• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    ПАЛ ЕАГЛЯЦЫЯЛ ОГІЯ (ад палеа+ гляцыялогія) — раздзел гляцыялогіі, які вывучае леднікі мінулых геалагічных эпох, а таксама гісторыю ўзнікнення і развіцця сучаснага абледзянення Зямлі.
    ПАЛЕАГНАТЫЗМ (ад палеа+ гр. gnathos = сківіца) — тое, што і дромеагнатызм.
    ПАЛЕАГРАФІЯ (ад палеа+ -графія) — дапаможная гісторыкафілалагічная дысцыпліна, якая вывучае графічныя асаблівасці і
    знешні выгляд старажытных рукапісаў з мэтай прачытаць іх, вызначыць аўтара, час і месца стварэння, аўтэнтычнасць.
    ПАЛЕАЗААЛОГІЯ (ад палеа+ заалогія) — раздзел палеанталогіі, які вывучае выкапнёвыя рэшткі жывёл.
    ПАЛЕАЗАЎР (ад налеа+ -заур) — вялізная выкапнёвая яшчарка.
    ПАЛЕАЗОЙ (ад палеа+ -зой) — трэцяя эра ў геалагічнай гісторыі Зямлі, якая папярэднічае мезазойскай эры і падзяляецца на 6 перыядаў (кембрый, ардовік, сілур, дэвон, карбон, перм).
    ПАЛЕАЗбЙСКІ (ад палеа+ -зой), п-ая эра — тое, што і палеазой.
    ГІАЛЕАІХНАЛОГІЯ (ад палеа+ гр. ichnos = след + -логія) — раздзел палеанталогіі, які вывучае біягпіфы ў асадачных адкладах усіх геалагічных сістэм.
    ПАЛЕАКАРПАЛОГІЯ (ад палеа+ гр. karpos = плод + -логія') — раздзел палеабатанікі і карпалогіі, які вывучае расліны міііулых геалагічных перыядаў па выкаішёвых рэштках пладоў і насення.
    ПАЛЕАКЛІМАТАЛбГІЯ (ад палеа+ ктмапіалогія') — раздзел кліматалогіі, які вывучае кліматычныя ўмовы Зямлі ў мінулыя геалагічныя і гістарычныя перыяды.
    ПАЛЕАКЛІМАТЫ (ад палеа+ клімагп) — кліматы мінулых геалагічньгх эпох.
    ПАЛЕАКбРТЭКС (ад палеа+ лац. cortex = кара) — філагенічна (гл. філагенез) самая старажытная частка кары вялікіх паўшар’яў галаўнога мозгу пазваночных (параўн. архікортэкс').
    ПАЛЕАЛІТ (ад палеа+ -літ) — першая эпоха каменнага веку ў геалагічнай гісторыі Зямлі; старажытны каменны век.
    ПАЛЕАМАГНЕТЬІЗМ (ад палеа+ магнетызм) — уласцівасць горных парод намагнічвацца ў перыяд свайго ўтварэння пад уздзеяннем магнітнага поля Зямлі і захоўваць набытую намагнічанасць у наступныя эпохі.
    ПАЛЕАНТАЛОГІЯ (ад палеа+ гр. on, onthos = істота + -логія) — комплекс біялагічных навук, якія вывучаюць раслінны і жывёльны свет мінулых геалагічных эпох (параўн. неанпіалогія).
    ПАЛЕАНТОЛАГ (ад палеа+ гр. on, onthos = істота + -лаг) — спецыяліст у галіне палеанталогіі.
    ПАЛЕАПАТАЛОГІЯ (ад палеа+ паталогія) — навука аб хваробах жывёл і раслін, якія жылі на Зямлі ў мінулыя геалагічныя эпохі.
    ПАЛЕАПАТАМАЛбгіЯ (ад палеа+ патамалогія) — навука аб старажытных рэках, частка палеагеаграфіі і гідралогіі рэк.
    ПАЛЕАШТ§К (ад палеа+ -пітэк) — выкапнёвая чалавекападобная малпа, знойдзеная ў ніжнепліяцэнавьк адкладах Паўн. Індыі.
    ПАЛЕАРКТЫКА (ад палеа+ гр. arktikos = паўночны) — зоагеаграфічная адзінка раяпавання сушы ў рангу падцарства (вобласці); палеарктычная вобласць.
    ПАЛЕАРЭНТГЕНАЛОПЯ (ад папеа+ рэнтгенаюгія) — вывучэнне хвароб даўніх людзей пры дапамозе рэнтгеналагічнага даследавання рэштак даўніх арганізмаў.
    ПАЛЕАТЫПЫ (ад палеа+ -тып) — умоўная назва еўрапейскіх друкаваных выданняў 1-й пал. 16 ст.
    ПАЛЕАТЭРЫЙ (ад палеа+ -тэрый) — вымерлая непарнакапытная жывёла, падобная да тапіра, якая жыла ў палеагене (параўн. анхітэрый, гіпарыён).
    ПАЛ Е АФАУНІСТЫКА (ад палеа+ фауністыка) — раздзел палеазаалогіі, які вывучае фауны мінулых геалагічных эпох.
    ПАЛЕАФГГАЛОГІЯ (ад палеа+ гр. phyton = расліна + -логія) — тое, птто і палеабатаніка.
    ПАЛЕАФЛАРЫСТЫКА (ад палеа+ фларыстыка) — раздзел палеабатанікі, які вывучае відавы склад і групоўкі расліннага свету мінулых геалагічных эпох.
    ПАЛЕАЦЭН (ад палеа+ -цэн) — ранняя эпоха палеагену ў геалагічнай гісторыі Зямлі.
    ПАЛЕАЦЭНАВЫ (ад палеа+ цэну, п-ая эпоха — тое, што і палеацэн.
    ПАЛЕАЦЭНОЗ (ад палеа+ -цэноз) — тое, што і палеабіяцэноз.
    ПАЛЕАЭКАЛОГІЯ (ад палеа+ экалогія) — раздзел палеанталогіі, які вывучае выкапнёвыя арганізмы ў сувязі з умовамі, у якіх яны жылі.
    ПАЛЕАЭНДЭМЖІ (ад палеа+ эндэмікі) — эндэмічныя віды (роды, сямействы і інш.), арэал якіх у мінулым быў значна больпіы, чым тэрыторыя сучаснага іх існавання.
    ПАЛЕВЫ (фр. раіііё) — бледнажоўты з ружовым адценнем (колер).
    ПАЛЕМАЛбГІЯ (ад гр. polemos = вайна + -логія) — навука аб вайне як сацыяльнай з’яве, аб яе прычынах і выніках ва ўсіх аспектах. ііалемізаваць (фр. polemiser, ад гр. polemizo = ваюю) — весці палеміку, спрачацца, пярэчыць.
    ПАЛЁМІКА (фр. polemique, ад гр. polemikos = ваяўнічы, варожы) — спрэчкі пры абмеркаванні навуковых, літаратурных або палітычных пытанняў.
    ПАЛЕМІСТ (гр. polemistes = ваяўнік) — той, хто ўмее або любіць палемізаваць.
    ПАЛЕМІЧНЫ (гр. polemikos = ваяўііічы, варожы) — 1) які мае адносіны да палемікі, уласцівы палеміцы; 2) які змяшчае ў сабе палеміку; п-ая літаратур a — літаратура, накіраваная супраць уніі, езуітаў, вышэйшага духавенства, якая зарадзілася ў канцы 16 ст. на беларускіх, украінскіх і польскіх землях.
    ПАЛЕОГРАФ (ад палеа+ -граф} — спецыяліст у галіне палеаграфіі.
    ПАЛЕСТРА (лац. palaestra, ад гр. palaistra = месца гімнастычных практыкаваіпіяў) — 1) гімнастьгчная школа для хлопчыкаў у Стараж. Грэцыі; 2) адвакатура ў даўняй Польшчы.
    ПАЛЕТКА (фр. palette) — празрыстая пласцінка або папера з сеткай квадратаў для вызначэнпя плошчы ўчасткаў на планах і картах.
    ПАЛІгл. полі-.
    ПАЛІАНДРЫЯ (ад палі+ -андрыя) — мнагамужжа, форма групавога пілюбу адной жанчыны з некалькімі мужчынамі (захавалася
    п		
    ў некаторых плямён Тыбету і Індыі).
    ПАЛІВІРУСЫ (ад палі+ вірусы) — група кішэчных вірусаў, якія выклікаюць паражэнне цэнтральнай нервовай сістэмы і паралічы ў жывёл і чалавека.
    ПАЛІГАМІЯ (ад палі+ -гамія) — 1) мнагашлюбнасць (палігінія або паліандрыяУ, параўн. манагамія 1; 2) спарванне аднаго самца з некалькімі самкамі ў перыяд размнажэння (параўн. манагамія 2); 3) наяўнасць у адной расліны двухполых кветак побач з аднаполымі.
    ПАЛІГАМЫ (ад палі+ gamos = шлюб) — мнагашлюбныя жывёлы, у якіх адзін самец апладняе за перыяд размнажэння некалькі самак (полігінія) ці адна самка спароўваецца з некалькімі самцамі (папіандрыя).
    ПАЛІГЕНЫ (ад палі+ -ген) — гены, якія ўплываюць на праяўленне колькасных прымет (напр. надою, тлустасці малака).
    ПАЛІГЛбт (гр. polyglottos = шматмоўны) — той, хто валодае многімі мовамі.
    ПАЛІГОН (п.-лац. polygonium = многавугольнік, ад гр. polygonos = многавугольны) — 1) участак сушы або мора, абсталяваны для трэніровачнай стральбы, вьшрабавання розных відаў зброі, баявой тэхнікі (напр. артылерыйскі п); 2) мат. многавугольнік,
    ПАЛІГРАФ (ад палі+ -граф) — мед. многаканальны асцылограф для адначасовага запісу розных функцый арганізма пры комплексным даследаванні.
    ПАЛІГрАфіЯ (гр. polygraphia = многапісанне) — галіна тэхнікі, прамысловасці, занятая друкаваннем кніг, газет і інш., а таксама сукупнасць тэхнічных сродкаў для вытворчасці друкаванай прадукцыі.
    ПАЛІЁЗЫ (ад гр. polys, -leos = колькасны) — тое, пгго і поліцукрыды.
    ПАЛПСЛІШКА (ад гр. polis = горад + клініка) — лячэбна-прафілактычная ўстанова, дзе ўрачы многіх спецыяльнасцей аказваюць насельніцтву небальнічную медыцынскую дапамогу.
    ПАЛІКРОС (ад палі+ англ. cross = скрыжоўванне) — метад скрыжоўвання, які выкарыстоўваецца ў селекцыі раслін для выяўлення найболып прадуктыўных форм і заключаецца ў многаразовым пераапыленні раслін.
    ПАЛІКСЕН (ад палі+ гр. ksenos = чужы) — найболып распаўсюджаны мінерал з групы самароднай плаціны.
    ПАЛІМЕНТ (фр. poliment) — састаў, якім пакрываюць вырабы з дрэва і гіпсу перад залачэннем.
    ПАЛІМІРЫ (гр. polymeres = які складаецца з многіх частак) — арганічныя рэчывы, малекулы якіх складаюцца з вялікай колькасці простых звенняў з рознай атамнай структурай.
    ПАЛІМОРФНЫ (гр. polymorphos) — разнастайны, які бывае ў некалькіх формах.
    ПАЛІМПСЕСТ [гр. palimpseston (biblion) = зноў саскрабаная кніга] — старажытны рукапіс на пергаменце на месцы змытага або сцёртага першапачатковага тэксту.
    ПАЛІНАЛОГІЯ (ад гр. роііпе = тонкі пыл + -логія) — раздзел батанікі, які вывучае пылок і споры раслін.
    ПАЛІНАРЫЙ (ад лац. pollen, -linis = пылок) — спецыяльнае ўтварэнне на кветцы для пераносу пылку насякомымі або птушкамі.
    ПАЛШГЕігіз (ад гр. раііп = зноў + -генез) — 1) з’яўленне ў зародка прымет, уласцівых для дарослых форм далёкіх продкаў; 2) пераўтварэнне горных парод шляхам пераплаўлення ў глыбокіх зонах зямной кары.
    ПАЛІНДРОМ (гр. palindromes = які вяргаецца) — слова або словазлучэнпе, якія маюць аднолькавы сэнс пры чытанні злева направа і справа налева (напр. казак, дом мод).
    ПАЛШЕЗІЯ (ад палі+ гр. nesos = востраў) — адна з асноўных астраўных груп у Акіяніі.
    ПАЛППЙ (ад лац. pollen, -linis = пылок) — частка палінарыя ў выглядзе пылковага зерня.
    ПАЛІНОДЫЯ (гр. palinodia = перапеў) — пакаянпы верш.
    ПАЛІНОЗ (ад лац. роііе = мука) — алергічная хвароба, абумоўленая ўдыханнем пылку раслін.
    ПАЛШбм (ад палі+ гр. nome = частка) — алгебраічны выраз, які складаецца з некалькіх адначленаў, злучаных паміж сабой знакамі складання або адымання; мнагачлен (параўн. біном, маном).
    ПАЛШ (гр. polypus = мнаганогі) — 1) адзіночны або каланіяльны арганізм, які вядзе сядзячы спосаб жыцця (параўн. медуза), пераважна марская кішачнаполасцевая жывёліна з целам цьілін-
    дрычнай формы, што мае на верхнім баку рот, акружаны шчупальцамі, а на ніжнім — прысоскі, якімі яна прымацоўваецца да нерухомага прадмета (напр. каралавы п.); 2) мед. гладкае або варсінчатае паталагічнае ўтварэнне на слізістай абалонцы (носа, маткі і інш.).
    ПАЛШОІД (ад паліп + -оід) — недаразвіты паліп.
    пдліпдрус (н.-лац. polyporus) — губавы базідыяльны грыб сям. паліпоравых, які расце ў лясах, парках і садах на адмерлай драўніне бярозы, вольхі, дуба, ліпы, яблыні, часам на жывых дрэвах, выклікае белую гніль.
    ПАЛІПЦІХ (ад палі+ гр. ptyche = дошчачка) — некалькі карцін, звязаных адной задумай.
    ПАЛІРАВАЦЬ (ням. polieren, ад лац. роііге = рабіць гладкім) — надаваць прадмету гладкі, люстраны выгляд шляхам націрання (напр. п. мэблю).
    ПАЛІСАД (фр. pallisade, ад лац. palus = кол, слуп) — 1) рад забітых у зямлю паляў для ўмацавання адхонаў і насыпаў, 2) невялікі абгароджаны кветаік, садок перад домам; 3) абароннае збудаванне ў выглядзе частаколу з завостраных зверху бярвенняў.
    ПАЛІсАнДР (фр. palissandre) — драўніна некаторых трапічных дрэў, якая ідзе на выраб музычных інструментаў, мэблі, паркету.