Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ры, вышэйшай за тэмпературу крытычнага пункгу (750—95О°С) з наступным ахаладжэннем на спакойным паветры.
НАРМАЛЬ (лац. normalis = урэгуляваны}— \ )мат. перпепдыкуляр да датычнай прамой або плоскасці, які праходзіць праз пупкт дотыку; 2) дакумент, якім вызначаюцца тыпы, памеры, нормы і тэхнічныя ўмовы на прадукцыю пэўнай галіны прамысловасці; 3) доталь прынятага ўзору.
НДРмАлЬНЫ (лац. normalis = урэгуляваны) — 1) які адпавядае нормам, звычайны, натуральны (напр. н-ая тэмпература, н. колер скуры); 2) псіхічна здаровы (напр. н. чалавек).
НАРМАТЫВІЗМ (ад фр. normatif = нарматыўны, ад лац. norma = норма) — кірунак у сацыялогіі, тэорыі права, этыцы і эстэтыцы, які адмаўляе навуковае пазнанне заканамернасцей грамадскіх з’яў і супрацьпастаўляе яму сістэмы палітычных, этычных і эстэтычных норм.
НАРМАТЫЎ (фр. normatif, ад лац. normatio = упарадкаванне) — эканамічны, тэхнічны або які-н. іншы паказчык нормаў, у адпаведнасці з якімі выконваецца работа.
НАРМАТЫЎНЫ (фр. normatif, ад лац. norma = норма) — які вызначае, устанаўлівае норму (напр. н-ая граматыка).
НАРМІРАВАЦЬ (ад норма) — уводзіць, устанаўліваць нормы.
НАРМОГРАФ (ад норма + -граф) — чарцёжны трафарэт з проразямі для элементаў літар і лічбаў для напісання іх нармальным (стандартным) шрыфтом.
НАРТРбп (англ. Northrop = прозвішча англ. інжынера) — аўтаматычны ткацкі варййпат.
НАРТ^КС (п.-гр. nartheks) — уваходнае памяшканне ў пярэдняй частцы хрысціянскага храма, прызначанае для асоб, якія не маюць права ўваходзіць у галоўнае храмавае памяшканне; прытвор.
НАРЦЫС (н.-лац. narcissus, ад гр. Narkissos = імя міфічнага юнака, які закахаўся ў сваё адлюстраванне ў вадзе, памёр ад кахання і быў ператвораны багамі ў кветку) — цьібульная травяністая расліна сям. амарылісавых з буйнымі белымі або жоўтьімі кветкамі, папіыраная пераважна ў Міжземнамор’і; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
НАРЦЭШ (ад гр. narke = здранцвенне) — прэпарат опію, які выкарыстоўваецца ў медыцыне.
НАРЫС (польск. narys) — літаратурны твор невялікіх памераў, у аснове якога ляжаць рэальныя факты рэчаіснасці.
НАРЫТ (нарв. norit, ад Norge = Нарвегія) — магматычная горная парода групы габра, адметнай асаблівасцю якой з’яўляецца прысутнасць рамбічнага піраксену замест манакліннага.
НАСТАЛЬГІЯ (н.-лац. nostalgia, ад гр. nostos = вяртанне + algos = боль) — туга па радзіме.
НАСТРЫФІКАЦЫЯ (ад лац. поster = наш + -фікацыя) — прывядзенне ў адпаведнасць дыпломаў, выдадзеных замежнымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, з дыпломамі айчынных навучальных устаноў.
НАСТУРАН (ад гр nastos = ушчыльнены + уран) — мінерал класа вокісаў і гідравокісаў, разнавіднасць уранініту.
НАСТУРКА, НАСТУРЦЫЯ (лац. nasturtium) — травяпістая расліна сям. настуркавых з буйнымі жоўтымі, аранжавымі або чырвонымі духмянымі кветкамі, пашыраная ў Паўд. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
НАСТЫІ (ад гр. nastos = ушчыльнены) — рэакцыі расліны (рухі лістоў, пялёстеаў і іншых органаў) на дзеянні раздражняльнікаў (святла, тэмпературы, вільготнасці і інш.), якія не маюць іпўнага напрамку.
НАТАБЛІ (фр. notables, ад лац. notabilis = памятны) — прызначаныя каралём члены асобага сходу з ліку прадстаўнікоў выппйшага духавенства, прыдворнага дваранства і мэраў гарадоў у Францыі ў 14—18 ст.
НАТАБРАНХІУС (н.-лац. nothobranchius) — рыба атрада карпазубых, якая пашырана ў вадаёмах Усх. і Цэіггр. Афрыкі, што перыядычна перасыхаюць; вядома як акварыумная.
НАТАГРАФІЯ (ад нота + -графія) — 1) апісанне нотных выданняў і рукапісаў, дапаможная галіла музыказнаўства; 2) навуковая дысцыпліна, якая вывучае гісторыю, тэорыю і методыку апісання і класіфікацыю нот.
НАТАКАТЫЛІДОЗЫ (ад натакатыліды') — глісныя хваробы пераважна вадаплаўных птушак, якія выклікаюцца натакатылідамі.
НАТАКАТЫЛІДЫ (н.-лац. notocotylidae) — сямейства гельмінтаў класа трэматодаў, паразітуюць у сляпой і прамой кіпіках вадаплаўных птушак.
НАТАЛЬНЫ (лац. natalie = які адносіцца да нараджэння) — 1) мед. звязаны з родамі (напр. у акушэрскай практыцы антэнатальная і перынатальная паталогія); 2) прыроджаны.
НАТАРЫУС (лац. notarius = пісар, сакратар) — службовая асоба, якая засведчвае і афармляе розныя юрыдычныя дакументы, акты.
НАТАРЫЙЛЬНЫ (ад п.-лац. notarius = пісарскі) — які мае адносіны да афармлення і засведчання розных дакументаў, юрыдычных актаў; н-ая кантора — мясцовы орган натарыяту.
НАТАРЫЯТ (ад п.-лац. notarius = пісарскі) — сістэма дзяржаўных органаў, задачай якіх з’яўляецца засведчанне правоў і фактаў, што маюць юрыдычнае значэнне, a таксама вернасць копій і выпісак з дакументаў, подпісаў на іх.
НАТАЦЕШЯ (н.-лац. nototheпіа) — марская рыба атрада акунёвых, якая пашырана ля берагоў субантарктычных і антарктычных астравоў; аб’ект промыслу.
НАіАцЫЯ (лац. notatio = заўвага) — 1) вымова, павучанне; 2) сістэма ўмоўньгх памег, якія прыняты ў ггэўнай галіне дзейнасці.
НАТР (ар. natrun = сода); н. е д к і — гідравокіс натрыю (каўстычная сода), бясколерная крышталічная маса; выкарыстоўваецца ў хімічнай, тэкстыльнай, мылаварнай і іншых галінах прамысловасці.
НАТРАЛІТ (ад напірый + -літ) — мінерал, складаны водазмяшчальны алюмасілікат натрыю з групы цэалітаў, сустракаецца ў вулканічных пародах як прадукт змянення нефеліну і палявых шпатаў. НІТРЫЙ (лац. natrium, ад ар. natrum = сода) — хімічны элемент, шчолачны метал серабрыста-белага колеру, шырока распаўсюджаны ў прыродзе.
НАТУРА (лац. natura = прырода) — 1) рэальныя аб’екты рэчаіснасці, якія мастак назірае ў працэсе іх аддюстравання; 2) характар чалавека, тэмперамент (напр. уражлівая н., шырокая н.); 3) тавары, прадукты як сродак аплаты замест грошай.
НАТУРАЛІЗАВАЦЬ (фр. naturaliser, ад лац. naturalis = прыродны) — даваць правы грамадзянстаа або падданства чужаземцу (проціл. дэнатуралізаваць).
НАТУРАЛІЗАЦЫЯ (фр. naturalisation, ад лац. naturalis = прыродны) — 1) наданне правоў грамадзянства або падданства іншаземцам (проціл. дэнатурапізацыяу, 2) поўнае асваенне арганізмамі новьгх умоў жьпдія пры акліматызацыі.
НАТУРАЛІЗМ (фр. naturalisme, ад лац. naturalis = прыродны) — кірунак у літаратуры і мастацтве (склаўся ў канцы 19 ст. у Еўропе і ЗША), які імкнецца да дакладнага і бясстраснага ўзнаўлення рэчаіснасці.
НАТУРАЛІСТ (фр. naturaliste, ад лац. naturalis = прыродны) — 1) той, хто займаецца вывучэннем прыроды; прыродазнавец; 2) прыхільнік натуралізму.
НАТУРАЛЬНЫ (польск. naturalпу, ад лац. naturalis = прыродны) — 1) уласцівы прыродзе, адпаведны рэальнасці (напр. н-ыя ўмовы); 2) абумоўлены законамі прыроды (напр. н. прырост насельншдва); 3) сапраўдны, не штучны (напр. н. шоўк); 4) непрытворны, шчыры (напр. н. смех); 5) які ашіачваецца наіурай (таварамі, прадуктамі), а не грашыма (напр. н-ая гаспадарка).
НАТУРФІЛАСбФІЯ (ням Naturphilosophie, ад лац. natura = прырода + гр. philosophia = філасофія) — вучэнне, якое спрабуе даць сістэму ведаў аб прыродзе, грунтуючыся не на доследных дадзеных навук, а на абстрактных прынцыпах філасофіі.
НАТЫВІЗМ (ад лац. nativus = прыроджаны) — канцэпцыя, паводле якой здольнасць да ўспрымання прасторы і часу ўласціва чалавеку ад нараджэння і не развіваецца ў працэсе жыцця.
НАТЫЎНЫ (лац. nativus) — біял. прыроджаны, які захаваў структуру, уласцівую яму ў жывой клетцы (напр. н-ыя бялкі).
НАТЫФІКАВАЦЬ (лац. notificaге = рабіць вядомым) — афіцыйна аб’явіць, паведаміць.
НАТЫФІКАЦЫЯ (с.-лац. notificatio, ад лац. notificare = рабіць вядомым) — 1) афіцыйнае паведамленне дзяржавай іншай дзяржаве аб сваёй пазіцыі ў адносінах да ггэўнага пытання знешняй палітыкі; 2) паведамленне аб апратэставанні вэксаля.
НАУМБЎРГІЯ (н.-лац. naumburgia) — травяністая расліна сям. першакветных з вос грым лісцем і дробнымі жоўтымі кветкамі ў
гронках, пашыраная на ўсёй тэрыторыі Беларусі; кізляк.
НАЎКРАРЫІ (гр. naukranai) — тэрытарыяльная акруга ў старажытнай Атыцы.
НАЎМЕН (гр. nooumenon = ахопленае розумам) — філас. тое, што даступна розуму ў процівагу дадзенаму ў пачуццях.
НАЎПЛІУС (гр. nauplios) — вольнаплаваючая лічынка ўсіх ніжэйшых і асобных выіпэйшых (некаторых крэвегак) ракападобных.
-НАЎТ (гр. nautes = мараплавец) — другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццю «той, хто плавае».
НАЎТАКОКУС (н.-лац. nautococcus) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. гімнаманадавых, якая пашырана ў лужынах, сажалках, невялікіх вадасховішчах.
НАЎТАФОН (ад гр. nautes = марак + -фон) — электраакустычны прыбор на маяку для падачы гукавых сігналаў суднам у час туману або пахмурнай пагоды.
-НАЎТЫКА (гр. nautike = мораплаванне) — друтая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняодю «плаванне».
НАЎТЫЛАІДЭІ (н.-лац. nautiloidea) — падклас галаваногіх малюскаў, які ўключае адзін сучасны і каля 700 выкапнёвых родаў; чатырохжаберныя.
НАЎТЫЛУС (н.-лац. nautilus, ад гр. nautilus = караблік) — галаваногі малюск падкласа наутылаідэй са спіральна закручанай ракавінай, пашыраны ў водах паміж ПаўдУсх. Азіяй і Аўстраліяй.
НАФТА (польск. nafta < гр. naphtha, ад перс. naft) — мінерадьнае
масляністае гаручае рэчыва звычайна цёмна-бурага колеру, якое ўжываецца як паліва, а таксама як сыравіна для вырабу бензіну, газы, мазуту і інш.
НАФТАБАЗА (ад нафта + база) — база забеспячэння транспарту гаручымі нафтапрадуктамі.
нафтагАвань (ад нафта + гавань) — частка порту, прызначаная для стаянкі суднаў, што перавозяць нафтапрадукты.
НАФТАГІГАНТ (ад нафта + гігант) — буйное нафтаперапрацоўчае прадпрыемства.
НАФТАЛІН (рус. нафталші, ад гр. naphtha = нафта) — арганічнае злучэнне, белае крышталічнае рэчыва з рэзкім пахам, якое здабываецца пераважна з каменнавугальнай смалы; выкарыстоўваецца для вырабу выбуховых рэчываў, фарбавальнікаў, а таксама для барацьбы з моллю.
НАФТАМбн (ад нафта + амоній) — лекавы прэпарапі, процігліставы сродак.
НАФТАПІРС (ад нафта + пірс) — партовае збудаванне для прычальвання суднаў, што перавозяць нафтапрадукты.
НАФТАПбМПА (ад нафпіа + пампа) — машына дія перапампоўвання нафты.
НАФТАХІМІЯ (ад нафта + хімія) — галіна прамысловасці, якая займаецца хімічнай перапрацоўкай нафты і прыродных і азаў.
НАФТАХІНОНЫ (ад нафпіа + хіноны) — хіноны нафталінавага рада.
НАФТОЛЫ (ад нафпіа + -ол) — крьшггалічныя рэчывы, якія здабываюць з нафталіну выкарыс-