• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    -ОІД (гр. eidos = выгляд) — другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на падабенства ў чымн. або паходжанпе ад чаго-н.
    ОЙКАСНЫ (ад гр. oikos = маёмасць) — маёмасны; о а я г a спадарка — гаспадарка, у якой вытворчасць і спажыванне замкнуты ў межах сям’і, дому.
    -ОЛ (лац. oleum = алей) — другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццем «алей».
    ОЛЕУМ (лац. oleum = алей) — раствор сернага ангідрыду ў 100 %-й сернай кіслаце; выкарыстоўваецца ў вырабе арганічных фарбавальнікаў, выбуховых рэчываў і інш.
    ОЛЬДЭРМЕН (англ. olderman = старэйшына) — член гарадскога самакіравання ў Англіі і 3LLIA.
    ОМ [ням. G.Ohm = прозвішча ням. фізіка (1787—1854)] — адзінка вымярэння электрычнага супраціўлення ў Міжпароднай сістэме адзінак (СІ), роўная супраіцўленнкз ўчастка электрычнага ланцуга,
    О	
    у якім пастажшы ток сілай 1 ампер выклікае напружанне 1 вольпі.
    -ОМА [гр. (onk)oma = пухліна] — другая састаўная частка складаных слоў, якая выкарыстоўваецца пры назвах пухлін.
    ОМБУДСМЕН (шв. ombudsman) — службовая асоба парламента ў некаторых краінах, якая ажыццяўляе кантроль за дзейнасцю ўрадавых органаў.
    ОММЕТР (ад ом + -метр) — прыбор для вымярэння электрычнага супраціўлешія правадніка ў омах.
    6МШБУС (лац. omnibus = для ўсіх) — даўнейіпы шматмесны конны экіпаж для перавозкі пасажырэў.
    ОМУЛЬ (рус. омуль) — марская рыба сям. ласасёвых (водзіцца таксама ў возеры Байкал), якая на нераст выпяывае ў рэкі.
    ОНГКС (гр. onyks = ногаць) — мінерал класа сілікатаў, разнавіднасць агату, у якім чаргуюцца слаі чорнай і белай афарбоўкі; выкарыстоўваецца ў ювелірнай справе.
    ОПЕРА (іт. opera, ад лац. opera = твор) — 1) музычпа-драматычньі твор, пры пастаноўцы якога выканаўцы спяваіоць у суправаджэнні аркестра; 2) тэатр, дзе ставяцца і выконваюцца гакія творы.
    ОПЕРА-БУФ (іт. opera buffa) — італьянская разнавіднасць оперы з камедыйным або сатырычным сюжэтам.
    дПЕРА-СЁРЫЯ (іт. opera seria = сур’ёзная опера) — жанр італьянскай оперы 17—18 ст., у якім пераважалі героіка-міфалагічныя і легендарна-гістарычныя сюжэты і сольныя нумары.
    ОПІДУМ (лац. oppidum) — 1) кельцкая крэпасць, якая мела камешіыя сцены і прамавугольную форму; 2) часовы горад-крэпасць перыяду Рымскай імперыі.
    ОШУМ, бшЙ (лац. opium, ад гр. оріоп = макавы сок) — 1) наркотык, высушаны млечны сок з галовак няспелага маку; выкарыстоўваецца для атрымаяпя розных лекавых сродкаў; 2) перан. тое, што атушіяе розум, свядомасць.
    ОШЯМАШЯ (ад опіум + Ma­ui») — хваравітая цяга да опіуму як разнавіднасць наркаманіі.
    ОПТАЭЛЕКТРОШКА (ад гр. орtos = бачны + электроніка) — кірунак электронікі, які ахоплівае пытанні выкарыстання аптычных і электрычных метадаў апрацоўкі, захоўвання і перадачы інфармацыі.
    ОПТЫК (rp.optikos = які датычыць зроку) — 1) спецыяліст у ra­nine оптыкі, 2) майстар па вырабу аптычпых прыбораў.
    ОПТЫКА [гр. optike (techne) = навука аб зрокавым успрыманні] — 1) раздзел фізікі, які вывучае з’явы і ўласцівасці свягла; 2) прыборы і інструменты, дзеяпне якіх заснавана на законах гэтай навукі (напр. бінокль, акуляры і інш.)-
    ОПТЫМУМ (лац. optimum = найлегішае) — сукупнасць найбольш спрыялыіых умоў для чаго-н.
    ОПУС (лац. opus = праца, твор) — 1) музычны твор, абазначаны парадкавым нумарам у піэрагу іншых твораў дадзенага кампазітара; 2) іран. усякі твор, праца якога-н. аўтара.
    ОРГАН (гр. organon = прылада, інструмент) — 1) частка арганізма,
    якая мае пэўную будову і выконвае пэўную функцыю; 2) установа, якая выконвае пэўпыя задачы ў той або іншай галіне грамадскага жыцця (напр. органы народнай адукацыі); 3) газета або часопіс, якія выдаюцца якой-н. арганізацыяй або ўстановай.
    ОРГІЯ (гр. orgia) — 1) рэлігійны абрад, звязаны з культам багоў віна і вінаробства ў старажытных народаў Усходу, Грэцыі, Рыму; 2) перан. шумная, разбэшчаная гуляііка.
    ОРДЭН (ням. Orden, ад лац. ordo = рад, разрад) — 1) знак узнагароды за якія-н. заслугі; 2) каталіцкае манаскае аб'яднанне з пэўным статутам (напр. о. езуітаў), 3) назва некаторых тайных арганізацый (напр. масонскі о.).
    ОРДЭР (ням. Order, ад лац. ordo = рад, разрад) — 1) пісьмовы загад, распараджэнне, дакумент на выдачу або атрыманне чаго-н. (напр. о. на кватэру, расходны о.); 2) від архітэктурнай кампазіцыі, якая складаецца з вертыкалыіых нясучых частак — падпор у выглядзе калон, слупоў або піляспіраў і гарызанталыіых частак — анпіамблемента.
    OPT 1 (ням. Ort = літар. месца) — 1) сярэбраная маііета Польшчы і германскіх дзяржаў у 17—18 ст., якая адпавядала % талера', 2) гарызантальная падземная горная выпрацоўка, якая не мае непасрэднага выхаду на паверхіію.
    OPT 2 (гр. orthos = прамы) — вектар, даўжыня якога роўная адзінцы; адзінкавы вектар.
    ОРТАЛАМАРКІЗМ (ад гр. orthos = прамы + ламаркізм) — адзін з кірункаў неалалюркізму, прадстаўні-
    кі якога бачаць асноўную прычыну развіцця новага ва ўпузраных уласцівасцях арганізмаў.
    ОРТАСІФОН (н.-лац. Orthosiphon, ад гр. orthos = прамы + siphon = трубка) — вечназялёны паўкуст сям. губакветных, які пашырапы ў Паўд.-Усх. Азіі; культывуецца ў Грузіі як лекавая расліна.
    ОРТСКАМЕНДАТУРА (ііям. Ortskommandantur) — нямецка-фашысцкі мясцовы орган ваеннага кіравання на часова акупіраванай тэрыторыі ў час 2-й сусветнай вайпы.
    ОРУЭЛІЗМ (англ. orwellizm, ад D. Orwell = прозвішча англ. пісьменніка, аўтара рамана-утопіі «1984») — маніпуліраванне фактамі або іх перайначванне, скажэнне праўды, падача яе ў ілжывым святле ў мэтах прапаганды; тэрмін выкарыстоўваецца ў адносінах да грамадства, якое поўнасцю кантралюецца ўладамі.
    ОРЫКС (н.-лац. oryx, ад гр. oryks) — млекакормячае сям. пустарогіх, пашыранае ў стэпах, паўпустыпях і пустьпіях Афрыкі; сернабык.
    ОСМАРЭГУЛЙЦЫЯ (ад осмас + рэгуляцыя) — фізіялагічныя працэсы ў арганізме, якія забяспечваюць рэгуляцьпо асматычнага ціску ўпутрапага асяроддзя.
    ОСМАРЭЦЭПТАРЫ (ад осмас + рэцэппіары') — чуллівыя нервовыя заканчэіпіі ў розпых органах і ткаііках, якія рэагуюць на змяненне аслютычнага ціску.
    ОСМАРЭЦ^ПЦЫЯ (ад осмас + рэцэпцыя) — здольнасць осмарэцэптараў успрымаць змены канцэнтрацыі асматычна акгыўных рэчываў у крыві або пазаклетачнай вадкасці.
    ОСМАС (гр. osmos = штуршок, ціск) — павольнае прасочванне растваральніка ў раствор праз тонкую перапонку, якая пакрывае раствор.
    ОСМГЙ (н.-лац. osmium, ад гр. osme = пах) — хімічны элемент, цвёрды метал сінявата-пгэрага колеру, які здабываецца з плацінавай РУДЫ.
    6сТ (ням. Ost) — 1) усход, усходні напрамак; 2) усходні вецер.
    ОСТЫІ (лац. ostium = уваход, адтуліна) — шчылінападобныя адтуліны ў членістаногіх, праз якія кроў паступае ў сэрца.
    ОТАЛАРЫНГАЛбпЯ(ад гр. us, otos = вуха + ларынгалогія) — тое, піто і отарыналарынгалогія.
    ОТАРЫНАЛАРЫНГАЛ ОГІЯ (ад гр. us, otos = вуха + rhis, rhinos = hoc + ларынгалогія) — раздзел медыцыны, які вывучае хваробы вуха, горла, носа і распрацоўвае метады іх лячэння.
    ОТАРЫНАЛАРЬІНГбЛАГ (ад отарыналарынгалогія') — спецыяліст па отарьпіаларынгалогіі.
    ОТАСКАГЙЯ (ад гр. us, otos = вуха + -скапія) — метад даследавання вуха пры дапамозе атаскопа.
    ОУЭНІЗМ [ад англ. R.Owen = прозвішча англ. палітычнага і грамадскага дзеяча (1771—1850)] — тэорыя ўтапічнага сацыялізму, распрацаваная Р.Оуэнам і яго паслядоўнікамі.
    ОФІС (англ. office, ад лац. officium = абавязак, служба) — кантора, канцылярыя, служба, прадстаўніцтва якой-н. арганізацыі ў некаторых краінах.
    ОФРЫС (н.-лац. ophrus) — расліна сям. архідных з лашртным лісцем, пашыраная на лутах, між кустоў, на камяністых схілах гор у Міжземнамор’і, Крыме, на Каўказе.
    оф-ш6р (англ. off-shore, ад off = па-за + shore = бераг) — экан. цэнтр сумеснага прадпрымальніцтва, які прадастаўляе льготны рэжым толькі для фінансава-крэдытных аперацый з замежнымі партнёрамі і ў замежнай валюце.
    бХРА гл. вохра.
    п
    ПА (фр. pas = літар. крок) — 1) танцавальны крок у класічным танцы; 2) усякі танцавальны рух.
    ПАБЛІСІЦІ (англ. publicity = галоснасць, рэклама) — 1) вядомасць, папулярнасць, 2) спрыяльныя камерцыйныя паведамленні, прэзентацыі або звесткі аб таварах, паслугах або фірмах, якія пе-
    радаюцца праз сродкі масавай інфармацыі, але не аплачваюцца зацікаўленай асобай (канкрэтным спонсарам).
    ПАВА (польск. pawa, ад ст.-в,ням. pfawo) — самка паўліна.
    ПАВАНА (ісп. pavana, ад лац. pavo, -onis = паўлін) — бальны Ta-
    нец, які быў пашыраны ў Еўропе ў 16—17 ст.
    ПАВІДЛА (польск. powidlo) — густая салодкая маса з працёртых ягад або фруктаў, звараных з цукрам.
    ПАВІЛЬЁН (фр. pawillon, ад лац. раріііо = шацёр) — 1) невялікі лёгкі будынак у парках і іншых людных месцах; 2) будынак для размяшчэння экспанатаў якой-н. выстаўкі (напр. п. механізацыі), гандліо (напр. п. марожанага) і інш.; 3) памяшканне для фотаабо кіназдымкі.
    ПАВІЯН (ням. Pavian, ад гал. baviaan) — буйная малпа з падоўжанай мордай, якая жыве ў Афрыцы і Аравіі.
    пАгАДА (парт. pagode, ад санскр. bhagode = святая) — будыйскі або індуісцкі храм у выглядзе павільёна або шматяруснай вежы ва Усх. і Паўд-Усх. Азіі.
    ПАГАМЕНТ (іт. pagamento) — фін. плата наяўнымі грашыма.
    ПАГАН (ад гр. pagos = лёд + on = якое існуе) — сукупнасць арганізмаў у тоўшчы лёду, якія звычайна знаходзяцца ў стане анабіёзу.
    ПАГАНАТУМ (н.-лац. pogonatum) — лістасцябловы мох сям. палітрыхавых, які расце на пясчапых, пясчана-гліністых і гліністых агаленнях у лясах і на адкрытых месцах.
    ПАГШАЦЫЯ (ад лац. pagina = старопка) — нумарацыя старонак кнігі, рукапісу і інш.
    ПАГРА (н.-лац. pagrus) — рыба сям. спаравых, якая водзіцца ў Атлатычным, паўночнай частцы Індыйскага і Ціхага акіянаў.
    ПАДАГРА (лац. podagra, ад гр. podagra) — захворванне суставаў і тканак у выніку парушэння абмену рэчываў.
    ПА Д’АКСЬЁН (фр. pas d’act­ion, ад pas = крок + action = дзеянне) — танец, у якім раскрываецца драматычны змест балетнай сцэны ці ўсяго балетнага спектакля.
    ПАДАЛІРЫЙ (н.-лац. podalirius) — матыль сям. паруснікаў з бледна-жоўтымі крыламі; на Беларусі трапляецца рэдка.
    ПАДАСФЁРА (н.-лац. podosphaeга) — сумчаты грыб сям. эрызіфавых, які развіваецца на лісці дрэў і кустоў.
    ПАДАТЭКА (ад гр. pus, podos = нага + -тэка) — своеасаблівыя шчыткі, луска, якія ўтвараюцца на нагах птушак у выніку разрастання эпітэліяльнага покрыва.
    ПАДАФІЛ (н.-лац. podophyl­lum) — травяністая расліпа сям. барбарысавых з буйпым лісцем, белымі кветкамі і сакавітымі жоўтымі ягадамі, пашыраная пераважна ў Гімалаях і Усх. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як лекавая, харчовая і дэкаратыўная.