• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    НЕАФІЛАЛОГІЯ (ад неа+ філачогія) — навука, якая вывучае не старыя, класічныя, а новыя мовы і літаратуры народаў сярэдневяковай і сучаснай Еўропы.
    НЕАФІТ (п.-лац. neophytus, ад гр. neophyto s) — 1) той, хто нядаўна прыняў якое-н. веравызнанне; 2) перан. новы прыхільнік якога-н. вучэння або грамадскага руху; 3) новы від раслін у мясцовай флоры, з’яўленне якога не звязана з наўмысным пашырэннем яго чалавекам.
    НЕАФОБІЯ (ад неа+ -фобія) — паталагічны страх перад усім новым, перад зменамі ў прывычнай абстаноўцы.
    НЕАФРЭЙДЬІЗМ (ад неа+ фрэйдызм) — кірунак у сучаснай філасофіі і псіхалогіі, які заснаваны на вучэнні З.Фрэйда, але ў адрозненне ад біялагізму апошняга ўлічвае ролю сацыяльнага асяроддзя ў фарміраванні асобы.
    НЕАЦЭРАТОД (ад неа+ гр. keras, -atos = рог + odus = зуб) — двоедыхаючая рыба, пашыраная ў Аўстраліі; рагазуб.
    НЕАЭНД^МЖІ (ад неа+ эндэмікі) — эндэмічныя для пэўнага ўчастка тэрыторыі або акваторыі формы нядаўняга паходжання, якія не атрымалі яшчэ шырокага распаўсюджання.
    НЕБУЛЙРНЫ (ад лац. nebula = туман) — які адносіцца да туманнасці; н-ая гіпотэза — гіпотэза, якая тлумачыць паходжанне планетнай сістэмы яе ўтварэннем з туманнасці.
    НЕГАТЫВІЗМ (ад лац. negativus = адмоўны) — 1) мед. сімптом расстройства вышэйшай нервовай дзейнасці, які праяўляецца ў супраціўленні знешнім уздзеянням, адмаўленні выконваць просьбы і заданні;. 2) нематываванае імкненне дзейнічаць насуперак; 3) адмаўленне чаго-н.
    НЕГАТЫЎ (лац. negativus = адмоўны) — адбітак на фатаграфічнай пласцінцы або плёнцы, дзе асветленыя месцы атрымаліся цёмнымі, а цёмныя светлымі, а таксама сама пласцінка або плёнка з такім адбіткам (параўн. пазітыў).
    НЕГАТЬІЎНЫ (лац. negativus = адмоўны) — 1) які адносіцца да негатыва (напр. н-ая плёнка); 2) адмоўны (проціл. пазітыўны').
    НЕГАЦЫЯ (лац. negatio) —лінгв. слова ці марфема, якія заключаюць у сабе значэнне процілегласці таму, што сцвярджаецца (напр. «не», «ні»); адмаўленне.
    НЕГАЦЫЯНТ (лац. negotians, -ntis = які займаецца гандлем) — камерсант, які вядзе аптовы гандаль пераважна за межамі сваёй краіны.
    НЕГЛІЖЫРАВАЦЬ (фр. negliger, ад лац. negligare = знева-
    н	
    жаць) — грэбаваць чым-н., адносіцца да чаго-н. нядбайна, без увагі.
    НЕГЛІЖЭ (фр. neglige, ад лац. negligare = зневажаць) — 1) нядбайнае адзенне, нядбайны выгляд; 2) уст. лёгкае хатняе адзенне, апранутае наспех, ненадоўга. НЕГОЦЫЯ (іт. negozio) — уст. камерцыйная здзелка; гандаль.
    НЕГРбіДЫ (ад фр. negre = негр + -оід) — людзі, якія належаць да негроіднай расы, што характарызуецца цёмнай скурай, кучаравымі валасамі, шырокім носам, тоўстымі губамі.
    НЁГРЫ (фр. negre, ад ісп. negro = чорны) — прынятая ў многіх мовах назва прадстаўнікоў негроіднай расы (негроідау).
    НЕГРЫЛЫ (ісп. negrillo, ад negro = чорны) — прадстаўнікі негрыльскай расы; афрыканскія пігмеі.
    НЕГРЫТОСЫ (ісп. negrittos, ад negro = чорны) — прадстаўнікі некаторых этнічньгх груп Паўд.-Усх. Азіі; азіяцкія пігмеі.
    НЕГРЫЦЮД (фр. negritude, ад лац. niger = чорны) — сістэма нацыянальных поглядаў, якая прапагандуе ідэю перавагі негрыцянскай культуры і яе носьбітаў над культурай белай расы.
    НЁГУС (эфіоп. negus, ад negusa nagast = цар цароў) — тьпул эфіопскага імператара да 1975 г.
    НЕІДЬГУМ (н.-лац. neidium) — аднаклетачная дыятамавая водарасць сям. навікулавьгх, якая пашырана пераважна на дне літаральнай зоны прэсных вадаёмаў.
    НЕЙЗІЛЬБЕР (ням. Neusilber = новае серабро) — сплаў медзі з
    нікелем і цынкам, які вызначаецца стойкасцю да карозіі; выкарыстоўваецца ддя вырабу пасуды, медыцынскіх інструмеіггаў, а таксама ў машынабу даванні.
    НЕЙЛ (англ. nail) — адзінка даўжыні ў англійскай сістэме мер, роўная 5,715 см.
    НЕЙлдн (англ. nylon) — сінтэтычнае поліаміднае валакно, а таксама псаніна з такога валакна.
    НЕЙРА(ад гр neuron = нерв) — першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь якіх-н. прадметаў, з’яў з нервовай сістэмай.
    НЕЙРААНАТОМІЯ (ад нейра+ анатомія) — раздзел анатоміі, які вывучае форму і будову нервовай сістэмы і яе органаў.
    НЕЙРАБІЁНЖА (ад нейра+ біёніка) — кірунак у біёніцы, звязаны з вывучэннем і мадэліраваннем дзейпасці цэнтральнай нервовай сістэмы чалавека і жывёл для выкарыстання заканамернасці іх будовы пры стварэнні новых тэхнічных прыстасаванняў, кібернетычных сістэм.
    НЕЙРАБЛАСТЫ (ад нейра+ -бласты) — клеткі, якія з’яўляюцца папярэднікамі нейронаў, ад якіх адрозніваюцца здольнасцю да дзялення, малымі памерамі, нізкім змяшчэннем бялку.
    НЕЙРАГАРМОНЫ (ад нейра+ гармоны) — рэчывы, якія выпрацоўваюцца ў нервовых клетках і выдзяляюцца ў кроў або тканкавую вадкасць; дзейнічаюць у арганізме як гармоны.
    НЕЙРАПНЕКАЛОГІЯ (ад нейра+ гінекалогія) — раздзел медыцыны, які вывучае ўзаемасувязь
    паміж захворваннямі жаночай палавой сферы і нервовай сістэмы.
    НЕЙРАГЛІЯ (ад нейра+ гр. glia = клей) — тканка нервовай сістэмы жывёльнага арганізма, у якой размешчаны нервовыя клеткі (нейроны) і іх адроспсі.
    НЕЙРАГУМАРАЛЬНЫ (ад нейра+ гумаральны) — звязаны з сумесным уздзеяннем нервовай сістэмы і гумаральных фактараў на органы, тканкі і фізіялагічныя працэсы (напр. н-ая рэгуляцыя).
    НЕЙРАДЭРМІТ (ад нейра+ гр. derma = скура) — захворванне скуры, выкліканае нервова-псіхалагічнымі стрэсамі.
    НЕЙРАКЕРАЦІН (ад нейра+ керацін) — бялок групы керацінаў, які змяшчаецца ў белым рэчыве мозгу і ў абалонках нерваў.
    НЕЙРАКІБЕРНЁТЫКА (ад нейра+ кібернетыка) — раздзел біялагічнай кібернетыкі, які вывучае арганізацыю элементаў, аддзелаў аналізатараў, аналізатарскіх сістэм і ўсёй нервовай сістэмы арганізма.
    НЕЙРАЛЕПТАНАЛГЕЗІЯ (ад нейра+ гр. leptos = лёгкі + аналгезія) — штучнае абязбольванне, якое дасягаецца камбінаваным прыёмам болепатольных і нейралептычных сродкаў.
    НЕЙРАЛЁПТЫКІ (ад нейра+ гр. leptikos = які аблягчае) — лекавыя рэчывы, якія аказваюць супакойлівае дзеянне на цэнтральную нервовую сістэму і аслабляюць некаторыя сімптомы псіхозаў (трызненне, галюцынацыі, страх, трывогу і інш.).
    НЕЙРАЛЕПТЫЧНЫ (ад нейра+ гр. leptikos = які аблягчае);
    н-ыя сродкі — тое, што і нейралептыкі.
    НЕЙРАЛІМФАМАТОЗ [ад нейра+ лімфа + гр. (onk)oma, -atos = пухліна) — вірусная хвароба курэй, індыкоў, фазанаў, радзей галубоў і качак; марака хвароба.
    НЕЙРАЛІНГВІСТЫКА (ад нейра+ лінгвістыка) — раздзел нейрапсіхалогіі, які вывучае працэсы ў цэнтральнай нервовай сістэме, звязаныя з вымаўленнем і распазнаваннем моўных выказванняў. НЕЙРАЛОПЯ (ад нейра+ -логія) — тое, што і неўралогія.
    НЕЙРАПІЛЬ (ад нейра+ гр. pilos = войлак) — спляценне адросткаў нервовых клетак (дэндрытаў і аксонаў), у якім засяроджаны сінапсы (кантакты паміж нервовымі клеткамі).
    НЕЙРАПЛЕПКІ (ад нейра+ гр. plege = параліч) — тое, што і нейралептыкі.
    НЕЙРАПОДЫЙ (ад нейра+ ір. pus, podos = нага) — брушная галінка параподыі.
    НЕЙРАПСІХАЛОГІЯ (ад нейра+ псіхалогія) — раздзел псіхалогіі, які вывучае псіхічную дзейнасць чалавека ў сувязі з функцыяніраваннем цэнтральнай нервовай сістэмы ў пэўных умовах.
    НЕЙРАПСІХІЧНЫ (ад нейра+ псіхічны) — звязаны з уплывам нервовых працэсаў на псіхічную дзейнасць чалавека.
    НЕЙРАСАКРЭЦЫЯ (ад нейра+ сакрэцыя) — здольнасць некаторых нервовых клетак выпрацоўваць і выдзяляць у кроў або тканкавую вадкасць нейрагармоны.
    НЕЙРАСПОРА (н.-лац. neurospoга) — сумчаты плесневы грыб сям.
    сардарыевых, які развіваецца на глебе і на экскрэментах траваедных жывёл.
    НЕЙРАТРОПНЫ (ад нейра+ -тропны) — які дзейнічае выбарачна на якія-н. элементы нервовай сістэмы.
    нейрафаны (ад нейра+ гр. phanos = светлы) — сетка вельмі тонкіх валаконцаў, якія размешчаны каля базальных цельцаў і абумоўліваюць работу раснічнага апарата ў інфузорый.
    НЕЙРАФІБРАМАТОЗ [ад нейра+ фібра + гр. (onk)oma, -atos = пухліна] — захворванне, якое характарызуецца ўзнікненнем шматлікіх пухлінных вузлоў уздоўж нервовых ствалоў і нервовых заканчэнняў у скуры і пігментных плям на скуры.
    НЕЙРАФІБРЫ.ЛЫ (ад нейра+ фібрылы) — ніткападобшдя ўтварэнні ў нервовых клетках і Lx адростках, якія ўдзельнічаюць у правядзенні гга нервовай сістэме імпульса.
    НЕЙРАФІЗІЯЛОГІЯ (ад нейра+ фізіялогія) — раздзел фізіялогіі, які вывучае функіхыі нервовай сістэмы чалавека і жывёл.
    НЕЙРАХІМІЯ (ад нейра+ хімія) — раздзел біяхіміі, які вывучае хімічііы склад нервовай тканкі і асаблівасці абмену рэчываў у ёй.
    НЕЙРАХІРУРГ (ад нейра+ хірург) — спецыяліст у галіне нейрахірургіі.
    НЕЙРАХЕРУРГІЯ (ад нейра+ хірургія) — раздзел хірургіі, які вывучае захворванні цэптральнай і перыферычнай нервовай сістэмы і распрацоўвае метады іх лячэння.
    НЕЙРОН (гр. neuron = жыла, нерв) — нервовая клетка разам з адросткамі, якія ад яе адьгходзяць. НЕЙРЎЛА (лац. neurula, ад гр. neuron = нерв) — стадыя зародкавага развіцця хордавых жывёл і чалавека, якая наступае пасля гаструлы.
    НЕЙРУЛЯЦЫЯ (ад нейрула) — утварэнне ў працэсе зародкавага развіцця нервовай пласцінкі і яе замыканне ў нервовую трубку ў хордавых жывёл і чалавека на стадыі нейрулы.
    НЕЙРЫЛЙМА (ад нейра+ гр. lemma = скурка) — тое, што і неўрылема.
    НЕЙРЫТ (ад гр. neuron = жыла, нерв) — 1) тое, што і аксон; 2) тое, што і неўрыт.
    НЕЙСЕРЫІ (н.-лац. neisseria) — шарападобныя бакпіэрыі, якія жывуць у дыхальных шляхах млекакормячых і з’яўляюцца ўзбуджальнікамі менікгіту, ганарэі.
    НЕЙСТАФІТЫ (ад гр. neustos = які плавае + -фіты) — тып водных раслін (гідрафітау) з плаваючымі асіміляцыйнымі органамі.
    НЕЙСТОН (ад гр. neustos = які плавае) — сукупнасць арганізмаў, якія жывуць каля паверхневай плёнкі вады (зверху або знізу яе) прэсных і марскіх вадаёмаў (напр. прасцейшыя, лічынкі камароў, некаторыя малюскі і інш ).
    нейтралізАцыя (фр. neutra­lisation, ад лац. neutralis = які не належыць ні таму, ні другому) — 1) аслабленне ўплыву каго-н., чаго-н.; 2) учыненне каго-н., чаго-н. нейтральным (напр. н. дзяржавы); 3) хімічная рэакцыя ўзаемадзеяння кіслот з асновамі, у выніку якой
    утвараюцца солі і раствор набывае нейтральны характар.
    НЕЙТРАЛІЗМ (ад лац. neutralis = які не належыць ні таму, ні другому) — палітыка дзяржавы, якая адстойвае свой нейтралітэт.
    НЕЙТРАЛІТЭТ (ням. Neutralist, ад лац. neutralis = які не належыць ні таму, ні другому) — 1) неўмяшанне ў вайну паміж іншымі дзяржавамі, а ў мірны час адмаўленне ад удзелу ў ваенных блоках; 2) неўмяшанне ў якую-н. барацьбу, сварку.