панамскі канал).
ПАНАМЕРЫКАНІЗМ (ад пан+ н.-лац. America = Амерыка) — палітычная дактрына, якая прапагандуе стаарэнне ваенна-палітычнага блоку ўсіх краін Амерыкі на чале са ЗША.
панарабізм (ад пан+ арабізм) — палітычная дактрына, якая пралагандуе аб’яднанне ўсіх арабскіх краін і народаў.
ПАНАРАМА (ад пан+ ip. horama = відовішча) — 1) выгляд мясцовасці з вышыні; 2) вялікая карціна, якая ахоплівае ўвесь круг гарызонту і сумяшчаецца з аб’ёмнымі макетамі прадметаў на пярэднім плане; размяшчаецца ў круглай зале з црнтральнай агляднай пляцоўкай і стварае ілюзію рэальнай прасторы (напр. Севастопальская п.); 3) перан. шырокае апісанне якіх-н. падзей у мастацкім творы, прэсе, кіно (напр. п. зарубежных падзей); 4) аптычная прылада ддя павелічэння дакладнасці наводкі гарматы.
ПАНАРЬГЦЫЙ (лац. panaricium = валасень) • — гнойнае запаленне тканак пальца (параўн. дактыліт'). ПАНАФРЫКАНІЗМ (ад пан+ н.-лац. Africa = Афрыка) — ідэйна-палітычны рух з мэтай аб’яднання ўсіх краін і народаў Афрыкі. ПАНАФТАЛЬМІТ (ад пан+ гр. ophthalmos = вока) — гнойнае запаленне вочнага яблыка.
ПАНАЦЭЯ (лац. panacea, ад гр. Panakeia = імя старажытнагрэчаскай багіні-лекаркі) — уяўны сродак, які быццам бы можа выратаваць ва ўсіх выпадках жьшця.
ПАНАШАЖ (фр. panachage) — дазвол выбаршчыку галасаваць за кандыдатаў розных партыйных спісаў.
ГРАНАШЫРАВАЦЬ (фр рапаcher) — галасаваць за кандыдатаў розных партыйных спісаў.
ПАНГАЛШ (малайск. pengoling) — млекакормячае атрада
пангалінавых; яшчар, які водзіцца ў Афрыцы і Паўд. Азіі.
ПАНГЕНЁЗІС (н -лац. pangenesis, ад гр. pan = увесь + genesis = паходжанне) — гіпотэза Ч.Дарвіна аб механізме спадчыннасці, паводле якой прыкмегы і ўласцівасці перадаюода ад бацькоў дзецям праз дробныя часцінкі, што выдзяляюцца ўсімі клеткамі цела (развіццё генетыкі гэта не пацвердзіла).
ПАНГЕРМАНІЗМ (ад пан+ лац. Germania = Германія) — рэакцыйная палітычная дактрына, якая, сцвярджаючы перавагу немцаў над іншымі народамі, абгрунтоўвае іх права на сусветнае панаванне.
ПАНГІДЫ (ад н.-лац. pongo lacepede = назва аднаго з родаў арангутангаў + гр. eidos = выгляд) — тое, што і антрапоіды.
ПАНДА (тыбецк. panda) — драпежная млекакормячая жывёла сям. янотавых, якая водзіцца ў лясах Гімалаяў.
ІІАНДАКТЫЛІТ (ад пан+ дактыліт) —мед. гнойнае паражэнне ўсіх тканак пальца косці.
ПАНДАНУС (н.-лац. pandanus, ад малайск. pandan) — вечназялёнае дрэва сям. панданавых з доўгім скурыстым лісцем і ядомымі пладамі, пашыранае ў тропіках; дае валакно; на Беларусі вырошчваецца ў пакоях і аранжарэях.
ПАНДАРЫНА (н.-лац. pandoriпа) — каланіяльная зялёная водарасць сям. вальвоксавых, якая тралляецца ў вадаёмах рознага тыпу.
ПАНДУРЫ (груз. panduri) — грузінскі народны двухабо зрох-
струнны шчыпковы музычны інструмент тыпу лютні.
ПАНДУРЫНА (іт. pandorina, ад лац. pandura < гр. pandura = цытра) — тое, што і мандола.
ПАНДУС (ад фр. pente douce = пакаты схіл) — нахіленая пляцоўка каля ўваходу ў будынак, якая замяняе сабою лесвіцу, а таксама служыць для ўезду аўтамашын у гараж, на мост і г.д.
ПАНДЫТ (санскр. pandita = вучоны) — ганаровае званне вучонага ў Індыі.
ПАНДЭКТЫ (с.-лац. pandecta, ад гр. pandektes = які ўсё ахоплівае) — тое, што і дыесты.
ПАНДЭМІЯ (гр. pandemia = увесь народ) — болыіі шырокае, чым пры эпідэміі, распаўсюджанне якой-н. інфекцыйнай хваробы, якая ахоплівае цэлыя краіны, нават мацерыкі.
ПАНЕГІРЫК [гр. panegyrikos (logos) = урачыстая прамова] — 1) літаратурны жанр, хвалебная прамова з нагоды якой-н. урачыстасці або ў гонар каго-н.; 2) празмернае ўсхваленне каго-н., чаго-н.
ПАНЕГІРЫЧНЫ (гр. panegyrikos = урачысты) — 1) які мае характар панегірыка 1; 2) заліпіне хвалебны.
ПАНЕЁЛ (н.-лац. panaeolus) — шапкавы базідыяльны грыб сям. гнаевіковых, які расце на багатай перагноем глебе, гноі; неядомы.
ПАНЕНТЭІЗМ (ад пан+ гр. еп -у + theos = бог) — рэлігійна-філасофскае вучэнне, паводле якога свет існуе ў богу.
ПАНЗАОТЫЯ (ад пан+ гр. zoon = жывёліна) — пашырэнне інфекцыйнай хваробы жывёл на велізар-
ных тэрыторыях або акваторыях (параўн. энзаотыя).
ПАНІ (польск. рапі) — 1) памешчыца ў дарэвалюцыйнай Беларусі, а таксама гаспадыня, начальніца ў адносінах да прыслугі, падначаленых; 2) форма ветлівага звароту да жанчыны ў Польшчы.
ПАНЖА (фр. panique, ад гр. panikos = раптоўны) — раптоўны непераадольны страх, які ахоплівае аднаго чалавека або многіх людзей.
ПАНІКАДЗІЛА (гр. polykandelos = які складаецца з многіх свяцільняў) — вялікая люстра са свечкамі або стаячы кандэлябр перад абразамі ў царкве.
ПАНІРАВАЦЬ (ням. рапіегеп = пасыпаць тоўчанымі сухарамі) — абсыпаць сухарамі, мукой мяса, рыбу перад абсмажваннем.
ГІАНІСЛАМІЗМ (ад пан+ іслам) — рэлігійна-палітычная дактрына, якая прапаведуе аб’яднанне ў адну дзяржаву ўсіх народаў, піто вызнаюць іслам.
ПАНІХІДА (с.-гр. pannychida = усяночная) — хрысціянская царкоўная служба па нябожчыку.
ПАНК (англ. punk, ад punk rock = форма музыкі, якая нагадвае ранні рок-н-рол) — малады чалавек з вольнай манерай паводзін, у стракатым, крыклівым і неахайным адзенні, са стылізавалай прычоскай.
ПАНКАРДЫТ (ад пан+ гр. kardia = сэрца) — запаленне ўсіх абалонак сэрца.
ПАНКРАТЫЁН (гр. pankration) — від спартвіўных спаборнштваў у Стараж. Грэцыі, у якіх спалучаліся
прыёмы барацьбы і кулачнага бою.
ПАНКРАЦЫУМ (н.-лац. pancratium) — вечназялёная травяністая расліна сям. амарылісавых з бліскучым лісцем і буйнымі белымі пахучымі кветкамі ў парасоніках, пашыраная ў Міжземнамор’і, Малой Азіі, трапічнай Азіі і Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як пакаёвая.
ПАНКР^АС (гр. pankreas) — анат. падстраўнікавая залоза.
ПАНКРЭАТЬІТ (ад гр. pankreas, -atos = падстраўнікавая залоза) — мед. запаленне падстраўнікавай залозы.
ПАНКРЭАЦІН (н.-лац. рапсгеаtinum, ад гр. pankreas, -atos = падстраўнікавая залоза) — лекавы прэпарат, які вырабляюць з падстраўнікавай залозы буйной paraTafl жывёлы.
ПАНЛАГІЗМ (ад пан+ -лагізм) — ідэалістычнае філасофскае вучэнне, якое лічыць мысленне першаасновай свету і атаясамлівае аб’ектыўную заканамернасць з сістэмай лагічных катэгорый.
ПАНМІКСІЯ (ад пан+ гр. miksis = змешванне) — свабоднае скрыжоўванне асобін у межах папуляцыі або іншай унутрывідавай групы жывёл.
ПАНМІЭЛАФТЫЗ (ад пан+ гр. myelos = касцявы мозг + phthisis = змяншэнне) — цяжкае паражэнне касцявога мозгу пры захворваннях з татальным парушэннем кроваўтварэння, анеміяй і інш.
ПАНО (фр. panneau) — 1) аздобленая арнаментам частка сцяны або столі з малюнкам або скульптурнай выяваіі, 2) мазаічная, ляп-
п
ная, разная або інш. кампазіцыя, прызначаная для запаўнення такой часткі сцяны або столі.
ПАНбПТЫКУМ (ад пан+ гр. optikos = зрокавы) — выстаўка (музей) васковых фігур або іншых незвычайшлх экспанатаў.
ПАНПСІХІЗМ (ад пан+ гр. psyche = душа) — ідэалістычнае ўяўленне аб усеагульнай адушаўлёнасці прыроды.
ПАНСІЁН (фр. pension, ад лац. pensio = плацёж) — 1) закрытая навучальная ўстанова з інтэрнатам і поўным забеспячэннем вучняў у царскай Расіі і некаторых іншых краінах; 2) поўнае забеспячэнне (харчаванне, абслугоўванне) жыльца ў гасцініцы, на кватэры.
ПАНСІРОЎКА (ад фр. ропсег = шліфавацьпемзай) — 1) капіраванне малюнкаў пры дапамозе вугальнага пылу, які пранікае ў наколы на белай паперы; 2) паліраванне пемзай.
ПАНСІЯнАт (фр. pensionnat) — дом адпачынку або гасцініца з поўным забеспячэннем харчаваннем, начлегам і інпіымі выгодамі.
ПАНСІЯНЕР (фр. pansionnaiге) — 1) навучэнец пансіёна 1; 2) той, хто карыстаецца пансіёнам 2. ПАНСЛАВІЗМ (ад пан+ с.-лац. Slavus = славянін) — палітычная плынь, якая імкнулася да аб’яднання ўсіх славянскіх народаў пад уладай рускага цара.