• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    МППЯЦЮРНЫ (ад мініяцюра) — 1) які мае адносіны да мініяцюры; 2) перан. маленькі і вытаячаны.
    МППЯЦЮРЫЗАЦЫЯ (ад мініяцюра) — змяніпэнне памераў, вагі прыбораў, устройстваў і інш.
    МППЯЦЮРЫСТ (фр miniaturiste, ад лац. minium = кінавар, сурык) — 1) мастак, які малюе мініяцюры', 2) аўтар кароткіх літаратурных або музычных твораў (мініяцюр 3).
    МШбГА (польск. Minog, ад с.-в.ням. niunouge) — рыбападобная жывёла сям. міногавых, якая сваёй формай нагадвае вугра; з’яўляецца аб’ектам промыслу.
    МІНОР (іт. minore, ад лац. minor = меншы) — 1) музычны лад, у аснове якога ляжыць малое (мінорнае) трохгучча, мае цёмную афарбоўку гучапня (проціл. мажор)\ 2) перан. сумны, прыгнечаны настрой.
    МІНОРНЫ (іт. minore, ад лац. minor = меншы) — 1) муз. які адносіцца да мінору 1; 2) перан. сумны, журботны.
    МІНТАЙ (в’етн. mintaj) — мелкаводная рыба сям. трасковых, якая водзіцца ў паўночнай частцы Ціха-
    га акіяна; з’яўляецца аб’ектам промыслу.
    МІНУС (лац. minus = менш) — 1) знак адымання або адмоўнай велічыні ў выглядзе гарызантальнай рыскі; 2) перан. пра што-н. дрэннае, адмоўнае (напр. мінусы ў рабоце).
    МШЎСКУЛЫ (лац. minusculus = малепькі) — малыя літары старажьгпіых лацінскай і грэчаскай пісьменнасцей (проціл. маюскулы).
    МШЎТА (польск. minuta, ад лац. minuta = паменшаная, малая) — 1) адзінка часу, роўная 1/60 гадзіны, 2) які-н. кароткі прамежак часу (напр. м. цярпення); 3) адзінка вымярэння вугла і дугі, роўная 1/60 градуса 1.
    МШЬЁН (фр. mignonne) — 1) парны бальны танец, блізкі да вапьса, 2) невялікі раяль', 3) дробны друкарскі шрыфт, роўны 7 пунктам.
    МІРА 1 (гр. myron, ад myrrha = смала) — пахучы алей, які ўжываецца ў хрысціянскіх царкоўных абрадах.
    МІРА 2 (гр. mynrha) — духмяная смала, якая здабываецца з кары некаторых ірапічных дрэў, выкарыстоўваецца ў медыцыне.
    МІРА 3 (фр. mire = мушка, прыцэл) — празрыстая або паўпразрыстая пласцінка з нанесеным на яе малюнкам у выглядзе палос; выкарыстоўваецца дая вызначэння распазнавальнай здольнасці ап'гычных прыбораў і фотаматэрыялаў.
    МІРАБЕЛЬ (фр. mirabelle) — пладовае дрэва, сліва з жоўтымі
    пладамі, а таксама плод гэтага дрэва.
    МІРАБІЛІС (н.-лац. mirabilis) — травяністая расліна сям. ніктагінавых з зубчастым лісцем і лейкападобнымі невялікімі кветкамі разнастайнай афарбоўкі, якая пашырана ў Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная; начная прыгажуня.
    МІРАБІЛІТ (ад лац. mirabilis = дзіўны, незвычайны) — мінерал класа сульфідаў, гідрапі сернакіслага натрыю, белы або бясколерны, сыравіна для атрымання соды, глаўберава соль.
    МІРАЖ (фр. mirage) — 1) аптычная з’ява ў атмасферы, пры якой узнікаюць уяўныя адлюстраванні далёкіх наземных прадметаў у сувязі з пераламленнем сонечных праменяў у нераўнамерна нагрэтых слаях паветра (назіраецца ў пустынях, стэпах, на моры); 2) перан. нешта падманлівае, уяўнае.
    МІРАКЛЬ (фр. miracle, ад лац. miraculum = цуд) — жанр сярэдневяковай заходнееўрапейскай вершаванай драмы рэлігійнага характару.
    МІРЗА (перс. mirza, ад amir-zada = сын эміра, кпязя) — 1) тытул члена правячай дынастыі, а таксама буйньгх феадалаў у некаторых народаў Усходу; 2) сакратар, пісар, перапісчык у некаторых народаў Усходу.
    МІРМЕКАДЫЯ (ад гр. myrmeks, -ekos = му'рашка) — паўкустовая расліна сям. марэнавьіх з клубнепадобнай асновай сцябла, у шматлікіх поласцях якой жывуць мурашкі; пашырана ў Паўд.-Усх. Азіі і Паўн. Аўстраліі.
    МІРМЕКАФІЛІЯ (ад гр. myrmeks, -ekos = мурашка + -філія) — адна з форм сімбіёзу, заснаваная на выкарыстанні мурашкамі асаблівасцей будовы раслін для гнёздаў і раслінных выдзяленняў ддя харчавання.
    МІРМЕКАФІЛЫ (ад гр. туппеks, -ekos = мурашка + -філ) — жывёлы, якія развіваюцца ў больш або менш цесным сумесным жыцці з мурашкамі (напр. некаторыя жукі, кляшчы, гусеніцы матьількоў).
    МІРМЕКАХАРЬІЯ (ад гр. myr­meks, -ekos = мурашка + -харыя) — распаўсюджанне насення і іншых зачаткаў (дыяспор') раслін мурашкамі.
    МІРТ (гр. myrtos) — вечназялёная кустовая або дрэвавая расліна сям. міртавых са скурыстым лісцем і адзіночнымі дробнымі белымі духмянымі кветкамі, патыраная ў тропіках і субтропіках; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    МІРЫЯДЫ (гр. myrias, -ados = дзесяць тысяч) — незлічоная колькасць, вялікае мноства, безліч (напр. м. зорак).
    MIC (англ. miss) — ветлівы зварот да незамужняй жанчыны ў Англіі, Амерыцы (звычайна далучаецца да прозвішча або імя).
    МІСДЫМІНАР (англ. misdemea­nor) — катэгорыя дробных крымінальных злачынстваў у англасаксонскім праве.
    МІСІС (англ. mistress) — ветлівы зварот да замужняй жанчыпы ў Англіі, Амерыцы (звычайна далучаецца да прозвішча або імя).
    МІСІЯ (лац. missio = адпраўленне, пасьтка) — 1) дэлегацыя, накі-
    раваная ў іншую краіну са стіецыяльнай мэтай (напр. ваешіая м ); 2) пастаяннае дыпламатычнае прадстаўншдва адной дзяржавы ў другой на чале (у адрозненне ад пасольства) з пасланнікам; 3) даручэнне, заданне (напр. сакрэтная м.); 4) адказная роля, высокае прызначэнне каго-н., чаго-н. (напр. высокая м. літаратуры).
    МІСІЯНЕР (с.-лац. missionarius, ад лац. missio = адпраўленне, пасылка) — прапаведнік, пасланы хрысціянскай царквой для рэлігійнай прапаганды свайго веравызнання сярод іншаверцаў.
    МІСКАНТУС (н.-лац. miscan­thus) — травяністая расліна сям. злакавых з лінейным лісцем і мяцёлчатымі суквеццямі, пашыраная ў тропіках, субтропіках і ўмераных зонах Азіі, Афрыкі і Аўстраліі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    МІСТАГбі (гр. mystagogos) — жрэц у старажытных грэкаў, які пасвячаў у таіпства ў містэрыях 1.
    МІСТАКАКАРЫДЫ (н.-лац. mystacocarida) — атрад ракападобных; жывуць у вільготным пяску пляжаў Міжземнага мора, Атлантычнага і Індыйскага акіяпаў.
    МІСТРАЛЬ (фр. mistral) — моцны, халодпы паўночна-заходні вецер, які дзьме (асабліва зімой) з гор на міжземнаморскім узбярэжжы Францыі
    МІСТЫК (гр. mystikos = таямнічы) — чалавек, які верыць у існаванне таямнічых, звышнатуральных сіл.
    МІСТЫКА (гр. mystika = таямнічасць) — 1) несумяшчальная з навукай вера ў таямнічыя, звышнатуральныя сілы і магчымасць зно-
    сін з імі чалавека; 2) перан. неппа загадкавае, чаго нельга растлумачыць.
    МІСТЫФІКАТАР (фр. mystificateur) — той, хто займаецца містыфікацыямі.
    МІСТЫФІКАЦЫЯ (фр mystifi­cation, ад гр. mystes = які ведае таінства + лац. facere = рабіць) — наўмыснае ўвядзенне каго-н у зман (напр. жартоўная м.).
    МІСТЫЦЫЗМ (фр. mysticisme, ад гр. mystes = які ведае таінства) — рэлігійна-ідэалістычны светапогляд, заснаваны на містыцы.
    МІСТЬІЧНЫ (гр. mystikos = таямнічы) — 1) які мае адносіны да містыкі, звязаны з верай у таямнічыя, звышнатуральныя сілы і магчымасць зносін з імі чалавека; 2) перан. які нельга зразумець, растлумачыць.
    МІСТЭР (англ. mister) — ветлівы зварот да мужчыны ў Англіі, Амерыцы (звычайна далучаецца да прозвішча або імя).
    МІСТЭРЫЯ (гр. mysterion = таінства) — 1) тайны рэлігійны абрад, у якім прымалі ўдзел толькі давераныя асобы ў Стараж. Грэцыі і Рыме і краінах Стараж. Усходу; 2) сярэдневяковая драма на біблейскія тэмы.
    МІТАГЕНЕТЫЧНЫ (ад мітоз + генетычны', м ыя п р а м е н і — ультрафіялетавыя прамені, якія ўзнікаюць пры ферментатыўных рэакцыях у жывых тканках, стымулююць мітоз.
    МІТАХОНДРЫІ (ад гр. mitos = нітка + chondrion = зярнятка) — адзін з відаў унутрыклетачпых арганоідаў у форме зярнят, палачак.
    нітак; змяшчаюць многія ферменты і ўдзельнічаюць у працэсах клетачнага дыхання, пераўтварэння энергіі і біясінтэзу бялку.
    МГГКАЛЬ (рус. мнткаль, ад перс. metqal) — тонкая баваўняная тканіна з палатняным перапляценнем.
    МІТОЗ (гр. mitos = нітка) — найбольш пашыраны спосаб дзялення клеткі ў жывых арганізмах, пры якім адбываецца строга аднолькавае размеркаванне храмасом паміж даччынымі клеткамі, што забяспечвае ўтварэнне генетычна раўнацэнных клетак.
    МІТРА (гр. mitra) — багата аздоблены галаўны ўбор, які надзяваецца ў час набажэнства прадстаўнікамі вышэйшага духавенства ў праваслаўнай і каталіцкай царкве.
    МІТРАІЗМ (ад перс. Mitra = імя бога дзённага святла, чысціні і праўды ў старажытнаіранскай і ведычнай міфалогіі) — рэлігійны культ бога Мітры ў старажытных Іране, Індыі і некаторых іншых краінах, а з I ст. н.э. — у Рымскай імперыі.
    МГГРАЛЬЕЗА (фр. mitrailleuse) — старадаўняя мнагаствольная гармата, якая стралжіа карцеччу.
    МГГРАЛЬНЫ (лац. mitralis) — які адносіцца да перадсэрдзева-жалудачкавага клапана сэрца.
    МГГРАПАЛІТ (гр. metropolites) — выпіэйшае званне праваслаўных і каталіцкіх епіскапаў.
    МІТРАПбліЯ (гр. metropolis) — царкоўная акруга, якой кіруе мітрапаліт.
    МГГРАФОРНЫ (ад ліітра + гр. phoros = які нясе) — які мае права насіць мітру (напр. м. протаіерэй).
    МІТРУЛЯ (н.-лац. mitrula) — сумчаты грыб сям. гелоцыевых, які трапляецца на апалым у ваду лісці дрэў, на ігліцы, мокрай глебе. мітынг (англ. meeting) — мнагалюдны сход для абмеркавання палітычных або іншых важных надзённых пытанняў.
    МІТЭЛЬ (ням. mittel = сярэдні) — друкарскі шрыфт, роўны 14 пунктам (каля 5,25 мм).
    МІТЭЛЫШПЛЬ (ням. Mittelspiel) — сярэдняя стадыя шахматнай або шашачнай партыі, паміж дэбютам і эндшпілем.
    МІТЭЛЬШТРЭКЕР (ням. MittelStrecker) — бягун на сярэднія дыстанцыі.
    МІТЭНКА (польск. mitenka, ад фр. mitaine) —уст. жаночая пальчатка без пальцаў.
    МІФ (гр. mythos = паданне) — 1) старажытнае народнае паданне пра легендарных герояў, багоў, пра паходжанне свету і з’яў прыроды; 2) перан. вымысел, выдумка.
    МІФАЛОГІЯ (гр. mythologia, ад mythos = паданне + logos = вучэнне) — 1) сукупнасць міфаў якоra-н. народа (напр. грэчаская м.); 2) навука, якая вывучае міфы.
    МІФАМАН (ад міф + ман) — чалавек, якому ўласціва міфаманія.
    МІФАМАШЯ (ад міф + манія) — анамальная схільнасць да выдумак, фантазіраваіпія, апавядання неверагодных гісторый.
    МІФІЧНЫ (гр. mythikos) — 1) звязаны з міфамі', 2) перан. авеяны падапнямі, легендарпы; казачны.
    МІФОЛАГ (ад міф + -лаг) — спецыяліст у галіне міфалогіі.
    -МІЦЫН (ад гр. mykes = грыб) — другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццю «грыбковы».
    МІЦ^ЛІЙ (ад гр. mykes = грыб) — вегетатыўнае цела грыбоў, якое складаецца з аднаці шматколерных тонкіх нітак (гіфаў)-, грыбніца. МІЦЭЛІС (н.-лац. mycelis) — травяністая расліна сям. складанакветных з тонкім лісцем і бледнажоўтымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная ў Еўропе, Малой Азіі, Паўн. Амерыцы.