• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    МОНАКЛШАЛЬ (ад мона+ гр. klino = нахіляюся) — форма залягання слаёў горных парод з аднолькавым нахілам у адзін бок.
    МОНАКРЫШТАЛЬ (ад мона+ крышталь) — адзіночны крышталь, які мае аднародную крышталічную рашотку (параўн. полікрышталь).
    МОНАКУЛЬТУРА (ад мона+ культура) — вырошчванне на працягу многіх гадоў адной і той жа сельскагаспадарчай культуры на адным полі.
    МОНАКУЛЯР (ад мона+ акуляр) — аптычны прыбор з адным акулярам (напр. падзорная труба).
    МОНАМАЛЕКУЛЯРНЫ (ад мона+ малекулярны) — які мае адносіны да слоя рэчыва таўпічынёй у адну малекулу.
    МОНАМЕТАЛІЗМ (ад мона+ метал) — грашовая сістэма, пры якой у аснову грашовага абарачэн-
    ня пакладзены адзін валютны метал (золата або срэбра).
    МОНАМЕТЫЛГІДРАЗІН (ад мона+ метыл + гідразін) — бясколерная дымячая на паверхні гіграскапічная вадкасць з аміячным пахам; з’яўляецца палівам для вадкасных ракетных рухавікоў.
    МОНАНУКЛЕАТЫДЫ (ад мона+ нуклеатыды) — тое, што і нукпеатыды.
    МОНАНУКЛЕОЗ (ад мона+ лац. nucleus = ядро) — вострае інфекцыйнае захворванне, якое вьіяўляецца павелічэннем лімфатычных вузлоў, ліхаманкай, ангінай, зменамі ў крыві.
    МОНАПЛАІДЫЯ (ад мона+ гр. aploos = просты + eidos = выгляд) — тое, што і гаплаідыя.
    МОНАПЛАКАфбРЫ (н.-лац. monoplacophora) — клас малюскаў, якія жывуць на вялікіх глыбінях.
    МОНАСЕМІЯ (ад мона+ гр. sema = знак; значэнне) —лінгв. адназначнасць слова або выразу (проціл. полісемія').
    МОНАСІЛАБІЗМ (ад гр. monosyllabos = аднаскладовы) — лінгв. аднаскладовасць, аднаскладовы характар слоў у якой-н. мове.
    МОНАСПЕРМІЯ (ад мона+ сперма) — апладненне яйцаклеткі адной мужчынскай гаметай (параўн. поліспермія).
    МОНАСТРАФА (гр. monostrophos = аднастрофны, ад monos = адзін, адзіпы + strophe = страфа) — від цэласнай, структурна завершанай страфічнай формы (напр прыпеўка).
    МОНАТЭІЗМ (ад мона+ тэізм) — рэлігія, якая прызнае адзінабожжа (проціл. політэізм).
    МОНАТЭМАТЬІЗМ (ад мона+ тэма) — прынцып пабудовы музычнага твора, які характарызуецца аб’яднаннем санатна-сімфанічнага цыкла адной тэмай (параўн. політэматызм).
    МОНАФЕЛІТЫ (ад мона+ гр. thelema = воля) — прыхільнікі монафеліцтва.
    МОНАФЕЛП]ТВА (ад монафеліты) — хрысціянскае вучэнне, якое склалася ў 7 ст. у Візантыі як афіцыйны кампраміс паміж артадаксальнай догмай і монафізіцтвам.
    МОНАФІЗІТЫ (ад мона+ гр. physis = прырода) — прыхільнікі монафізіцтва.
    МОНАФІЗІЦТВА (ад люнафізіты) — плынь у хрысціянстве, якая ўзнікла ў 5 ст. у Візантыі і прызнавала наяўнасць у Хрыста толькі адной боскай прыроды, адмаўляючы чалавечую сутнасць. МОНАФІЛІЯ (ад мона+ гр. phylon = род, племя) — паходжанне пэўнай групы арганізмаў ад аднаго агульнага продка (параўн. поліфілія).
    МОНАХРАМАТАР (ад мона+ гр. chroma, -atos = колер) — прыбор для выдзялення вузкіх інтэрвалаў частот або даўжынь хваль светлавога спектра.
    МОНАХРАМАТЬІЧНЫ (ад мона+ храматычны) — аднаколерны, не змешаны, м-ае с в я т л о — святло, якое характарызуецца пэўнай даўжынёй светлавой хвалі (параўн. поліхраматычны).
    МОНАЦУКРЬІДЫ (ад мона+ цукрыды) — клас арганічных злучэнняў, простыя вугляводы, няздольныя да гідролізу (напр. глюкоза, фруктоза).
    МОНАЦЫТбз (ад мона+ -цытоз) — залішняя колькасць манацытаў у перыферычнай крыві пры некаторых інфекцыйных захворваннях (туберкулёзе, сіфілісе, лейшманіёзе і інш.) і запаленчых працэсах у арганізме.
    МОНАЦЭНТРЫЗМ (ад мона+ цэнтр) — тэорыя ў антрапачогіі аб паходжанні чалавека сучаснага тыпу і людскіх рас ад адной формы выкапнёвага чалавека ў адной вобласці зямнога шара (проціл. поліцэнтрызм).
    МОНДЫЯЛІЗМ (ад фр. mondial = сусветны) — 1) глабальнае мысленне, агульначалавечы светапогляд, які разглядае насельніцтва Зямлі як адзіную папуляцыю; 2) грамадска-палітычны рух за ўстанаўленне ўлады адзінага сусветнага ўраду.
    МОНСТР (фр. monstre, ад лац. monstrum = пачвара) — пачвара, страшыдла (аб тым, што здзіўляе сваёй незвычайнасцю, памерамі і г.д.).
    МОНТМАРЫЛАШТ (фр. mon­tmorillonite, ад Montmorillon = назва горада ў Францыі) — мінерал класа сілікатаў белага колеру з шараватым, чырванаватым адценнямі; выкарыстоўваецца ў нафтавай, тэкстыльнай, гумавай, папяровай і іншых галінах прамысловасці.
    МОНТЭ (ісп. monte) — расліннасць ксерафітаа-сукулентных хмызнякоў (акацыі, мімозы, паслёнавыя, кактусы) на сухіх узвыша-
    ных раўнінах Венесуэлы, Парагвая і Аргенціны.
    МОНЦЫЯ (н.-лац. montia) — травяпістая расліна сям. партулакавых з мясістым лісцем і дробнымі белымі кветкамі ў гронках, пашыраная ва ўмераных і трапічных зонах; на Беларусі трапляецца рэдка па берагах рэк, азёр, на забалочаных лугах.
    МОПС (ням. Mops) — парода пакаёвых сабачак з кароткай мордай, круглай галавой і густой кароткай шэрсцю.
    МОРА (лац. mora = прамежак часу, паўза) — адзінка часу ў аятычнай паэзіі, неабходная для вымаўлепня аднаго кароткага склада.
    МОРГ1 (ст.-польск. morg, ад с.-в,ням. morgen = раніца) — адзінка вымярэння плошчы ў сістэме мер Вялікага княства Літоўскага (роўная 0,71 га) і Польшчы (роўная 0,56 га); ужывалася ў Зах. Беларусі да 1939 г.
    МОРГ2 (рус. морг, ад фр. mor­gue) — спецыяльнае памяшканне пры бальніцах, куды выносяцца трупы, трупярня.
    МОРГЕН (ням. morgen) — зямельная мера ў Германіі, роўная 0,25—0,26 га.
    МОРЖ (рус. морж, ад саамск. morssa) — млекакормячая жывела атрада ластаногіх з кароткай шэрсцю і вялікімі ікламі, якая жыве ў арктьгчных морах.
    МОРЗЕ [англ. SMorse = прозвішча амер вынаходцы (1791 — 1872)] — тэлеграфны код, дзе кожнай літары алфавіта адпавядае вызначаная камбінацыя кропак і рысак; выкарыстоўваецца для пе-
    радачы інфармацыі на адлегласць; азбука м.
    МОРС (рум. mursa, ад лац. mulsum = мядовы напітак) — напітак, прыгатаваны з ягаднага або фруктовага соку.
    МОРУЛА (н.-лац. morula, ад лац. morum = тутавая ягада) — стадыя развіцця зародка мнагаклетачных жывёл і чалавека (папярэднічае бластуле), на якой зародак мае выгляд згуртавання клетак накшталт ягады ажыны.
    МОРФ (гр. morphe = форма) — лінгв. найменшая непадзельная значная частка слова.
    мбРФА (гр. morphe = выгляд, форма) — біял. таксанамічная адзінка, ніжэйшая за гатунак, якая выяўляе пэўныя адхіленні ад дадзенага тыпу.
    мбРФІЙ (ням. Morphium, ад гр. Morpheios = бог сну ў старажытнагрэчаскай міфалогіі) — тое, што і марфін.
    -МОРФЫ, -МОРФНЫ (гр mor­phe = форма) — другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да формы, віду.
    МОСЕНЖ (польск. mosi^dz, ад ням. messing) —уст. латунь.
    МОТА (іт. motto = слаўцо, досціп) — 1) дасціпны выраз; 2) кароткі эпіграф.
    МОТА(ад лац. motor = які прыводзіць у рух) — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «маторны», «матарызаваньп>, «матацыклетны».
    МОТААМАТАР (ад мопіа+ амапіар) — вадзіцель матацыкла, матаролера або мапеда, які мае пасведчанне на права ваджэння і не з’яўляеода прафесіяналам.
    МОТАБОЛ [ад мота+ (футп)бол] — футбол на матацыклах.
    МОТАБОТ (ад мота+ бот) — невялікае маторнае судна.
    МОТАВЕЛАСІЮРТ (адлюта+ веласпорт) — від спорту і спартыўных спаборніцтваў на матацыклах і веласіпедах.
    МОТАДРбм (ад мота+ -дром) — месца, прыстасаванае для спаборніцтваў па матацыклетнаму спорту і выпрабавання матацыклаў.
    МОТАДРЫЗІНА (ад мота+ дрызіна) — дрызіна з рухавіком унутранага згарання.
    МОТАКАЛОНА (ад мота+ калона) — калона аўтамабіляў, матацыклаў, якія рухаюцца ў пэўным парадку.
    МОТАКЛУБ (ад мота+ кпб) — клуб, які аб’ядноўвае аматараў матацыклетнага спорту.
    МОТАКРОС (ад мота+ крос) — спартыўныя гонкі на матацыклах па перасечанай мясцовасці.
    МОТАПАТРУЛЬ (ад мота+ патруль) — міліцэйскі патруль на матацыклах.
    МОТАПЕД [ад мота+ (веласі)пед\ — тое, пгго і мапед.
    МОТАРОЛЕР (англ. motoroiler) — від матацыкла з коламі невялікага дыяметра.
    МОТАРЭСЎРС (ад мота+ рэсурс) — працягласць дзеяння рухавіка ўнутранага згарання да планавага капітальнага рамонту.
    МОТАСПОРТ (ад мота+ спорт) — спорт з выкарыстаннем матацыклаў і мотаролераў.
    МОТАФЕЛКІГА (ад мота+ фелюга) — невялікае маторнае рыбалоўнае бяспалубнае судна.
    мбіПАСТ (літ. massastas)—уст. крэп, аксаміт.
    МуАр (рус. муар, ад фр. moire) — шаўковая тканіна, якая пераліваецца рознымі адценнямі.
    МУАРАВАЦЬ (фр. moirer) — надаваць тканіне, паперы або малюнку пералівісты характар; падрабляць пад муар.
    МУЖОЦЫЯ (н.-лац. mougeotia) — нітааватая зялёная водарасць сям. зігнемавых, якая тралляецца ў прэсных, пераважна стаячых, слабапраточных і вапнавых водах.
    МУЗА (польск. muza < лац. musa, ад гр. musa) — 1) кожная з дзевяці багінь, заступніц навук і мастацтваў, у старажытнагрэчаскай міфалогіі (напр. Мепьпамена — муза трагедыі, Тэрпсіхора — муза танцаў); 2) перан. крыніца паэтычнага натхнення, а таксама само натхненне, творчасць (напр. м. Купалы).
    МУЗЕЙ (лац. museum, ад гр. museion = храм муз) — установа, якая збірае, вывучае і выстаўляе для паказу помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры, а таксама прыродазнаўчыя калекцыі-
    МУЗІЦЫРАВАЦЬ (ням. musizieren) — іграць на музычным інструменце, займацца музыкай.
    МУЗЫКА [польск. muzyka < лац. musica, ад гр. musike (techne) = музьгчнае мастацтва] — 1) від мастацтва, які адлюстроўвае рэчаіснасць у гукавых вобразах, а таксама творы гэтага мастацтва; 2) выкананне твораў гэтага мастаптва; 3) перан. прыемнае для слыху гу-
    М	
    чанне чаго-н. (напр. м. размовы, м. ручая).
    МУЗЫКА (польск. muzyk < лац. musicus, ад гр. musikos = музычны) — музыкант-выканаўца; той, хто іграе на музычным інструменце.
    МУЗЫКАЛЬНЫ (лац. musicalis) — 1) здатны да музыкі, здольны ўспрымаць і правільна перадаваць яе (напр. м. сльгх, м. чалавек); 2) прыемны на слых, меладычны (напр. м. голас).
    МУЗЫКАНТ (ням. Musikant, ад лац. musica = музыка) — той, хто займаецца музыкай як мастаіггвам або іграе на музычным інструменце.
    МУКАПОЛШУКРЫДЫ (ЭД лац. mucus = слізь + поліцукрыды) — складаныя поліцукрыды, жэлепадобныя рэчывы, якія выконваюць у арганізме жывёл і чалавека ролю прыроднага змазачнага матэрыялу.
    МУКАПРАТЭІДЫ (ад лац. mucus = слізь + пратэіды) — тое, што і мукоіды.
    МУКОІДЫ (ад лац. mucus = слізь + -оід) — складаныя бялкі з групы глікапратаідаў, якія змяшчаюцца ў рагавіцьі, храстках, сліне, мачы і інш.
    МУКОР (н.-лац. mucor) — ніжэйшы грыб сям. мукоравых, які расце на раслінных рэштках, экскрэментах жывёл, глебе, харчовых прадуктах.