• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    НЕЙТРАЛЬНЫ (лац. neutralis = які не належыць ні таму, ні другому) — 1) які не прымыкае ні да аднаго з дзеючых бакоў; які паводле міжнароднай дагаваронасці вольны ад ваенных дзеянняў, ад размяшчэння войск (напр. н-ая дзяржава, н-ыя воды); 2) які не мае выразных адзнак, не аказвае ні карыснага, ні шкоднага ўздзеяння (напр. н. па'х, н. раствор); 3) фіз. які не нясе ні адмоўнага, ні дадатнага зараду (напр. н. мезон).
    НЕЙТРАЛЬТЫНТ (ням. Neutraltmte) — мінеральная чорная фарба, якая выкарыстоўваецца ў чарчэнні і маляванні.
    НЕЙТРАФІЛЁЗ (ад нейтрафілы) — залішняя колькасць нейтрафілаў у перыферьгчнай крыві.
    НЕНТРАФІЛЫ (ад лац. neuter = нічый, ніякі + -філ) — адна з форм зярністых лейкацытаў (гранулацытаў), у цытаппазме якіх змяшчаюцца гранулы 2, што афарбоўваюцца як кіслымі, так і асноўнымі фарбавальнікамі (параўн. базафілы, эазінафілы).
    НЕЙТРОН (англ. neutron, ад лац. neuter = ні той, ні іншы) — электрычна нейтральная элементарная
    часцінка, якая разам з пратонам уваходзіць у склад атамнага ядра.
    НЕЙТРОНАГРАФІЯ (ад нейтрон + -графія) — метад вывучэння структуры рэчываў (малекул, крышталёў і вадкасцей) пры дапамозе дыфракцыі нейтронаў.
    НЕЙТРЬІНА (іт. neutrino, ад лац. neutrum = ніякае) — стабільная электрычна нейтральная элементарная часціца, маса якой набліжаецца да нуля.
    НЕК (англ. neck = шыя) — магматычнае цела слупападобнай формы, утворанае вулканічнымі пародамі, якое першапачаткова запаўняла жарало вулкана і агалілася ў выніку дэнудацыі прылеглых парод.
    НЕКРА(гр. nekros = мёртвы) — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «мёртвьо>.
    НЕКРАБАКТЭРЫЁЗ (ад некра+ бактэрыі) — тое, што і некрабацылёз.
    НЕКРАБАЦЫЛЁЗ (ад некра+ бацыльГ) — інфекцыйная хвароба млекакормячых і птушак, зрэдку чалавека, якая характарызуецца амярцвеннем паражоных тканак (скуры, слізістых абалонак рота, стрававальнага тракта).
    НЕКРАБІЁЗ (ад некра+ -біёз) — змены ў клетцы, якія папярэднічаюць яе смерці (некротуў адміранне.
    НЕКРАЛАТРЫЯ (ад некра+ -латрыя) — абагаўленне нябожчыкаў.
    НЕКРАЛОГ (н.-лац. necrologium, ад гр. nekros = мёртвы + logos = слова) — артыкул, прысвечаны
    памерламу, са звесткамі пра яго жыццё і дзейнасць.
    НЕКРАСКАГПЯ (ад некра+ -скапія) — агляд трупа чалавека, які памёр гвалтоўнай смерцю.
    НЕКРАФАП (ад некра+ -фаг) — жывёлы, якія харчуюцца рэшткамі мёртвых арганізмаў (напр. жукі-магільшчыкі, сцярвятнікі, гіены); трупаеды.
    НЕКРАФІПЯ (ад некра+ -фагія) — паяданне трупаў жывёл.
    НЕКРАФІЛІЯ (ад некра+ -фіпія) — палавая ненармальнасць, палавая цяга да трупаў.
    НЕКРАФОБІЯ (н.-лац. necropho­bia, ад гр. nekros = мёртвы + phobos = страх) — неадольная боязь трупаў і пахавальных рэчаў.
    НЕКРОЗ (гр. nekrosis = амярцвенне) — адміранне групы клетак, органа або часткі яго ў жывым арганізме.
    НЕКРОПАЛЬ (ад некра+ гр. polis = горад) — 1) вялікі могільнік у краінах Стараж. Усходу і антьгчным свеце; 2) месца, дзе пахаваны славутыя людзі.
    НЕКТАР (гр. nektar) — 1) напітак багоў у старажытнагрэчаскай міфалогіі, які даваў ім бессмяротнасць; 2) салодкі сок, які выдзяляюць кветкі меданосных раслін.
    НЕКТбн (гр. nekton = якое плавае) — сукупнасць водных жывёл (кіты, дэльфіны, рыбы і інш), якія здольны да актыўпага перамяпгчэння на значную аддегласць у адкрытых частках вадаёмаў (параўн. планктон).
    НЕКТРЬІДЫІ (н.-лац. nectridia) — атрад выкапнёвых земнаводных, якія з’яўляюцца зыходны-
    мі формамі сучасных хвастатых і бязногіх земнаводных.
    НЁКТРЫЯ (н.-лац. nectria) — сумчаты грыб сям. нектрыевых, які развіваецца на адмерлых галінках дрэў і кустоў, зрэдку на жывых дрэвах.
    НЕЛЬМА (н.-лац. nelma) — прамысловая рыба сям. ласосевых, якая водзіцца ў паўночных морах і рэках.
    НЕМАРАЛЬНЫ (лац. nemoralis = лясны); н-ая р а с л і н н а с ц ь — сукупнасць раслінных згуртаванняў, па паходжанню звязаных з шырокалістымі лясамі.
    НЕМАТАДбзЫ (ад нематоды) — хваробы жывёл і чалавека, узбуджальнікамі якіх зяўляюцца нематоды.
    НЕМАТАФГГОН (ад гр. nema, -atos = нітка + phyton = расліна) — гіганцкая вымерлая расліна палеазою, якая трапляецца ў выглядзе акамянелых ствалоў да 1 м у дыяметры.
    НЕМАТАФОР (ад гр. nema, -atos = нітка + -фор) — ахоўная асобіна ў паліморфнай калоніі марскіх гідроідаў.
    НЕМАТАЦЫДЫ (ад нематоды + -i/bidw) — хімічныя прэпараты для знішчэння шкодных для сельскагаспадарчых раслін нематодаў. НЕМАТАЦЬІСТЫ (ад гр. nema, -atos = нітка + цыста) — жыгучыя клеткі ў некаторых кішачнаполасцевых жывёл, якія з’яўляюцца органамі нападзення і абароны.
    HE MATTE ЛЬМШТЫ (н.-лац. nemathelminthes) — тып скалецыдаў, які аб’ядноўвае класы гастратрыхаў, нематодаў, кінарынхаў, валаснёвых, калаўроткаў,
    акантацэфалаў пашыраны ў морах, прэсных вадаёмах, глебе; першаснаполасцевыя чэрві.
    НЕМАТОДЫ (н.-лац. nematoda, ад гр. nema, -atos = нітка) — клас нематгельмінтаў чэрві з нерасчлененым целам цыліндрычнай, вераценападобнай або ніткаватай формы, круглым на папярочным разрэзе, якія жывуць у морах, прэсных вадаёмах і глебе; круглыя чэрві.
    НЕМЕЗІДА (ад гр. Nemesis = імя старажытнагрэчаскай міфалагічнай багіні помсты, кары) — перан. адплата, помста, кара.
    НЕМЕЗІЯ (н.-лац. nemesia) — травяністая расліна сям. залознікавых з моцнагалінастым сцяблом, лінейным лісцем і аранжавымі, жоўтымі, ружовымі або чырвонымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная пераважна на поўдні Афрыкі; на Беларусі вьірошчваецца як дэкаратыўная.
    НЕМЕРЕЦНЫ (н.-лац. nemertini, ад гр. Nemertes = імя адной з нерэід) — тып скалецыдаў чэрві з падоўжаным целам (ад 0,5 мм да 30 м), якія жывуць пераважна на дне мораў.
    НЕНІЯ (лац. пепіа = жалобная песня) — жалобная песня, якую ў многіх народаў спяваюць пры пахаванні.
    НЕОН (н.-лац. neon, ад гр. neos = новы) — хімічны элемент, газ без колеру і паху, які выкарыстоўваецца ў электрычных лямпачках, рэкламных і іншых асвятляльных прыладах.
    НЕПАТЬІЗМ (ад лац. nepos, -otis = унук, нашчадак) — раздача рымскімі папамі даходных пасад, вышэйшых царкоўных званняў свая-
    кам для ўмацавання ўласнай улады.
    НЕПЁНТЭС (н.-лац. nepenthes, ад гр. nepenthes =болесуцішальны) — травяністая расліна сям. непентэсавых з глечыкападобнымі ўтварэннямі на лістах для лоўлі насякомых, пашыраная ў тропіках і субтропіках.
    НЁПЕР [англ. D.Napier = прозвішча шатл. матэматыка (1550— 1617)] — адзінка лагарыфмічнай адноснай велічыні.
    НЕПТУНІЗМ (ад лац. Neptunus = імя бога мора ў старажытнарымскай міфалогіі) — кірунак у геапогіі, пашыраны ў канцы 18 — пач. 19 ст., прыхільнікі якога лічылі, што ўсе горныя пароды ўтварыліся ў марскіх басейнах шляхам крышталізацыі або асядання.
    НЕПТУНІЙ (н.-лац. neptunium, ад лац. Neptunus = назва планеты сонечнай сістэмы) — штучны радыеактыўны хімічны элемент, серабрыста-белы метал, які належыць да актпыноідаў.
    НЕРАЛІН (ад нерол) — арганічнае злучэнне, бясколернае крышталічнае рэчыва з прыемным пахам, які нагадвае пах чаромхі.
    НЕРВ (лац. nervus = жыла, сухажылле) — 1) кожны з тонкіх адросткаў-валокнаў, якія адыходзяць ад галаўнога і спіннога мозгу і ўтвараюць разгалінаваную сістаму, здольную кіраваць дзейнасцю арганізма; 2) перан. асноўная дзейная сіла чаго-н.
    НЕРВАЦЫЯ (фр. nervation, ад лац. nervus = жыла, сухажылле) — 1) размеркаванне жылак на пласцінках лістоў і крылах насякомых, жылкаванне, 2)уст. нервовае расстройства.
    НЕРВІЗМ (ад лац. nervus = жыла, сухажылле) — вучэнне аб вядучай ролі нервовай сістэмы ў працэсах жьшцядзейнасці арганізма, якое распрацавана І.П.Паўлавым.
    НЕРВЮРА (фр. nervure, ад лац. nervus = жыла, сухажылле) — 1) характэрная для гатычных збудаванняў арка з абчасаных клінападобных камянёў або цаглін, якая ўмацоўвае рабро скляпення; 2) каркас крыла або апярэння самалёта.
    НЕРОЛ (іт. Nerol = прозвішча княгіні) — арганічнае злучэнне, бясколерная вадкасць з прыемным пахам; выкарыстоўваецца ў парфумерыі.
    НЕРПА (фін. погрра) — ластаногая млекакормячая жывёла сям. цюленяў, паіпыраная ў ПаўночнаЛедавітым акіяне, у паўночнай частцы Атлантычнага і Ціхага акіянаў, у некаторых паўночных азёрах.
    НЕРУНГІ (ням. Nehrung) — доўгія пясчаныя косы на паўднёвым беразе Балтыйскага мора, якія аддзяляюць ад яго паўпрэснаводныя ліманы.
    НЕРЫТАВЫ (ад гр. nerites = марскі малюск) — мелкаводны (напр н-ая зона, н-ыя адклады).
    НЕРЭІДЫ (гр. Nereis, -idos = дачка бога мора Нерэя ў старажытнагрэчаскай міфалогіі) — 1) марскія німфы, якія, паводле старажытнагрэчаскага міфа, дапамагалі мараплаўцам; 2) сямейства кольчагых чарвей класа многашчацінкавых. пашыраны ў морах, пераважна трапічных.
    НЕСЛІЯ (н.-лац. neslia) — травяністая расліна сям. крыжакветных
    з суцэльным лісцем і залацістажоўтымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Еўропе, Міжземнамор’і, Паўн. Афрыцы; на Беларусі трапляецца рэдка.
    НЕТА (іт. netto = літар. чысты) — вага тавару без тары 2; ц а н a н. — чыстая цана тавару пасля выліку пэўных скідак; д а х о д н. — чысты даход пасля выліку ўсіх расходаў (параўн. брута).
    НЕТРЫУМ (н.-лац. netrium) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. мезатэніевых, якая трапляецца пераважна на сфагнавых балотах.
    НЕЎМЫ (гр. neuma = знак, ківок) — старажытаае нотнае пісьмо з безлінейнай сістэмай.
    НЕЎРА(ад гр. neuron = нерв) — тое, што і нейра-.
    НЕЎРАГЛІЯ (ад неўра+ гр. glia = клей) — тое, што і нейраглія.
    НЕЎРАДЫСПАНСЁР (ад неўра+ дыспансер) — лячэбная ўстанова для нервовахворых.
    НЕЎРАДЭРМІТ (ад неўра+ гр. derma = скура) — тое, пгго і нейрадэрміт.
    НЕЎРАЛГІЯ (ад неўра+ гр. algos = боль) — прыступ болю, які развіваецца пры запаленні якога-н. нерва.
    НЕЎРАЛбгіЯ (ад неўра+ -логія) — навука, якая вывучае будову, развіццё і дзейнасць нервовай сістэмы.
    НЕЎРАПАТ (ад неўра+ -пат) — нервовахворы чалавек.
    НЕЎРАПАТАЛОГІЯ (ад неўра+ паталогія) — навука, якая вывучае хваробы нервовай сістэмы і
    распрацоўвае метады іх дыягностыкі і лячэння.
    НЕЎРАПАТОЛАГ (ад неўрапаталогія) — спецыяліст у галіне неўрапаталогіі.
    НЕЎРАПАТЫЯ (ад неўра+ -патыя) — парушэнне дзейнасці цэнтральнай нервовай сістэмы ў чалавека.
    НЕЎРАСТЭШК (ад неўра+ гр. asthenikos = слабасільны) — чалавек, які хварэе на неўрастэнію.
    НЕЎРАСТЭНІЯ (ад неўра+ гр. astheneia = слабасць) — функцыянальнае расстройства цэнтральнай нервовай сістэмы, якое выклікаецца гал.ч. ператамленнем.
    НЕЎРАФІБРАМАТдз [ад неўра+ фібра+ гр. (onk)oma, -atos = пухліна] — тое, што і нейрафібрамапюз.